• Газеты, часопісы і г.д.
  • Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР  Станіслаў Станкевіч

    Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР

    Станіслаў Станкевіч

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 79с.
    Мінск 1994
    15.86 МБ
    крушэнне — крушенне: ганебная сістэма каланіялізму знаходзіцца на мяжы свайго поўнага крушэння (3, 15.8.61); Кастрычніцкая рэвалюцыя паклала пачатак крушэнню капіталізма (КБ, 2). Паблр. развал. У іншых выпадках можна ўжыць слова катастрофа.
    мяцеж — мятеж: яны... пачалі арганізоўваць на тэрыторыі нашай краіны мецяжы (ГБССР, 168). Паблр. бунт.
    накапленне—накопленне: звышпланавыя накапленні (УК-ВЛ, VII, 1960, 36); Накоплены ў гэтай справе вопыт трэба ўмела выкарыстаць (КБ, 63). Паблр. намнажэньне, назапашваньне, награмаджэньне, назапашаны, намножаны, награмаджаны.
    намётка — наметка: Для распрацоўкі першапачатковых намётак плана былі прыцягнуты брыгадзіры (КБ, 31). Паблр. накід.
    недаўменне* — недоуменне: Мы глядзелі на яго з недаўменнем (АБ-ДЛ, 20). Паблр. зьдзіўленьне, зьбянтэжанасьць.
    непазбежны — нензбежный: Зніклі галеча, беспрацоўе, крызісы — непазбежныя спадарожнікі капіталізма (ГБССР, 425). Паблр. нямінучы, няўхільны.
    несакрушальны — несокрушнмый: Беларускі народ прадэманстраваў сваё несакрушальнае маральна-палітычнае адзінства (ГБССР, 301). Паблр. нязломны.
    падаўленне, падавіць — подавлсняе, подавмть: патрабавалі прыняць рашучыя меры для падаўлення паўстанцаў (ГБССР, 339); несліся патрабаванні: агнём і мячом падавіць нацыянальна-вызваленчы рух беларускага народа (тамсама). Паблр. здушэньне, здушыць.
    падвяргаць — подвергать: Відаць, што яна не раз падвяргалася артылерыйскаму абстрэлу (ПГ-СУ, 21); Вострай крытыцы быў падвергнут начальнік пагрузачнаразгрузачнага цэха (КБ, 9); Яны падверглі рэзкай і прынцыповай крытыцы кіраўніцтва камбіната (тамсама. 21). Паблр. паддаваць, паддаць, падпадаць.
    пазбягаць — нзбегать: Ва ўсякім разе пра гэта пазбягалі гаварыць (УК-ЗГГ, 406); Андрэй выпіў двума поўнымі глыткамі, і сам здзівіўся, што выпіў з ахвотаю, хоць раней заўсёды пазбягаў выпіўкі (АК-РНД, 274). Паблр. унікаць, ухіляцца ад, высьцерагацца.
    папрок*, папракаць* — попрек, попрекать: хто кіне папрок на гэтую заўчасную магілу чалавека (МЛ-ВД, I, 31); але: Па сэрцах людзей прайшоў калючы халадок і нешта падобнае на дакор сабе, на сорам (тамсама); Заснеш дзе-небудзь! — поўжартам, аднак не без суровасці, папракнуў Андрэй (АК-РНД, 120); Забавіліся вы,— з дабразычлівым папрокам сказаў праваднік Андрэю (тамсама, 338), але: Андрэю здалося, што ў глыбока за-
    палых, сумных вачах Марыі бліснуў нейкі дакор. I ён пачаў думаць, за што дакор? (тамсама, 191); Аднак і недалікатны ж чалавек! — уголас папракнуў самога сябе Паходня (ТХ-ДП, 193), але: Параска глянула на Яшчына з дакорам (тамсама 143). Паблр. дакор, дакараць. Прыведзеныя прыклады наглядна добра паказваюць, як беларускае слова дакор, дакараць выціскаецца расейскім словам папрок, папракаць, якія сяньня ўжываюцца паралельна, але ў тэкстах першай катэгорыі выразна пераважае расейскае слова, а ў тэкстах другой катэгорыі вялікая перавага яшчэ на баку дакор, дакараць.
    пахаць* — пахоть: на кожны двор прыпадала ў сярэднім пахаці 5,20 дзесяціны (ГВССР, 190), але: ў многіх раёнах ворныя землі прыйшлі ў заняпад (тамсама, 433). Паблр. ворная зямля, ральля, ворыва, у залежнасьці ад значаньня.
    плацце — платье: Ёй не падабалася плацце — завузкае (УК-ВЛ, VIII, 1960, 84). Паблр. сукенка.
    подзвіг* — подввг: Вядзі ж і далей нас на подзвігі, наш дарагі камандзір! (МЛ-ВД, IV, 216); сам ня быў гатовы на падобны подзвіг (ІШ-КР, 179); Так, жыць і ісці на подзвіг (УК-ЗГГ, 72). Паблр. вычын, дасягненьне, і пад., залежна ад адценыія значаньня.
