Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР
Станіслаў Станкевіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 79с.
Мінск 1994
СТАІПСЛАЎ СТАНКЕВІЧ
Русіфікацыя беларускае мовы ўБССР
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны
СТАШСЛАЎ СТАНКЕВІЧ
РУСІФІКАЦЫЯ
БЕЛАРУСКАЕ МОВЫ
Ў БССР
I СУПРАЦІЎ РУСІФІКАЦЫЙНАМУ ПРАЦЭСУ
МІНСК «НАВУКА I ТЭХНІКА» 1994
ББК 81.2 Бел
С 76
УДК 808.26
Друкуецца па выданні:
Запісы. Мюнхэн: Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва, 1962. Кн. 1. С. 89—137
Укладанне Зьміцера Санько Прадмова Вінцука Вячоркі
Станкевіч С.
С 76 Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу / Прадмова В. Вячоркі.— Мн.: Навука і тэхніка, 1994.— 79 с.
ISBN 5-343-01645-6.
Упершыню асобным выданнем выпускаецца праца вядомага навукоўца Станіслава Станкевіча (І907—1980) пра ідэалогію і практыку русіфікацыі ў Беларусі ў 50-х — на пачатку 60-х гг. XX ст. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца пытаннямі культуры мовы, а таксама гісторыяй змагання за правы беларускае мовы ў часы таталітарызму.
8080260000—085
С Дад. 94 ББК 81.2 Бел
М 316(03)—94
ISBN 5-343-01645-6
© Укладанне. 3. Санько, 1994 © Прадмова. В Вячорка, 1994
«ДЗЕЛЯ БЕЛАРУСКАСЬЦІ БЕЛАРУСКАЕ МОВЫ» *
Д-р Станіслаў Станкевіч (23 лютага 1907 г., с. Арляняты Крэўскаіі воласці Ашмянскага павету Віленскай губерні — 6 лістапада 1980 г., Нью-Ерк)—выдатны, хоць пакуль што амаль не вядомы на Бацькаўшчыне беларускі літаратуразнаўца, крытык, публіцыст, грамадскі дзеяч. Ужываў таксама псеўданімы Язэп. Каранеўскі, Алесь Крыга, Дзівасіл. Паходзіць са знакамітага ў беларускім руху роду Станкевічаў. Ягоны родны дзядзька па матчынай лініі — адзін з найбуйнейшых беларускіх мовазнаўцаў Ян Станкевіч.
Станіслаў Станкевіч з юначае пары ўзгадоўваўся ў віленскім беларускім асяроддзі. Вучыўся ў Віленскай Беларускай Гімназіі, у 1933 г. абараніў у Віленскім універсітэце імя С. Батуры магістарскую дысертацыю на тэму «Беларуская стыхія ў творах Элізы Ажэшкі», а ў 1936 г. набыў годнасць доктара філасофіі ў галіне польскай і славянскай літаратуры за працу «Беларускія элемэнты ў польскай рамантычнай паэзіі». Дзеіў у Беларускім Студэнцкім Саюзе, рэдагаваў часопіс «Студэнцкая Думка», быў стваральнікам і старшынёй універсітэцкага Таварыства прыяцеляў беларусаведы. Шмат публікаваў на тэмы з гісторыі літаратуры ў віленскай беларускай прэсе. Пісаў і для адзінага беларускага мовазнаўчага часопіса «Роднае слова».
Пасля далучэння Заходняй Беларусі да СССР у 1939 г. працаваў выкладчыкам Настаўніцкага інстытута ў Наваградку. У часе другой сусветнай вайны, падобна як шматлікія інйіыя дзеячы былой Заходняй Беларусі, застаўся на Бацькаўшчыне, спадзеючыся і пры чарговай акупацыі працаваць для беларускае справы ці прынамсі не аддаваць у чужацкія рукі адміністрацыйных пасадаў. Станіслаў Станкевіч пагадзіўся заняць пасаду
* Арыгінал прадмовы напісаны дарэформавым правапісам (заўв. рэд.).
старшыні Барысаўскай акругі ў зоне нямецкай тылавой вайсковай адміністрацыі. Гэта дало пасля вайны падставы абвінавачваць С. Станкевіча у калабарацыянізме. Але захаваліся сведчанні, што гэты чалавек, маючы на сваёй цывільнай пасадзе вельмі абмежаваныя паўнамоцтвы, тым не менш рабіу усё магчымае, каб ратаваць мірных грамадзянаў. А. Шукелойць сведчыць, як С. Станкевіч папярэджваў габрэйскі актыў пра задуманую гітлераўцамі ліквідацыю барысаўскага гета; шырока вядомы факт, што Станкевіч уратаваў ад нямецкай расправы захопленага разам з савецкімі партызанамі старшыню Саюза савецкіх пісьменнікаў Беларусі і будучага аўтара гімна БССР Міхася Клімковіча. Станіслаў Станкевіч удзельнічаў у II Усебеларускім Кангрэсе (Менск, 27 чэрвеня 1944 г.).
