• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рунь  Максім Гарэцкі

    Рунь

    Максім Гарэцкі

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 148с.
    Мінск 1994
    46.62 МБ
    — Ну й пісара ж знайшоў бацька сабе, — у голас загаварыў Архіп, яіяк ня могучы разабраць слова ў пісульцы.
    Ён ізноў зацягнуўся, вылаяў у думцы пісаку, што ня гледзючы на добры селянскі пачастунак і пяць капеек, так дрэнна пішыць пісьмы, саўсім не чытэльна. і задумаўся аб далёкім родным сяле, аб міленькіх старэнькіх сялібах і садку, што сам з бацькам садзіў колькі гадоў назад.
    «Як многа слаўнаго ў пашых вёсках, сёлах,
    а тымчасам як яны непарушна-мёртвы у жыцьці. Час ідзець,—ў гары, ў воздусі лётаюць аэропланы, дырыжаблі; пад вадой жывуць людзі, як на зямлі; перэгаварываюцца на тысячы вёрст; даходзяць да таго, што думаюць замаражываць чэлавека на колькі трэба часу і ўзноў аджыўляць яго; усё ідзець ншарка ўперад, толькі нашу вёску, як абросшый мохам камень каля шляху, з мясьціны не скранеш.. Сумна. сумна».
    — У дваццатым вяку баяцца жыць у новай хаді. А чаго?— ну, пэўне, чэрці не даюць.—Так думаў-сумаваў студэнт.
    -Мы ўжо й папа прывазілі і свянцілі яе, але нехта засеў у ёй і не дае начэваць.. — прачытаў ён і аж зазлуваў:
    — Выдумаюць сабе усякіх дурацкіх зданьнёў ды й, бытцым дзеці, забаўляюцца. Якбы рабіць німа чаго; э-эх!
    —У прошлы чацьвер пайшоў батрак начаваць у ёй, бо там халадней, а у старой хаці аб цяперашняю летнюю пару дужа душна ды й мухі спакою не даюць. А лавак у ёй мы шчэ не паставілі, дык ён і лёг на групцы, бо мы цяпер яе ня топім, і спаць там хораша...
    Студэнту было троху сьмешна.
    ...Якое ўжо, не пры нас будзь казана, ліха здалося яму там, — пісалася далей у пісьме, — ці ён, можэ, вечарам з дзеўкамі перэжартаваў, ці часам да Міхаля у карчму зьбегаў, хто яго там ведаіць, а толькі не пасьпелі мы заснуць у старэй хаці, як раптам заляскаталі нашы вокны так, што мы аж адразу папрашнуліся і надта папужаліся. Матка й кажыць да мяне: «Нупрэй, Нупрэй, ці яя біць нас хто лезідь, што гэта робіцца?» А я — шусь! да вакна, гляджу, — ажно
    гэта батрак ў ваднэй сарочцы, без шапкі, босы, як адурэўшый, крычыць нема: «Дзядзічка, атчыняй хутчэй!» Атчыніў я вакно, упусьціў яго, а ён трасецца, зуб на зуб не трапляіць...—«Што такое? Што такое?»—запыталіся мы.—«Нехта у новай хаці с печы мяне зваліў.»—«Злодзей, можэ, ды там жэ красці німа чаго»,—сказаў я, але батрак аляўся, бажыўся, што у хату чэлавек залезьць ніяк ня мог, бо ён на нач залажыў чэп у прабой, засадзіў кіёк і слісак с клямкі выцягнуў. Ніхто улезьці ня мог... А нехта, нявідзімы, сьлізкімі, як вужакі, халоднымі рукамі схапіў яго за ногі і махануў с печы на мост. I запраўды у батрака быў зьбіты бок і адзёрты аб цэглу РУ*і-
    — Нячысьцікі завяліся там ці іпто? — злосна смеяўся студэнт і падумаў, што батрак пабіўся с хлапцамі за дзевак і паддурыў старыкоў чартаўнёй, як найлепей.
    Архіп устаў с канапы і засігаў па сьвятліцы у задумленьні. Затужыў троху. I ўспомніў старога дзеда Міхалку, на катораго усе казалі, што ён тры гады бегаў ваўкалакал. Сам Архіп некалі даваў гэтаму веру.
    — Што за народ наш, беларусы? — у голас задаў ён сабе пытаньне і размеркуваў, што доктарам будзе служыць на Беларусі і будзе зьбіраць матэрь’лы аб духоўным жыцьці свайго народу.
    ...А надоячы пашоў начаваць ўжо я і батрак, удвух. I так сама прыбеглі яоччу у старую хату, бо я прашнуўся, чуць не акалеўшы, пад зэдлікам, хоць заснуў на зэдліку, а на батрака нехта узваліўся і душыў.
