• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рунь  Максім Гарэцкі

    Рунь

    Максім Гарэцкі

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 148с.
    Мінск 1994
    46.62 МБ
    — Падажджы, патрывай, Клім. Пахвір вады чыстае с калодзежа зараз прынясець. Будзем абдавацца.
    — Добра, тата, тут буду—сказаў, а сам, не маючы ужо сілы вытрываць шалёнаго жару, пары і разам холаду каля ног, таксама вялікаго клуму, гоману, лаянкі, выйпіоў, як пьяны, у прымыльнік, схапіў адзежу і рупна, як слухалісь рукі, пачаў не абдаўшыся і с прыліпшымі на целі лісьцямі ад веніка, надзевацца.
    «А грэх мне казаць «дурацкае», дзе толькі цемната»,—гваздом сядзела у галаве яго непазбытная думка. «Скуль жа ведаць гэтаму старому вяскоўцу, «прыгонніку» Мікіці, што ёя, Клім, вучыўся не дзеля таго, каб «загрэбаць» грошы, што ён іншы, што ён жа не чураецца вёскі, любіць
    яе і шануіць, як родны сын, што ён хочыць кіравацца усімі сіламі, каб бачыць яе цьвярозай, сьветлай, здаволенай жыцьцём ды сумленнай, піто ён «запанеў», алэ зусім не так, як думаіць Мікіта,.. I лацьвей ш,—думаў Клім далей, стрэляць у вочы «запанеў», ведаючы вагу свае векавечнае працы мужыцкае, а хай бы яны пабачылі боль сэрца і смутак душы у мяне, прымача у <панстві» і пасынка вёскі, і яны лепей паехалі-б с сахою на родные палеткі, чымся адарваўшыся ад дзядоўскіх сялібвісець у новым і невыразным паветры...»
    Кашуля не надзевалася, нечым дрэнным пахла. Шапку птукаў Клім і ніяк ня мог знайсці у дакучлівай, прыкрай цемні прымыльніка.
    — Братцы, што гэта, я-ж акалеў саўсім: кажыця, хто ўзяў мае штаны, — пытаўся дзядзька Якуб. хныкаючы з лазьні і назад у аднэй кашулі.—Хто тут?—узбіўся ён на Клімавы ногі.
    — Я—адгукнуўся Клім і узноў засумаваў.
    Старые аддыхалі, седзючы на мяліцах, напратываліся, абуваліся. Гаварылі аб Новым Годзі, успаміналі, што было цікаваго у Старым. Хто ішоў у двору, казаў:
    — Дзякую за пару, за дух, за добрую лазьню, хто тапіў, хто й ваду насіў, усім шаноўным паном-гаспадаром. ДабраначГ
    Клім прыслухаўся к роўнаму голасу старога дзеда Банадыся, каторы бытцым восенны дождж у“вокны, барабаніў:
    — ...Ато вось, браткі мае, дык шчырая праўда. Чуў я гэта ат самого Панаса Дземянка, што служыў у аднаго заможнаго гаспадара, але, ня тут будзь казана, у вялікаго ведзьмака. Але й казаць мо далей ня трэба?
    — Кажы ужо, кажы, зацеваў Мікіта,—ато абдугі прынясём, словы с цябе цягнуць пачнём.
    — ...Паехаў Панас нешта раз з гаспадаром у дровы. Прыехалі у цёмны-цёмны лес, якіх цяпер і ня знайдзігп. Гаспадар і кажыць яму; «Ты папільнуй тут коні, а я хутка зьвярнуся»,—і пашоў некуды. А Панас ня дурэнь, троху пабавіўся ды паціхеньку усьлед...
    — Клім, во твая шапка, — шэптаў Саўка, надзеваючы жупан і слухаючы апаведаньне дзеда Банадыся.
    ...А гаспадар, крыху адыйшоўшы,—кулдык! чэраз пень пврэкаціўся і пабег... Чым? Ваўком.— «Ага, думаіць Панас,—грашн Богу, ваўкалачэ»; троху пагадзя і ён перэкулдыкнуўся праз пень і,—да душы ня лгу, сам Панас казаў,—і ён пабег ваўком, але разумеў усё, якбы і чэлавек. Далей зірк ён: выскачыў гаспадар на поле, схапіў барана са стадка ды ў лес. На ліха тут дагледзіў ён Панаса, сцяміў усё, сам перабег чэраз пень яшчэ, і зрабіўся чэлавекам, а на Панаса наклаў такое закляцьце, што той тры гады прабегаў зьверам: раз чудь не забілі яго людзі, бо ён, хоць і прыкра, а еў, каб ня умерці з голаду, што і усе звяры...
    Йшчэ далі нешта гаварыў Банадысь, але Клім ня слухаў болып і пайшоў з лазьні.
    Быў ціхі вечар. На васокім небі зьялі зорачкі, ліў пазычэным сьветам месяц. Скрыпеў пад нагамі сьнег. «Заўтра Новы Год...»