    поезд — поезд: Значыцца поезд у іх няма каму весьці? (ІШ-ДНН. 38); Але ўражанпе, што поезд, у якім ехаў Васіль Пятровіч, стаіць, ня знікла: адплываў вакзал, а поезд стаяў (УК-ЗП, 596). Але: Ляснулі буферы, і цягнік плаўна крануўся з месца (тамсама); іх цягнік, як і раней, стаіць (тамсама); Набіраючы хуткасці, цягнік рушыў са станцыі (МЛ-ВД, II, 4). Паблр. цягнік.
    прамы* — прямой: ёсць і прамыя доказы (КК-ЛД, 36); Сума прамых падаткаў была вышэйшая, чым нават у царскай Расіі (ГБССР, 333). Паблр. просты, беспасярэдні.
    прыўрочаны* — прнуроченный: спраўлялі свята ўраджаю, прыўрочанае да дзесяцігоддзя калгаса (МЛ-ВД, 1 ,52). Паблр. прытарнаваны, прымеркаваны.
    пуць — путь: I толыіі тут, ужо на станцыі, адбыўся выбух вагона, які нарабіў, вядома. вялікай шкоды і самому эшалону і станцыйным пуцям (МЛ-ВД, IV, 39); Перадайце генералу, што ўсіх, хто стане на нашых пуцях, растопчам (ІШ-ДНН, 40). Паблр. шлях. «Русскобелорусскнй словарь» падае шлях, а пуць толькі ў значаньні чыгуначнага шляху.
    пуцёўка — путевка: пуцёўкі ў дамы адпачыпку і санаторыі (ГБССР, 320). Паблр. ськіраваньне.
    разараць, разарэнне — разорять, разореняе: непасільныя падаткі разаралі жыхароў Беларусі (ГБССР, 93); беларускі народ... узнімаў з руін сваю разораную нямецка-фашысцкімі акупантамі гаспадарку (тамсама, 430); Вузкасць унутранага рынку буржуазнай Польшчы тлумачылася разарэннем і галечай сялянскіх мас (тамсама, 328). Паблр. руйнаваць, разбураць, спусташаць.
    разграміць — разгромшь: камуністы Беларусі разграмілі... як трацкісцка-зіноўеўскую, так і буржуазную апазіцыі (ГБССР, 215). Паблр. разбурыць, разьбіць, зьнішчыць, здрузгатаць.
    раздуваць* — раздувать: Праціўнікі мірнага ўрэгулявання з Германіяй раздуваюць ваепны псіхоз (3, 15.9. 61). Паблр. разьдзьмухваць.
    раскол, раскалоць — раскол, расколоть: Сваім актам заходнія дзяржавы завяршылі раскол Германіі (КБ, 65); Раскол краіны выклікаў сур’ёзныя дыспрапорцыі ў эканоміцы ГДР (тамсама); спрабавалі захапіць кіраўніцтва Грамадоіі у свае рукі, каб затым раскалоць арганізацыю (ГБССР, 341). Паблр. разьбіцьцё, расшчапленьне, падзел, разбурэньне, разьбіць, расшчапіць, разбурыць.
    распасцірацца — распростнраться: распасціраласм злавесная і страшная... зямля (УК-ВЛ, IV, 1959, 108); Навакол распасціраўся бяскрайні стэп (УК-ВЛ, IV, 1959, 115). Паблр. разьлягацца, расьсьцілацца.
    рашэнне — решенне: X з’езд партыі прыняў гістарычнае рашэнне аб замене харчовай развёрсткі харчовым падаткам (ГБССР, 169). Паблр. пастанова, а ў значаньні разьвёрстка паблр. раскладка.
    рыданне — рыданне: з трывогай азірнуліся і пачулі ўжо глухія рыданні дзяўчыны (МЛ-ВД, IV, 366); Рыданні падступалі ў Зосі пад горла (УК-ЗГГ, 194). Паблр. узрыгі.
    рэўнасць — ревность: Калі нарадзілася Соня і Леначка, рэўнасць яго не толькі не паменшала, але стала яшчэ больш лютай (УК-ВЛ, II, 1959, 13); Потым Алёша перастаў падабацца, рэўнасць да Каці знікла (ІШ-Кр, 236). Паблр. зайздрасьць.
    састаў— состав: Павышалася майстэрства кіруючых савецкіх кадраў каманднага саставу (ГБССР, 371), але: Пленум пастанавіў перад... усім камандна-палітычным
    складам партызапскага руху... задачу далейшага расшырэньня партызанскай барацьбы (тамсама, 397). Паблр. склад.	..
    сачыненне — сочнненне: напісаў сачыненне на тронку (ІШ-Кр, 351). У гэтым значаныіі ў бел. мове ўжываем укладаньне, праца.
