• Газеты, часопісы і г.д.
  • Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР  Станіслаў Станкевіч

    Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР

    Станіслаў Станкевіч

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 79с.
    Мінск 1994
    15.86 МБ
    Што гэтая заява Міністра асьветы БССР — адно папяровая спроба заспакаеньня ўстрывожанай запраўдным станам грамадзкай апініі, сьветчаць ня толькі далейшыя нараканьні на дэградацыю беларускай мовы ў школьніцтве, але пацьвярджае гэта й сама рэдакцыя
    21 «Літаратура і Мастацтва», № 17, 26.2.1958.
    газэты ў заўвазе пад лістом Міністра асьветы, дзе гаворыцца: «Міністэрства асьветы БССР, бясспрэчна, многае ўжо зрабіла й робіць, каб выправіць некаторыя ненармалыіыя зьявы ў школьнай справе, але адказ т. Ілыошына не паказвае ў поўнай меры сапраўднага становішча з выкладаньнем беларускай мовы й літаратуры ў школах і пэдагагічных ВРІЎ рэспублікі»22.
    He зважаючы на патрабаваньні пастаўнікаў, інтэлігенцыі й наагул беларускага жыхарства забясьпечыць у школах рэспублікі выкладаньне ў роднай беларускай мове й не зважаючы на вышэй прыведзеную заяву Міністра асьветы БССР, школьная палітыка ў цэлым СССР пайшла ў кірунку зусім адваротным да гэтых патрабаваныіяў. У канцы 1958 году сэсія Вярхоўнага Савету СССР прыняла закон «Аб умацаваньні сувязі школы з жыцьцём і далейшым разьвіцьці народнай асьветы ў СССР», а сьледа.м за гэтым і ў саюзных рэспубліках былі прынятыя падобныя законы. Гэты закон у БССР быў нрыняты ўжо ў пачатку 1959 году. Артыкул 11 разьдзелу Н-га гэтага закону гаворыць:
    «Навучаныіс ўва ўсіх школах Беларускай ССР ажыцьцяўляецца ў роднай мове вучняў. Бацькі маюць права пастапаўляць, у школу зь якой мовай навучаньня аддавань сваіх дзяцей». І яшчэ далей: «Навучаньне расейскае мовы ў школах зь беларускай мовай навучаньня, а так-жа навучаньне беларускай мовы ў школах з рассйскай або іншай мовай навучаныія праводзіцца згодна жаданыія вучпяў і іхных бацькоў».23
    Да ўваходу ў сілу гэтага закону ў расейскіх школах, што знаходзяцца на тэрыторыі саюзных рэспублік, абавязвала выкладаньне ў якасьці асобнага прадмету нацыянальнай мовы, як другой дзяржаўнай мовы тэй нацыянальнай рэспублікі, дзе знаходзіцца расейская школа. У той-жа са.мы час у нацыянальных школах тэй або іншай рэспублікі было абавязкавае і навучаньне расейскай мовы. Паводля новага закону пытаньне аб неабходнасьці навучаньня нацыяналыіай мовы ў расейскіх школах пакідаецца на волю самых вучняў і іхных бацькоў тэй або іншай расейскай школы. Таксама на волю вучняў і бацькоў пакідаецца пытаньне аб навучаньні расейскай мовы у тэй або іншай нацыянальнай школе рэспублікі. Тая акалічнасьць, што бацькі вучняў у Са-
    22 «Літаратура і Мастацтва», № 17, 26.2 1958.
    23 «.Советская Белоруссня», Кг 86, 12.4.1959.
    вецкім Саюзе знаходзяцца ў поўнай залежнасьці ад партыйных органаў і прафсаюзных арганізацыяў, пытаньне аб нсабходнасьці навучаньня нацыянальнае мовы рэспублікі ў расейскіх школах,— а такіх школаў у кажнай нацыяналыіай рэспубліцы нясумерна вялікая колькасць прапарцыянальна да жыхарства расейскае нацыянальнасьці — фактычна перадаецца на разьвязаньне мясцовых партыйных і прафсаюзных органаў, якія, як правіла, праводзяць палітыку зьмяншэньня сфэры ўжываньня нацыянальнае мовы й даваньня пяршынства расейскай мове, як гэтага вымагае цэнтралыіае партыйнае кіраўніцтва.
