Рунь
Максім Гарэцкі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 148с.
Мінск 1994
Глядзіць Янка ца бакох,—нічога не відаць, але страшнеіць яму неяк... А можа аттаго, што нічога не відаць?
Ху! Нехта цёмны баўтануўся з-за старые ігрушы... He, гэта сьліўка там кіўнулася.
Далі к гумну ідзець Янка, а на галаве скутэа халадзеіць..
Узыйшоў на гумно. Цяпер толькі да асець
Ступіў колькі сігоў, на саху налез, цупнуўся. Ашчупаўся—павесялеў.
Во й падасецьця. Падыймаіць дошку... — «А ці ні вярнуцца шчэ? Ш ня кінуць усё гэта? Сыіеяўся ж некалі, вясёлы быў... Што я внтвараю, што я ватвараю?»
Ад’ехала дошка на бок, палез у падасецьця... Цёмна, ціха копацьцю пахніць гуменнаю. ~
Адна прыступка, другая... Абшаснуўся на трэцьцяйу поцемку, скокнуў адразу на под, а земля з няшчыльнай сьценкі: «Гур-р-р...» пасыпалася...
Сэрцэ закалацілася. Прысеў да зямлі і, хапаю-чыся, проскуркаю круг абводзіць пачаў. «Што там пачорнай кнізі? Як там па ёй?»—Зашэптаў ня чутна: „Сіла таёмная-чорная, сіла бязплотнаягрэшная, сіла нячыстая Анціхрыстава, на паслухменства гукаю дябе раз, у другі, у трэцьці!.»
Раз ужо перэказаў і абвёў проскуркаю Янка і якбы супакоіўся, а ізноў: «Шпяк!» зваліўся камок зямлі са сьценкі каля жэрала. Пасьцюдзянела сьпіна, рукі і ногі. Грамніцаю сьвятою лачаў абводзіць, шэпчыць хрыпата: «Люцыпар,
Сатано, Арымане, Чорны Бог! Спасылай мне драбязу тваю на паслухменства кажу раз, у другі і ўтрэ!..»
Таўхануў нехтапад локаць, ці то здалося яму, ці то ён толькі падумаў, ці то сам няўмысьля за стоўп, што столь дзяржыць, зачапіўся'?
— «Напэўна, што зачапіўся; нічога німа».
I давёў другі раз і ужо нож асьвячоны узяў.
— «Што я вытвараю?» ізноў думка бліснула, але і нажом круг павёў.
Вядзець, вядзець... Раптам: лдзынг...» зазьвінела у вушах... Што гэта?
Крыкнуў, мяўкнуў хто на таку?..
Маланкай схапіўся Янка і кінуўся вылазіць с падасецьдя... Круга ве давёў... без памяці схапіўся за прыступкі і палез... Скочыў на верх, а там з-заду пасыпалася земля, загурчэла сьцена подасецьця..
Бяжыць, бяжыць Янка па таку; валасы на галаве ежуцца, пад каленямі занямела.
Выляцеў з гумна, па гароду вясецца, шааку дзяржыць. Вецер дзьмець у рот, дожч у вочы хлешчыць.
Дабег да пуні, агоўтаўся, прыстоіў.
— «Чаго ж я пабег? Нічога ж німа? Спужаўся... I нож, і грамніца, і праскурка там. He спраўдзіла чорная кніга»...
Затужыў... I зноў думы цягучые, смутные.
— „Ня вытрываў... He прыйшлі сілы чорные. А можа б і спраўдзіла кніга чорная-чараўніцкая? А што хто знаіць? He казалі б таго, не выдумлялі б. Пабег, спалохаўся, упудзіўся, як конь малады»...
Бязмоўные дрэвы чарнеюць невыразна у начы, вецер веіць часінаю.—«Так было, так есьць.
так будзіць, і німаведама, аткуля яно гэта ўсё, хто гэта даў, і што будзіць пасьля сьмерці? Памёр, згніў... а сілы таёмнае? Ніхто нічога не бачыў... С таго сьвету ніхто ні казаў. Можа й Taro сьвету німа? Дык што ж тагды, як тагды? На што ж такі сьвет стварыў?»
Цёмна, глуха сонна...
Чараўнікі сучасные! Скажыця, як нячысьцікам душу прадаць, каб толькі спытацца нешта? Ня йдуць нячысьцікі, бо знаюць, паганые, у іх душа мая, нешчасная...
На што даў жудасны кірунак у падасецьця лезьці? На што?
Вера, вера! Вера малая! — Німа веры ні ў тое, ні ў гэта, а жудасны кірунак ёсьць, ёсьць ён, прокляты... На што мне далі яго, на што?
А быў ж я некалі вясёлы, сьмеяўся ж я...
* w *
Дурны, дурны...
Разумные людзі дурным завуць.
He спрэчаіцца, бо ўсё роўны дурна ён на людзкі розум.
