Рунь
Максім Гарэцкі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 148с.
Мінск 1994
куртузаго панка ді лапцёваго шляхдіца. Адумайся, Касьдюк; нешта ты, чым далей тым горэй. Алехновіч па просту гаворыць толькі з ветлысьді е табе.
V
Яму.
(Аткрытка з абразьлівай карцінкай на другім боку).
Focztowaja pisulka. Почтовал пнсулька.
Atuiras iaisKa5. FOCZTOWKA. ОТКРЫТО& ПНСЬНО.
Калі ты дурак, дык ня бвгай за вясковымі, ахапіць с дабе гарадзкіх. A то на Вялікадвя перэламаім табе ногі і напішэы зьверх таго дырзктару у вучыдішчэ.
Паклон з насьмешкаю ад Гавны.
мясьцінка на марку.
Г. Богумнльскь
ЛІогйсл. губ.
ПаасіоЫшко-тзхнйчем Учялнша-
Касьцлнцгну Зарэмбк
3 кл.
6 к.
Доплаткть
VI
Пісьмо ад Паўліка.
Брато Косьця! Здароў!
Тата ня ведаіць, што я табе пішу ды шчэ
ца-беларуску. А пішу я табе на тое, каб ты не прысылаў болі пісем Ганьні Леваяоўні. Ато толькі сьмяюцца і гавораць аб табе дрэнна. быццым ты які благі чэлавек. Тата сярдзіт. Толькі мама й дзядзіна, як даведаліся, дык сьмеяліся.
Калі прыслалі павестку, Ганна блізка што лётала, а не хадзіла. Усім часта, якбы не наўмысьля, паказывала яе і пачынала тужыць і хваліцца. А даждалася сьвята, гукнула дзевак і Цімоха, муршчыкаваго сына, каб прачытаў, бо ён пісьменны, і пайшлі у мясьцечка к абедні і ў во ласьць за пісьмом. Прышоўшы у-двору усім паказала, як бы ня хочучы, закрываючыся хвустачкаю і чырванеючы. I бацька й матка Ганьніяы тое пісьмо слухалі. Лявоніха адну палавінку адабрала у дачкі і посіць за кабатом на грудзёх. I цяяер тое пісьмо хлопцы чыталі колькі разоў у Лявона на ўсю хату. Ганьні наругаюцца, кажуць: «Кусьцюкова жонка». Адзін раз я дакляраваў Ганьнінай сястрэ маленькай Маньцы ажно цэлую сьпісаную цетрацзь, што вучыцель мна аддаў, каб толькі прынесла мне тваё пісьчо, дык яна перш згодзілася, а потым пачала прасідь кніжку з людзьмі. Я не даў. Калі-небудзь выхаплю гэта пісьмо і падзяру, толькі ты болі не пішы, ато мяне Ганьніныу дзевярочкам дражнюць хлопчыкі і дзеўкі.
А Ганна й ня дужа ладная дзеўка; у яе на руках кароста. Адно што прыгажэйшая троху і байчэйшая за нашых другіх дзяўчынак, а любіць сварыцца і дужа ілжэць. Толькі ты ня сердзіся, я праўду кажу.
Лявоніха пабіла каля калодежа вядро старому Хомцы, што казаў ёй: «Ня возьміць Кась-
цюк твае курвосай Гінесі, знайдзіць у горадзі пад брыльком сабе».
I сьмеху й грэху.
У нас атлега. Вучыцель даваў нам свае лыжы па сьнягу бегаць. . *
I да т. пад. (пакарочэна)
Твой брацішка Паўля Зарэмбо. 27 лютаго 1910 г.
VII
Я м у а д я е.
Ружа пісала, ня ведала каму, а сэрдэнька сказала, што міламу свайму. Пішу пісьмо ад сярдзечнай мукі, ляці пісьмо, міленькаму ў рукі.
Пісьмо ад Анны Лявонавай Валюжыніч няцэннаму другу, у першых страках маего пісьма, іпто зьвешчаю вас, як люблю, паважаемы Кансьцянцін Міхайлавіч, і што жыва і здарова і аб тым і вам зычу ад Госпада Бога і усяго усьпеха у руках і дзелах вашых. А цяперыцька мы прадзём найболі у сваёй хаці, то на Банадысёва батрака не сумневацца, ‘патаму как мы панімаем, што ж ён, как сібе хаціш. Аб тым вясельлю усё ладна, і ўсе гаворуць або водкі было даволі і усі здаровы так што з мяне сьмяюцца, куды ж мн& как мы няўчоная мужычка і болі нічаво. А мне на тое неспакой і піто вы сумысьля усё гэта і па дзеравенску гаворыця, а вы наўчоны, і каб можа пасьмеяцца за тым вас цалую і думаю як аба
мне і ці будзіць с таго што. У вас ёсць прыгажэйшые і багатые.