Пасля вайны на эміграцыі С. Станкевіч разам з М. Абрамчыкам аднаўляе Раду БНР. He пакідаючы беларускае палітычнае дзейнасці, зноў грунтоўна бярэцца за рэдактарскую і навуковую працу. У 1948— 1962 гг. рэдагуе найбуйнейшую газету беларусаў у вольным свеце — «Бацькаўшчыну» (выпусціў каля паўтысячы нумароў). Стварыў філію нью-ёркскага Беларускага Інстытута Навукі й Мастацтва ў Нямеччыне, рэдагаваў усе чатыры кнігі «Запісаў» БІНіМ, выдадзеныя ў Мюнхене. Быў навуковым сакратаром і старшынёй навуковае рады буйнога саветалагічнага асяродка — Інстытута вывучэння СССР (Мюнхен), рэдагаваў «Беларускі зборнік» ды іншыя беларусазнаўчыя працы гэтага Інстытута (разам блізу 70). Укладаў выданні беларускае літаратурнае класікі выдавецтва «Бацькаўшчына» ды пісаў да іх прадмовы (вартая адзначэння праца «Янка Купала. Жыцьцёвы і творчы ійлях паэты», якой распачынаецца фундаментальны том «Спадчына. Выбар паэзіі Янкі Купалы»),
3 1962 г. жыве ў Нью-Брку, з 1963 г. і да смерці — галоўны рэдактар газеты «Беларус», якой выпусціў каля 200 нумароў; стала супрацоўнічаў з радыё «Свабода». У ЗША выдаў кнігі «Беларуская падсавецкая літаратура першае паловы 1960-х гадоў» (1967) і «Янка Купала. На 100-я ўгодкі ад нараджэньня» (1982). Рэдка які нумар рэдагаваных д-рам С. Станкевічам перыёдыкаў абыходзіўся без ягонага артыкула на філалагічныя тэмы. Яго цікавіла і беларуская класіка, і актуальны літаратурны працэс. Сур’ёзных, глыбокіх артыкулаў з
гісторыі літаратуры, літаратуразнаўчых і літаратурнакрытычных Станіслаў Станкевіч пакінуў па сабе мноства, і яны яшчэ чакаюць свайго даследніка і ўкладальніка.
Да мовазнаўчых пытанняў Станіслаў Станкевіч падыходзіў з агульнафілалагічнага гледзіійча. Звяртаўся да сацыялінгвістычнага аналізу беларускае моўнае сітуацыі. Ягонае ўласнае мовазнаўчае ды рэдактарскае крэда сфармуляванае ў артыкуле пра Антона Адамовіча: «паглыбленьне, калі гэтак выразіцца, беларускасьці беларускае мовы й ейная дэрусыфікацыя». Гэтым апошнім тэрмінам С. Станкевіч акрэсліў істотнае паняцце, якім аперуюць прыхільнікі беларускага моўнага пурызму. Станіслаў Станкевіч — рэдактар знаходзіўся пад відавочным уплывам свайго дзядзькі., найбуйнейшага мовазнаўчага аўтарытэта на эміграцыі Янкі Станкевіча, хаця не ўсе з прапанаваных Я. Станкевічам унармаванняў і навацыяў ён прыняў на практыцы.
Дзейнасць С. Станкевіча •— прынамсі з увагі на абыймо рэдагаваных ім тэкстаў — сталася істотным чыннікам захавання і развіцця беларускае літаратурнае мовы на эміграцыі. ён быў носьбітам класічнае моўнае традыцыі, а абазнанасць у беларускай літаратуры дазволіла яму развіць у сабе моўны густ, стылістычнае чуццё, бачанне моўных тэндэнцыяў і перспектывы. С. Станкевіч высока цаніў і ўважаў за аднаго з фармавальнікаў базы паваеннае літаратурнае мовы Антона Адамовіча, ухваляў яго за паслядоўнае пайіырэнне граматычных формаў і словаў, «якія адрозьніваюць беларускую ад расейскае мовы». Адамовіч да вайкы жыў і працаваў у БССР. Дык жа ў 50—70-х гадах аблічча класічнае беларускае літаратурнае мовы ў згодзе фармавалі і віленчукі, і менчукі.
