Румынскія казкі
Пэтрэ Іспірэску, Іон Крангэ
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 104с.
Мінск 2021
нуцца хоць да адной манеты, сабачка яе так укусіў, што яна ледзьве без пальца не засталася.
Кусала цяпер дзяўчына ад сораму і злосці сама свае ручкі, матуляй ды татам распешчаныя, але як ужо было даць сабе рады? Урэшце сяктак дайшла яна да свайго дому, але і тут чакала яе ліха: як толькі адчынілі яны з маткаю куфар, адтуль павылазілі незлічоныя гадзіны і тут жа праглынулі з усімі вантробамі і старую кабету, і яе дачку, як бы іх ніколі раней і не было, а потым зніклі разам з куфрам так што і следу іх не засталося.
Застаўшыся без бабы, стары бацька толькі пацешыўся з гэтага; валодаючы незлічонымі багаццямі, ён выдаў сваю дачку за дбайнага ды працавітага хлопца. На шулах ягонай брамы, на ганку і па ўсім падворку цяпер пелі пеўні, а квахтання курэй, якія б чынілі зло, у хаце болей не чулася, скончыліся іх дні. I толькі дзедава лысіна нагадвала пра злую бабу з качаргою ў руках, калі тая пыталася, ці гатовая кукурузная ляпёшка.
Пераклад з румынскай Лявона Баршчэўскага.
Ілюстрацыі Анастасіі Камаровай.
Іон Крангэ
Каза і гпрое казлянятпак
ыла некалі каза, і было ўяе трое казлянятак. Старэйшае ' сярэдняе аніяк не хацелі яе слухацца, гэткія свавольнікі былі, а малодшае выгадавалася руплівым ды паслухмяным. Кажуць у народзе: на руцэ пяць пальцаў, і ўсе яны розныя.
Аднаго разу паклікала каза сваіх казлянятак дый кажа ім:
— Мілыя мае дзеткі! Хачу я ў лес пайсці ды вам якой ежы расстарацца. А вы дзверы за мною на засаўку зачыніце, будзьце ўважлівыя і нікому не адчыняйце, аж пакуль голасу майго не пачуеце. Як вярнуся, словы гэткія да вас прамоўлю:
Дзеткі-казляняткі, Мама каля хаткі. Вам прынесла ежу: Ў роце траўкі свежай. Малачка даволі, Ладны шчопаць солі, На спіне такі Ладны мех мукі, А падпахай кветак Для маленькіх дзетак.
Ці чулі, што я сказала?
Чулі, чулі, мама!
Mary не турбавацца?
— Будзь спакойная, мамуля, мы ж хлапцы-малайцы — як ты скажаш, так і зробім.
Ну, калі так, то падыдзіце і пацалуйце сваю маму. Няхай Бог вас бароніць ад ліха, а вы беражыце сябе!
Добрай табе дарогі, матулечка, сказала малодшае казлянятка са слязьмі ўваччу, і няхай Гасподзь дапаможа табе як найхутчэй вярнуцца і пад'есці нам нешта прынесці.
I пайшла каза з хаты здабываць дзецям падмацунку, казляняткі ж дзверы за ёй зачынілі на засаўку. Ды, як кажуць людзі: сцены маюць
вушы. Авокнывочы. Ліхі воўкды ведаеце, хто?Кум той самай казы! даўно чакаў нагоды схапіць казлянятак. Вось цяпер ён акурат падслухаў, прытаіўшыся каля хаткі, як маці-каза сваіх дзетак навучала.
«Вось цяпер, сказаў ён сабе, і мой час прыспеў. Абы яны мне адчынілі, а там я іх на кавалачкі раздзяру!» Падыходзіць ён тады да дзвярэй у хатку і кажа-напявае:
Дзеткі-казляняткі, Мама каля хаткі. Вам прынесла ежу: Ў роце траўкі свежай. Малачка даволі, Ладны шчопаць солі, На спіне такі Ладны мех мукі, А падпахай кветак Для маленькіх дзетак.
Ну, дзеткі, давайце дзверы матулі адчыняйце!
Браты мае, кажа старэйшае казлянятка, гэта мама наша, пад'есці нам нясе. Адчыняйма хутчэй!
Не-не, не адчыняйце! адказвае малодшае. Пашкадуйце сябе, бо я ведаю матулін голас. Ён не такі грубы і хрыплы у мамы ён танчэйшы і прыгажэйшы!
Пачуўшы гэта пад дзвярыма, пайшоў воўк да каваля ды наказаў яму падвастрыць ды падладзіць ягоныя язык і зубы, каб голас патанчэў, ладнейшым зрабіўся, а калі вярнуўся пад дзверы хаткі, зноў пачаў мовіць:
Дзеткі-казляняткі, Мама каля хаткі...
