Рунь
Максім Гарэцкі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 148с.
Мінск 1994
Добра сьпіць Архіп, дзіўна сьпіць Архіп.
А на дварэ малання бліснула вялікая, войстрая, жудасная, загрымеў гром, па ўсяму небу вялікі грукат-грымот пайшоў, у самые далёкіе канцы глуха і дробна пакаціўся, пасыааўся і panTan: трах -тара-рах-рах... — трэснуў стукнуў пярун.
Ірвануўся Архіп з усіх сіл сваіх, з усіх жыл сваіх. і праз страшны сон з лаўкі на зямлю паляцеў, больна аб мост урэзаўся.
Прашнуўся Архіп: смольлю пахне, гарыць нешта, бацька с печы саскочыў, крык падняў.
— Сыночак, Архіп! бяры падушку: пярун, знаць, ударыў, гарым...
Аглохшый падняўся студэнт сярод гулу вялікаго. Добра йшчэ -не ў хату, а ў сенцы полымя адразу сьвіснула. Высадзіў Архіп бацьку у вакно і сам скочыў, а полымя ужо у вокны с сянец так і лезе-ірвецца, адразу усе вуглы абхапіла, во ўжо і ў хату кінулася...
— Баў, баў, баў... — зазваніў вартаўнік, у званьніцы.
— Тата, татуля, табе не пашкодзіла?—Архіп у бацькі запытаўся.
" — He, дзякуй 'Богу, а нісколічкі. Толькі звон у вушах, аглушыла троху. Ну ці трэба-ж ткі гэта! А Божухна, а во-хці, а вой-я...
— Татка, куды-ж ты?
— А? гэта я дзівуюся, як шугаіць, пойдзем, ідзі, ато матка убачыць, спужаіцца, ці жывы хоць мы пазаставаліся?
— Пажар! Пажар! Ратуйця’ — крычэў ўжо нехта на сяле. Заварушыліся людзі. зьбегаюцца.
— Гдзе, хто гарыць?
— Новая хата у Лінкевічаў.
— Ці там?
— Няго ж—не, вун, ай-ай...
— Падзівуйся, во шугаіць, і помачы не дасі.
— Якая тут помач: пярун чорта забіў.
— А маўчы ж ты, ай сказіўся? Проці ночы...
— Добра, што водаль двароў пабудавалі: на сяло не перакіпіцца.
— А не. ніхай Бог крыіць.
Немалые клубкі дыму чорна-сівога выбіваліся праз стрэху новую саламяную. чырвоные язычкі полымя са хцівасьцю і прагавітасьцю рупліва лізалі бярвеныія, кідаліся ў бок і наводзілі сваёй маўклівай і незразумелай руплівасьцю-рухавасьцю думку аб вечным і безатказным, думку: аткуля ўсё і што яно?
Сьцены трэскаталі і абваліваліся патроху. Бура прайшла. Дзікі віхор зьмяніўся ціхенькім, прыяйным ветрыкам. Зашамацеў па лісьцю дожджык. Далёка, за панскім лесам. бліскала заціхаючая малання.
— Ну скажы ты! Бог ведае, к чаму й што? I гэта здарэньня: пярун ударыў, людзі жывы асталіся. а хата згарэла. Мабыць і стары Лінкевіч ня будзе надта клапаціцца па ёй; згары лепей яна. чымся цярпець у ёй гэткае страхацьцё. Злыдні у ёй былі-ткі.
— Ай, не гавары ты, кум; мож& тое праўда, а можэ батрак набрэхаў, іпто яго с печы скінуў нехта. Хвароба яго ведаіць.
— А сам Нупрэй ІПнкевіч? ён жэ сам казаў, што засьнець на зэдліку, а прачхнецца пад зэдлікам.
— А мала што бываіць. Зэдлік вузкі, нізкі, вось і зваліўся стары.
— Ну, браце, тут ні так... Пачуў бы ён.
— ПІто, ці я ж не казаў? Як вільчылі гэту хату, дык ішоў нейкі старэц. Ну ладна; майстрам давалі гарэлку, — трэба, калі па гаспадарску, і старпу б даць, пачаставаць. He далі: пэўне і патчараваў. У яго вочы такіе чырвоные, чараўніцкіе, кроўю паналіваліся. Я так і падумаў, што ён ведзьмак, што не падаруіць.
— А дось табе, дзед, лухту пароць. Патчараваў, патчараваў... Ешчэ што, выдумай.
— Думай, як сабе хочэш, дзіцятка, а я добра ведаю што яно так.
— Дык жа вот, гадоў дваццаць назад, як асінавым калом прабівалі. ня тут будзь казана, што выходзіў з магілы кроў ссаць, нябошчыка. дык гэта...
— He гавары... Ноч цяпер, бура, гай-магільнік недалёчка, дось... ня гожэ, не варта. Як слова, ня ведаіш?