Астаюся любя
Анна Лявонава Валюжыніч. 24 февраля 1910 г.
УШ
3 яго пісьма да б а ц ь к о ў.
Паўля, кніжэе не шка дуй. Чытай сам і другім давай. I кніжачку з людзьмі якую небудзь ад’жалей
К Вялікадню я хіба што не прыеду. Экзамены зара пасьля сьвятак; трэбв рыхтавацца... Пагуляю у-летку
К. Зарэмбо.
18 марца 1910 г.
I з н о ў таварышу.
Насьмешлівы і праўдзіва-разумны АндрэкЯ Дужа, дужа прашу цябе: калі захаваў маё пісьмо, што я пісаў табе пасьля Каляд (доўгае такое), то ці спалі, ці падзяры, ці — што найлепей—прышлі мне яго. He дзіві і ня сьмейся; сустрэцімся калі,—раскажу ўсё.
Скрыўджэны жыцьцём К. 3 а р э м б о.
18 марца 1910 г.
Змест.
Стр.
Рунь 3
У лазьні 20
Атрута . . 29
Роднае карэньня 42
Страхадьцё 76
Красаваў языгін 79
У панскім лесі 87
Лірные сьпевы 88
Што яно? 96
У чым яго крыўда? 117
Пошукі вышэйшага сэнсу
Оначнай падзеяй у гісторыі нашай дакастрычніцкай літаратуры стала ўжо самая першая кніга Максіма Гарэцкага — зборнік апавяданняў «Рунь», выдадзены ў 1914 годзе Беларускім выдавецкім таварыствам у Вільні. Гэтая кніга, надрукаваная, дарэчы сказаць, у друкарні таго самага «пана Марціна Кухты», якога добрым словам успамінаў у сваім перадсмяротным вершы Максім Багдановіч, была прыхільна сустрэта сучаснікамі і паплечнікамі аўтара. Газета «Наша ніва» адгукнулася на «Рунь» добразычлівай рэцэнзіяй, у якой адзначалася, што зборнік Максіма Гарэцкага вылучаецца глыбінёй і багаццем думак, моўным хараством і дасканаласцю, уносіць вялікі ўклад у беларускую літаратуру. Звярнуў увагу на кнігу маладога празаіка і Максім Багдановіч — наш першы выдатны крытык. У артыкуле «Беларускае адраджэнне», напісаным для часопіса «Украннская жязнь» у ліпені 1914 года, ён прыгадваў «Рунь» сярод іншых цікавых твораў тагачаснай літаратуры.
Перачытваючы адно за адным апавяданні са зборніка «Рунь», і сёння дзівішся, як далёка сягала аналітычная думка гэтага пісьменніка.
У сваіх падкрэслена бытавых па ўсёй знешняй фактуры творах празаік умеў ставіць самыя складапыя грамадска-сацыяльныя праблемы свайго часу, даводзіў, паводле слоў акадэміка Карскага, псіхалагічны аналіз «да дэталёвай анатомікі, да фатаграфавання атамаў», і ўвогуле, застаючыся ва ўсім самабытным мастаком, мысліў маштабна, па-філасофску.
Беларуская дакастрычніцкая проза і раней, да таго як выступіў у літаратуры Максім Гарэцкі, умела маляваць побыт селяніна, рэалістычна адлюстроўваць яго працоўную
дзейнасць, на ўвесь голас гаварыць пра яго самыя галоўныя жыццёвыя патрэбы. Аўтар «Руні» пра ўсё гэта таксама пісаў з глыбокай перакананасцю і сапраўдным поспехам. Але ён даў беларускай дакастрычніцкай прозе і нешта іншае.
Творы пісьменніка ўносілі ў нашу тагачасную літаратуру тую вялікую праблемнасць, да якой не заўсёды ўзнімаліся яго папярэднікі і часткова нават паплечнікі па літаратурнай ніве.
Высокае напружанне інтэлектуальнай, філасофскай думкі, якая выяўляецца праз каларытныя і дакладныя побытавыя малюнкі,— вось што адрознівае дакастрычніцкую творчасць Гарэцкага ад бяскрылых у сваёй этнаграфічнабытавой заземленасці твораў так званага падножнага рэалізму.