А перш быў хлопцам пахмурным, пасьля «варонаю», далей прыдуркаватым, потым стаўся дурным.
— Дурны, дурны...
А ён хочыць па-свойму быць. Дурны...
Але крыўда ў чым? Што баліць яму? У чым туга-вуда яго дурная?
He цямюць хіба таго звычайна-разумные людзі.
А чаго б, можа, пажадаў! Дурэнь, дурэнь!.. Самі яны усе дурные... Ці ж не дурные?
Хаваюцца толькі, тоюцца. Якбы так разумнам і патрэбна жыць? He, дурные, дурные...
Іх многа. Яны усе завуць яго дурным. Уся парахвія. I паны. А ён адзін; з яго сьмяюцца людзі, калі ён гукнець каго дурыым. Людзі.. іх многа. А яму аднаму ня можна зваць іх дурнымі. Матка плачыць, бацька маўчыць, большы брат б ’ецца, а братава сварыцца на дурнога, што ходзіць нячыста, і ня хочыць кашулю дурному намыць.
А ён па-свойму хочэ быць Па свойму...
А дзеці плююцца і пылам у вочы сыплюць... Праўда — ня ўсе. А наругаюцца дурному.
Ідзець за гумнамі, за гародамі, па дарозі і кладзець крыжы на абодвы бакі; ксціць і поле, і бярозу, і сіня-залатога жука, і мятлушку нейкую, і жаўну, што крычыць там вун у гайку.
Дожджык прайшоў. Пыл дрыбіў. Зелянейвесялей шчэ невялікіе лісточкі бярозавые, рунь весялейшая, чысьцейшая, шнурамі калышыцца, абмылася, папрыгажэла. Якое лёгкае паветра. А гаёк зялёнянькі-зялёнянькі, і птушачкі так ахватней пяюць.
Прайшоў дожджык, прыбіў пыл зямельку пасьвяжыў, траўку абмыў.
Кладзець крыжы, бо яму так хочыцца... Паветра такое прыемнае.
С-пад лесу едуць... Паня Іванецкая там едзіць. Вараные коні шпарка бягуць, стаеннікі. Сядзіць у чорнай, бліскучай калясцы, як звычайны дурны чэлавек, з-зя шырокай Мінкавай сьпіны выглядаіць па бакох німа ведама што, яго угледзіла. Прыплюшчылавочкі, выняла з мяшочку паркалёвую пахучую хвустачку, ківаіць пальцамі:
— A—а! Под? сюда, дурачок! Ково это ты благослоўляеш? благослові, дружок, меня...
Hi стаяць коні. Разумнейшы Мінка цягніць вожкі, дішыць іх, азірнуўся і на дурнога усьмехаіцца, расставіўшы таўстые, сытые, чырвоные губы.
А дурны моўчкі на іх пазіраіць, не выдаець сьмеху свайго.
— <Дурные! думаюць, што нештычка ўжо й вёдаюць... Сьмятоцца, бо нагарыдзіліся у-Цёмным Лесі, а прыкры як, бо перакуліваюць від свой у разумны, дурні...
А ён відзіць, чаго яны езьдзюць у лес, на гэта не дурные.
Прыстаўляюцца перад дурным. «Што яе бласлаўляць? Ад яе распустай сьмярдзіць, яна прыкідываецца, што разумная, што у жыцьці нешта ведаіць. Сказаць ей»...
— А Мінка у лесі... гы-гы-гы...
Адразу пачырванела, дураты паменьшала і грошык ізноў схавала. <А ніхай нідаець, дзеці адбяруцьг.
— Что ты плецёш, дурак? Проч пашол, сумашэдшы! Міна. трогай!..
Пакацілі...
Засьмеяўся і пайшоў на гай сядзець, на могілкі. «Трэба тую магілу пераксціць, гдзе жывога закапалі».
Задумаўся...
Сьмеху каля гэтай пані. Сьмеху й грэху. ГТаглядзіш на жыцьцё яе і замаркоцішся. 1 памерці хочэцца.
Жыцьцё жыцьцё, ці ж ты вартае таго, каб жыць? Вось паня жывець... А можа так і лепі. А весялей то напэўна. Але калі успомніш усю
праўду жыцьцявую — сорам, сорам! Прылівамі мягкімі, цёплымі кроў да шчок коціцца,—чырвона.
Братава сварыцца і кашулі ня мніць. Памёр бы, ды сьмерць не прыходзіць. А трэба нажыцца даволі, каб не шкадаваць памёршы.
Трэба крыж пакласць на магілку, гдзе жывога закапалі.
Прашнуўся, ачуняў, шчуп... сьценкі са ўсіх бакоў, а ніводнай шчэлачкі. Дыхаць трудна. Крычаць — толькі хрып аддаецца, праз зямлю ні пачуюць. На сажэнь пад зямлёю цяжкаю, паветра німа, сьмерць. Валасы шуркаюць на скуры зморшчэнай. Дыхаць, дыхаць — німа, німа... Ай, хры...