— Пойдзем, браткі, спаць.
VI
Ужо с паўмесяца пражыў Архіп у дварэ сваім, у родпай старой хаці бацькаўскай.
Грошы-страхоўку выдалі за хату, што згарэла, але каб лес купляць і не говарылі дакуль што: задумалі селяне на хутары выйці.
Людзей прадпрыімных, рухавых і здольных душыла жыцьцё абчэственскае. А ні палепшэньня якое у полі зрабіць, а ні лепшаго сорту жыта пасеіць, а ні дабрэйшую жывёлу прыдбаць. Трэба было з аборкаў ваду спусьціць у парыні: селяне рупные згодзіліся, а гультаі і тые, што
на сваёй зямельцы не жывуць, а пастухамі, батракамі, лесьнікамі у паноў ды жыдоў жывуць, упнуліся, не далі праз свае шнуры канаў капаць. Што ты з імі, мала-ўчонымі, рабіць будзіш? — «Возьмем уругу *) у пана братцы, — казалі добрые гаспадары,—жывёла на парыні, як на бубачках, як на таку, ходзіць.што яна зьесьць там, якую трасцу?..»—«А на якое ліха мне твая уру га, калі у мяне адна карова? Дзень як-небудзь і на парыні прашлындаіць безпашы твае, а к вечару жояка мех травы с панскаго лесу прынясе ды накорміць, і ўсё тут». — раззбіваюць увесь саглас вузкашнуровые, атходжые ды рохлі-гультаевічы. А за кожную драбніцу брэшуцца, за шкоду няўмысную і везаметную лаюцца, як агалцелые.
Эх, бяднота, бяднота, бяднота!
Да чаго ты даводзіш чэлавека! I жалка, горка, і крыўдна..
3 лепшых людзей робіць цар-голад зьвяроў, сумленьня ні маючых.
Пачалі селяне варушыцца, аб хутарох зюкаць.
Архіп нічога пра тое с селянамі не гаварыў, баяўся: пачануць апосля дадекаць бацьку. «А—а, твой сын падбіў на хутары, панам зрабіўся, папанску жыць захацеў; будзіць доктарам, накалупаіць грошы і скупіць хутары гаспадароў бедных, занепаўшых, будзіць маёнтшчыкам, жывадзёрам».
Як агня, баяўся такіх гутарак Архіп і жыў у бацькоў ціха, змірна. у гаворкі вялікіе ня лезучы.
Радавалася сэрцэ старога бацькі яго, як пой-
♦) Уруга—паша.
дуць на сенакос яны: хлапец работнік Восіп, сын і сам стары Нупрэй.
Сала возьмуць, бліноў матка напячэць, вады у бітлажцы набяруць, выйдуць у трох на дзесяціну у Дуброўках, у паноў гдзе сенакос купілі.
Восіп уперадзі, а студэнт ззаду не паддаецда, гонар маіць. Толькі й чутно: «Ўжык, ўжык, ўжык»...
Скіне студэнт і брыль з галавы, і расшпілідца, і расьперажэцца, хочыць плячо-ў-плячо з работнікам харошым іці.
Вясёла! Вецер сарочку цаддуваіць, халадзіць. Скакунцы: «стрык-стрык, цырр»... песеньку пяюць. Пад кустом жупаны лежаць і песчанка з бруском стаіць і Разбой іх сьцеражэць, зьвіўся там. Бяроза сцень кідаіць халадок даець. Пакошэнай травою прыемна пахніць, а наўкоЛа красачак прыгожых і стаіць і ў пакосах ляжыдь многа-многа!
Стары Нупрэй сядзіць сабе на пні ды: «кляп-клёп, кляп-клёп»—касу клепіць і радасна на сына пазіраіць: малады, вучоны, прыгожы і добры такі. Сам земскі, сам к яму з рукою здароўкацца першы патходзіць. I мужыкоў, сваіх людзей, сынок не чураіцца, земляка, калі трэба, усюдых абароніць і чужага ня скрыўдзіць...
Добра і студэнту забыцца на думы гарадзкіе — сівые, паэзіей народа роднаго пачаставацца, душу засмучоную ажывіць
І толькі зданьні гэтые... Пытаньня дрэнные... Туга тая... А штоі Нічога, нічога.. До. Ці пі дапытаца Восіпа, хто кідаў яго? Ці ні пайці на могілкі са стрэльбаю начэваць?
Хву! сьмепша...
Але у чым жэ справа, і чаму яны ўсе маўчаць аб тым, як ён прыехаў?
Яны спакойны: яны ведаюць, што нячыстая сіла ёсьць, але калі яна не дакучаіць, то ім і дзела мала да яе Што ім даходзіць, аткуля яна?