Сапраўдная інтэлігентнасць у герояў Гарэцкага пазнаецца перш за ўсё па тым, што яны ў любых абставінах застаюцца вернымі свайму народу і гатовыя для бацькаўшчыны пайсці на самыя цяжкія выпрабаванні. Аднак канкрэтныя шляхі да плённага служэння вялікай народнай справе і для герояў гэтага пісьменніка былі часта няясныя. Ім таксама звычайна даводзілася вобмацкам шукаць сваю дарогу, найбольш спадзеючыся на свой глыбокі, у лепшым сэнсе слова мужыцкі дэмакратызм ды яшчэ на сваю сялянскую цягавітасць і настойлівасць у дасягненні мэты.
...Героі пісьменніка не толькі клапоцяцца пра кавалак хлеба надзённага, які ім, дарэчы сказаць, даецца дужа нялёгка, але і ўпарта шукаюць ісціны, адказаў на адвечныя, часта філасофскія пытанні, разважаюць пра сэнс жыцця, зноў і зноў задумваюцца: «адкуль свет, адкуль што», «не толькі як яно, але і адкуль яно», «адкуль усё і што яно». I гэта, вядома ж, не праявы бязвольнасці або ўсяго толькі інтэлігенцкай раздвоенасці «індывідуумаў», якія не маюць «пэўных, акрэсленых ідэалаў», як яшчэ не так даўно сцвярджапі некаторыя нашы даследчыкі. У гэтых пошуках выяўляецца не прыбітасць, прыніжанасць ці нейкае не-
зразумелае дзівацтва пазбаўленых выразнай практычнай мэты людзей. Якраз наадварот. Тут добра адчуваецца своеасаблівае бунтарства герояў Максіма Гарэцкага, іх упартасць у вялікім чалавечым імкненні да пазнання свету, да разгадкі яго таямніц і загадак. Адным словам, за гэтымі пошукамі вышэйшага сэнсу людскога існавання праглядваецца моцны характар асобы, якая прагне духоўна-інтэлектуальнай з.мястоўнасці і не баіцца сягнуць далей за штодзённы жыццёвы клопат, бо здагадваецца, што нельга «калодаю гнілою жыццё пражыць і нічым не цікавіцца».
Будучы паводле складу свайго таленту пераважна пісьменнікам-аналітыкам, пісьменнікам-псіхолагам, Максім Гарэцкі даследаваў у сваёй дакастрычніцкай творчасці складаныя і часта супярэчлівыя характары такіх шукальнікаў ісціны і сэнсу жыцця з іх высокімі інтэлектуальнымі парываннямі і ўнутранай, душэўнай непакорлівасцю. Пісьменніка надзвычай цікавілі бунтаўнікі па натуры, па духу, якія, як той праставаты з выгляду, але надзелены жыватворчым скептыцызмам мужыцкага філосафа і рызыкоўнай смеласцю, нават дзёрзкасцю, Гаўрыла-пячкур з апавядання «Страхаццё», адважваліся кінуць выклік людской палахлівасці і забабоннасці.
I на гэтую цікавасць былі свае важкія прычыны. Па-першае, такія характары скрозь нараджала тагачасная беларуская рэчаіснасць, нягледзячы на жорсткі сацыяльны і нацыянальны ўціск з боку царызму. А Гарэцкі, як пісьменнік-рэаліст, заўсёды быў уважлівы да жыцця і яго патрэб. Па-другое, людзі такога душэўнага складу прываблівалі Максіма Гарэцкага яшчэ і тым, што глыбокае даследаванне іх характараў сродкамі мастацтва якраз давала магчымасць закранаць вялікую і складаную інтэлектуальна-філасофскую праблематыку, якой менавіта і не ставала беларускай дакастрычніцкай літаратуры, асабліва нашай прозе той пары, пераважна бытавой.
Імкненне ж да гэткай праблематыкі было для пісьменніка, яшчэ раз паўторым, прынцыпова важнае, бо ён, вельмі
нагадваючы ў гэтых адносінах Максіма Багдановіча, свядома ставіў перад сабою задачу ўсімі сіламі ўзбагачаць нацыянальную мастацкую традыцыю, узнімаць нашу літаратуру да ўзроўню больш развітых тады літаратур суседніх народаў і ўвогуле клапатліва рыхтаваў глебу для таго, каб і перад нашай літаратурай адчынілася «агульналюдская скарбніца векавечных здабыткаў культуры і цывілізацыі».
Дз.мітрый Бугаёў
Л ітарспурна-мастацкае выданне
Гарэцкі Максім Іванавіч
Р У н ь
Апавяданні
Рэпрынтнае выданне
Адказная за выпўск I. Л. Качаткова
Падп. да друку 29.03.94.
Фармат 60x841/16. Папера афс. Афсетны друк. Ум. друк. арк. 8,37. Ум. фарб.-адб. 8,83.