• Газеты, часопісы і г.д.
  • Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР  Станіслаў Станкевіч

    Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР

    Станіслаў Станкевіч

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 79с.
    Мінск 1994
    15.86 МБ
    швам. Пабеларуску ёсьць у гэтым значаньні на ўсе застаўкі (гл. Ф. Янкоўскі. Тамсама. 420).
    10.	3 пачатку года мы ўкаранілі ў вытворчасць больш за дваццаць тэхнічных удасканаленняў (УК-ВЛ, IX, 1960, 103); За апошні час у вытворчасць укаранёна каля трох тысяч удасканаленняў (КБ, 26); усё новае. перадавое ўкаранялася ў вытворчасць (тамсама). Даслоўны пераклад расейска-савецкага выражэньня — внедрять в пронзводство.
    11.	Піліп па праву лічыцца лепшым работнікам вытворчасці (3, 15.8.1961). Ідыёматычны расейскі выраз по праву. Замест яго можна сказаць: правільна лічыцца, справядліва лічыцца, і г. д.
    12.	3 хваляваннем глядзіцца тая частка фільма, дзе паказана, як на завод прыехаў Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў (ЛіМ, 19.9.1961); Цяпер, як ніколі, патрабуецца, каб прапагандыст добра валодаў тэорыяй (3, 15. 7. 1961); Сем мільёнаў дамоў мяркуецца пабудаваць у сельскай мясцовасці (КБ, 16). Тут маем аўтаматычнае перанясеньне ў беларускую мову спэцыфічных для расейскае мовы выразаў зь безасабовымі формамі зваротных дзеясловаў: смотрнтся та часть фіільма, требуется, чтобы пропаганднст. предполагается постронть.
    Насаджваньне ў беларускую мову спэцыфічных для расейскае мовы фразаў і ідыёматычных выразаў для беларускае мовы больш небясьпечнае, чымся русіцызмы, прыкладам, у галіне слоўніцтва, бо яно разбурае апрычоны характар мовы, ейную нутраную структуру. Гэтую небясьпеку добра бачаць і перад ёю перасьцерагаюць і некаторыя беларускія савецкія аўтары. Дзеля прыкладу цікава будзе прывесьці разважаньні на гэтую тэму маладога беларускага моваведа, кандыдата філялягічных навук Анатоля Аксамітава:
    Каму з маленства не вядома байка Крылова «Мартышка н очкн», дзе вялікі рускі байкапісец высьмейвае тых, хто, прыніжаючы годнасьць другіх, спрабуе выставіць сябе ў выгодным сьвятле. Выкарыстоўваючы народную мудрасьць, у маралі гэтай байкі аўтар заўважае: «Чем кумушек счнтать трудпться, пе лучше ль на себя, кума, оборотнться». У беларускім фальклёры мы знаходзім такую прыказку: «Паглядзі, сава, якая сама».
    I ў вадной і ў другой прыказцы размова йдзе аб адны.м і тымжа. Тым ня менш мы бачым разыходжаііьне ў сродках выражэньня. Яшчэ большае разыходжаньне можна бачыць у такіх параўнальных выразах, як беларускі «ўшыцца ў сабачую скуру» й рускі «черту душу продать», якія толькі ў некаторых
    сваіх значаньнях зьяўляюцца ідэнтычнымі. Першы ў большай ступені азпачае: рабіць нясумленныя ўчынкі, траціць сумленьне й г. д._
    Вельмі цяжка знайсці такі ўстойлівы выраз у рускай мове, які адпавядаў-бы беларускаму «сабакам сена касіць», г. зн. ганебна зьбегчы ад свае сям-’і. У рускай мовс ёсьць выраз «быть в нетях», які азначас адсутнічаць, невядома дзе хавацца. Аднак гэта ўсё-ж пя тое. Больш эквівалентнага выразу знайсьці ў рускай мове нам не ўдалося.
