Рунь
Максім Гарэцкі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 148с.
Мінск 1994
Забабоны мае! Аткуля вы'? Я ж ведаю, што нічогатаго німа... чаго... А ці ж ведаю? He! я дзеткам кажу аб прыродзі па навучнаму, рэдка раскажу ім страшнае. Любые дзеткі..
Думы мае! Аткуля вы? Калі тое было, што. дзядуля-нябошчык (ніхай сьвяты ляжыць!) казкі мне страшные казаў. мэкай ды мышэшай пужаў.
Думы мае, аткуля вы?
У чым яго крыўда?
і
Д а яе.
12-го студня 1910 г.
Ці здарова ты, мая даражэнь^ая, мая прыгожынькая, мая любінькая Гакначка!
Каб ты ведала, як многа-многа чаго маю напісаць табе! Аж ні знаю, с чаго й пачаць...
Усе нашы вучні зьехаліся і хваляцца каляднымі навінамі, як хто атсьвяткаваў. Пансіон у-вечэры гудзіць і грыміць: той на балалайцы брынчыць, той скрыпку наводзіць, той пяець, іншы галёпаіць—мазурку вучыцца скакаць, іншы, грэючыся каля грубкі, гаворыць, як у-дварэ на йгрышчы хадзіў (укруг яго груд хлапцоў, і ўсе рагочуцьі аж столь у залі дрыжыць і агонь у лямпі мітусіцца), іншы у сталовай кілбаскі убіраіць дыпампушачкі розные смакуіць, успамінаючы Калядкі — сьвятые вечаркі, а каторы, схаваўшыся у куток дзе-яебудзь, пісьмы пішыць, пішыць...
Хаджу я, хаджу, як непрытульны, з вугла ў вугал, па ўсяму пансіону хаджу, ці ў вакно
пажуруся, як там так рана невясёла цямнеіць, а сьнег сывкі бялеіцца, зьверху круцюцца усё сьняжынкі, дзьмець замятуха касякамі па дарозі ат паркану, і нудна ж, нудна мне...
Тут, сярод гэтаго клуму і гоману, куды б я ні пайшоў, у вачах стаіш ты, Ганулька! Ня пьецца мне тут і не есца мне тут. Я дайжэ драгоны, і пірагі, і усё, што мама напекла і нарыхтавала мне сюды, прыехаўшы, аддаў таварышам, каторые на сьвяткі у-двору ня ездзілі. Сам толькі паедаў—дзеля гадзіся. Усё думаю й думаю аб табе, калі-то увіджу?.. Доўга як ждаці.
1 ці ведаіш, сяньня на ўроку хіміі так залятуціўся, што й ня чуў, як вучыцель, паглядзеўшы. што я ня слухаю, торк! знецяўку да мяне, аж сэрцэ маё закалацілася: «Новторпте, господнн'ь Зарембо, как"ь, слідовательно, получаетсяэта кнслая фофсфорно-кпслая соль?» Я пачырванеў, ускочыў і пачаў лупаць, вытрышчыўшы вочы. — «Не слушаете?» сказаў ён і-ткі атстаў.
А вурокі такіе ж доўгіе, цягнуцца-цягнуцда, званка жджэш не дажджэшся.
Пасьля гэтаго вуроку таварышы жартавалі і прыставалі ка мне: «Не слушаете? А-а, улюбіўся, панічок! Замаркоціўся, коця-варкоцяі Так, так, хлопчэ... Ну, а якая ж яна? Чэрнявінькая? Як зоркі вочкі, крэмяны шчочкі... Вучыцца гдзе? Ай ды Касьцюк!» Як слова, ведалі, якая ты супраўды. А што ты ня ўчылася, то німа нічога, друкаванае ж ты разьбіраеш, толькі пішыш ня дужа ладна. Ня думай, што ў грамаце усё шчасьця. Ат, каб можна было вучыцца, дык бы вучылася, праўда?
I цяпера-цька, каб напісаць табе гэту пі-
сульку, я залез у парожні клас, абгарадзіўся партамі і пільную, каб хто часам не падгледзіў. Лямпачка прада мною ціха і змрочна сьвеціць жаўтавата, у коміні вецер паціхеньку сьвішчыпь, у нізу, у першым паверсі на гітары іграюць, і тужлівые, прыгожые. густые гукі так і лезуць з нейкай ціхай пакутай і ў вупіы і ў сэрца, лезуць і жмуць пад грудзьмі...
Божа мой, Божа мой! Чаму я гэткі шчасьлівы, што спазнаўся с табою, Ганнуся мая, і нешчасьлівы, што жыву далёкадалёка? Здаецца, каб нейкая лятучая машына, ці кавёр-самалёт, як гаворыцца у казках, дык бы выўчыў вурокі, сеў і паляц-еў бы да Ганначкі, хоць бы на аднуадну мінутачку. Axl Ніразу не забудуся я на тое ігрышчэ.
