Рунь
Максім Гарэцкі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 148с.
Мінск 1994
Граза, на начлег не вядуць, а мяне, батрака, гаспадар выправіў. Павёў я коні у вугол, к лесу; спутаў, а сам лёг пад елкаю. Страшна стала аднаму у буру. I каб не забіў пярун. Лёг у ляшчыні пад буйным дажджом. Ляжу, схаваўшыся пад зніз з галавою, а пад мяне ужо патцекаіць, а зверху, па знізу, як па лубу, дождж: бом-больбуль... ліп-ліп... Гром: гу-гу-гурр!.. Гручыць.
Другое. .Мама уміраіць. He разумею, і вясёл. Потым—у павадыры. Дзядзька забраў. Біў кійком. Дворнічыха ратавала; было непагодна, сьцюдзена, я туляўся па дварэ. Яна узяла, грэла, чаем паіла. «Ногі, як лядні... Лядзень-ляднём... Дзетка маё».
Трэцьцяе. Сказала мне Я.: «Ты—сільны і справедлівы; я пайду за табою, гдзе хочэш; я усё кіну для цябе. Ты—новы...» Душачка мая, жоначка мая... Божа! дзякую Табе!
(Ад аўтора. Потым даю тут пісьмо Ядзі да яго. Вядома ня поўнасьцю, бо у ім яна зачапіла радню, і я не магу усё друкаваць, каб не было на мяне навалы вялікай).
«...Мой Ўладзя! Мой любы. мой ненаглядны, мой богаданны! Я рада. Так! Ты мой. а я твая, твая на векі. I татка, і мачыха знаюць усё. I ніхай. Кабета беларуска была і ёсць мучэніца, і я не баюся, я — беларуска. Ня думай, і твая маленькая «жоначка» Ядзя любіць татку, шануіць многіх знаёмых, але не паглядзіць ні на гразь>
бу, ні на сьлёзы, ні на жалобяые словы, ні на што... Усё я зьнясу, і чаму ра-з дала я веру і па якому раз шляху пайшла, у тое буду верыць і па таму шляху буду іці, іці, іці... Да труны, або пакуль хоніць сілы
Што у нас творыцца., Ўладзя! Мяне схавалі за сем замкоў. Імя тваё забаронена гаварыць. Татуся маўчыць і маўчыць. на людзей не глядзіць. Каго сустрэціць бліжэйшаго са знаёмых паноў, ііачынае жаліцца, што «хаы» галаву падняў, а моладзь наша бязпрынцыпна і на галаве пашла хадзіць; што ён шануіць працавітаго мужыка і рад памаччы яму, але гэта новая беларушчына — дурната і выдумка шалёных, што ён «хама», хоцьбы й вельмі здольнаго і таланавітаго, у радні ня меў і мець ня будзіць»...
Мачыха... Ой, мілы, я баюся пісаць аб ёй. Сам Сатана муціць яе. Баіцца, што «імя яе прыплятуць к скандалу». А кампаньонка паддаець: «Ніхай бы праваслаўны, ну што ужо там, а хоць бы ж роду чпляхоцкаго, a то... Сорам, сорам!»
Нічога, Ўладзік, не тужы: на такой зямле. упаГноеннай леташнім сумецьцем, — рунь закрасуіць.
"Паедзім, Ўладзік
(А д а ў т о р а: Адгэтуль ужо пісьмо друка. ваць ня можна; але досыць і таго, каб паглядзець на дарагіе мне абразы Ўладзіміра і Ядзі. Дай Божа, каб выйшла на праўду, што я думаю аб іхняй будучыні. Веру я:-куюць сабе шчасьця яны і йшчэ некалі, як сьпелые каласы на добрай ніві, закрасуюць на роднай зямлі нашай...).
У лазьні.
Вучэнь апошняго кляссу каморніцкаго вучылішча, казённы стыпэндзіянт Клім Шамоўскі, к Калядам прыехаў у-двору і ужо другі тыдзень жыў у бацькавай хаці ў роднай вёсцы Мордалысаве.
Якраз у трыццаць першы дзень сьнежня, перад Новым Годам. дзядзька Якуб, дамяўшы сваю пяньку, выпаліў лазьню, каторых у Мордалысаве на 25 двароў ёсць ажно дзьве.
У вечэры Клімаў брат Пархвір напаіў коні, падаваў жывёлі, прыйшоў у хату і пачаў рыхтавацца у лазьню. Знайшоўшы апоркі і сеўшы на. калодачку разуваць лапці, загаманіў ён.
— Дзядзька лазыпо ужо вытапіў. Гатова. Збірайцеся хутчэй. Ты, тата, бяры вядро і йдзі; тымчасам і я пайду с хлапцамі; трэба па венікі на выілкі узлезьць. А Клім што гэта сядзіць? Ай ты яя пойдзешь сяньня у лазьню, — запытаўся ён у брата.