    I неяк невясёла, невясёла было Кліму, «запанеўшаму», як казаў стары Мікіта. Думкі плылі, чэплялісь адна за другую, роем мітусіліся у галаве. Беларусь, Беларусь, чьш ты была і чаго
    ты во даждала?. » Звінела ў адным баку. I што с табою будзе? плыло ў другім.
    А зорачкі блішчэлі так хораша на небі I скрыпеў сьнег... I мерные тужлівые вершы ля целі з неаткуль:
    Мой родвы край, краса мая, С табой на век расстаўся я!..
    I задумаўся Клім. I пеялася неяк па іншаму:
    Мой родны край, краса мая, С табою век ня ў згодзі я...
    Пад ложэчкаю шчамела нешта незнаёмае. Мой родны край, як ты-ж мне мілы, Забыць цябе не маю сілы.
    I ляцелі думкі. I дрыжэлі струны душы дзіўна-маркотным гукам.
    Мой родны край, як ты-ж мне мілы, Уцяміць цябе не маю сілы...
    «Эгэ-ж, уцяміць, пазнаць, зразумець ніколі ня здолііш»—быў чуцен шэпт. «I хіба!.. Што?..»
    «Але ж не адрэкацца, ня быць здраднікам, а любіць, шанаваць родную Бацькаўшчыну павінен, доўжан...» быў другі шэпт. «Люблю... ці ж не люблю?.. А страшна яно роднае.. чым?..»
    I спархмурнеў Кліы, сігаў шпарчэй па скрыпучым ларозныя сьнегу. Ляцела думка: «Мой родны кут, люблю цябе бяз меры!» і забавілася яна, не ўцекала.
    — Ці не захварэла тзая галава, Клім, пасьля лазьні?—спытаўся бацька.
    — Палешпаіць,—атказаў сын.
    А т p y т a.
    (Кароткі жалобны абразок).
    Дзед
    Раман, яго сын.
    Людзі:
    Г а н н а, жонка Раманава.
    Аўдулька 8 г.
    Ко сьцік .6 г.
    Я н а ч к a 8 м.
    Дзеткі Раманавы.
    Хрысьцёна, цётка Ганіна.
    Усё дзеецца ў старэнькай, закопчэнай вясковай хаці. Налева у ёй — дзьверы у сенцы і дальш у вуглу печ і качарэжнік. Ад печы— пол аж да правае сьцлны, у каторай два вакенцы; ад полу каля гэтай сьцяны ідзець лаўка. Перад лаўкаю водаль ад полу — стол, на стале ляжыць нож, а хпеба німа; к столу прыстаўлен зэдлік. Над сталом у куту — абразы с палічкай дзеля сьвечак.
    На палу — сувалка, на ёй ляжыць дужа хвораа Ганна пад дзяругай. Каля Ганны вісіць калыска на круку, убітым у столь; у калысцы сьпіць малы Я н а ч к а. Пасярод хаты на падлозі — калодачка, на ёй сядзіць Д 3 е д, даплетаіць лапаць-
    і за пачопку, калі трэба, калышыць Яначку. У хаці надта бедна.
    Праява 1-ая.
    Дзед, Ганна, у калысцы Я н а ч к а.
    Дзед. Божухна-Бацюхна! Ці будзе ж гэтаму калі. канец? Пьянства кожны дзень, кожну ноч... ДзеЬкі плачуць, Ганна хворая ляжыць,— як ей, матцы, глядзець на гэта? А ён? Охо-хо-о... Пакараў ты мяне, Справедлівы Божэ! За грахі мае брудные пакараў ты мяне, бо калісь і я ня меў сумленьня, цягнуў-піў зельля паганае, будзь яно проклятае навекі... (Бярэцца за сьпіну). А-ай, усе костачкі ломюцьМне, старому бадысу, трэба гараць ехаць во, а ён... ён пьець. Яму і клопату мала. Не-е, сынок, дапьешся, апомнішся, ды каб не было ногды позна... Нікому ніколі ні падаруюцца сьлёзы дзетак, ой, ніколі! А ён пьець, крычыць, бьецца, глуміць, дзіцячы хлеб прапіваіць. Будзе грэх, чую, усімі думкамі чую...
    Ну, хіба іці саху прыснадзіць. (Паклаў палаць, устаець). Эх, Раманька, Раманька... (Да Ганны з ласкай у гаворцы) Ганна! Ці чуіш, Гануля! Мо ты зьела б чаго-небудзь? Хлеба кум Аўрам пазычыў, учорашняе поліўкі з ложку стаіць. Сербанула-б, Гануля!
    Ганна (кранулася, гаворыць-стогне). Ці-і Раман прыйшоў с карчмы? А-ах...
    Дзед. Зара прыдзіць... Дык зьеш чаго крыху, Гануля, Як жэ гэта, Божа мой, трэцьці дзянёк у цябе крошкі у році не было. Смагу, балазе, прогналаб.
