• Газеты, часопісы і г.д.
  • Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР  Станіслаў Станкевіч

    Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР

    Станіслаў Станкевіч

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 79с.
    Мінск 1994
    15.86 МБ
    РУСІЦЫЗМЫ Ў СЫНТАКСЕ
    Адна з характэрных сынтаксычных асаблівасыіяў беларускае мовы, якая адрозыіівае яе ад расейскае мовы, гэта ўжываньне розных склопаў пры дзеясловах з адмоўем і пры тых-жа дзеясловах без адмоўя. Гэтак дзеясловы без адмоўя ў ролі выказьніка ў сказе ў беларускай мове кіруюць вінавальпым склонам, у якім стаіць дапаўненыіе. Калі-ж гэтыя дзеясловы ўжываюцца з адмоўем, яны вымагаюць ад дапаўненьня роднага склону. У расейскай літаратурнай мове асабліва савецкага пэрыяду ў абодвых выпадках — пры адмоўі й безь яго — дапаўненьне заўсёды выступае ў вінавальным склоне. Гэтая апошняя сынтаксычная асаблівасьць расейскае мовы нагэтулькі пранікла ў беларускую мову, што сяньня яна сталася блізу вылучнай, а родны склон пры адмоўі зьяўляецца адно ў рэдкіх выпадках.
    Прыклады: Мне не хацелася трывожыць той спакой і роздум (АБ-ДЛ, 28), заміж: таго спакою й роздуму; He выставіў на пасмешышча дзікую безграматнасць Кісяля (МП-ЗП, III, 1956, 32), заміж: дзікай бязграматнасьці; Шукаць далёка прыклады ня трэба (ЛіМ, 18.8. 1961), заміж: прыкладаў; не ўцяміўшы сэнс яго слоў (УК-ВЛ, IV, 1959, 145), заміж: ня ўцяміўшы сэнсу; Сымоп не прамінуў здзейсніць свой запаветны план (МЛВД, II, 26), заміж: не прамінуў зьдзейсьніць свайго запаветнага пляну; брыгады не забяспечылі патрэбны фронт работы (КБ, 42), заміж: не забясьпечылі патрэбнага фронту работы; Успомнім і тое, што за апошняе стагоддзе ніхто не перамагаў наш народ (АК-РНД, 252), заміж: ніхто ня перамагаў нашага народу; Але першыя
    поспехі не ўскружылі галаву камупістам (3, 15.7.61), заміж: ня ўскружылі галавы, і г. д.
    Варта адцеміць, што вінавальны.заміж роднага склону пры адмоўях часамі, хоць і рэдка, зьяўляўся ў беларускай мове й перад русіфікацыйным пэрыядам, але такія сынтаксычныя канструкцыі разглядаліся тады, як русіцызмы ў беларускай мове, і кажны, хто рупіўся аб чысьціні беларускай мывы, змагаўся зь імі. Сяныія-ж, наадварот, гэты русіфікацыйны працэс у беларускай мове блізу закончаны, хоць некаторыя Беларусы ў БССР вычуваюць яго як чужы беларускай мове. Прыкладам, пісьменьнік Янка Скрыган радзіць ужываць толькі родны склон пры дзеясловах з адмоўем заміж вінавальнага склону, бо «найлепшым сьцьверджаныіем гэтага будзе тая самая народная гаворка» 43. Пры гэтым трэба адцеміць, што расейская народная мова, падобна як і беларуская, вінавальнага склону дапаўненьняў пры адмоўях таксама ня ведае й ужывае нармальна роднага склону. Гэтая зьява ўвайшла ў расейскую літаратурную мову пад уплывам неславянскіх заходняэўрапэйскіх моваў, галоўна нямецкай (за пасярэдніцтвам жыдоўскага жаргону расейскае мовы) і асабліва пашырылася ў савецкія часы й асабліва ў мове газэтна-публіцыстычнай. Таму гэтая сынтаксычная форма павінна разглядацца паўперад як зьява саветызацыі самой расейскай мовы, адкуль яна пранікла й пашырылася ў беларускай мове, як зьява русасаветызацыі.