    — Незразумела, уцяміць не можна, што за
    штуковіна такая, — ламаў галаву мэдык, і на глыбіне яго душы пачалі капашыцца абразы таёмнаго, страшнаго, пічыра-беларускаго..
    He дарма быў Архіп—выліты яго дзед, што да сьмерці заўсёды крэпка маліўся Богу і тымчасам лашчыў, як можна, дамавых, лесавых, вадзяных.
    ...Мы ужо ставілі у куце й «пратэсы», псалтыр чыталі і псальмы пелі, — вічога, рады німа, усяліўся нехта у хаці і не даець спакою. Ці не параіш ты чаго, a то хоць хату разрый...
    Архіа задумаўся йшчэ болып. Дачытаў пісьмо, дзе пісалася ўжо, што кароўкі, дзякаваць Богу, пагулялі, малака даюць многа, жэрабё прадалі Зэліку, патсвінак здох, яблык урадзіла дужа-дужа многа. А потым ішоў цэлы ліст паклонаў «ад белаго ліца да сырэй зямлі».
    Студэнт памаўчаў троху, шчэкануў пальцамі і тут жа патскочыў ад раптоўнай думкі — паехаць самому дамоў на гэту чартоўшчыну.
    — Яблак, гуркоў, суніц, чарніц, маліны, грыбоў цяпер там... На сенакосі с касою гуляну, як у старыну калісь, з дзеўчаткамі знаёмства старыннае ўспомнюпацешаўся студэнт,—а старые будуць рады радыі
    Дуі^кі-хмары яго разляцеліся.
    — К чорту ўрокі, перэдам учэнікоў таварышам, хопіць грошы, a то ешчэ зараблю у зімку, як-небудзь узнясу за права ўчэньня, а цяпер жэ у нашай вёсцы—сяле закутным—рай!
    На другі дзень Архіп ужо тросся на зялезнай дарозі.
    II
    — Ну й коні ж тваеі С крупадзёркі на^скуру прадалі ці што’? — запытаўся Архін у балагольшчыка, дзівуючыся, што едуць яны — цішэй некуды.
    — А як жэ... Быц вы тое ведалі, пане Лінкевіч, ведама сто ш крупаджоркі...
    — Ну, ну паганяй, а то ма й к раньню не давалачомся.
    — Гэ, гэ, гэ! Нэ-э, пасьлі, мае лярвацкі, — зацмокаў жыд, сцёбаючы пугаю па зямлі —Даеджым, пане, даеджым! Гэ, гэ, гэ... Нэ!
    Коні лавілі пугу хвастом, дрыгалі нагамі і гультайліва трасьлі па калюгах балагольскую будку.	.
    Лес кончыўся. Выехалі на поле. Дарога пайшла роўная. Архіп залюбаваўся прыгожасьцю летняго вечэра. Сэрцэ ласуна да красы забілася дужэй у малых грудзёх яго. Наўкруг было так ціхамірна і так па нябеснаму святочна і прыгожа. Цямнела. На захадзі гарэла зара
    — Джу-нгу-у.. паляцеў' жук.
    — Мэ, э, э... замаркатаў ў гарэ кала балота дзікі баран (чэпік); сеў недзе на купіні.
    Абапал дарогі было жыта у копах і на карэньню, што не пасьпелі ешчэ зжаць. С аржанішча нёсся прыемны жытні пах. 3 логу ціхі, цёплы ветрык тхнуў сенам. На небі паказалася зорачка, другая, трэцьцяя...
    — Го-го-го,—кацілася далёка па лесі.
    — Трполя, трполя, тпроля — клікаў нехта жэрабёнка.
    Чутна у перадзі па дарозі: «Скры-гы-ы...
    скрыгы-ы... — вязуць нешта, ці снапы, ці сена, а можэ й хвораст. — «Нэ, нэ! — бадрыць козі паваждай, а яны цяжка йдуць па пылу, толькі: «шлёп-шлёп, шлёп-шлёп» — чуваць здалёку. Чарнеюцца вазы далёка, бліжэй, во, адразу вынурнулі:
    — Добры вечарі Ці далёка тут да Белі?
    — А вёрст пяць набярэцца.
    — 3 гакам, дадае з-за возу другі голас.
    — Нэ-э-э! — паехалі далей, і ўзноў: «скрыгы-ы...»
    Ыа дарозі гоман. Ідуць с поля людзі, за гэткі дзянёк пазамарыліся, папрацаваліся.
    С-пад лесу нясецца-коціцца песьня — жняі йдуць ад Хаіма с падзёншчыны. I праца не бярэ маладых, красных на здароўе, круглавідых дзевак... 0! песьня; яны паюць:
    — Загарэла вячэрняя зара...
    А з другога боку ідуць са свайго поля жнеі, там пяюць:
    — Добры вечар, гасвадынька мая!..
    Маладые, зычные галасы смакуюць сьпеў, і ён рвецца са здаровай душы у дужым, ня хворым целі:
    ...Ці зрыхтавана вячэрыца твая?
