Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР
Станіслаў Станкевіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 79с.
Мінск 1994
10 М. I. Крукоўскі ў калектыўнай кнізе «Фарміраванне і развіцьцё беларускай сацыялістычнай нацыі». Менск, 1958, б. 122.
11 «Правда», 2.11.1961.
12 М I. Крукоўскі, тамсама, б. 122.
13 М. К а м м а р н, тамсама, б. 70.
кіх народаў, якія ў дадатку, толькі ў 1940 годзе апынуліся ў складзе Савецкага Саюзу, дык у працэсе русіфікацыі іх, пэўна-ж, існуюць некаторыя фармальныя й колькасныя розьніцы ад такога-ж працэсу ў мове беларускай і ўкраінскай, але ў асноўных прынцыпах і галоўна мэтах, да якіх працэс гэты ськіраваны, розьніцаў няма ніякіх. Таму прадстаўленае ніжэй палажэньне беларускае мовы ў БССР можа ў поўнай меры ілюстраваць палажэныіе і ўсіх нерасейскіх моваў народаў Савецкага Саюзу.
Рэалізацыя бальшавіцкай моўнай палітыкі ў БССР, падобна як і ў іншых нацыянальных рэспубліках, праводзіцца адначасна ў двух кірунках, якія ўзаемна сябе дапаўняюць і паступова, але пасьлядоўна вядуць да будучай поўнай нівэляцыі беларускае мовы: 1. у кірунку звужэньня сфэры ўжываньня беларускай мовы ў публічным жыцьці рэспублікі й замены яе расейскай, як «другоіі роднай мовай» беларускага народу; 2. у кірунку ўсебаковае русіфікацыі яшчэ дапушчанай да публічнага ўжываньня бсларускай літаратурнай мовы. Абодвы гэтыя працэсы разгледзім асобна.
ЗВУЖЭНЫІЕ СФЭРЫ ЎЖЫВАНЬНЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
Афіцыйнае вызнаньне расейскай мовы ў якасьці «другой роднай мовы» нерасейскіх народаў Савецкага Саюзу ў сваім практычным выніку прывяло ня толькі да моўнага паралслізму ў БССР, але навет, як канкрэтна пабачым ніжэй, да вясумернай перавагі расейскай мовы над бсларускай у публічным жыцьці БССР. Перш за ўсё гэтая гэгэмонія расейскае мовы мае месца ў школьнай практыцы БССР. Паводля афіцыйнага сьцьверджаныія, у Беларусі 95% школаў у 1955/56 навучальным годзе вяло навучаньне ў беларускай мове, а толькі 5% — у расейекай мове І4. Але гэтак было толькі на паперы і, відаць, толькі паводля афіцыйнага назову школаў, як беларускіх і як расейскіх, бо ў запраўднасьці беларускія з назову школы ў вялізарнай бальшыні выкладаньне ўсіх школьных прадметаў, за выняткам беларускае мовы й літаратуры, праводзяць, як правіла, у расейскай
14 «Культурное стронтельство СССР». Москва, 1956, б. 186—187.
мове. Будзе карысна прывесьці найбольш характэрныя выказваныіі па гэтую тэму самых савецкіх настаўнікаў і студэнтаў савецкіх выпіэйшых навучальных установаЎ у БССР.
Супраць ігнараваныія беларускай мовы ў школыіым навучаньні першым на ўвесь голас падняў трывогу ў канцы 1957 году студэнт аддзелу журналістыкі Беларускага Дзяржаўнага Унівэрсытэту малады беларускі пісьменьнік Барыс Сачанка. У сваім артыкуле «Шанаваць родную мову» 15 Сачанка, на довад сваіх цьверджаныіяў аб дэградацыі беларускае мовы, прывёў шмат аўтэнтычных фактаў. Між іншым ён пераказаў размову з аднэй настаўніцай з Магілеўшчыны, якая яму расказала наступнае: «Я зь вёскі з-пад Магілева, вучылася ў бсларускай школе, здаецца, да паступленьня ва ўнівэрсытэт нядрэнна і гаварыла пабеларуску. А там забыла ўсё. Ды гэта і ня дзіўна. Пяць год ня было чуваць на лекцыі беларускага слова!» Камэнтуючы гэтыя словы, Сачанка далей спасьцерагае: «Куды-б ты не паступаў— у тэхнікум або інстытут — беларускай мовы й літаратуры здаваць ня трэба. Зайдзі ў любую арганізацыю, у любую ўстанову — усе справы вядуцца на рускай мове. Родная мова амаль ня ўжываецца ні на шыльдах, ні на этыкетах». Каб надаць большае палітычнае вагі сваім словам ды, відаць, застрахавацца перад абвінавачаньнем у «нацыянальнай абмежаванасьці й вылучнасьці», аўтар, зацытаваўшы словы Леніна: «члены РКП на тэрыторыі Украіны павінны на справе праводзіць права працоўных мас вучыцца й гаварыць ува ўсіх савецкіх установах на роднай мове, усяляк процідзейнічаючы русіфікатарскім спробам адцясьніць украінскую мову на другі плян, ператвараючы яс ў сяродак камуністычнай адукацыі народных мас» — закапчвае свой артыкул вывадам: «Гэта ленінскае палажэныіе поўнасьцю адносіцца й да нашай беларускай мовы».