    У беларускай мове дзеяслоў вучыць, навучаць, павучаць у ролі выказьніка ў сказе кіруе далейшым дапаўненьнем у родным склоне, тымчасам як у расейскай мове ў такіх выпадках вымагаецца давальны склон. У сяньняшняй беларускай літаратурнай мове БССР абедзьве формы—з родным і давальным склонам — выступаюць ужо паралельна, і то ў абедзьвюх катэгорыях разгледжаных намі тэкстаў. Вось колькі прыкладаў з гэтым русіцызмам: Люда Кляўшыц забывае ўжо тое, чаму яе вучылі ў тэхнікуме (ТХ-ДП, 231), заміж: чаго яе вучылі; Леначку шмат чаму трэба вучыць (УК-ВЛ, VIII, 1960, 76), заміж: шмат чаго трэба вучыць; Будзем вучыцца ў іх дысцыпліне (УК-ВЛ, VII, 1960, 50), заміж: вучыцца дысцыпліны; навучае гэтаму іншых (МП-ЗП,
    43 Я. С к р ы г а н. Думкі аб мове. «Літаратура і Мастацтва», № 15, 20.2.1957.
    Ill, 1956, 63), заміж: навучае гэтага; Ен і рухавік пусціў, і Кузьму навучае справе (ПБ-КЗР, 329), заміж: навучае справы; Многаму ў іх, вопытных хлебаробаў, трэба павучыцца (АБ-ДЛ, 175), заміж: многага павучыцца; Круглы год яны вучаць людзей аграправілам (тамсама), заміж: вучаць аграправілаў; Вядома, такое «апісанне» нічаму не навучыць (КБ, 71), заміж: нічога не навучыць; асабістым прыкладам вучылі іх мужнасьці і адвазе (ГБССР, 427), заміж: вучылі мужнасьці і адвагі, і г. д.
    У беларускай мове дзеяелоў дзякаваць у якасьці выказыііка ў сказе кіруе давальным склонам, тымчасам як у расейскай мове адпаведных яму дзеяслоў благодарнть кіруе вінавальным склонам. У сяньняшняй беларускай літаратурнай мове БССР, побач зь перавагаю правільных для яе формаў, пачынаюць ужо часамі зьяўляцца й расейскія формы. Прыкладам: Усе выступаючыя горача дзякавалі Савецкую Армію (ГБССР, 418), заміж: дзякавалі Савецкай Арміі, і г. д.
    Напасьледак варта адцеміць частае ўжываньне ў сяньняшняй беларускай літаратурнай мове БССР прыназоўніка па ў тых сынтаксычных функцыях, у якіх ён нармальна пя ўжываецца ў беларускай мове, але ўжываецца ў мове расейскай. Гэтую зьяву найлепей ілюструюць наступныя прыклады: I толькі Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя, самая грандыёзная па маштабах, самая глыбокая па сваіх задачах і мэтах. разбіла асновы нацыяпальнага прыгнечання (3, 15.8. 61). Правільна пабеларуску будзе: найбольш грандыёзная маштабамі, або, паводля маштабаў, найбольш глыбокая паводля сваіх задачаў і мэтаў. Канфэрэнцыя... пачала сваю работу ў дзесяць гадзін раніцы па мясцоваму часу (3, 16.5. 1961). Паблр.: паводля мясцовага часу. План па выпуску валавой прадукцыі (КБ, 6). Паблр. у гэтым выпадку зусім будзе лішнім прыназоўнік па: плян выпуску валавой прадукцыі. Беларускі народ па праву ганарыцца поспехамі ў развіцці сваёй культуры, нацыянальнай па форме, сацыялістычнай па зместу (КБ, 4). Паблр. было-б гэтак: Беларускі народ поўным правам ганарыцца посьпехамі ў разьвіцьці сваёй культуры, нацыяналызай формаю, сацыялістычнай зьместам. Ракета... пайшла па зададзенаму курсу (КБ, 2). Паблр.: згодна з зададзеным курсам. Звяртаюць на сябе ўвагу таксама брашуры па асобных пытаннях палі-
    тычнай работы ў масах (КБ, 70). Паблр.: брашуры пра асобныя пытаньні, або, аб асобных пытаньнях. Пад выглядам барацьбы з цераспалосіцай па закону ад 31 ліпеня 1923 г. сялян гвалтоўна прымушалі пераходзіць на хутары (ГБССР 322). Паблр.: згодна закону, або паводля закону. Пачалося агульнае наступленьне Чырвонай Арміі супраць белапалякаў па ўсяму фронту (ГБССР, 147). Паблр.: на ўсім фроньце. Мы паклікалі вас па важнай справе (МЛ-ВД, II, 60). Паблр.: у важнай справе. Прэзідэнт і кіраўнік урада Рэспублікі Гана д-р Кваме Нкрума... прыбыў у Савецкі Саюз па запрашэнню Старшыні Савета Міністраў СССР М. С. Хрушчова (3, 15.7.61). Паблр.: на запросіны. Падобнае ўжываньне пад уплывам расейскае мовы прыназоўніка па, нязгодііае з вымаганыіямі беларускай мовы, асабліва часта сустракаецца ў мове першай катэгорыі тэкстаў, затое ў мовс мастацкае літаратуры гэтая зьява здараецца рэдка.