Грыз, мусіць, рукі, галавою біўся, скорчыўся, выкаціў вочы, усё. Hi пачулі разумные людзі, дурному веры ні далі, жывы пад зямлёю... У вялікіх муках сканаў.
Згніў. Дух выйшоў. Які дух! Яяу не хапіла духу, паветра не было, памёр. Паветра гэта дух яго.
Трэба пераксціць тую магілку... «Дурны, дурны»... А хачу па свойму быць... Я хачу ла паветру хадзіць... Хачу... Хоць малюпацінькую часіначку... Чаму ня можна, чаму ня ножна? На што цягніць земля да сябе? Мне не падабаіцца тут у лажчынах, сярод плятнёў, тынаў, платоў, загародаў, не... Чорта ня відна...
Чорта, чорта, чэрцяночка... I я чорт. «Дурны, дурны»... Папову батрачку у балота завёў. Плакала, плакала Рыпіяка Непатступная... Ці я ведаю, на што было так?
Дурны, дурны...
* * *
Янка-чараўнік хварэіць, а не паміраіць.
Выскачыў с патпечча сінянькі аганёк і пабег пахаці... Каціўся, каціўся і белым дымам снйшоў. С таго дыму малюпаткі старычок у чорнай маргелцы выскачыў, у руцэ нейкую торбачку чырвоную меў, кійком патпіраўся..
Аткуль ёя, нячысьцік, узяўся?
Расчыніў торбачку, выхапіў нейкіе відэль цы і адразу к Янцы патскочыў.
Што яму тут, што яму тут?
Зубы ў момэнт расьцяў, с сатанінскііі імпэтам відэльцы ў рот садануў...
— Сотэр... Оропотоцінет... перакруціў...—захрнпеў Янка, таёмны знак на паветра паклаў,— і знік раптам нячысьцік, як скрозь доньня праваліўся. Серкаю і падлаю-тухляцінай па хаці запахла, туман разьляцеўся, і нічога німа.
Трэба. трэба Янцы уміраці, а ня йдзець душа с цела за ведзьмарства яго. Мукі непамерные, страхі вялікіе...
На хаці, на страсе: «Скраб, скраб>... Скрабецца быццым кот неўгамонны-збродлівы... Лезіць, разгрэбаіць страху.
Безупынку скрабець кіпцямі, безперэстаньня грызець войстрымі зубамі, рэзцамі-шыльцамі...
— Страляйце з майго дзядоўскаго заклятаго ружжа па страсе, — хрыпіць чараўнік.
Баяцца, усе баяцца, аткуль страх гэты вялікі у цямноту ночы бярэцца?
— Патрывайце, во набой... — сказаў і з рота чорна-гнілы зуб... не. ня зуб — галушачку хваць’ Даець сыну-Васілю.
Анямеў Васіль, узяў зуб і ад вялікай болі крыкнуў бязвумна; як агнём пеканула яго руку ад той галачкі... Пальцы пачарнелі і гарам заняліся.
Схапіў Янка сына за руку, пачаў над ёю шэнтаць, падуў, пахукаў, уклаў галачку яму у руку. Hi пячэцца цяпер...
— Hi палохайся, Васіле! Набій старую дрынкую стрэльбу і тахні па страсе у яго, таго.. Дык ня буду па начох прыходзіць дзяцей тваіх грызьці../Чуіш? — захрыпеў злосна-сатанінска.
Выбег Васіль на двор, ноч цёмная, а ні зорачкі на небі далёкім, толькі тучы-хмары чоряые ідуць, як горы вялікіе, страшэнные, як таёмная грамада асілкаў-пужалоў...
Набіў ружжо Васіль, прыцэліўся-прымеціўся на самый вільчык у страху,сказаў ці памысьліў: «Памажы Божа Госп...»
Ірванула стрэльбу, кахнула, зыкнула, пасыцалася іскар’я каля воч, зарагатаў на страсе...
0 досыць мне. досыць мне, даволі ужо... Што я пішу? Людзі сьмеяцца будуць Усе будуць сьмеяцца с пісаньня майго: I таварышы-студэнты, што беларусам с-пад пучшы завуць мяне, і таварышы хлопцы-шахцёры, што прыдуць к Міколі'Вясенняму з Юзаўкі і пачуушы ад мяне песьню маю адвечную, сважуць мне. «Ці ня ходзіш тычасам і маліцца за асець? Заплесьніў ты у Багацькаўцы... Пойдзім у восень да Юзаўкі, пабудзіш паўвярсты пад зямлёю, паламаіш каменьня— забудзішся троху на чэртаўню сваю, радзенькі будзіш выпіць, закусідь ды на кірмаш пайці. Вя■сёлы будзіш...