• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рунь  Максім Гарэцкі

    Рунь

    Максім Гарэцкі

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 148с.
    Мінск 1994
    46.62 МБ
    Ганна (маркотна). Дачушка мая, любінькая, памру я, чую сваю сьмертухну... Слухайся, шануй дзеда. А можэ ж і татка твой апомніцца, агоўтаіцца, піць гарэлку перэставіпь... Даглядай Яначку, Косьціка... Дзеткі мае-е... Хораша жыць, калі усё ладна... (Ей трудна гаварыць). Дай піць. (Аўдулька надаець карэц з вадою; Ганна яапіўшыся гаворыць крапчэй) Якіе прыгожые красачкі. Каб мне разокяшчэ пабачыць, як жытцо каласіцца, а там... памерці..
    Аўдулыса (плачыць). Мама, не кажы ж ты так, не кажы пра сьмерць,—мне страшна... Ня трэба вікому уміраць...
    Г а н н а. Ня бойся, дачушка, ні плач... Так ужо Бог даў... Што я сьніла сяньня? Бытцым нябошчыца мама, такая сьветлая, ясная, у беленькай сьвітачцы прыйшла к нам і да таго ж жаласна і сумна кажыць мне: «Ганначка,—кажэ,— галубка, чаго ты так счарнела ды высахла, выпятрыла уся? Рыхтуйся,—кажэ, — бо табе-ж пад вянед пара, заждалася я цябе...» (Маўчыць крыху, сьлёзы коцяпца, як боб). Тут я прачхвулася, і страшна мне, і лёгка-лёгка неяк зрабілася...
    Аўдулька. Мамачка, і я памру...
    Г а н н а. Жыві, дачушка. Будзіш мне на могілку кветачэк прыносіць... На Радаўніцу зяечкам прыйдзі хры-сто-са-вацца-а-а... (Горка-горка плачыць).
    Аўдулька. Мама! Мамачка!.. (Чутна пьяная песьня пад вакнамі).
    Г а н н а (адыйшла крыху). Нічога, нічога, я так... Што гэта?
    Аўдулька (падбегаіць к ваконцу) Тата йдзець! Ай, пьяды, — будзе біцца... (Палезла на пол к матцы).
    Ганва. Забыўся на ўсё чэлавек. А некаліж кляўся, бажыўся. Ці даўдо тое было? I што гэта з ім; ці ні паддаў яму" хто? О-о-о..
    (Атчыняюцца дзьверы і, дзяржучыся за клямку, хістаіцца на парозі ньяны і, як слова, вясёлы Р аман; пяець і прыстаўляіцца пракудай).
    Праява 4-ая.
    Тые ж і Р а ман.
    Р а м а н (пяець далып). За-аўтра, за-аўтра, не-е сягоння,—ко-ожны пьяніца пяе-е... (Спыніўся). Добры дзень тату ў хату! Хвароба ў лес, здароўе ў косьці! Стуку-груку, хто тут? (Ідзець па хаді вугнава прыпеваіць).
    Адна думка у Рамана, Што кішэнічка падрана! Німа грошы, німа дроў,— А як выпіў—ўжо й здароў!
    He! Йшчэ адна думка ёсць: каб мая сухотніца паднялася. Ато, калі-і ўжо скрэмсалася! (3 ласкай да Ганны), Ганна! Гапначка! Жоначка мая любаяі (Тужліва) хварэіш? (Жаласна і безнадзейна). Усё хварэіш... Пара ачуняцы Лепшай, галубка мая, а я, я... Во табе сьвяты крыж,—досі жлуктаць гарэлкуі Дос, дос і дос. Маё слова сьвята! Ня буду й ня буду, наўсёды заракуся... (Садзіцца на зэдлік і крыху маўчыць). А дзе ж тата? Дзе Кастусь! (Ніхто яму не атгукаіцца). А? (Пачынае злець). Аўдулька! Куды пайшоў дзед? Чуіш? Злазь адтуль тэйчас, нячыстая каланіца, а то я табеі Янку калышы! Я вас! Што вы мне? Што хачу—то Й раблю. Ось ешчэ! Соткі ўжо выпіць нельга? Што такое значыць?! (Ходзіць— хістаецца па хаці).
    Аўдулька (калышыць Яначку). Дзед с Касьцючком пайшоў у поле... Дзед гараць будзе...
    Ганна (стогніць). Божухна! Німа сумленнасьці у чэлавека... Апомніся, Раман! Сьмерць мая, дзеткі нашы малые, ах...
    Раман. До, дос ужо! He стагві, не гнаі
    ты майго сэрца. Чуў тваю песьню. А тата... Як жэ ён гараць будзе, калі хамут, хамута... Я сам успашу. Ніхай стары ні турбуіцца, час ёсць. Успашым. He сяньня — заўтра. Сяньня галава баліць, спахмяліцца б, хіба цяпер. Гануля, дзе твая суконная хвустка? дай на сотку! He сярдуй.
    Ганна. Раман!