    ФРАЗЭАЛЁГІЯ Й ІДЫЁМАТЫЧНЫЯ ВЫРАЗЫ
    Кажная мова мае сваю спэцыфіку ня толькі ў строга вызначаных граматычных формах — фанэтыцы, марфалёгіі й сынтаксе,— але таксама й у некаторых апрычоных для гэтае мовы выразах, што пад ніякія агульныя граматычныя правілы не падпадаюць, бо кажная такая моўная зьява становіць правіла для сябе самой. Такія выразы звычайна ўваходзяць да галіны фразэалёгіі або да ідыёматычных выразаў. Вось-жа ў сучаснай беларускай літаратурнай мове БССР, галоўна ў тэкстах першай катэгорыі, а куды менш у мове мастацкай літаратуры, можна таксама знайсьці вялікую колькасьць спэцыфічна расейскіх выразаў, чужых і раней ня ўжываных у беларускай літаратурнай мове, а таксама няведамых і беларускім народным гаворкам. Ніжэй прыводзім колькі прыкладаў гэтай катэгорыі русіцызмаў.
    1.	заслугоўвае ўвагі пастаноўка пытаньня аб больш рацыянальным выкарыстанні рабочай сілы ў калгасах (КБ, 74); Вялікай увагі... заслугоўвае творчасьць беларускага жывапісца Пятра Сяргіевіча (ЛіМ, 16.5.1961). Тут маем даслоўныя пераклады расейскіх выразаў заслужнвает вннманвя, большого вннмання заслужнвает, якім у беларускай мове адпавядае: заслугоўвае на ўвагу, на вялікую ўвагу заслугоўвае.
    2.	Толькі за апошнія гады ў сталіцы рэспублікі ўступілі ў строй заводы аўтаматычных ліній (КБ, 4); У адным з баёў я быў ранен, але цяпер ізноў уступаю ў строй (ГБССР, 402); Са строю выйшлі многія чыгуначныя лініі (тамсама, 405). Выразы гэтыя зьяўляюцца мэханічным перакладам расейскіх вступнть в строй, выйтн co строя, якія пабеларуску можна перадаць, як увайсьці ў дзсяньне, выйсьці зь дзеяньня.
    3.	Барацьба за тэхнічны прагрэс... не павінна выходзіць з поля зроку партарганізацыі прадпрыемстваў (3, 15.7.1961); Асабліва выпадаюць з поля зроку нашых агітатараў... рабочыя, занятыя ў начных зменах (КБ, 28). Тут маем даслоўныя пераклады тыпова расейскіх выразаў выходнть нз поля зрення, выпасть нз поля зрення, якія ў беларускай мове можна перадаць, як выйсьці або выпасьці спад вока, як супрацьлежнае да ўспасьці на вока (гл. Ф. Янкоўскі. Беларускія народныя прыказкі і прымаўкі. Менск, 1957, б. 411).
    4.	На самай справе (КБ, 3). Гэта даслоўны пераклад спэцыфічна расейскага на самом деле. Пабеларуску гэта можна выразіць адным словам — узапраўды.
    5.	Ты яснасць унясі. Яснасць унясі (АБ-ДЛ, 124). Узноў-жа даслоўны пераклад расейскага внсстн ясность, што пабеларуску перадаём адным словам выясьніць або высьвятліць.
    6.	Паспяхова ўзяты рубяжы першых двух год сямігодкі (3, 16.5.1961); Адчуваецца іх імкненне і рашучасць зрабіць усё, каб датэрмінова ўзяць рубяжы сямігодкі (КБ, 28). Тыпова расейскі, фактычна савецка-расейскі выраз взять рубежн, які ў беларускай мове вычуваецца чужым і штучным.
    7.	Такой хуткасці ў што б там ні стала даб’ёмся (3, 15.9. 1961); у што б там ні было выканаць адказнае заданне (КБ, 41). Пераклад тыпова расейскае фразы во чтобы там нн стало. Пабеларуску гэтую думку можна перадаць фразай за ўсякую цану.
    8.	Гандлюючыя арганізацыі закліканы аказваць актыўнае ўздзеянне на прамысловыя прадпрыемствы (КБ, 64). Даслоўны пераклад расейскага првзваны оказывать актнвное воздействме. Правільна пабеларуску можна сказаць: Заданьне гандлёвых арганізацыяў актыўна ўплываць на прамысловыя прадпрыемствы.
    9.	Па ўсіх швах затрашчалі тылы імперыялізма (КБ, 17). Даслоўны пераклад расейскае прымаўкі — по всем