- Чуеце?зноў кажа старэйшае казлянятка, Што вы мне тут кажаце? Хіба ж гэта не мама наша? Ці толькі ў мяне вушы ёсць? Пайду адчыню!
- Братка мой, братка! усклікнула малодшае казлянятка. Паслухай жа мяне. А раптам там нехта падыдзе ды запяе:
Дзверы адчыніце, Цётачку пусціце! -
і што, вы адразу пабяжыце адчыняць? Вы ж ведаеце, што цётачка, яшчэ калі тут белыя ваўкі хадзілі, памерла, няшчасная, і прахам стала.
- Ды хіба я не казаўпрамовіла старэйшае. He павінен хвост галавою круціць. Ці ж добра гэта трымаць матулю гэтак доўга пад дзвярыма? Пайду адчыняць!
Тады малодшае казлянятка спрытна шуганула ў комін, нагамі ў шасток уперлася, носам у сажу ўткнулася; маўчыць, як рыба, дрыжыць ад страху, як ліст асінавы. А сярэдняе казляня скочыла пад дзежку; скурчылася, няшчаснае, затаілася, як толькі магло. Маўчыць, як глеба, з перапуду; поўсць на ім дыбарам: схавалася з галавою затое жывое! Астарэйшае казлянятка ўтой час каля дзвярэй стаіць: адчыняць, не адчыняць? Усё ж такі наважылася адсунуць засаўку. I каго ж яно там убачыла? Ды нічога ўбачыць і не паспела, няшчаснае, бо ў ваўка ў жываце вуркатала і вочы з галадухі блішчалі. Раз-два, уцяўся ён ікламі казляняці проста ў горла, адразу ж галаву яму адарваў і так яго вокамгненна праглынуў, быццам яму таго харчу на адзін зуб было. Задаволена аблізнуўся воўк і пачаў па хаце вобмацкам шукаць, прыгаворваючы:
- Ну, здаецца ж мне, што я тут не адзін голас чуў. Але ж недзе яны як скрозь зямлю праваліліся! To дзе ж яны, дзе?
Азіраецца воўк, глядзіць і сям, і там. Няма казлянят.
- Вось жа дзіва якое! I што мне рабіць? Ды такой бяды, спяшацца няма куды! Прысяду ў млосці, старыя пагрэю косці!
Крэхчучы ды вохкаючы ўскараскаўся кум-воўк на дзежкуі ці тая
дзежка рыпнула, ці то сам воўк раптам чхнуў, але сярэдняе казлянятка пад дзежкай як на грэх не стрывала і выдала сябе:
Будзь здаровы, тата хросны!
Ах, гэта ты, гарэзнік малы! Тут уладкаваўся? Давай сюды, да хроснага татусі ён цябе цалавацьме!
Прыўзняў воўк дзежку, выцягнуў казляня за вушы, разадраў яго на дзве часткі й праглынуў адразу. Як у народзе кажуць: чык-чырык загубіць цябе твой язык!
Пасноўдаўся воўк сюды-туды ў хаце, хацеў яшчэ пажывіцца, ды нічога болей не ўгледзеў. Бо малодшае казлянятка сядзела ціха-ціха, ні гукам, ні шолахам сябе не выдала.
He знайшоўшы сабе новае пажывы, вырашыў воўк іншым заняцца: выставіў абедзве галавы ў вокны, потым папэцкаў сцены крывёю, каб казе яшчэ больш балюча зрабіць, ды пайшоў з хаты прэч. Тут жа малодшае казлянятка вылезла са сваёй схованкі, дзверы зноў на засаўку зачыніла ды пачало поўсць на сабе рваць, плакаць-лямантаваць па сваіх няшчасных братах:
Дарагія браткі мае! He паслухалі б вы ваўка, не з'еў бы ён вас! Матуля ж бедная нават не ведае, якая тут бяда надарылася...
Стогне-лямантуе казлянятка, ледзьве прытомнае. Але што яно магло зрабіць, калі браты яго не паслухалі? Пакуль жа яно плакала ды наракала, каза дадому спяшалася, несла ежу казляняткам, спяшалася моцна. Падышла яна да хаты, аж з вокнаў на яе дзве галоўкі глядзяць, зубы шчэрачы.
Дзеткі мае родныя! Вось жа чакаюць мяне, не дачакаюцца, смяюцца мяне ўгледзеўшы!
-Ах, мае вы казляняткі,
Радасць гэтакая ў маткі!
Моцна цешылася каза. Але вось, падышла бліжэй да дзвярэй, і што такое? Холадам яе праняло, ногі занямелі, уваччу пацямнела. Ці, можа, ёй падалося? Падышла каза, пачала мовіць:
Дзеткі-казляняткі,
Мама каля хаткі.
