Румынскія казкі
Пэтрэ Іспірэску, Іон Крангэ
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 104с.
Мінск 2021
Ён пачаў шнарыць па ўсіх кутах, барада ўжо дарасла яму да каленяў, павекі даводзілася падымаць рукамі і ногі ледзь слухаліся. Урэш-
це яму ўдалося знайсці адзін заплеснелы куфар. Ён адчыніў яго, але ўсярэдзіне не было нічога, апроч маленькае скрынкі. I калі ён падняў на ёй вечка, да яго данёсся слабенькі голас:
Сардэчна цябе вітаю! Калі б ты яшчэ запазніўся, я зусім бы прапала!
А гэта была яго Смерць, якая ўся ссохлася і скурчылася ад доўгага сядзення ўскрынцы. Пляснула яна Фэт-Фрумаса сваёй кашчаваю пяцярнёй, і ён тут жа ўпаў ды рассыпаўся ў пыл.
А я скакаў праз сяло і расказаў вам, як было.
Пераклад з румынскай Зміцера Коласа.
Ілюстрацыі Юліі Міраеўскай і Надзеі Бруцкай.
ІонКрангэ
]<азка пра парася
/<Ждн°йчы даўно жылі сабе, кажуць, дзед ды баба; дзеду было р фсто гадоў, а бабе дзевяноста. I былі яны абое бялейшыя за зімовы снег і пахмурнейшыя за восеньскую непагадзь, а ўсё таму, што не мелі дзяцей. Але ж Бог сведка, як ім хацелася мець хоць бы адно дзіцятка: усе дні і ўсе ночы яны бавілі адны, як сычы, ад нуды аж увушшу звінела. Дый жылі без ніякага дастатку: убогая хатка ды некалькі лаваў, засланых дранымі анучамі вось і ўсё іх дабро. А з пэўнага часу зусім іх туга загрызла, бо даўно не завітвала да іх ні адна жывая душа, быццам яны, небаракі, якія зачумленыя.
Аднойчы баба ўздыхнула цяжка дый кажа дзеду:
Дзед, а дзед! Колькі мы жывем, а ніхто нас так і не назваў бацькам і маткаю! Ці ж не грэх гэтак жыць на белым свеце? Таму, я думаю, у доме, дзе няма дзяцей, і багаславення Божага быць не можа.
-Так яно так, баба, але што ж мы супраць Божай волі можам? -Твая, дзед, праўда. Толькі ведаеш, што я ноччу надумала? Калі скажаш, баба, дык буду ведаць.
Заўтра ранкам, як толькі пачне брацца на дзень, устань ды ідзі, куды вочы глядзяць. I хто першы трапіцца табе насустрач чалавек, ці змея, ці якое іншае стварэнне, совай яго ў мех і нясі дадому. Будзем яго гадаваць, як зможам, хай будзе нашым дзіцяткам.
На другі дзень дзед, якому таксама даўно надакучыла адзінота і хацелася мець дзяцей, устаў на досвітку, пачапіў мех на друк і, як загадала баба, рушыў у дарогу... Ішоў ён так, ішоў, па ярах, па лагчынах, аж пакуль не натрапіў на вялікую лужыну. I глядзіць у той лужыне свіння з дванаццаццю парасятамі разлегліся ды на сонцы грэюцца. Заўважыла свіння дзеда, зарохкала і прэч пабегла, а парасяты за ёю. Толькі адзін парсючок, недалужны самы, увесь у шолудзях ды каросце, заграз у твані ды на месцы й застаўся.
Схапіў яго дзед, сунуў у мехтакога, якім злавіў: усяго ў гразі ды іншых «аздобах» і павярнуў дадому.
«Слава табе, Божа, думае, што змагу маю бабу суцешыць. А зрэшты, хто яго ведае?.. Бог ці чорт яе мінулай ноччу да такога намовіў?..»
Вярнуўся дзед дахаты і кажа:
Глядзі, баба, якое дзіцятка я табе прынёс! Хай расце вялікае ды здаровае! На славу сыночак, чарнабровы, яснавокі, прыгожы, лепшага й не знайсці! Увесь у цябе, проста выліты! А цяпер стаў начоўкі ды памый яго, як дзетак мыюць, бо, сама бачыш, крыху запэцкалася малое...
Дзед-дзед, кажа баба,не жартуй так і не смейся. Бо гэта ж таксама стварэнне божае, як і мы. А можа, яшчэ й нявіннейшае за нас з табою.