    Раман. Ну што, што? Ну нй, забій мянеГ Ну на, нй зарэж мяне, а дай жэ ты мне на сотку, траба ж мне апахмеліцца!
    Г а н н а. Пабойся Бога. Раман! На хлеб дзеткам німа; што ты сабе ду-ма-іш?
    Раман. He стагні! Голаякостка! Адзаможнаго бацькі браў, а што ты мне у гаспадарку прынесла? Сабаку печэнаго... Во захварэла, падла! I здохніш хутка, падажджы... (Ганна ані слова, Дўдулька пачынае плакаць). Ня румзай, Аўдуля! У матку ўдалася! Заступніца... Я табе пакаж-ж-жу! На калені! Маўчы! Што б твайго духу нячутно было! (Аўдулька ціха хліпае і становіода на калені).
    Ганна. Божа!—(Ташнуіць).
    Раман. Сыйду і кіну, кіну... Прападайця тут, хвароба на вас. Ссушылі мяне... Пью,—дыа я ж вас і кармлю. Ы-ы-ы! (Скрыгочыць зубамі ад злосьці). Пілуюць-пілуюць, смурыжуць за кожну чарку, ці выпіў ці ня выпіў.. Зьежця мянеі на зло прапьшо, усё прагуляю! Зарэжуся! Задаўлюся! ЗарэжусяН (Хапаіць са стала туаы нож і шмуляіць па горлу; Аўдулька крычыць, Ганна стогніць дужэй. Але нож сагнуўся, і Рамаа са злосьцю кідаіць яго на землю).
    Г а н н а. Кепска мне, кепска мне... Ай мляўка... Сьмертухна мая.. Аўдулька, па цётку Хры-
    сьцёну... па дзеда... А-а-а... Раман, сьвечку, грам-
    ^Раман (схапіўшыся). Што? Што? Уміраіць? Хіба ж праўда? Аўдулька, бяжы, бяжы, дзетка, па цётку! (Аўдулька пабегла).
    Праява 5-ая.
    Німа Аўдулькі.
    Г а н н а. А-а-ах...
    Раман. Ганначка, пастой... Што, што ты гэта? Прасьці, прасьці мяне, гэта гарэлка пашкодзіла... (Схіляецца над жонкай). Мо даць вады?
    Ганна. Ай, ай... Паткаціла пад грудзі... Вады... (Раманпабег у сенцы па ваду, на сустрэчу зняцеўку дзед; Раман атскочыў).
    Праява 6-ая.
    Ганна, Раман, дзед і Яначка (пачынаіць варушыцца, Раман калышыць).
    Раман. Татуля, вады, вады! Нешто з Ганнай... Слаба яна...
    Д з е д. Дяпер, «татуля!» Апокуль ты, аторва, лежынь ты пятроўскіі (Бярэць карэц і, зачэрннуўшы у сенцах вады, нясець). Пьянюга, згубіў ” жыцьцё маладзіцы, дзяцей абяздоліў... (Даень ваду Ганні). Пракляну, дажджэшся, што пракляну, сынок; папомні! (Маўчыць троху). Раман!!! Дзе хамут? Куды хамут дзеваў? Прапіў! Усё у каршму занёс!..
    Г а н н а" (напіўшыся). Ox, тата, адлягло-о... Раман, памру я; калі а-а-ажэнішся у-у-удругі— жалей маіх дзетак, ня крыўдзі і не дазваляй крыўдзіць. Кінь выпіўку... (Раман стаіць, утушўшы галаву уніз, і цяжка лыхаіць).
    Дзед. Каня возьмуць за даўгі, каравёнку прадалі, хамут быў—німа. Усё на гарэлку пайшло. Раман, чуіш ты? Зямлю прадам, сам кіравацца буду, пакуль сілы хопіць, а унукаў пракармлю, а цябе... пракляну, калі не забудзішся шляху да каршмы... .
    Раман. Тата!
    Д з е д. Да старэцкаго хатыля бацьку давёў! У старцы астаецца, хіба, мне ісці? Ты ж адзін у нас быў, матка як цябе пеставала, а ты як успамянуў нябошчыцу? Горэ ты маё... Вёсначка на двэрэ, жаўранкі пяюць, людзячкі з весялосьцю на полі за сахою ходзюць, а мы, мы праз цябе тут, як у смале, кіпім! Горэ ты маё...
    Р а м а н. Тата! Досыць вам, даволі... Апахмялюся я толькі і навекі заракусяі Ці мне ж ня тошна? Атруділа мяяе гарэлка, згубіла жыцьцё...
    Г а н н а. Ты малады йшчэ, Раман. Устрапяніся. Ці хочэш, крый Божэ, каб і я с таго сьвету прыходзіла да цябе за дзетак спрэчацца, Рамане! Дай мне спакой.
    Р а м а н (пацьвярэзеў). Татуля! Ганна! Ці я-ж шчога не разумею? Ці мне-ж ні баліць? — I ці я ж не зарэкаўся? Але ж яна, як тая салодкая атрута... Як тое сьвятло бягучае купальскае, заводзіць яна чэлавека у такую круч, аткуль німа узвароту... Адбярэць і розум, і сумленьне і жаласьць... Ці яж не разумею, тата? Ратуйця мяне... (Замарыўся).