Артыкул Сачанкі выклікаў жывы водгук сярод беларускай савецкай інтэлігенцыі й распачаў цэлую кампанію за прывярненьне правоў беларускае мовы ў школьніцтве й наагул у публічным жыцьці. Адусюль пасыпаліся лісты ў рэдакцыю газэты «Літаратура і Мастацтва» ад настаўнікаў, студэнтаў і пісьменыіікаў у справе не-
15 Б а р ы с Сачапка. Шапаваць родпую мову. «Літаратура і Мастацтва», № 99, 14.12.1957.
натуральнага выцісканьня беларускае мовы із школьнага жыцыія, так што гэтая газэта, дзеля друкаваньня некаторых з такіх лістоў, была змушаная адвесьці на працягу нейкага часу на сваіх балонах у аддзелс «3 рэдакцыйнай пошты» спэцыяльную рубрыку п. н. «Шанаваць родную мову». Урыўкі зь нскаторых такіх лістоў, як найболын характэрныя, ня лішнім будзе тут прывесьці.
Гэтак студэнт 5-га курсу філялягічнага факультэту Беларускага Дзяржаўнага Унівэрсытэту В. Чамярыцкі піша:
Добры.х 90 працэнтаў мастацкай і вучэбнай літаратуры, якую трэба перачытаць студэнту за 5 год, выдадзеная на рускай мове... I сапраўды, было сорампа сядзець на некаторых беларускіх уроках: столькі небеларускіх выразаў, столькі небеларускіх слоў. Адным словам, нейкі руска-беларускі дыялект. Правільна кажуць пашы выпускнікі, што ў сэньсе практычнага валоданьня беларускай мовай ва ўнівэрсытэце яны нічога не атрымалі, а, наадварот, болыіі забылі, чым навучыліся. А гэтак-жа абстаіць справа зь беларускай мовай і ў іпшых ВНУ рэспублікі.16
Далей аўтар, падобна як і Сачанка, робіць вывад: «Толькі тады, калі мы пачуем жывую беларускую мову з вуснаў выкладчыка і прадаўца, сакратаркі і інжынёра, дырэктара заводу і міністра, калі мы знойдзем яс ў заявах і ў пратаколах судовых працэсаў, на старонках навуковых прац — толькі тады беларуская мова зойме належнае месца ў жыцьці». Таксама, падобна як Сачанка, дзеля большай палітычнай вагі сваіх словаў і застрахаваныія перад эвэнтуальным абвінавачаньнем у «буржуазным пацыяналізьме», ён канчае свой артыкул словамі: «Кажная нацыя можа разьвіваць сваю духовую й матарыяльную культуру толькі на сваёй роднай мове — так гаворыць марксізм. ІІя ведаючы і не шануючы яе, нельга любіць па-сапраўднаму іншыя мовы».
А вось сьветчаньне настаўніка Валейкаўскай школы Смаргоньскага раёну:
Б. Сачанка правільна піша, што ў нашых вышэйшых павучальных установах цяжка пачуць роднае слова. А звычайна пра ўнівэрсытэт гавораць. што гэта «кузьня нацыянальных кадраў». Я ў міпулым годзе скончыў беларускае аддзяленьве нашага ўнівэрсытэту. Лекцыі на роднай мове слухаў толькі па
16 «Літаратура і Мастацтва», № 3, 8.1.1958.