Як то жывеш ты цяпер? Ці здаровівька? А ці бываюць вечарынкі. Ці прыежджалі к нашым дзеўкам сваты? А можэ хлопец каторы наш дзеравенскі высватаўся? I як, ці-ткі бярэць Міхалка Аўгіньню, ці ўсё німа шчэ ладу? А к Банадысёвам у-супрадкі ты, Божа крый, не хадзі: іхны батрак, як усе кажуць, прыкры хлопец, мне ён надта не спадабаўся, такі буян. Мала за чым не пабіўся на заручынах у дзядзькі з бельскімі хлапцамі. Што яму вадзіла, што яны прыйшлі пагуляць? А гарэлкі ж наглытаўся! I мяне дзівіць, што ты з ім так любіш скакаць польку... Ці мала лепшых мальцаў ёсьць? А дылі ты не падумай чаго-якога, гэта я толькі так, к таму, што ён чэлавек ня то, што «не рахманы», як ты гаварыла, а дрэнны, скрыўдзіць як, і што ты яму такаму?
ГІрыпішы мне, што кажуць людзі аб дзядзь-
кіным вясельлі? Як жывуць нашы: тата, мама? Як маладая дзядзіна?
Марку я табе пасылаю у гэтым заказным пісьме; паперы возьмеш у Мэндаля, у яго ж і напішы пісьмо сама, адрэс напішыцьтабе Мэндалёўна Этка; павестку табе перэдасьць таксама яна, а дзеўкам нічога не кажы... I майго пісьзіа Этцы чытаць не давай, а чытай сама, я пішу табе чытэльна.
Ну, а затым і бывай здаровінька, мая красачка, мая журавіначка! Hi нудзіся, прашу цябе, — што сказаў таго не забуду, дай Бог толькі скончыць школу, ужо ня доўга!..
А людзі, калі сьмяюцца, ніхай сьмяюцца, ці каму закажыш? I аб жыдаўчынцы, с каторай быццым то відзіў мяне слабадзкі Піліп у Га радзкім саду, як езьдзіў у Богумільска,—брэхня, і не давай ты веры, можа катораму злосьніку зайздросна.
Ты у мяне адна, Ганя. мая першая і апошняя. Лепей за цябе ні знайдзіцца мне ў сьвеці.
Цалую цябе, Ганя, на ўсю сілу... Абшчашўшы за шыйку, жалею-мілую на ўсю сілу...
Званок на вячэрную малітву... Дабранач, Анюта! Ганя!
На векі-вечные твой
Касьцючок Зарэмба.
Р. S. (Пасьля пісана). Пішу пасьля малітвы. Прысылай пісульку скоранька па адрэсу: горад Богумільск, Могіслаўскай губ., пансіон такога-то вучылішча, такому-то. Мне вучыцель за каляднае сачыненьне па псіхалогіі (такая навука)
«Чуўство сымпаціі» паставіў чатыры с палавінаю.. ДабраначІ..
Твой Касьцючок.
Цалую цябе! Люблю...
II
Таварышу.
13 студня 1910 г.
Насьмешлівы Андрэю!
Віншаваць з Новым Годам у гэтым пісыге ня буду, бо я табе паслаў сваю картачку якраз 28 сьнежня (здаровіў цябе), ці дайшла яна, ай не?
Як атсьвяткаваў я у-дварэ, пісаць ня хочэцца—сам добра ведаіш, як я жыву у дзярэўні, калі прыежджаю з вучылішча.
Ведаіш... He, браце, насьмешлівы Аядрэю, не дагадаішся, што стала с тваім Кастусём: ён цяпер саўсім другі чэлавек!
Я цяпер і сам дзіўлюся, як гэта мог я раней, у тые гады, прасядзець у сваёй хаці цэлые Каляды, не паказываючы нікуды носу? Помніш, бывала: у цэркву ня езджу (хоць і тошна тым крыўдзіць бацькоў), бо «сучасная вера — ашуканства;» к радні не езджу, бо радня мая — с хамскімі поглядамі, бачыць у ва мне «кандыдата у немалые паны,» і црыкра тым выстаўляіцца; на ігрышчы не хаджу, бо «што я там знайду?— тупых дзевак, буянаў хлапцоў, мацерш-
чыну і усякую брыдоту, карты, гідкае скалазубства, насыіешку над маімі славамі аб лепшым людзкім жыцьцю;» і так далі, і так далі, і так далі. Валяюся сабе тыдні тры у хаці за кніжкаю у гордай адзіноці і душу маладые здаровые кірункі свае горкімі думамі: «Такая доля мужыцкаго сына з дзярэўні, што пайшоў вучыцца».