    Гэта датычыцца выкладаньня беларускае мовы, як прадмету, у расейскіх школах БССР, дзе, як мы бачылі, палажэньне беларускае мовы пасьля ўспомненае школьнае рэформы зьмянілася на горшае. А ейнае палажэньне ў беларускіх школах засталося такім самым, якім было й раней, і не зьмянілася на лепшае навет пасьля абвешчаньня цытаванага ліста Міністра асьветы БССР. Аб гэтым красамоўна сьветчыць выступленьне ў гэтай справе беларускага савецкага моваведа ЯРапановіча ў самым канцы 1961 году з артыкулам пад вымоўным загалоўкам «Дбаць пра культуру мовы». Рапановіч, між іншым, сьцьвярджае:
    Да сяньняшпяга дня ў многіх школах рэспублікі (аўтар мае наўвеце афіцыйна беларускія школы — 0. С.) беларуская мова вывучаецца як прадмет. Астатнія-ж дысцыпліны вядуцца як папала — то на рускай, то „а «руска-беларускай» мове. Што атрымліваецца пры такіх парадках — няцяжка ўявіць. Вучні рыхтуюць хатнія заданьні па беларускіх падручніках і адказваюць пабеларуску. Настаўнік тлумачыць і задае пытаньні на рускай мове, а школыіікі часта адказваюць на мясцовым дыялекце. Становішча ўскладняецца яшчэ й тым, што нават падручнікам бракуе культуры мовы.24
    Вышэй прыведзеныя факты й прыклады даволі ілюструюць запраўднае палажэньне беларускай мовы ў школьніцтве БССР, якое знаходзіцца ў поўнай супярэчнасьці з прапагандовымі заявамі афіцыйных савецкіх дакумэнтаў аб «свабодным разьвіцьці й раўнапраўнасьці» ўсіх моваў народаў Савецкага Саюзу. 3 другога боку, зацытавапыя выказваньні настаўнікаў, студэнтаў і наагул іптэлігенцыі — бясспрэчны довад, што такая
    24 «Літаратура і Мастацтва», № 103, 29.12.1961.
    дэградацыя беларускае мовы на карысьць мовы расейскае праводзіцца наўсуперак жаданьняў і супраць волі беларускага жыхарства.
    Другой, апрача школыііцтва, важпай галінай, у якой забясьпечаная гэгэмонія расейскай мовы, далёка нясумерная да колькасьці расейскага жыхарства БССР, пры адначаснай дэградацыі беларускае мовы, ёсьць выдавецкая справа. Каб мець дакладнае ўяўленьне, як гэтая справа ў запраўднасьці выглядае, будзе карысным прывесьці, за афіцыйнымі савецкімі крыніцамі, статыстыку выданьняў у БССР у беларускай і расейскай мовах за пэрыяд ад 1954 да 1960 году ўлучна.
    Ніжэй прыведзеныя статыстычныя паказьнікі за сем апошніх гадоў гавораць самі за сябе й ніякага выясьненьня не патрабуюць. Адно застаецца адмеціць, што
    Выданыіі кніг у БССР за 1954—1960 гады 25
    Гады
    Колькасць выдадзеных кніг
    Тыраж (у тыс.)
    Друкарскія аркушы (у тыс.)
    Арыгінальныя
    ГІеракладныя
    1954
    733
    15.914
    153.370
    481
    252
    У бел. мове
    428
    10.511
    98.831
    193
    235
    У рас. мове
    305
    5.403
    54.539
    288
    17
    1955
    670
    12.952
    133.403
    524
    146
    У бел. мове
    260
    7.198
    76.080
    131
    129
    У рас. мове
    410
    5.754
    57.323
    393
    17
    1956
    742
    13.736
    160.358
    591
    151
    У бел. мове
    281
    7.063
    68.237
    163
    118
    У рас. мове
    461
    6.673
    92.121
    428
    33
    1957
    928
    16.300
    165.705
    791
    137
    У бел. мове
    393
    9.097
    84 580
    280
    113
    У рас. мове
    535
    7.203
    81.125
    511
    24
    1958
    1. 191
    14.512
    160 492
    1 043
    148
    У бел. мове
    478
    8.836
    83.106
    352
    126
    У рас мове
    709
    5 675
    77.385
    687
    22
    1959
    1.317
    17.101
    175.628
    1 127
    190
    У бел. мове
    571
    9.499
    84.249
    421
    150
    У рас. мове
    744
    7.601
    91.378
    704
    40
    I960
    1 602
    14 231
    147.454
    1 487
    115
    У бел. мове
    425
    7. 134
    61.534
    326
    99
    У рас. мове
    1.175
    7.096
    85.917
    1.159
    16
    25	«Печать СССР. Всесоюзная Кннжная Палата», 1954—1960. Москва, 1955—1961.
    Выданьні газет у БССР за 1954—1960 гады 26
    F. Гады
    Колькасць
    Разавы тыраж (у тыс. экз.)
    Гадавы тыраж (у мільёнах экз.)