    свяшчэнны — свяіценный: Замацаваць брацкі саюз рабочага класа з сялянствам—наш свяшчэнны абавязак (ГБССР, 196); Дастойны ўклад у гэтую свяшчэнную справу ўнёс і беларускі народ (КБ, 14). Паблр. сьвяты, сьвятарны.
    скажаць — нскажать: Рысы твару выцягваліся, скажаліся (МЛ-ВД, 1,4). Паблр. у гэтым выпадку выкрыўляцца, крывіцца.
    скалочваць*—сколачнвать: Імперыялісты... скалочвалі антысавецкі ваенны блок (ГБССР, 213). Паблр. зьбіраць, згуртоўваць.
    скатваць — скатывать: Андрэй стаяў адным каленам на падлозе і скатваў шынель (АК-РНД, 91). Паблр. скручваць, згортваць.
    смірны* — смнрный: Нават шкада яго было, такога смірненькага, прычасанага (УК-ВЛ, II, 1959, 32). Паблр. рахманы, ціхмяны, пакорлівы.
    спаймаць* — поймать: спаймалі і ўтаймавалі чубатага злодзея (УК-ВЛ, IV, 1959, 116). Паблр. злавіць.
    спаяны — спаянный: Спаяныя брацкай дружбай (3, 15. 8. 61). Паблр. зьнітаваны, згуртаваны.
    ствол—ствол: Прагаліна раптам павузела, а ніжэй паміж стваламі таполяў ператварылася ў нейкую незвычайную шчарбіну (АК-РНД, 5); Ствол яе быў гладкі і роўны (тамсама), але: Прайшлася Вера ўздоўж тоўстага, у некалькі абхватаў, камля (тамсама). Паблр. камель.
    сугуба* — сугубо: Нарада наша склікана, панове, неафіцыйна і сугуба тайна (ПГ-СУ, 55). Паблр. вельмі, асабліва, зусім.
    сукупнасць — совокупность: Да гэтых фінансавых цэнтраў непасрэдна далучаліся і мясцовыя банкі, якія у сукупнасці з імі кантралявалі ўсе рашаючыя пазіцыі ў эканоміцы перадрэвалюцыйнай Беларусі (ФР, 9); На базе грамадскай уласнасці на сродкі вытворчасці пачала мяняцца ўся сукупнасць вытворчых адносін (тамсама, 48). Паблр. у першым прыкладзе можна ўжыць разам, супольна, а ў другім — злучво, суцэльнасьць.
    супруг* — супруг: Вашага паважанага супруга рэкамендуюць галоўным архітэктарам горада (УК-ЗГГ, 117). Паблр. муж.
    угоддзе — угодье: Лепшыя землі і ўгоддзі знаходзіліся ў руках памешчыкаў і кулакоў (ГБССР, 330); плошча зямельных угоддзяў... павялічылася (тамсама, 313). Паблр. ужыткоўнасьць.
    унушэнне, унушальна, унушаць — внушенме, внушвтельно, внушать: Неаднаразовыя гутаркі і ўнушэнні брыгадзіра пе давалі патрэбных вынікаў (КБ, 43); Сыдзі з дарогі, пудзіла! — суха і ўнушальна прапанаваў чалавеку Мішка (МП-ЗП, XI, 1958, 92). Слова чужое ў бел. мове. Замест яго можна ўжыць намова, намаўляньне, узьдзейваньне.
    урач — врач: У 1940 г. у сельскай гаспадарцы Беларусі працавала ўжо больш... ветарынарных урачоў (ГБССР, 316). Паблр. лекар. Слова лекар ужо зусім выкінута зь бел. мовы БССР.
    урок — урок: Беларускі народ атрымаў з барацьбы супраць інтэрвентаў і белагвардзейцаў сур’ёзпы палітычны ўрок (ГБССР, 164). Паблр. лекцыя, навука.
    хадайніцтва — ходатайство: яна акуратна вылажыла запоўненыя бланкі папярэдніх допытаў, заяў на прапускі, лісты, хадайніцтвы (МЛ-ВД, 1, 126); Было задаволена хадайніцтва рабочых Ленінграда (ГБССР, 196). Паблр. стараньне.
    шар — шар: весткі... абляцелі зямны шар (КБ, 2); Удары більярдных шароў гулка разлягаліся ў пустым пакоі (УК-ВЛ, IV, 1959, 103). Паблр. куля, гала.
    чаканіць — чеканнть: Роўным строем, чаканячы крок, ідуць салдаты (3, 15.7.61). Паблр. адбіваць, выбіваць.
    чарцёж — чертеж: Інжынер Палякоў прынёс чарцяжы капра (КБ, 41). Паблр. рысунак.
    член—член: У канцы вайны БССР прыняла ўдзел у стварэнні Арганізацыі Аб’еднаных Нацый і з 1945 г. з’яўляецца адным з яе членаў (ГБССР, 432). Паблр. сябра.