Ды й студэнту неяк усё больш не на ўме тое, таёмнае. Некалі за працаю ці-то за чым другім У вясковым жыцьці некалі, можэ? Бяжыць час у роднай хаці
Згарэла тая хата, і зданьні забывацца сталі. Ат, проста прыдалося бацьку... Ну? А Восіп сьмяецца. Напаіць яго, каб праўцу сказаў? А некалі неяк усё; тотое тодругое і зданьні забываюцца. Ды Архіпу не саўсім. Чаго жрыехаў? А вось... бацкоў даведацца. Люба тут! Люба жыць сярод працы сьвяцейшай усіх црац: працы земляроба. Люба мець здаровае целаіздаровы дух Аітутдакучаюць «пытаныія шалёные».. А бываіць. ды ну іхі не да іх, некалі. Папрацаваць, аддыхнуць, пажартавапь, і зноў узяцца за працу прыемную. Ня ў горадзі, у сяле. Люба тут. Люба у вечар цёплы, і ціхі, і добра-пагодлівы снапы вазіць. Люба раніцай у радэ, у рацэ з вадою лёгкаю, вя дужа халоднаю пакупацца. А днём гуркоў у градах вашукаць, пасмакаваць, або яблак салодзенькіх, мядуначак невялічкіх йакаштаваць. А ў-раньні у сьвяты дзень. ўстаць і ў лес пайці, грыбоў насабіраць (мо лясьнікі не абдзяруць , а потым — у цэркву, у госьці пайці, а вечарком, скрыпку узяўшы, на вуліцы пад хатай пасядзець, сыйграць скокі-танцы ды песьні весялушкі розные. Іграіць Іван на гармоніку, а Цімох на дудцы мастак; тандуіць студэнт з дзяўчынкамі хахатушкамі, саромліва сьмелымі, здарова прыгожымі. *
Ідзець час, зара да гораду рыхтавацца пара... Сумна тады робіцца.
А толку пра зданьнё-страхацьцё так і німа. I бацька с сынам не ахвотна гаворэ ўжо пра тое. Баіцца за сына ядынаго, дрыжонаго. Бо баіцца стары, што надта пачаў цікавіцца сынок незразумелым, таёмным, страшным, няземным.
* * *
— Ой, Нупрэй. паглядай за сынам, — гаворэ сват Яхім, сівы разумны дзед: — пара яго апаслівая-маладая. Ніхто шчэ лбом сьцяну мураваную прабіць ня здалеў, а галовы разбівалі мног.е, ой-ой, многіе, як падумаіш. Вялікіе навукі прайшоў Зроіл Давыдзёнак, што ўсё на глаўнаго рабіна навучаўся, а пачаў задумывацца, пачаў, — і ось табе на: ў аднэй доўгай кашулі ходзіць цяпер па Шамаву с кійком, галавою круціць ды усё нешта гамоніць, бурчыць сабе паднос: «Адэной, Адэной, адгукніся Зроілу. Гдзе ты схаваўся ад Зроіла? Ага, ага, ну німа нічога». Аж страшна становіцца. Такі разумнейшы за ўсіх жыдоў шамоўскіх быў, а.во адурэў, бедачэ, ад гэтай думы заўсёгдашняй.
Бярэжч треба Архіпа: мала з нашаго селянскаго роду у людзі наўчоные выходзюць, а калі й выйдзіць каторы, дык барані Ты яго, Божухна! Бо трудненька такому адразу прыросць у іншым стане людзей, паркалёвых людзей. Праз тое трудненька, што як-ніяк, а роднае карэньня глыбока сідзіць у ём. Ось і мучаюць яго пытаньня розные: чаму я—пан, а брат мой, брат, каторы сто раз больш мяне іграцуіць, пот льець, у катораго рукі ў мазалёх і закарэлі, каторы век сумуіц^ ды гаруіць і ў гарэлцы душу топіць, думы заліваць, гэты брат, родненькі сын мае мамачкі роднае.
ён — мужык, мужык, эх! Воі мучаецца чэлавек: чаго на сьвеці так папарадкувана? Далі-болі, аткуля сьвет, аткуля што, Бога шукаць пачанаіць, як той Зроіл. Глядзіш: дыбаў-дыбаў чэлавек па гэтаму каўзялю,—пасклізнуўся, заваліўся... I навука не паможыць, а зможыць такога, бо прырода і навуку адалеваіць.
Так гаворыць сват Яхім, а кум Міхась дадае к таму:
— А падумаць: колькі турбот, болек і працы бязконцай трэба вынясьці бадьком, пакуль-ткі сынок цідачушка на ногі станіць! Ды другі ж па ногі станіць — бацькоў успомніць; сам вучыцца, ці служыць, дзе і бацькаўскую старасьць к сэрцу прынімаіць, клапаціцца памагаіць, як, скажэм, Архіп. Адругійжэ, бываіць,і бацькоў адрачэцца! Вучы яго, такую дрэнь. Ого! Ці мала іх гэткіх, далёка шукаць ня трэба...