Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР
Станіслаў Станкевіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 79с.
Мінск 1994
Вышэй паказаныя суадносіны кніжных і газэтных выданьняў у беларускай і расейскай мовах на тэрыторыі БССР яшчэ ня ілюструюць запраўднага палажэныія. Трэба не забывацца, што БССР, падобна як і іншыя нацыянальныя рэспублікі, апрача собскіх выданьняў у расейскай мовс навадняецца цэнтральнымі, як кніжнымі. гэтак і газэтнымі ды наагул пэрыядычнымі выданьнямі ў расейскай мове, што ўдзел беларускай мовы ў распаўсюджванай у БССР літаратуры зводзіць да зусім нязначных разьмераў. I гэта ў той час, калі паводля перапісу жыхарства з 15 студзеня 1959 году Беларусы ў БССР складаюць 81,1%
Звычайна такія выданьні, як навуковая, палітычная й тэхнічная літаратура, за малымі выняткамі, выпускаюцца ў расейскай мове, а ў беларускай мове — галоўна мастацкая й масава прапагандавая літаратура. Алс трэба з асаблівым націскам падчыркнуць, што арыгінальная мастацкая літаратура — творы беларускіх паэ-
29 Народное хозяйство СССР в 1959 году. Центральное Статнстнческое Управленне. Москва, 1960, б. 17.
таў і пісьменнікаў, а таксама літаратурныя часапісы — выдаюцца такім малым тыражом, што яны ў ніякім выпадку ня могуць забясьпечыць патрабаваньняў чытача. Рэдактар Парыцкай раённай газэты «Ленінская перамога» С. Прач яшчэ ў 1958 годзе жаліўся:
На паліцах Парыцкай раённай кнігарні ляжыць многа кніг: палітычная, сельскагаспадарчая, навукова-асьветная літаратура, творы рускіх і заходняэўрапэйскіх клясыкаў, сучасных пісьменнікаў. Аднак патрэбную кнігу не заўсёды купіш. Асабліва мала тут беларускіх пісьменьнікаў...
Уся прычын'а, відаць, у тым, што зь нейкага часу творы беларускіх пісьменьнікаў выдаюцца абмежаванымі тыражамі. Тыраж 3—5—8 тысяч экзэмпляраў далёка не задавальняе попыту... Да раённых цэнтраў даходзіць нязначпая колькасць беларускіх кніг, а ў сельскіх крамах і ларкох іх зусім не прадаюць... Даволі часта можна сустрэць пагардлівыя адпосіны да распаўсюджваныія беларускіх кніг.30
Такія «дагардлівыя адносіны да распаўсюджваньня беларускіх кніг» — гэта агульная зьява ў БССР. Пісьменнік I. Шамякін, выступаючы на 4-ым Зьезьдзе беларускіх пісьменнікаў у лютым 1959 году, таксама сьцьвердзіў: «Алс мы, пісьмсннікі, часта чуем скаргі, што кніг не хапае. Гэтыя скаргі асабліва настойліва выказваюць вучні старэйшых клясаў і выкладчыкі беларускай літаратуры»31. Пра «пагардлівыя адносіны да распаўсюджваньня беларускіх кніг» найлепей сьветчыць наступны факт. У сувязі з XXII зьсздам камуністычнай партыі адбыўся ў Менску 17 лістапада 1961 году адкрыты сход партарганізацыі Саюзу пісьменнікаў БССР. I характэрна: на сходзе менш за ўсё гаварылася аб партыйным зьезьдзе, а галоўная ўвага была зьвернутая на заганнае распаўсюджваньне беларускіх кнігаў. «Літаратура і Мастацтва», зьмяшчаючы справаздачу із сходу, пісала:
Гаворачы пра распаўсюджвапыіе бсларускай літаратуры, пра тыражы беларускіх кніг і часапісаў, Р. Сабаленка прыводзіць наступпыя лічбы. Ыа 15 лістапада на часопісь «Полымя» падпісалася 3.128 чалавек. А між тым у нашай рэспубліцы каля 20 тысяч бібліятэк, каля 12 тысяч школ, сотні дамоў культуры і клюбаў. Часопісь да вельмі і всльмі многіх зь іх не даходзіць. Прамоўца крытыкуе заганныя моманты ў практыцы вызначэньня тыражоў кніг у Белдзяржвыдавецтвс... Як і Сабаленка, прамоўца (пісьменьнік П. Панчанка — С. С.) спыніўся на пытаньнях распаўсюджаныія беларускай кнігі... Нажаль,
30 «Літаратура і Мастацтва», № 11, 5.2.1958.
31 «Літаратура і Мастацтва», 18.2.1959.