    Ганна. Не-е-е... Ня трэба. Касьцючку, Аўдульцы ніхай поліўка. Дзетачкі вы ма-е-е... (Sa-
    гадалася) Сусолачку зрабі дзіцёнку, нечым карміць яго, майго Я-на-чку. (Дзіцё у люльцы заварупшлася і закугакала жаласна). Калышы, калыШЫ, та-ту-леч-ка...
    Дзед (калышыць). Забыўся сынок на Бога, забыўся. Зьменяў на гарэлку і сумленасць, і сямейку, і ўсё, усё. Што яму? Абы пляшку купіць, а іншае, — цямся яно! На маткіну памяць забыўся: на імшу не даў, а прапіў грошы... Чую грэх-бяду. Доля, доля... Дажыліся... (Мармочыць нешта далей, ня можна расслухаць).
    Ганна. Ні-ма, ні-ма Рамана, ня йдзець... Тата! А дзе Аўдулька, Косьцік? Дзетачкі мае-е...
    Дзед. Усё чыста прапіў сынок. Мусіць, забыліся на Бога людзі, не дбаюць на Таго, што сьвет Яго. У коршмі днююць, у коршмі начуюць.-. Ат, што,—бацька-ж дурэнь, бацька нічога ні знаіць, на што яго слухаць?.. Ня слухай сынку, ня слухай...
    Ганна... Тата! Ці ёсць у нас дошкі на... (с натугай і праз сілу) на тру-ну? Акх!..
    Дзед (спужаўшыся). Ня думай пра... пра гэта, Ганна! Божа воля на усё:—на Бога і трэба думаць. (Закалыхаў дзіцёнка і адзеваіць дзіравы жупан). У цябе дзеткі, Гануля, маленькіе Ось лецячка ідзець, падзівуйся, як вясёла на дварэ, як сонейка сьвеціць, птушачкі прыляцелі, лясок зарунеўся, Гануля... Кінь тое думаць... Дзеткі у цябе; што я стары з імі рабіць буду? Мне трэба туды зьбірапца. A, -a, а ты... Сонейка во, грэІЦЬ, а ты, ты... (Убегаюць у хату Касьцточок і Аўдулька; абодвы босы, чуць адзеты; у Аўдулькі жмуток першых вясеньніх белых красак, у Косьціка медзяные грошы).
    Праява 2-ая.
    Дзед, Ганна і дзеці.
    Косьцік. А у мяне грош! А у мяне гроші Д з е д. Што?
    Аўдулька. Ды не: гэта у яго пядь, ажно вун капеек; гэта, гэта... А у мяне вун што,—краскі! На табе, мама! (Кладзець кветкі к матцы).
    Д з е д. Аткуль грошы?
    Косьцік. Каморнік даў... Мама у мяне грош, глянь!
    Ганна. Аддай, Косьцік, грошы дзеду. Аддай, сынок. Ён піражок купідь табе... Аддай, дзіцятка, згу-біш... (Косьцік бегаіць, не аддаець грошы і крычыць; «Грош, грош! Каморнік даў!»).
    Дзед. Ну кажы нам, Аўдуля, гдзе вы былі, хто грошы даў? А ты, Косьцік, ці-ху! Яначку узбудзіш.
    Аўдулька. Мы... мы хадзілі у гаёк вун кветкі ірваць... Там многа ужо кветак... і... і там каморнік ходзіць... 3 ланцугом, у акулярах, але не страшны. А нейкая труба блішчыць-блішчыць...
    Косьцік. А гузікаў жа у яго!..
    Аўдулька. I зайца спудзілі! Як пыхнуў уцекаць!
    Косьцік. I я^бачыў.
    Д з е д. Ну, ну?
    Аўдулька. Мы яму з вёскі вады занясьлі.
    Д з е д. Каму? Зайцу?
    Аўдулька. He, вун, каморніку. Ён, вун, сказаў нам: «Малайцы!» А як пачуў ад дзядзькі Карпы, што наша, вун, мама хварэіць, дык нешта гаманіў, а тады выняў грошы даў Касьцюку і кажэ: «На, табе, хлопчык, на бублікі».
    Ганна. Дзетачкі ма-е-е...
    Д з е д. Ці падзякавалі-ж вы пану за ласку?
    Аўдулька. Мы і яму пралескі рвалі... Я хацела у руку, вун, пацалаваць, дык ён кажыць: «Ня трэба, ня трэба... Я-ж, кажыць,—ня non і не абраз». I ні даў, вун...
    Д з е д (успомніўшы). Пара, пара гараць. Паеду, Косьцік! твае грошы цэлы будуць, дай—я схаваю іх. (Паклаў грошы на палічку перад абразамі, яны с хаты відны). Ну, Аўдулька, прыгледай матку, Яначку тута калышы, вады мамі падай, калі пабажаіць. Доля наша, доля... Грахі нашы. Пойдзем, Косьцік, і я табе дудачку выражу з лазы... (Дзед і хлопчык пайшлі за дзьверы).
    Праява 3-ая.
    Ганна і Аўдулька (калышыць Янку).