• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рунь  Максім Гарэцкі

    Рунь

    Максім Гарэцкі

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 148с.
    Мінск 1994
    46.62 МБ
    А як я з Ганулькаю? Ды што табе... Я ж скрытны беларусі Толькі ж ты мне блізкі, Андрэй, ты мяне зразумеіш і не прасьмяеш..
    Божа мой! До пісаць. Заўтра у мяне рэпэтыція па тэхналогіі, трэба зубрыць.
    А шчэ граюць у вушах скамарохі, шчэ пяюцьдзеўчаткі родные песьні, прад вачамі так і мітусяцца хлопцы й дзеўкі у скоках. А той міг! Сяджу я у вугольчыку на судніку з ёю. Заступілі нас сьпінамі гуляннікі, дзівячыся на танцораў, гамонім мы.. Ня горш нашы дзевачкі, с каторымі мы вырасьлі, за перашпіленых ненатуральных гарадзкіх паненак. Ай што я... і там ёсьць
    слаўные дзяўчынкі... Дык вось... Сажмала мне ў атказ маю руку Ганулька і на пытаньне маёхпапецкае змуцілася, схіліла галоўку: «Ага... ты ж бачыш»... кажыць. Зашчымела, зашчымела маё сэрцэ!
    Я і скакаць наўчыўся; з ею польку скакаў;. танцы ужо не такі грэх...
    Толькі табе хвалюся, даражэнькі Андрэй: люблю я Ганульку і яна мяне любіць. Ніхто ня ведаіць..
    Чэраз два гады наскачшп, дружэ, навясельлі, бо Ганні у наскім быце ня можна доўгаждаць. Калі я і ў высшае пайду— нічога, рукі ёсьць, спэцыяльнасьць будзе, абы здароўе, пражывём.
    Працаваць і вучыццаі Так браце. Што там хавацца, будзім самі сабою, будзім самі здабываць сваё жыцьцё і долю. Працаваць і вучыцца. He хачу я хлусіць; калі я палюбіў і даў слова,яна мая прад Богам і прад людзьмі. I што ты пішэш, як цяпер у вялікім горадзі увас: сыйшоўся, зьвёў, канцы схаваў, хоць бы й проціў старой праўдыт. і кінуў яе, калі абставы і варункі жыцьця сучаснаго замінаюць — брыда гэта, і гідасьць і подласьць. Ваша гарадзкая моладзь сама творыць жыцьцё, дык сорам ёй звалівадь віну на ненармальнасць сучаснаго соціально-градіадзянскаго жыцьця.
    Сорам ім, сорам. Ты выйшоў з народу і ра-зумеіш, дык будзь чэлавекам, разьбірайся у ісьцінна паступовым. Праўда? Ай, каб я с табою увідзіўся, ато на паперы выходзіць ня тое.
    0, трудна, брат Андрэй, нам, мужыцкім сынам. Мы выпаўзаім са сваіх хат і па-праўдзі (толькі ня сьмейсяі) маім жэ нейкую зямельную сілу ў сабе, гэта не мая навіна, але хаваімся са сваімі ідэаламі, нясьмела азіраімся на новай да--
    розі, шукаім вачыма прыпынку і, не патрапіўшы і не даўміўшыся зьеднацца і пайці сваім шляхам, расплываімся патроху у гнілом балоці згрызеных мольлю чорных сьвітак...
    Выўчыліся! Выйшлі «ў людзі!» Сталі панамі..
    Я не хачу так!
    Ня ўжо ж табе не прыходзіла у галаву думка на паньскім балі: «Вось я, пан, гуляю тут, забыўшыся на калішніе жаданьпя, а не магу прывясьці сюды свайго бацьку — селяніна (лекая, рабочаго, дворніка), матку — вясковуго кабецінку (прачку, кухарку, швачку), братоў, сястрычак і др., бо яны — простые?»
    Ведаіш, тут у нас у клубі на вечарынцы за буфэтам падавала гімназістачка, дачка буфетчыка; яе папрасіў на вальс адзін студэнт «I што-ж! Падыйшоў сярод залі старшына клубу і папрасіў дзяўчынку выйці з залі, альбо не працаваць за буфэтам Што ты на гэта думаіш?
    А у нашымвучылішчы 80°/оселянскіхдзяцей...
    Дык гдзе ж дзьверы да жыцьцёвай праўды, як жа жыць.
    Ня ведаю... Ня ведаю... А толысі я так не хачу!
    А як будзе, як то будзе'?
    Ну аб жыцьці нашым вясковым пісаць многа ня буду. Ведаіш, сам жыў... Таксама усё чыста, як раней. Толькі троху быццым-то варушацца: хутары, кооперація, земства... Але мала разумеюць, мала знаюць, — ой патрэбна праца!