часам атрымліваецца так, што чытачы проста пя маюць магчымасьці пазнаёміцца зь беларускай кнігай. II, Папчанка прыводзіць абураючы факт, калі кіраўніцтва Парку культуры і адпачыпку г. Магілсва, маючы даволі вялікія сродкі на падпіску на газэты і часапісы, пя выпісвае піводнага беларускага выданьпя.32
Старшы інспэктар праўленьня «Саюздруку» М. Палунічаў у артыкуле «Часапіс просіцца ў бібліятэку», прывёўшы некалькі фактаў байкатаваныія беларускіх кнігаў некаторымі бібліятэкамі гораду Магілева, паставіў пытаньне: «Ці ведамыя гэтыя факты Міністэрству культуры БССР і Беларускаму рэспубліканскаму савету прафсаюзаў?» I тут-жа даў адказ: «Так, ведамыя. Лднак ні Міністэрства культуры, ні Беларускі рэспубліканскі савет прафэсіянальных саюзаў па сутнасьці ніякіх практычных мср яшчэ ня прыпялі... Ня выпісваюць бсларускіх літаратурна-мастацкіх пэрыядычных выданьняў бібліятэкі сярэдніх і васьмігадовых школ.— Няхай гэтыя выдапыіі выпісваіоць выкладчыкі за наяўны разьлік,— адказаў намесьнік Міністра асьветы БССР С. Умрэйка.— У нас грошай няма» 33.
Прыведзеныя факты даволі ілюструюць тую зьяву, ніто беларуская мова ў беларускай рэспубліцы адсунутая расейскай мовай зусім на задні плян. Яна дапушчаная да публічнага ўжываньня толькі ў некаторых галінах жыцьця, як мастацкая літаратура, у чым трэба бачыць паўперад заслугу беларускіх пісьменыіікаў, у штодзённай прэсе ды масава-прапагандавай літаратуры, што можна выясьніць палітыкай партыйнага кіраўніцтва, жыва зацікаўленага, каб гэтая літаратура й прэса даходзіла да найшырэйшых масаў жыхарства. Затое ўва ўсіх іншых галінах публічнага й грамадзкага жыцьця ўсяўладна пануе расейская мова, ня вылучаючы навет, як мы бачылі, і іпкольпіцтва. Такім парадкам, расейская мова, як агульная для ўсяго СССР дзяржаўная мова, як мова «клясыкаў марксізму-ленінізму», «перадавой сацыялістычнай нацыі» й «вялікага рускага народу», як «мова міжнацыянальных лучнасьцяў» ды як «другая родная мова» ўсіх народаў Савецкага Саюзу, як яна афіцыйна абазначаецца, фактычна сталася першай мовай у грамадзкім, палітычным, адміністрацыйным і навет культурным жыцьці БССР. Беларуская-ж мова вы-
32 «Літаратура і Мастацтва», № 92, 21.11.1961.
33 «Літаратура і Мастацтва», № 93, 24.11.1961.
ціснутая на задні плян і дапушчаная фактычна да выконваньня адно падсобных ці пабочных і часткова паказальна-прапагандовых функцыяў.
САВЕЦКАЯ БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРІІАЯ МОВА
У самым гарце антыбеларускай кампаніі ў галіне мовы ў пачатку 30-ых гадоў галоўпае абвінавачаньне беларускай пацыянальнай інтэлігенцыі зводзілася да таго, што япа рупілася аб чысьціні бсларускае мовы й бараніла яе перад русіфікацыяй. Успомнены акадэмік Вольфсон у гэтай справе ў 1931 годзе пісаў: «Адпым з паважнейшых заданьпяў, якос паставілі перад сабой нацдэмаўскія пурыстыя, было вытруціць зь беларускае мовы ўсякія элемэнты расейскае мовы. Яны выгапялі сотні агулыіа прынятых, арганічна ўрослых у беларускую мову расейскіх словаў. Яны карчавалі ўсё тое, што іх выабражэньню здавалася, як «русыцызм»34. Таксама ў уступнай часьці ўрадавага дэкрэту «Аб зьменах і спрашчэньні беларускага правапісу» з 28 жніўня 1933 году гаварылася, што «нацыянал-дэмакратызм імкнуўся ўсімі мерамі й спосабамі адарваць беларускую літаратурную мову ад мовы шырокіх беларускіх працоўных мас, стварыў штучны бар’ер паміж беларускай і рускай мовамі і засьмечваў беларускую мову розпымі сярэднявяковымі архаізмамі і буржуазнымі вульгарызмамі» 35.
Такім парадкам як рэформа беларускас мовы 1933 году, гэтак і ўся далейшая бальшавіцкая моўная палітыка разьвівалася ў кірунку зьнішчэньня гэнага «штучнага бар’еру» й мэханічнага збліжэньня беларускае мовы з расейскай мовай. Рэформа 1933 году ўвяла ў беларускую мову каля 30-ёх фанэтычпых і марфалягічных расейскіх асаблівасьцяў, жыўцом узятых з расейскае мовы, чужых і дагэтуль няўжываных у беларускай мове, але пытаньня папаўненыія беларускае мовы расейскім слоўнікавым матарыялам яшчэ практычна ня ставіла. Расейскі слоўнікавы матарыял, разам з далейшымі марфалягічнымі й
34 «Навука на службе нацдэмаўскай контррэвалюцыі» пад рэдакцыяй дырэктара Інстытуту Філязофіі акадэміка С. Я. Вольфсона, т. 1. Менск, 1931, б. 125.