Клім палажыў на палічку «Нізшую геодезію» Біка і «Песьні жальбы» Я. Коласа, што дагэтуль былі у руках, нечэга задумаўся, аткінуў з лобу свае доўгіе валасы і троху памаўчаўшы, атказаў:
— Я й сам ня ведаю, іці мне, ці-то ўжо не-
пачынаць. Колькі гадоў ня мыўся я у вашых лазьнях, адвык. Але памыцца сягоньня не вадзіла-б: цела пачынае сьвярбець.
— Што ты гэта, Клімачка,—загаварыла яго маці.—Чаму-ж табе не схадзіць у лазьню? Праўда гразнавата яна, вады цёшіае саўсім німа, а халодная ў панаўцы на канаве надта мутна, але ўсё ж-такі, тое-гэта папарышся, костачкі пагрэіш свае, мо й на душы палягчэіць крыху табе. Ідзі, ідзі, сынок.
Бацька напрануў дублёнку, падзеў дзіравые валенкі і прыстоіў, пакуля Клім выймай с кішэні ключыкі, ножык, партмаяэцік з грашамі і старым пер’ім «рондо», каб не згубіць дабро ў лазьні,—«Хутчэй!—казаў яму маленькі пузыр, брат Саўка, а ён, атчапіўшы кішэнны гадзіннік, адзягвуў маткіну шубку і выйшоў с хаты.
Лазьня была за гоні ад вёскі, каля заплыў: шае канавы, што была некалі, пакуль шчэ паны жыдом лясоў не прадавалі. рэчкай. Ліпела яна сабе на узгорку, і пакуль Клім узабраўся на гэты узгорачэк, два разы паваліўся і абскрабаў аж да крыві руку аб мёрзлы сьнег. Саўка патскочыў каля яго на аднэй назе, падняў яму кавалачак мыла, крыкнуў: «Хор на Бабінавічы!» і шыбка лабег паперад усіх к лазьні. Там ён кумільгом укаціўся у прымыльнік і сказаў дышкантам, як тое рабілі вялікіе басам, або тэнарам.
— Пара—лазьня, лёгкі дух!..
Адзін с хлапцоў-сярэднікоў, што прыйшоў туды раней, да Саўкаваго віншаваньяя ў адзін тон дабавіў колькі слоў і к слову «дух» прыкладна атпаліў такое слаўцо, што дзед Кузьма
абазваў яго сынам ведамаго усім брахліваго стварэньня.
Клімаў бацька пайшоў к панаўцы, зачэрпнуў асьцярожна беражком ведра, каб пе замуціць саўсім, мутяае з лёдам вады, утапіў у ваду бярозавы венік, каб размяк і лепей яго было спарыць, і, схіліўпіыся яад вядром, пабрыў у лазьню усьлед за Клімам. А той, убачыўшы там старых, каторые распратываліся а іншые атдыхалі на мяліцах, папарыўшыся даволі, сказаў:
— Добры вечар!—і азірнуўся дзе б яму прыхіліцца.
— Міласьці яросім! атказаў яму салдат Захар Какста.
— Капеек на восем,—дагаварыў нейкі скалазуб. Садзіцеся во ладнае мяйсьціпка, Клім Раманавіч, — загаманілі голые, барадатые «мужы» ў цямноці, бо сьветла ў прымыльніку паліць, знаць, не знайшлі патрэбным і варушыліся, хто як мог, упоцемку.
Прнмыльнік быў плятнёву, і скрозь пляцень дуў вецер. Пад нагамі — мяльлё. Каля сьценак лежалі раскірачыўшы ногі, самадзельные мяліцы. Кліму было гразна, нячыста, непрытульна. 3 лазьні сюды то й глядзі, выскаківалі чырвоные, піто ракі, здаволеные ласуны да парэньня. Адтуль нёсся гул...
«Ліха іх ведаіць, як яны тут мыюцца, — дузіаў Клім, шукаючы мяйсьцінкі, дзе-б схаваць шубку.
Старые гаманілі пра тое-сёе, хто колькі шпал ад жыда звёз на рэку Вяхру і іншае.
«Але што-ж гэта я? Ці я не радзіўся сам у Мардалысаве, ці сам не купаўся у гэтай гразі, не бачыў усякаго бруду?і—так думаў Клім.
«Не, гэта-ж я ні злуюся, чаго-ж гэта я?..» I увайшоў у лазьню.
Вачам стала горка ад дыму. Нагам было ёдка стаяць на гразнай сьцюдзёнай зямлі. Галава ударылася аб шост. Жарыня была на версі, як у пеклі. Ня можна было нічога разгледзіць.