    У вучылішчы у нас жыцьцё старое, грэшнае. Вучымся, вучымся... Многа часу лабараторыя адбіраіць. Вучыцелі на вуроках сьпяць, хоць і Каляды не даўно былі. Вучні, брат, на шкоду многіе, на прыватных кватэрах асабліва, пыоць
    гарэлку, гуляюць у карты. Ня дужа даўно аднаго уволілі за пьянства, у другога адабралі стыпэндзію за карты, сам дырэктар аб 11-й гадзіне паехаў і застаў. Нядобра, ведаіш, што гэтые гаротные гулякі-хто? селянскіе дзеці; адзін з Міншчыны с-пад Ігуменя, другі з Могілёўшчыны з Горэцкаго павету. Як яны будуць цяпер? Той, што адабралі у яго стыпэндзію, атрымліваіць ад бацькі рублёў 5 ў месяц, а рубл. 5 —7 прысылаіць яму брат вучыцель. А што, калі нам забараняюць рабідь вечарынкі, агульные чытаньня і т. д; цяпер і самі хлоццы, праўда, ужо ня дужа цікавюцца... Эх, жыцьцё.
    Ну бывай здароў. Во распісаўся я. На 2 сямікапеечн. маркі... Шсьмо гэта напісаўшы прачытаваць ня буду, бо баюся, што, прачытаўшы, не адважуся паслаць табе яго, па скрытнасьці сваёй беларускай... Толькі ты ня сьмейся, Андрэйчык! Ня сьмейся, напішы незабавам атказ, будзь здаровінік і не забывайся на твайго сьмешнаго Косьцю Зарэмбо.
    III
    Дамоў (аткрытка).
    Студня 14 1910 г.
    Добры дзень тату ў хату! Як жывіцё? Як маіцеся? Я здароў. Даехаў аж надта добра й ладна. Вучуся. Смуціўся троху, што выезджагочы так заюшыўся, што не схадзіў к дзядзькіным папрашчацца. У дзядзінкі старэй прашу прабачэньня, што мала чытаў ёй на Каляды, яна ж мне маленькому столькі казак казала. I мамі вялікае-
    вялікае спасібачка за ўсё, што мне напекла і нарыхтувала. Ехаў — не хацеў браць, а цяпер у пансіоні дык люба. А як маладая дзядзіна? Усім. кланяюся, жнчу здароўя j ўсяго добраго. Пішыця, якіе навіны ёсць і ўсё, усё... Ніхай Паўлік пішыць і Нінка дадасьць, яквучуцца і т. д. Ну бывайця здаровы і. вясёлы, мае дарагіе! Тат ка, прасьціве, што ў Каляды было тое-сёе...
    ВашКансьцянцік.
    IV
    Яму ад бацькі (пакарочэннае),
    Дарагіе сынок!
    Паведамляю цябе, што ў хаці, дзякуй Богу, усе цяцер здаровы. Праўда, на тэй нядзелі, матка, ішоўшы з абедні, троху прастудзілася і прахварэла дні са тры, але цяпер, хвала Богу, палепшала і каля дечы сама уцраўляіцца Ато дзядзька твой малады з дзядзінаю ужо выехаў на службу к пану у Пнеўшчыну, Антон жупаны хадзіў шыць у Міхасёўку, прабыў с паўмесяца, Панас канаплі ад Іцкі Броўды у Смаленска вазіў, — адрабляў, што набралі у Крамі, — а Паўлі з Нінкай цэлы дзень німа — зраньня у школку пойдуць, дык я астаўся адзін с хвораю маткаю, хоць ты вазьмі ды як хаця кіруйся. I вады прынясі, жывёлі падавай, дроў німа — дроў насячы, у погрэб злетай — проста хоць гвалту крычы. Каровыгалодныемычаць, воўцы бляюць, сьвіньні скігочуць, — ну не дай Божа яйжэ і бабскую работу спраўляць. У сераду гукнуў старую Міхасіху печ тапіць; дык яна як выпаліла, рана юшку зачыніла, напусьціла чаду nay-
    нюхтыньку хату. Як на ліха, я улучыў вольную часінку, прыйшоў у цёплую хату з марозу і пачаў задоўку віць. Чую смурод, кажу матцы: „Ідзітка ты памалу, напрануўшы шубу, к дзядзькіным, ато на хворую галаву учадзеіш саўсім’. Выйшла яна, а я, шапку надзеўшы, сяджу, думаю — ня возьміць мяне. Але к вечару як заламала у мя-‘ не галава, як пачало мяне доргаць, на сілу агоўтаўся, думаў — жыў ня буду. Прыйшоў змрокам Юры Іванавіч са школы з Нінкаю і Паўлікам, кніжак тваіх у мяне прасіць. (Узяў некаторые беларускіе а таксама журналы і „Вайау і мір“ Талстога). Дык ужо ён мяне ратуваў. I вуксусам віскі дёр і чаім паіў. Да-дупш, думаў—ня вытрываю.