    Водгалас доўга ляцідь па лесі. Эх! і пагода-ж, пагода будзе на заўтра.
    I жнеі, і гоман, і песьні астаюцца па троху... Праежджаюць ціхую вёску; агнёў німа, сабака, нейдзе гаўквуў і змоўк, у пунях, хлявох жвуць каровы, а гаспадыні старые, што зараней с поля прыйшлі, там з даёнкамі: цур-цур, цур-цур— Праехалі мосьцік, ярыня пайшла, а на полі цямней, ды цямней. Усё неба зорамі гарыць, дзіўнае, пекнае! Чароўнае хараство разліта ў ём...
    — Драў, драў, драў,—сквярэцца драч; і ён сьціх. Ціха-ціха..
    He, во чувадь збоку шчэ,—павялі нашлежнікі коні ў лес пасьвіць. Смяюцца, рагочуць, жартуюць. Нейкі скалазуб сумысьля вугнава зацягнуў прьшеўкі:
    He хадзі ты па балоту, He мачы ты ног, ног... He любіся з багатою,— He паможыць Бог, Бог...
    — Ай-я-я-я, я-я-я,—якочыць, прыстаўляецца каторы-то хлапчук.
    Багатая — гарбатая, А к таму-ж і пышна, А бедная дык чэсная, Як у садзі вішня.
    — Трым-трым, трым-трым,—у тахт басуюць другіе хтопцы, вясёлые, радые.
    Усё ў полі супакоілася. А ні гука. Архіп быў ў добра-дэлікатным настроі. «Краіна родная мая...» — марматаў-пеяў ён ціхенька і думаў-думаў, што будзе драз дзьвесця, трыста, чатырыста гадоў тут, наўкола? Калісь тут лясы былі драмучые, непраходные, у лясох людзі пням маліліся і жылі са сваей доляй-нядоляю. Ішло жыцьцё, высекаліся лясы. Загарцавалі па тутэйшых мейсдох людзі ваенные-ратные, шмат костачэк маскоўскіх, польскіх, казацкіх палягло, «паміж пустак, балот беларускай зямлі...» Швэды, французы знаходзілі сабе тут вечны спакой. Божэ, Божэ, як гэта ўсё страшна і цікаваі
    — Паніч,—загаварыў балагольшчык з нейкім жахам,—вы, мусіць, ведаіця, што ў гэтым балоці, што на лева, калісь-то у даўные гады цэлы горад за нешта праваліўся скрозь-доньня. У ноч
    Купальскую чутны званы пад’земные, а каля кургана, гдзе манастыр быў даўней, іншые чулі, як манахі у скляпох абедню правюць...
    — А хто ж гэта чуў?—занытаўся студэнт.
    — Усе. Як гэта-хто? Каму траплялася познай парой бываць тут, апынуцца... Бывае так ешчэ, кажуць: агонь нейкі над балота.ч бегаіць. Ты за ім — ён ад цябе, ты бліжэй — ён уцекаіць. Сіненькі такі, невялічкі аганёк. Кажуць, грошы схавана тут багата пад нейкім вялікім закляцьцем.
    He, дакончыў балаголыпчык свае гутаркі, як далёка на полі паказалася на самай зямлі полы мя... Гарыць нешта... To шугае ў верх яно, ў бок, то бяз сілы зьбегаіць уніз.
    Чорная сьцеяь, як чэлавецкая фігура, прабегла па ём раз-другі.
    Праз неколькі часу полымя ўспыхнула у другім, у трэцьцім месьці...
    Балагольшчык змоўк ад страху. Коні вышэй даднялі галовы і закруцілі вушамі. Сам Архіп пачуў, як закалацілася у яго сэрцэ і прыліплі на лбе валасы.
    — Што за глупства?—у голас загаманіў ён,— каб разумна абмеркаваць, аткуль, жа тут агонь у столькіх мейсцах: нашлежнікаў на ларыні быць ня можэ, а ешчэ што ж?
    Балаголыпчык ціха зацмокаў на коні, дыргануў вожкі і нешта ціха шапнуў коням, а тае пабеглі шпарчэй.
    Архіп задзіўлена глядзеў у поля, ў цямноту.
    — Ось так чартаўня. Ну й ўцям тут, што за справа. I калі мне робіцца неяк ня добра, то што-б было з нашым батраком? I чэрці здаліся
    б,—раздумляў студэнт, каб неяк выбачыць сабе сваё спужаньне.
    Ён йшчэ доўга, доўга углядаўся на полымя а яно было ўжо цішэй, не шугала так у гару і патроху знікла саўсім.
    Балагольшчык маўчаў, пакуль не пад’ехалі к самай хаці Лінкевічаў. Там ёя, узяўшы грошы і пажадаўшы спакойнае ночкі, дабавіў неяк недаўменна;