беларускай мове й літаратуры. I я цяпер вельмі радаваўся-б за тых, хто там вучыцца, калі-б яны слухалі й іншыя дысцыпліны на роднай мове.17
Ня менш вымоўныя заўвагі студэнта Менскага архітэктурпа-будаўнічага тэхнікуму В. Голуба, у якіх знаходзім і цэнныя фактычныя дадзеныя:
Родная мова для нас — беларуская. Але як гэта ні дзіўна, яна займае мала месца ў сучасны мамэнт у нашым культурным жыцьці. У Менску зараз працуюць 58 сярэдніх школ. Зь іх толькі дзесяць — беларускія. Ды хіба-ж толькі ў Менску такое становішча? Прыкладна тое-ж наглядаецца ў Гомелі, Брэсьце, Магілсве і іншых гарадох.18
Прывёўшы канкрэтныя прыклады із школьнай практыкі, аўтар сьцьвярджае падобнае запядбаньне беларускай мовы і ў іншых галінах культурнага жыцьця: «Не да гонару студыі «Беларусьфільм», што фільмы яе гучаць нс па-беларуску, а Акадэміі Навук БССР тое, што такія кнігі, як «Гісторыя БССР», «Гісторыя Менску», «Беларускае мастацтва», выпушчаны ў сьвет у першую чаргу на рускай мове або навет толькі на рускай» !9. Напасьледак, як іншыя аўтары, В. Голуб заканчвае свой артыкул патрабаваньнем, што «ў Беларусі беларуская мова павінна заняць належнае месца».
Асабліва цікавыя й цэнныя заўвагі на гэтую тэму выкладчыка беларускай мовы Майскай сямігадовай школы Крупскага раёну К. Санько:
У нашым раёне налічваецца 79 школ эь беларускай мовай навучаныія, дзе працуе вялікая армія настаўнікаў зь сярэдняй і вышэйшай адукацыяй. Аднак пераважная частка настаўнікаў урокі (апрача беларускай мовы) праводзіць на рускай мовс... Я цалкам згодзсн з аўтарам артыкулу (Б. Сачанкам—С. С.), што беларуская мова павінна ўвайсьці ў паўсядзённы побыт усіх слаёў насельніцтва... Беларуская мова пе павінна адыходзіць на задні плян... Яна павішіа быць canраўды роднай.20
Газэта «Літаратура і Мастацтва», зьмяшчаючы далейшыя матарыялы настаўнікаў і наагул сваіх чытачоў у абароне беларускае мовы ў школе, прыводзіць, між іншых, наступны характэрны прыклад: «Настаўнік У. Ва-
17 «Літаратура і Мастаптваз, № 3, 8.1.1958.
18 Тамсама.
19 Тамсама.
20 Тамсама.
сілец (Пагосцкая сярэдняя школа Старобінскага раёну) піша, што ў школьнай бібліятэцы з праграмных твораў па беларускай літаратуры ёсьць толькі адна кніга К. Чорнага, дзьве кнігі Крапівы й тры экзэмпляры трылёгіі Я. Коласа «На ростанях» у перакладзе на рускую мову. Такое становішча ня толькі ў Пагосцкай школе, але і ў многіх іншых школьных бібліятэках» 21. У тымжа самым пумары, паклікаючыся на лісты чытачоў, «Літаратура і Мастацтва» робіць агулыіы вывад, што «чытачы праяўляюць клопаты аб далейшым росквіце беларускай нацыянальнай культуры, робяць слушныя заўвагі, выказваюць свае пажаданьні».
У сувязі з пачатай кампаніяй у абароне беларускае мовы ў школах Беларусі газэта «Літаратура і Мастацтва» ў нумары за 26 лютага 1958 году зьмясьціла наступнае паведамленыіе:
Нядаўна міністар асьветы БССР тав. Ільюшын прыслаў у нашую рэдакцыю пісьмо, у якім дае адказ на закранутыя газэтай пытаньні. Тав. Ільюшын піша:
«Вывучэньню роднай мовы ў школах і пэдагагічных навучальных установах удзяляецца вялікая ўвага. Для пачаткавай і сярэдняй школы, сярэдніх і вышэйшых пэдагагічных навучальных установаў Міністэрствам асьветы БССР складзены праграмы, выдадзены падручнікі па мове і літаратуры, мэтадычныя дапаможнікі, зборнікі практыкаваньняў. Школьныя падручнікі па ўсіх іншых дысцыплінах таксама выдадзены на беларускай мове ў дастатковай колькасьці. Школыіыя бібліятэкі ў асноўным камплектаваііы праграмнымі творамі беларускай літаратуры.
Міністэрства асьветы правяло ў 1957/58 навучальным годзе шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на палепшаныіе выкладаныія беларускай і рускай моваў, ліквідацыю недахопаў, якія маюцца ў гэтай справе. Ад настаўнікаў беларускіх школ строга патрабуецца весьці выкладаііьне ўсіх прадметаў, за выключэньнем рускай мовы і літаратуры, на беларускай мове. Кіруючым работнікам народпай асьветы прапанавана ўлічваць пры камплектаваньні беларускіх школ пастаўнікамі веданыіе імі беларускай мовы...» А ў пэдагагічных інстытутах «выкладчыкам, што вядуць выкладаныіе на рускай мове, вызначаны час для падрыхтоўкі да выкладаньня на беларускай мове».