    Навін вялікіх німа. Паўля, здаецца, нішто сабе вучыцца, Нінка тож па арыфмэтыцы маіць «пяцёрку», чатаіць ужо гладка, адно дрэяь, ніяк ня можэ наламацца гаварыць правільна *). Як закулдыячыць: адно слова кніжнае, а дзесяць нашскіх хатніх... Але настаўніца яе шкадуіць, наўчыла вышываць. I за мову ня дужа-то школіць.
    Слаўноўскаго папа жонка у захвіцэньню **) была доўга, троху зачымжывую не пахавалі. .
    Андрэй с Пецярбургу дзядзькам ліст прыслаў. Ён далёка сігаіць: працуіць у нейкай рэдакцыі, ня дрэнна жывець. Вось і маламожнаго бацькі дзіцёнак, сірата, а у людзі вышаў. Ці пішыць
    *) па рассійску.
    **) у летаргічньш сьне.
    ён табе? I дзядаькі яго, як прыслаў паўсотні ужо не кажуць, ‘што скруціць галаву, у турму патрапіць...
    Паны ізноў нашым людзям за падзёніпчыну грошы не аддалі. Вось паны! Судзіся з імі, чыркайся! Лес чысьценька зводзюць да рэшты: і каля нашаго поля Гаёк аднавокаму Хвальзону аддалі за даўгі.
    Мясьцечковые жыды краму Саўчанкову спалілі, каб не перабіваў гандэль ім. Аднаго засадзілі у вайстрог, але што ж, нічога ня будзіць. А Саўчанак саўсім зжыўся: надзел прадаў, грошы, якіе былі, на тавар пусьціў, усё дымам пайшло. Вось ты казаў: «Каб нам такіх людзей, як Саўчанак, ды паболей. Каб нам ды сваіх гандляроў...» Куды ўжо там! Вось і натаргаваў, наскакаўся твой хвалёны Саўчанак.
    Пішы, як жывеш, як вучэньня? Можа у грашах тугавата, можа дрэнна кормяць ў пансіоні— пішы, прышлю. А матка табе шкарпэткі і вязёнкі сплела. Шкарпэткі то ладные, цёплые, а вязёнкі—ня ведаю, мусіць пасаромішся насіць у горадзе. Далёка нашым бабам да матак тых латышоў, што, як ты казаў, і ў вучылішчы вашым у даматканых дужурках ходзюць. Толькі ты за гэта ня гневайся: што праўда, то праўда... Ну яны такіх маргелак ці валенак не звалюць, як наш Юстын.
    У Хлімона воўк аўцу с пуні вывалак. Ваўкоў к нам пакабегла с Цёмнаго Лесу — беда! А забабонные голавы кажуць тут, што гэта ехаў вясельны поезд каля чараўніцкаго двору. гдзе бы то ды й абмінуў закінутаго зайца, не пачаставаўшы ведзьмака. Вось ён іх усіх і пракляў, і увесь поезд пабег воўкалакамі, с таго й ваўкоў
    многа. Дуруць людзі галаву. А Пауліа ужо аб гэтым і казку ад дзядзіны запісаў, хацеў пасылаць табе, ды я грошы на марку не даў, нечэга яму, маламу, многа знаць ды грошы на глупства траціць.
    Газэту, добра, што выпісаў. Нінцы я не даю чытаць, мала яна шчэ, а глаўнае, каб па расейску наламалася. А Паўлік ладна. чытаіць; старые, вечарком калі, так уважна слухаюць. Шкадй, піто хаця мала-мала, адылі ёсць не нашскіе ■словы. Расталкуй нам у пісьме, што гэта такое: павэдлуг, кольвек, жэгнацца?
    Кланяюцца табе усе, бывай здароў. Вучыся, будзь вясёлы, ні смуціся.
    Твой бацька М і х а с ь.
    Са слоў Вашаго таты пісаў і Вас прывітаю Юрка Алехновіч.
    24 студня 1910 і.
    Усё гэта з маіх слоў спісаў, дзякуй яму, Юры Йванавіч, калі быў у нас. А цяпер па майму загаду пішыць Паўлік, бо я не хацеў пры Алехновічу пісаць. ІПто ты гэта уздумаў такіе пісьмы пісаць дзеўкам? Заказное! Ці прыслаў нам хоць калі заказное? I гдзе твае вочы? Ці тут разумеюць што. Ведамо дзеравенская дурата. Адно—людзі сьмяюцца і аб дзеўцы і аб табе гаворка пойдзіць. Разлахаюць па ўсей воласьці. I мне будзіць стыдна, скажуць—да чаго даўчыў сына Каб у другі раз не пісаў. Падумай сам. Даволі таго, што ты па мужыцку гаворыш. (^дурэнь другі падумаіць, як бы ня ўмеіш да кніжнаму) і нійдзе за ўсе Каляды сярод паважнейшых лю дзей носу не наказаў, бытцым то, што мыжывём у дзярэўні, дык ужо пушчэйшые за другога