    Дзед. Праўда! Кара Божа, Раманька! Ka-
    заў мне пакойны Габрыель: Ня трэба слухаць тых, што кажуць: «Разумны пьець, ды вум не прапіваіць, а дурэнь і вадою абапьецца..» I разумнаго, і моцнаго, і вялікаго пана, і апошяяго мужыка, і пісьмеынаго, і працавітаго, і цёмнаго чэлавека,—усіх адзінакава, калечыць яна, у ва ўсіх адбіраіць сілы...» Праўда. Бо то-ж кара Божа! За тое, што праз гарэлку чэлавек губіць розум, губіць абраз Божы, робіцца самагубцам... Чуіш ты, Раман?
    Раман (ташнуіць праўдзіва). Што мне рабіць? Я вімаю сілы, я ні змагу сябе! цяжка мне... Хаджу, як шалёны... Hi хачу іці, ні хачу піць, а... іду і прапіваюся да ніткі..На панахвіду па роднай мамачцы грошы прыблюў і пра-пра-піўу-ў... (Гудзіць).
    Дзед Маліся, Рамане...
    Раман (агоўтаўся ад плаку). Але-Ж прн сьыеў мой час... Татуля! Ганна! (Бразнуўся на калені перад абразамі і склаў перад тварам рукі далонямі). Божэ міласэрдны! Ты ўсё бачыш і усё ведаіш! Памажы мне, Навышні! Клянуся Табе„ што ад гэтаго часу ніколі...
    Дзед (страшна гаворыць). Сынок! Hi грашы. Hi падманяй Бога! Колькі разоў, шмат разоў ты ўжо заклінаўся; бажыўся—і усё дарма.. Дык ня трэба ж! Ня трэба прысягі, калі нша пэўнасьці яе споўніць.
    Ганна Раман, не хітруй з Богам! Пакарае-е... А а-а...
    Раман (тварыць сваё)... Ніхай буду я проклят, калі з гэтаго часу ня кіну піць паганае атруты да самае сьмерці!.. Ня меў я долі, шчасьця, калі... (Убачыў на палічцы грошы усхапіўся). Што там? Скуль тут грошы? (Хочэ узяць іх,
    але дзед схаш'ў раней і пашоў да Яначкі, каторы плачыць).
    Дзед. Рамане! Бог усё відзіць! Успомні што ты казаў! (Выймаіць спавітога Яначку і дзяржыць яго каля сябе толькі на левай руцэ, у каторай і грошы, а праваю папраўляіць у капысцы).
    Раман. Тата! дай, дай грошы, мяе толькі апахмеліцца.. Дай, больш ніколі, ніразу ня буду, дай — галава баліць... (Патскочыў к бацьку, і ірвануў з рукі грошы і маланкай пабег за дзьверы; Яначка скаўзануў з дзедавай рукі і грукнуўся галоўкай аб падлогу).
    Г а н н а (усё бачыла). Ай! А-а-а... (Раптам апынулася на падлозі, крыкнула, захлібнулася).
    Праява 7-ая.
    Дзед і нябошчыкі.
    Дзед (схапіўшы мёртвае у крыві дзіцянё). О-о-о!.. Што гэта? Божэ! Дзе-ж праўда? Пакарай, Навышні, губіцеля свае крыві і цела, ні дай яму спакою ніколі за сьмерць непавіннаго дзіцяткі.. Німа у мяне болып сыяа... Праклінаю! Праклінаю!!! (Плачыць, тымчасам шпарка бяжыць, бразнула дзьвярмі цётка Хрысьцёна).
    Праява 8-ая.
    С цёткай Хрысьцёнай.
    Хрысьцёна. Сваточак, чаго у вас плак, крык? Што з Яначкам? (Дзіка крычыць). Памёр?!
    Кроў... А Ганнуся? (Падбегла да Ганны). Няжыва?1 (Дзед здрыгнуўся). А Божа ж мой, штож гэта? Прачыстая матка!.. Вады, вады!.. (Пачынао выць). А ма-е ж вы дзе-тухны, а ма-е ж вы любы-е...
    Д 3 е д. Кара Божа! (Паклаў к матцы Яначку, схапіўся за гадаву, страшна глядзіць на абразы і нешта шапочыць усё дужэй).
    Роднае карэньня.
    і
    ...А ешчэ трэба паведаміць цябе. даражэнькі сынок наш,—чытаў лежачы на цьвёрдай канапе пасьля абеда. бацькоўскую пісульку студэят-мэдык Архіп Лінкевіч, — што у новай нашай хаці жыць мы дужа баімся..
    Архіп пацягнуў раз—другі папіроску, абтрос попел на бляху, буркнуў пад нос: «Што за дзіва?» і зацікаўлены пачаў разьбіраць далей закаручкі запэцканаго чарнілам пісьма:
    ...Здаецца піразу не было таго у нашым сяле, што дзеецца цяпер у гэтай хаці...