Тады, спрытней за ўсякую маладзіцу, яна развяла луг, падрыхтавала ўсё для купання і, будучы спраўнаю павітухай, як след парасятка абмыла, дбайна алеем з газнічкі змазала і, захінуўшы яму лыч, тройчы сплюнула, каб сурокі адвесці. А потым шчацінкі расчасала і пачала так за ім даглядаць, што праз дзень-другі цалкам яго выхаяла. На лушпінні ды вотруб'і парася хутка паправілася і пачало расці проста на вачах, так што глядзець была любата. Баба не магла нарадавацца, што ўяе такі сыночак прыгожы, укормлены, як лялька. Хай бы ўвесь свет ёй казаў, што ён непрыгожы й памаўзлівы, баба адно заладзіла: маўляў, іншага такога няма і быць не можа! Адну толькі крыўду насіла баба на сэрцы што не можа сынок назваць іх бацькам і маткаю.
Сабраўся аднойчы дзед у горад купіць сяго-таго.
-Ты, дзед, глядзі, кажа баба, не забудзься купіць салодкіх струкоў нашаму хлопчыку, надта ж маленькі іх любіць.
Добра-добра, баба, адказаў дзед, а сам падумаў: «Каб яго чэрці паілі-кармілі, лыч гэты парасячы, жыцця ніякага ад яго няма. Самім на хлеб-соль не хапае, а яму ласункі падавай... Ужо чым патураць бабе ва ўсім гэтым, лепш сысці куды вочы глядзяць!»
Урэшце выправіўся дзед у горад, купіў усё, што трэба, і вярнуўся дадому, а баба пытаецца, як зазвычай:
Ну, дзед, што ў горадзе чуваць?
Ды што чуваць, баба, навіны не самыя добрыя: цар хоча дачку сваю замуж выдаць.
I што ж, дзед, у гэтым кепскага?
-Ты, баба, не спяшайся, бо не пра адно гэта гаворка. Пачуўя такое, ад чаго валасы ў мяне на галаве дыбарам усталі. Баюся, калі раскажу табе ўсё як ёсць, дык і цябе да касцей прабярэ!
Ды што такое сталася, дзед? А-вой мне!
А вось, баба, слухай! Паслаў цар па ўсім свеце ганцоў, каб абвесцілі: хто ад свайго дома да царскага палаца залаты мост паставіць, каштоўным каменнем выбрукаваны ды паабапал дрэвамі рознымі абсаджаны, ды каб на тых дрэвах птушкі спявалі, якіх няма больш нідзе на свеце, таму ён сваю дачку замуж аддасць ды яшчэ палову царства ўдадатак. Ахто адважыцца рукі царэўнінай папрасіць, а моста такога, як загадана, зрабіць не здолее, -таму галаву адсякуць на месцы. I кажуць, безліч царэвічаў ды каралевічаў немаведама адкуль панаязджала, але ніводзін не справіўся; і нікому літасці ад цара не было, усіх загадаў пакараць смерцю. Плача народ, шкадуючы небаракаў! Што ты цяпер, баба, скажаш? Хіба добрыя гэта навіны? Кажуць, цар і сам захварэў ад такога смутку!
Box, дзед, box! Царская хвароба нам толькі на здароўе! А вось царэвічаў ды каралевічаў шкада; сэрца разрываецца, як падумаю, колькі тугі ды жалю мусяць цярпець іхнія маці! Добра, што наш гаварыць не ўмее і яму ўсе гэтыя вымудры не ў галаве.
Што добра, баба, то яно добра. Але ж яшчэ лепш будзе таму, чый сын той мост пабудуе ды царскую дачку за жонку возьме: ужо ж ён зусякай галечаю ды нястачаю развітаецца, а яшчэ і славу вялікую ў свеце здабудзе.
Пакуль старыя між сабой так гаманілі, парася ляжала ў куце каля печы на посцілцы ды, задраўшы лычык, пілына пазірала на іх, прыслухоўвалася ды калі-нікалі парохквала. I калі яны пра нешта зашапталіся сам-насам, з-пад печы раптам данеслася:
-Тата, мама, я мост збудую...
У бабы ад радасці аж мову адняло. Адзед, падумаўшы, што гэта штукарствы нячысціка, спалохаўся і пачаў азірацца па кутахадкуль той голас. Нікога не ўбачыўшы, ён трошкі ачомаўся, але тут парася зноў закрычала:
He палохайся, тата, гэта я... Прывядзі да прытомнасці маму ды ідзі да цара, скажы, што я мост яму збудую.
А ці здолееш ты зрабіць гэта, дзіцятка маё мілае?пралапатаў Дзед.
He хвалюйся, бацька, даверся мне. Проста ідзі і перадай цару, штб я табе сказаў.