    На чалавека сумленнага, бяскрыўднага, з добрай душой Бе• ларус гаворыць, што «ён вока табе не запарушыць», а Рускі аб такім чалавеку заўважвас, што «он пальцем тебя не тропет».44
    РУСІЦЫЗМЫ Ў ГАЛШЕ СЛОУШЦТВА
    Працэс русіфікацыі беларускае мовы найшырэй закрануў ейны лексычны матарыял, што зьяўляецца зусім зразумелым, калі ўзяць на ўвагу агульна ведамы факт, што й нармальныя ўплывы аднэй мовы на другую звычайна лягчэй даступныя й шырэй адбіваюцца ў галіне лексыкі, чымся ў фанэтыцы, марфалёгіі або сынтаксе. Слоўныя запазычэньні з расейскае мовы можна падзяліць на тры агульныя катэгорыі: 1. словы, хоць із славянскімі, але чужымі беларускай мове каранямі або з каранямі ў беларускай мове непрадуктыўнымі, якія ня твораць у ёй марфалягічпага гнязда, але выступаюць адно ў паасобных словах, далёкіх паводля значаныія й славатворнай будовы ад адпаведных ім расейскіх словаў. 2. Словы з каранямі, ведамымі й прадуктыўпымі ў беларускай мове, якія, аднак, у тым значаньні, якое яны маюць у расейскай мове, у беларускай мове ня ўжываюцца, або маюць зусім іншую вонкавую структуру, чымся ў расейскай мове. 3. Словы, якія ў тэй самай форме існуюць і ў беларускай мове, але маюць у ёй зусім іншае значаньне, чымся ў расейскай мове. Беларускі савецкі мовавед Н. Крукоўскі перадапошнюю групу словаў называе структуральнымі калькамі з расейскай мовы, a апошнюю групу — калькамі сэмантычнымі45.
    Ніжэй зьілюструем найбольш тыповымі й пашыранымі прыкладамі ўсе тры ўспомненыя катэгорыі слоўных запазычэньняў з расейскае мовы. (Словаў, абазначаных зоркамі, няма ў «Расейска-беларускім слоўніку» з 1953 г.).
    м Ан атол ь А к с а м і т а ў. Мова — душа народу. «Маладосць», № 9 (79), 1959, б. 139.
    45 Н. I. Крукоўскі. Рускі лексічны ўплыў.
    А.	Словы з рознымі ў абедзьвюх мовах каранямі
    аберагаць* — оберегать: Падатковая палітыка аберагала інтарэсы памешчыкаў і кулакоў (ГБССР, 333). У беларускай мове ў гэтым значаньні ўжываюцца словы ашчаджаць, ахоўваць.
    абвузданне*— обузданне: Прадстаўнікі СССР у Лізе Нацый выступілі з заклікамі да абвуздання агрэсіўных дзеянняў фашысцкіх дзяржаў (ГБССР, 259). Пабеларуску — утаймаваньне, уціхаміраньне.
    абвяржэнне — опроверженне: Пагражаеце і патрабуеце: надрукаваць абвяржэнне (3, 16.5.61); He лічу патрэбпым абвяргаць (КК-ЛД, 30); Яго можа навучыць толькі жыццё, неабвержны факт, перад якім ён апынецца (ТХ-ДП, 100). Паблр. адкліканьне, адклікаць, зьняпраўдзіць, запярэчыць, незапярэчны, у залежнасьці ад адценьня значаньня.
    азнаменаваць — ознаменовать: Гэтую падзею працоўныя гарадоў і сёл рэспублікі азнаменавалі новымі творчымі перамогамі (ГБССР, 284). Паблр. адзначыць.
    апасацца — опасаться: Ен апасаецца, каб праз гэта не павялічылі праграму наагул (УК-ВЛ, II, 1959, 25); Яны ж рабілі тут, што хацелі, нікога пе баючыся, не апасаючыся таго, што нехта калі-небудзь можа папракнуць іх (МЛ-ВД, IV, 357)); Ваўчок адчуўшы, што Кашалёў мацней за яго воляй, апасаўся ўшчынаць з ім спрэчку (ТХ-ДП, 400). Паблр. баяцца, асьцерагацца, сьцерагчыся.
    аплот* — оплот: бачаць у Савецкім Саюзе... аплот міру, дэмакрацыі і сацыялізма (КБ, 18); Разбурыць аплот эўрапейскай і азіяцкай рэакцыі — царска-самадзяржаўны лад — было нялёгкай задачай (ФР, 17). Паблр. апора (пераносн.).
    аснашчэнне — оснаіценне: на гэтай аснове забяспечваецца аснашчэнне сельскай гаспадаркі навейшай тэхнікай (КБ, 49). Паблр. аснада, аснаджаньне, забясьпечаньне.
    асобы*— особый: На долю працоўных Савецкай Беларусі выпала... асобая задача быць пастаянным вартавым савецкіх варот (ГБССР, 288). Паблр. адмысловы, асаблівы.
    атражэнне* — отраженне: Падрыхтавацца... атражэнню атакі (ІМ-ДНН, 11). Паблр. адбіцьцё, адбой, адпор.
    ачаг — очаг: акупацыйны рэжым у Заходнім Берліне... ператварыўся ў небяспечны ачаг узнікнення новай вайны (КБ, 68). Паблр. вогнішча (пераносп.).
    беззаветна* — беззаветно: беззаветна адданых справс камунізма (ГБССР, 351). Паблр. самааддана, самаахвярна.
    беражлівасць*— берсжлнвость: Спаборпіцтва за эканомію і беражлівасць набыло шырокі размах (КБ, 46). Паблр. ашчаднасьць.