Прапанаваная чытачу праца складаецца з дзвюх асноўных частак. У пачатку Станіслаў Станкевіч робіць на падставе тагачаснае беларускае перыёдыкі аб’ектыўны аналіз моўнае сітуацыі ў Беларусі пры канцы 50-х — на пачатку 60-х гг. Кароткачасовая «адлега» выплеснула на старонкі друку праўду: Беларусь, беларуская мова жыла, сведамыя беларусы розных пакаленняў, як толькі з’явілася магчымасць, выступілі ў прэсе за пашырэнне функцыяў роднае мовы і за ейнае ачышчэнне ад русіфікатарскіх напластаванняў. Аналіз, зроблены С. Станкевічам, дужа прыдаўся б, каб быў даступны
чытачам на Бацькаўшчыне, бо тады і цяжэй было б камуністычным уладам наноў душыць беларушчыну, і прасцей было б новай генерацыі адраджэнцаў 80-х гг. Бо публікацыі, сабраныя і пракаментаваныя Станіславам Станкевічам, надзіва падобныя да тых зваротаў і допісаў, што пачалі запаўняць смялейшы беларускі друк праз 25 гадоў. Аналіз балыйавіцкае моўнае палітыкі, увасаблення ў Беларусі іхняе канцэпцыі «збліжэння» ды наступнага «зліцця» моваў, зроблены аўтарам пад агульным назовам «Звужэньне сфэры ўжываньня беларускай мовы», захоўвае актуальнасць і сёння, на жаль, не толькі як праца па гісторьй мовы ці як даніна тым, хто за мову змагаўся.
Другі раздзел прысвечаны ўласна культуры пісьмовае мовы на ўзроўнях марфалогіі, словаўтварэння, сінтаксісу, фразеалогіі ды лексікі. Для асэнсавання стану беларускае мовы істотную вагу мае тэрміналагічная вызначанасць у называнні двух варыянтаў, на якія раскалола літаратурную мову рэформа 1933 г. і наступная яе русіфікацыя на іншых — акрамя правапіснага — узроўнях. Вось жа Станіслаў Станкевіч паслядоўна размяжоўвае «беларускі» ды «зрусыфікаваны савецкі» правапіс, «беларускую літаратурную .чову» ды «савецкую беларускую літаратурную мову». Апошні тэрмін і служыць назовам. згаданага раздзелу.
Каштоўным і слушным ёсць адзначэнне ролі пісьменнікаў у захаванні самабытнасці мовы, у непрыняцці русіфікацыі на лексічным і сінтаксічным узроўнях. Пісьменнік мусіць быць пасярэднікам між жывою народнаю, у тым ліку дыялектнаю, моваю ды літаратурнаю формаю беларускае мовы. Таму нават сэрвілістычна настроеныя пісьменнікі ў мове заставаліся непаслухмяныя, не зважалі на афіцыйныя моўныя даведнікі.
Станіслаў Станкевіч яшчэ ў 50-х гадах рабіў вельмі патрэбную справу, якую потым, у 80-х, падхаігілі адраджэнцы на Бацькаўшчыне: шукаў і ўкараняў да найбольш часта ўжываных русізмаў уласнабеларускія адпаведнікі (параўн. ягоныя пераклады словаў подвнг, путевка, сделка, урок).
Можна было б дапаўняць і дапаўняць як аргументацыю Станіслава Станкевіча, гэтак і пералік пунктаў ягоных увагаў, можна пацвярджаць доказы сведамае русіфікацыі беларускае мовы дыялектным матэрыялам і гісторыяй мовы, можна прывесці яшчэ прыкладаў не-
паслядоўнасці афіцыйных граматыкаў ці слоўнікаў. / гэтая праца, упэўнены, будзс рабіцца. Яна пад сілу тым лінгвістам, якія бачаць будучыню беларускае мовы ў рэалізацыі ейнага велізарнага і са.яабытнага патэнцыялу, а не ў рашчыненні ў суседскай мове.
Пры перадруку скасаваныя толькі дзве, але ж надзвычай характэрныя для пісьмовае мовы Станіслава Станкевіча і наогул для літаратурнае нормы беларускай эміграцыі рысы: пазначэнне — паводле жывога вымаўлення — прыстаўнога [в] ў словах на апасля прыназоўніка у (у васноўным, у вабароне), а таксама захаванне этымалагічнае цвёрдасці [с] у лацінізме русыфікацыя ды вытворных ад яго. У астатнім жа асаблівасці Станкевічавай мовы перададзеныя паводле арыгіналу, публікаванага ў «Запісах» Беларускага Інстытута Навукі й Мастацтва, кніга 1 (Мюнхэн, 1962).