Вам прынесла ежу:
Ў роце траўкі свежай.
Малачка даволі.
Ладны шчопаць солі, На спіне такі Ладны мех мукі, А падпахай кветак Для маленькіх дзетак.
На яе голас тут жа выскачыла малодшаеа яно цяпер было і старэйшым, і малодшымказлянятка, залямантавала:
- Матуля, матуля, бяда ў нас! Горшая за пажар, горшая за патоп!
Каза разгледзелася ўхаце, напачатку зайшлася ад жаху, а потым крыху апрытомнела і спытала:
- Дык што ж тут, дзетка, сталася?
- А вось што, мамуся. Як толькі выйшла ты з дому, зусім хутка пачулі мы, як нехта падышоў да дзвярэй і завёў:
Дзеткі-казляняткі Мама каля хаткі...
- А што потым?
- Старэйшы брат мой, не падумаўшы, пабег адчыняць хату.
- 1 што тады?
- Тады я хуценька ў комін залез, сярэдні брат пад дзежку запоўз, а старэйшы засаўку ўзяў ды адсунуў.
- А потым што?
- Вось тут і адбылося жахлівае! Наш хросны бацька і твой сябар ды кум, воўк, уварваўся ў хату!
- Хто? Мой кум?! Ды ён жа сваёй поўсцю прысягаў, што ніколі не кране маіх дзетак!
- Ой, мама, крануў, ды яшчэ як!
To я ж яго правучу! Ён сабе думае, што, калі ў няшчаснай удавы ў хаце дзеці, дык можна з яе збыткавацца? 3 дзетак шкуры абдзіраць? Ах, які нягоднік! He, ад помсты яму не ўцячы! А яшчэ тут зубы шчэрыў, падміргваў... Ды не з таках я, што з малых гадоў цераз плот скачуць. Добра, куме, я табе адплачу як трэба. He туды ты сваю нюхаўку ўвапхнуў!
- Ой, мама, ой! Лепш прамаўчы і пакінь гэта Богу. Ведаеш, кажуць так: не чапай чорта, то й жагнацца не спатрэбіцца...
- He, сынок, пакуль да Бога дойдзеш, святыя душу тваю забяруць.
Кажу табе, сыночак: папомніць мяне ліхадзей! Ты толькі дзе не прагаварыся...
3 таго часу шукала яна выпадку, каб з кумам-ваўком паквітацца, а ніяк нічога прыдумаць не магла.
Урэшце аднаго разу сказала каза:
Здаецца. прыдумала я; як з гэтым даць рады. Такое яму ўчыню, што дзясятаму закажа!
Была перад яе хатаю яміна глыбокая. Пра яе і падумала каза.
У гарбавальную дзяжу ты патрапіш, куме, вось так! Хутка заплаціш за ўсё! А табе, кума-козачка, час брацца за работу, якой цябе твой кум узнагародзіў!
Сказаўшы гэта, закасала яна рукавы, падгарнула падол, вогнішча расклала і пачала гатаванне. Нагатавала галубцоў, плову, напякла пірагоў, караваяў на смятане ды яйках і яшчэ мноства самых розных страваў; пасля тую яміну гарачым вуголлем і гнілякамі запоўніла, каб спадыспаду тлеў агонь; усё гэта пазакідвала веццем з абодвух бакоў, зверху наклала лісця, на лісце зямлі насыпала ды радзюжкай накрыла. Ды яшчэ зэдлік для дарагога госця з воску зляпіла.
Пакінула яна згатаваныя стравы на агні, сама ж у лес выправілася ваўка на пачостку клікаць. Ідзе яна лесам, аж каля яру воўк перад ёю з'яўляецца.
Дзень добры, кумачка, якая дарога цябе сюды прывяла?
Няхай будзе столькі дабра ўдушы тваёй, які добры твой пагляд. Хіба не чуў такога: вядзе куды не ведаеш дарога... Нехта пабыў у доме маім мне столькі ліха нарабіў!
А што здарылася, кумка дарагая?
Казлянятак адных заспеў і падраў іх, няшчасных! Гэтак вось бывае, калі няма каму цябе бараніць...
Ды што ты кажаш, кума?
Кажы цяпер, не кажы -усё адно нічога не паправіш. Пайшлі яны, небаракі, да Госпада, і цяпер трэба пра іх душы паклапаціцца. Вось і вырашыла я памінкі па іх справіць ды цябе, куме, запрасіць, каб супакоіў ты мяне, няшчасную...
— 3 ахвотаю, кума, але яшчэ з большаю ахвотаю я да цябе на вяселле прыйшоў бы.