Баба, ачуўшыся, пачала сыночка цалаваць, угаворваць:
Сыночак мой родненькі-міленькі! He лезь пад сякеру! На каго ты пакінеш нас? Застанемся мы адны сярод чужых людзей, з разбітым сэрцам, без аніякай падпоры на старасці.
He журыся, матухна, і не хвалюйся зусім. Будзем усе жывыя і здаровыя, і ты пабачыш, які я ў цябе сынок.
Вось жа дзед, не ведаючы, што і сказаць, расчасаў бараду, валасок да валаска, узяў старэчы свой кій і выправіўся ў дарогу. Дабраўшыся да горада, ён рашуча скіраваў у царскі палац. Вартавы, угледзеўшы старога, спытаўся:
Чаго табе трэба тут, дзед?
Ды вось, справа ў мяне да цара. Мой сын бярэцца мост яму збудаваць.
Ведаючы царскі загад, вартавы без доўгіх словаў адвёў дзеда да цара. I той спытаў у старога:
Якая патрэба цябе, дзед, да мяне прывяла?
Доўгага і шчаслівага жыцця табе, найсвятлейшы й наймагутнейшы ўладар! Мой сын дачуўся, што дачка ў цябе на выданні, вось і паслаў да тваёй царскай вялікасці паведаміць, што ён можа той мост збудаваць.
Калі можа, няхай будуе, дзед. Дастануцца тады яму і дачка мая, і палова майго царства. А не зможа, тады... ты ж, мабыць, чуў, што сталася з іншымі, нашматзнатнейшымі за яго? Калі пасуетабетакое-ідзі, прыводзь сына. А не сыходзь пакуль цэлы па-добраму і выкіні з галавы дурное.
Выслухаў дзед царовы словы, пакланіўся да зямлі і, пакінуўшы палац, пайшоў па сына. А вярнуўшыся дахаты, распавёў яму ўсё, што сказаў цар. Узрадавалася парася, пачало па хаце бегаць, пад лавамі тупатаць, лычыкам некалькі гаршкоў перакуліла, а тады кажа:
Хадзем, татухна, хай цар мяне пабачыць!
Завохкала тады баба, залямантавала:
Відаць, няма мне шчасця ў гэтым жыцці! Колькі я папакутавала-папацярпела, пакуль сына выгадавала, выхаяла. I што цяпер?.. Чуе маё сэрца, наканавана мне без яго застацца!
I так лямантуючы, ад гора ажно прытомнасць страціла.
А дзед, раз ужо даў абяцанне, шапку на вушы насунуў, узяў кій ды кажа:
-Хадзем, сынку, прывядзем тваёй маці нявестку!
Парася ад радасці яшчэ раз-другі пад лавамі патупала, а тады пабегла за дзедам утропы. Бяжыць, рохкае, зямлю нюхае, лычом рые, свіння-свіннёй. Дабраліся яны да палацавай брамы, а вартавыя, як убачылі іх, між сабой пераглядваюцца ды са смеху лопаюцца.
- Гэта што ж такое, дзед? пытаецца адзін.
- А гэта сынок мой, каторы цару бярэцца мост збудаваць.
- Госпадзе Божа! Ты, дзед, зусім з глузду з'ехаў, кажа другі вартавы, крыху старэйшы, мабыць, табе жыццё надакучыла?
- Ды ўжо ж што ў каго на чале напісана, то й будзе, як наканавана. Два разы не паміраць, а раз давядзецца.
- Ты, дзед, відаць, бяды сабе днём з агнём шукаеш, сказалі вартавыя.
- А што вам да гэтага, справа якая? Прытрымайце лепш свой язык ды паведаміце цару, што мы прыйшлі, адказаў дзед.
Зноў пераглянуліся між сабой вартавыя, паціснулі плячыма, а тады адзін пабег і паведаміў цару, што прыйшлі новыя просьбіты: нейкі дзед з парасём! Выклікае іх цар да сябе. Дзед, як увайшоў, пакланіўся да зямлі ды ціхмяна стаў каля дзвярэй. А парася пабегла наперад па дыванах па ўсёй зале сноўдае, рохкае, кожны кут абнюхвае.
Цар убачыў такую дзёрзкасць, і, з аднаго баку, яна нібыта яго пасмяшыла, але, з другога, угнявіла моцна. Вось ён і кажа:
- Што ж, дзед, калі ты быў прыходзіў той раз; ты быў, здаецца, пры сваім розуме, а цяпер што ўдумаў, прыцягнуўшы свінню з сабою? I хто ж гэта цябе пад'юдзіў з самога цара кпіць-пасміхацца?