    беражоны* — бережсный: Бсражонага і бог беражэ (ІМ-ДНН, 27). Паблр. сьцеражонага й Бог сьцеражэ.
    ветка — ветка: на тэрыторыі Заходняй Беларусі была пабудавана толькі адна чыгуначная ветка Варапаева— Друя (ГБССР, 427). Расейскаму ветка адпавядае блр. галіна, але ў значаньні пераносным, як у прыведзеным прыкладзе, будзе адгаліненьне.
    вопыт* — опыт: Накоплены ў гэтай справс вопыт трэба ўмела выкарыстаць (КБ, 63). Паблр. дазнаньне, практыка.
    дзяшовы* — дешевый: Цяпср настае еамы спрыяльны час для атрымання малака, ялавічыны, свініны на дзяшовых зялёных кармах (3, 31.5.61); клапоціцца цяпер аб тым, каб атрымаць дзяшовы тавар (ГБССР, 200); Удзяляем увагу і падзешаўленню вытворчасці ялавічыпы (КБ, 38); зрабіць больш дзяшовай вытворчасць прадуктаў раслінаводзтва (тамсама, 39). Паблр. танны, танна, патаненьне.
    доблесць — доблесть: Я згодзен прызнаць, што гэта працоўная доблесць (ІШ-Кр, 137); За доблесную працу Савецкі ўрад у снежні 1935 г. ўзнагародзіў іх ордэнамі Савецкага Саюза (ГБССР, 280). У старой белар. літаратурнай мове быў адпаведнік гэтаму дабрамужнасьць, дабрамужны. У цяперашняіі мове яго можна замяніць словам гэраічнасьць, гэраізм, гэраічны.
    залог — залог: У гэтым залог паспяховага выканання (КБ, 46); У рэвалюцыйнай творчасці саміх мас вялікі правадыр... бачыў залог трыумфу сацыялістычных адносін (ФР. 31). Паблр. зарука.
    звяно—звено: Брыгады... сталі асноўным звяном у калгаснай вытворчасці (ГБССР, 280). Паблр. вязьмо, вянцо,злучво.
    звяржэнне — сверженне: закончыць вайну сапраўды дэмакратычным мірам без звяржэння буржуазіі немаг-
    чыма (ГБССР, 13); сілай зброі звергнуць уладу буржуазіі (тамсама, 33). Паблр. ськінуць, зрынуць.
    здзелка— сделка: He павінна быць здзелкі з уласным сумленнем (КБ, 23). У гэтым значаньні паблр. будзе угода, каншахт, кампраміс.
    здзельшчына, здзельны — сделыднна, сдельный: уводзілася здзелыйчына ў аплаце працы (ГБССР, 232); 85% рабочых перайшлі на здзельную аплату (тамсама). Паблр. у гэтым значаньні можна ўжыць выпрацоўка, выпрацавальны, выпрацоўны.
    знешне, знешні — внешне, внешннй: знешне сур’ёзна... адказала Вольга Калінаўна (ІШ-Кр, 132); Ноткі самахвальства... і знешняя глыбакадумнасць пытання закранулі Паходню (ТХ-ДП, 68). Паблр. вонкава, вонкавы. Слова вонкавы зусім выкінута зь бел. мовы БССР.
    змычка — смычка: У аднаўленчы пэрыяд змычка паміж горада.м і вёскай ішла галоўным чынам праз гандаль (ГБССР, 186). Тыповы расейскі саветызм, якога даўней пя было і ў расейскай мове. Яго можна замяніць словам злучнасьць.
    ільгота — льгота: Калгасы атрымалі вялікія ілыоты па нарыхтоўках сельгаспрадуктаў (КБ, 51). Паблр. палёгка.
    іспыты — нспытання: Ну як твае іспыты? (УК-ВЛ, VII. 60). Паблр. экзамены, выпыты.
    ісціна — нстнна: Вы адказалі, пан Вейс, як і заўсёды, святую ісціну (МЛ-ВД, III, 459); У барацьбе за шчасце чалавек знаходзіць ісціннае прызначэнне (ПГ-СУ, 69). Паблр. праўда, праўдзівы, запраўдны.
    каварны — коварный: Але ўсе гэтыя каварныя намеры ворагаў беларускага народа праваліліся (ГБССР, 338). Паблр. падступны, зрадлівы.
    койка* — койка: У гасцініцы Андрэю ўдалося выпрасіць койку для Веры (АК-РНД, 97). Паблр. ложак. У белар. савецкай мове койка пакульшто ўжываецца ў значаньні ложка толькі ў дачыненьні да гасьцініцы, шпіталю й пад., у іншых выпадках яшчэ бытуе слова ложак. Але: На ўвесь Маладзечанскі павет функцыяніравала толькі адна бальніца з 30 ложкамі (ГБССР, 335).