Кніжкі, кніжкі й кніжкі. У-вечары хіба прайдуся да лесу па дарозі занесенай сьнегам, з малеяькім брацішкам ды й ізноў у хату.
Матка пачанець: «Сыночак! Трэба-ж-ткі табе сядзець у хаці цалюткі дзень!.. Прайдзіся ты хоць к дзядзькіным, калі ня любіш сядзець на вечарынках з дзеўкамі, прачытаў бы што дзядзіні, як бывала маленькі, яна ж дужа любіць слухаць цябе. I дзеўкі гукалі, кажуць, што гэта з ім, з вашым Касьцюком зрабілася, — людзей баіцца.» А я мамі па кніжнаму і так надуушыся: «Што я там, на вечарынках, знайду?» А дрэнна было на душы, а цяпер усполню—чырванею.
А бацька: <Ня любіш дзеравенскай гульні,— к настаўніцам бы з’ездзіў... Ты ж вучышся... і ім бы весялей...»
А я тату: «Ага, паеду... Як слова я ў іх лепшае шчасьця знайду, чымся на ігрышчах... Яны с паненятамі круцюцца, зьвяжнся я — скажуць нашы: I Касьцючок, наўчыўся на сабаччы нюх— запанеў, да мужыкоў а ві блізка, пан»... Знаю я.
Змоўчыць бацька, а кіпіць, бо ні на яго выходзіць
Так бывала й пакутую «горкую долю селянскаго хлопца, літо вучыцца». Сквяруся сам у сабе, не бачучы сьледу...
Вось была філазофія!
Чырванею цяпер: Госпадзі, які я дурус быў.
I адна злая уцеха у ыяне: «Ці я адзін такі задаўся? Многа у нас такіх дурусаў. I ты, насьмешлівы Андрэйка, і ты... помніш? Цяпер, жывучы у горадзі, забыўся хібаватое? А цікава ведаць, якіе у цябе думкі цяпер на гэтые пытаньня; Напішы хоць трошку, а хацеў бы убачыць цябе. Ці зразумеіш мяне — здольны дэмократычны працаўнічэ? Ня ведаю... За сваімі ншрокші грамадзянскімі поглядамі маіх маленькіх, вузенькіх, беларуска-селянскіх не ўбачыш. Многа маю пагаманіць с табою.
Я адрадзіўся! У мяне новая пляцформа... толькі, Андрэйчык, ня сьмейся, што я шчэ вучэнь. Як ты сам, помніш, кідаўся у розные бакі і сварыўся з дзядзькамі, прыезджаючы у вёску на вакацію.
Я адрадзіўся!
А с чаго пайшло? — Адзін раз, у сьвяты вечар, к нау у нашу хату прыйшлі ’і хлопцы й дзеўкі, і старые, і дзяцьвішча — гуляць. Набухтылася поўная хата.
Тата скрывіўся на іх быццым то, бо я меў дзікі від.
А потым, а потым... Разыйшоўся я, і ўся мая старая філазофія к чорту!
А ўсё знаіш хто?—Ганулыса Леваноўначка... Толькі ты ня сьмейся: ну я, здаецца, улюбіўся... і ўсё
Бліжэй, бліжэй — пасядзеў я за ёю, пагаманіў, — якая слаўная дзяўчынка. Як я раней таго ня відзіў? Заклуміў галаву кніжкамі сам сабе, праз тое хіба.
А цяпер... (кніжкі то чытаю, ня бойся)... на йгрышчы хаджу, у цэркву езджу, к свату ў госьці колькі разоў бегаў і с хлапцамі ў дровы езь-
дзіў. Вясёла! Мама рада. Толькі тата троху не разумеіць мяне...
У гэтым уся паэзія нашаго народу! Толькі іш гадуімся на чужымгрунціі забываімся добра разумець свой грунт. Ня сьмейся, што я — вучэнь... Як пазнаўся я з Ганулькай, я многа уця міў. Каб нам, ведаіш, свой беларускі прарок, каторы б прамыў нам вочы, у чым наша істота. паэзія жыцьця, прыгажосьць жыцьця. Ато што: тое, лепшае чэлавецка-беларускае, што узгадувала ва мне семья (не ўся семья наша, а мама, дзядзіна, цётка, дзед, дзядзька і яшчэ той гэты) тое выкарэняла доўгі час школа. I мой вучыцель першы быў — беларус! Яв:і сьляны! Мала адукаваны, мала асьвячоны... Ці наўчыла нас, слухай, наша школа любіць сваё беларускае, шанаваць прыгажосьць роднай прыроды, пранікнуцца гармоніей родных зьяў? Чаму нас вучылі!
Во й вісі паміж двух магнітаў. Ці выкарэняй роднае карэньня і адрэкайся роднай хаты, ці уцекай ад панскай айраткі і цягайся за прыміціўнаю дзядоўскаю сахою.. хвароба на...