35 Цытуецца паводля «Беларускай Граматыкі» Т. Ломцева. Менск, 1935.
сынтаксычнымі, а павет фразэалягічнымі асаблівасьцямі расейскае мовы ўводзіліся паступова ў беларускую мову пасьля ўспомненае рэформы і ўжо ня дзкрэтаваным шляхам, але ў парадку горача рэкамэндаваных «дабравольных запазычэньняў» і «ўзбагачваньня» беларускае мовы. I ўжо ў прадмове да «Расейска-Беларускага Слоўніка», выдадзенага Інстытутам Мовазнаўства Акадэміі Навук БССР у 1953 годзе, «навукова» й «аўтарытэтна» сьцьвярджалася, што «толькі пасьля Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі... беларуская мова, як і ўся культура беларускага народу, за гады савецкай улады дасягнула высокага разьвіцьця... выпрацавала свае літаратурныя нормы, значна папоўніла лексычны запас за лік слоў роднай ёй расейскай мовы». Далей у прадмове гаварылася, што беларускі парод, супрацьдзеючы беларускім буржуазным нацыяналістым, «верны дружбе народаў, бараніў чысьцішо сваей мовы, папаўняючы яе зь нявычарпальных крыніцаў расейскай мовы» 36.
Ніжэй мы пакажам на канкрэтных прыкладах, узятых з тэкстаў беларускага савецкага друку за некалькі апошніх гадоў, як адбываецца гэтае «папаўненьне» беларускае мовы зь «нявычарпальных крыніцаў расейскае мовы» ўва ўсіх моўных галінах: марфалёгіі, сынтаксу, фразэалёгіі й лексыкі. Дзеля гэтае мэты было намі прастудыявана з моўнага гледзішча цэлы рад друкаваных тэкстаў дзьвюх катэгорыяў: I. палітычнай, навуковай і публіцыстычнай літаратуры рэспубліканскіх выданьняў БССР, мова якіх афіцыйна ўважаецца за правільную й агульна абавязваючую літаратурную мову; II. празаічнай мастацкай літаратуры, якая, як пабачым ніжэй, выяўляе найбольшы супраціў русіфікацыі й застаецца куды чысьцейшай за псршую з гледзішча беларускасьці. Ніжэй пералічаем абедзьвс катэгорыі дасьледаваных намі тэкстаў, падаючы ў дужках іхныя скароты:
I. Гісторыя БССР, т. 2. АН БССР, Менск, 1958, бач. 626 (ГБССР); Фарміраваньпе і разьвіцьцё беларускай сацыялістычнай нацыі. АН БССР, Менск, 1958, б. 268 (ФР); Камуніст Беларусі, № 10, 1959, б. 80 (КБ); газэта «Зьвязда» за 15.5.1961, 15.6.61, 15.7.61, 18.8.61, 19.9.61, раўнавартасьць бачынаў кніжнага фармату 320 (3); газэта «Літаратура і Мастацтва» за 16.5.1961,
“ Русско-Белорусскнй Словарь. Академня наук БССР. Ннстнтут языкознання, б. 6.
16.6.61, 21.7.61, 18.8.61, 19.9.61, раўнавартасьць бачынаў кніжнага фармату 320 (ЛіМ). Разам 1514 бачынаў. II. I. Шамякін. Крыніцы. Менск, 1957, б. 364 (ІШ-Кр); М. Лынькоў. Векапомныя дні. Менск, 1958, 4 т., б. 1722 (МЛ-ВД); А. Кулакоўскі. Расстаемся ненадоўга. Менск, 1955, б. 392 (АК-РНД); А. Кулакоўскі. Дома. «Полымя», № 6 і 7, 1959, б. 77 (АК-Д); П. Броўка. Калі зьліваюцца рэкі. Мснск, 1957, б. 444 (ПБ-КЗР); П. Глебка. Сьвятло з Усходу. «Полымя», № 11, 1957, б. 88 (ПГ-СУ); У. Карпаў. За годам год. Менск, 1957, б. 614 (УК-ЗГГ); У. Карпаў. Вясеньнія ліўні. «Полымя», № 2, 3 і 4, 1959, 7, 8 і 9, 1960, б. 283 (УК-ВЛ); М. Пасьлядовіч. 3 табою побач. «Полымя», № 3, 1956, 11, 1958, 12, 1959, б. 175 (МП-ЗП); ККрапіва. Людзі і д’яблы. «Полымя», № 4, 1958, б. 50 (КК-ЛД); I. Мележ. Дні нашага нараджэньня. «Полымя», № 12, 1958, б. 41 (ІМДНН); А. Бялевіч. Добрыя людзі. Менск, 1957, б. 179 (АБ-ДЛ); Т. Хадкевіч. Даль палявая. Менск, 1959, б. 494 (ТХ-ДП). Разам 4. 723 бачыны.