— «Жчах, жчах, жчах, жчах...» работалі венікі. — «Ого-го-го-го» — рагатаў нехта, лезучы на палок. — «Паддай, паддай... Яіпчэ горстачку... ліні паўкружачкі на печ... Братцы, ад’жалейдя паўчаўхірачкі... Духу мала, духу німа, гэй духу!» Аж стон лунаў у лазьні. Павярнуцца думаў Клім, — нейдзе: паўнютынька лазьня людзей. На нізу у гразі блазнота.. Іншы плакаў ад дыму, ці йшчэ ад чаго і цёр вочы кулакамі, і плёскаў гразнай вадой. Але й тую яму нехта забараніў браць, казаў: «Злётай прынясі сам. Іншы сядзеў непарушна, ушчаміўшы галаву паміж ног. Той шчыпаўся, той штурхаўся, той жартаваў—мацаў векаго ца вачох, кажучы: «Ці еў балазе?»
— А, та-а-атачка, а а-ай, а до-о-ос! сквірчэў малы хлопчык, як мага, на ўсю сілу, а добры бацька дзержаў за шыю с пэўнасьцю, што агоўтаіцца, і гарачым, як полымя, венікам сьцебаў з усіх бакоў.—«Дай сьпінку, дай жываток, йшчэ трошку, ну, пу, ну, дурненькі, не плач жэ; дос, дос, ня бойся... Ато, брат, камлём заеду, хочыш,— дабавіў ён ўрэшці і злаяўся. А побач с Клімам два нехалюзых хлопчыкі сварыліся за нешта.
— Во-охці, охо-хо-о —чуць жывы выкаціўся у прымыльнік нейкі дзядок.
— Як тое было, як тое будзіць, ось табе на, крычэў Юрка, і раптам зняцеўку — бах! паўнюсенькі карэц вады на маленькую печ. Аж камяні загурчэлі, засіпела вугальля і с палка пасыпа-
ліся, як бульба, слабейшые. А крапчэйшые, стойка вядучы справу сваю, пільна запрацавалі рукамі.
— Госпадзі, памілуй! Божухна, злітуйся! Мірам Навышнему памолімся, — прыгаварываў адзін у помач рукам, а другі, трэйці, хацьвёрты ня грэбавалі і самай бруднай лаянкай. Аж прыкра зрабілася Кліму ад гідкіх слоў, што насіліся у цёмным, гарачым, свойабразным пеклі — гэтай лазьні.
— Во калі ашалелі мужычкі,—мудрыў салдат Какста, цёпаючыся венікам.
Нехта шукаў на шосьціку сваю кашулю і зваліў у самую гразь чужые штаны.
— Саўка! зьбегай, сынок, вады: гару, саўсім гару... Хутчэй бяжы... А, Клім, лезь на палок, паўзі, парся,—гукаў Раман.
Клім палез, абпёк ляжку на гарачым падку, плакаў ад дыму і, махаючы венікам, праклінаў, скрыўджэны, і лазьню і тых глуздоў, хто пабудаваў яе такую. <<Жывуць-жа людзі»—думаў ёя: «Лес пад бокам, жыды у пана адваевалі яго за даўгі і прадаюць колькі гадоў; і селяне кожнагодна пускаючы на гарэлку рубельчыкі і жывучы сярод лесу, маюць лазьню... каб яна, даруй Божэ, згарэла на чыстым полі гэткая».
— Духу паддайце, гэй, хлопцы! — са скуры пнуўся стары Мікіта.
— Ужывай, дзядзька! Пагрэйся, — атказаў «вясёлая галава, а гнілые кішкі» малец Яхім, і—чох! паўведра на печ.
— Холадна!—упінаўся Мікіта.
— I так гарым, — буркнуў Клім, седзячы каля яго і лыочы халодную ваду на галаву. Ёя успомніў, што Мікіцёнак Панас кождын дзень
пьець «ханджу», як ваду, а Язэп мажыць ею ногі ат прастуды. Успомніў ён, Бог знае к чаму, што матка корміць вяпроў у хаці, і у хаці гразка. Дрэнна...
— Запанеў наш каморнік, пышэн надта Клім Ряманавіч, духу баіцца... А мне, мужыку, любата,—крычэў Мікіта.
— «Які тут чорт «запанеў»,—злуваў Клім. «Сьвіньні, а ня людзі»,—думаў ён злосна на ўсё бадай Мордалысава. <Я вёз дамоў кніжкі, каб чытаць ім, а яны кожны вечар, кожна сьвята гуляюць у карты у Мікітавай хаці, а на кніжкі не зьвярнулі ніякай увагі... Шчэ казалі,—разумцы!—што «некалі ім займацца панскім дзелам...» I толькі гэты «сьвяты» Хлімон прасіў пачытаць. бажаў паслухаць што-небудзь «бажэственае» ды бабы гаварылі, каб ён, Клііг, прачытаў ім «сьлёзна-жаласна» I што ні ступнеш,—чуіш дурацкае: «Запанеў, запышеў. гардзіцца».