    1954
    216
    1.299
    228.924
    У бел. мове
    176
    761
    130.229
    У рас. мове
    40
    538
    98.695
    1955
    218
    1.314
    233.203
    У бел. мове
    177
    814
    140.624
    У рас. мове
    41
    497
    92.579
    1956
    215
    1.354
    236.4
    У бел. мове
    172
    776
    128,8
    У рас. мове
    43
    578
    107,6
    1957
    234
    1.530
    268,7
    У бел. мове
    191
    884
    145,0
    У рас. мове
    43
    646
    123,7
    1958
    207
    1.626
    279.9
    У бел. мове
    164
    872
    140,6
    У рас. мове
    43
    754
    139,3
    1959
    213
    1.770
    291,0
    У бел. мовс
    167
    950
    143,7
    У рас. мове
    4G
    820
    147,3
    1960
    199
    2.188
    324
    У бел. мове
    154
    1.134
    150
    У рас. мове
    45
    1.054
    174
    калі паводля назваў кнігаў у расейскай мове вьгдаецца куды болей, чымся ў беларускай, дык агульны іхны тыраж у беларускай мове значна большы, чымся ў расейскай мове. Што-ж да газэтаў, дык іхная колькасьць у беларускай мове амаль у чатыры разы большая, чымся колькасьць газэтаў у расейскай мове. Затое агульны тыраж выдаваных газэтаў у расейскай мове мала ўступае агульнаму тыражу ў беларускай мове, а за нскаторыя гады тыражы ў абедзьвюх мовах блізу роўныя. За два апошнія гады (1959 і 1960) агульны гадавы тыраж газэтаў у расейскай мове ўжо перавышае тыраж у беларускай мовс. Што-ж датычыцца часапісаў, дык маем зусім адваротную зьяву: у беларучжай мове за шэсьць апопшіх гадоў іх выдавалася спачатку амаль удвая, a пасьлей амаль утрая меней, чымся ў расейскай мове, затос іхны тыраж за ўсе гады быў больш як удвая вышэйшы за тыраж у расейскай мове.
    Аб прысьпешаных русіфікацыйных тэмпах можа най-
    26	«Печать СССР. Всесоіозная Кннжная Палата», 1954—1960.
    лепей сьветчыць факт, што яшчэ ў 1930—1935-ых гадох, калі пачаўся ўжо працэс русіфікацыі беларускай мовы, у БССР выдавалася ў сярэднім 85% кніжак у беларускай мове й толькі 5% у расейскай мове27.
    Падобна ўва ўсіх іншых нацыянальных рэспубліках СССР колькасьць выданьняў у нацыянальных мовах нясумсрна малая ў прыраўнаньні да колькасьці выдань-
    Выданьні часапісаў у БССР за 1955—1960 гады 28 (улучна зь іншымі пэрыядычнымі выданьнямі, як зборнікі, бюлетэні й інш., што выходзяць пэрыядычна)
    Гады
    Колькасць
    Гадавы тыраж (у тыс. экз.)
    1955
    39
    4 432
    У бел мове
    14
    3.047
    У рас. мове
    25
    1.385
    1956
    43
    4 898
    У бел мове
    16
    3.179
    У рас. мове
    27
    1.719
    1957
    54
    5 140
    У бел. мове
    19
    3.580
    У рас мове
    35
    1.560
    1958
    88
    6.709
    У бел мове
    24
    4.858
    У рас мове
    64
    1.851
    1959	і
    90
    7.942
    У бел. мове
    24
    5.807
    У рас мове
    66
    2.135
    1960
    92
    10 393
    У бел. мове ■
    24
    7.192
    У рас. мове
    68
    3.201
    няў у расейскай мове. Тым ня меней, ува ўсіх іншых рэспубліках, за выняткам адно Казахскай, дзе з прычыны наплыву чужога нацыянальна элемэнту ў сувязі з асваеньнем цаліны колькасьць выданьняў у казахскай мовс з кажным годам моцна падае й павялічваецца колькасьць выданьняў у расейскай мове, суадносіны
    нацыянальнай і расейскай моваў значна выгаднейшыя для першай, як для другой, чымся ў БССР. Прычыну
    27 «Летапіс друку БССР» за адпаведныя гады, Менск.
    28 Народное хозяііство СССР в 1959 году. Центральное Статнстнческое Управленне прн Совете Мнннстров СССР. Москва, 1960, б. 782—783; Народное хозяйство СССР в 1960 году. Москва, 1961, б. 812—813.
    такое зьявы выясыііць ня цяжка. Калі ходзіць пра балцкія народы (Летувісаў, Латышоў і Эстонцаў), дык іхныя мовы, як неславянскія й тым самым ад расейскай мовы далёкія, маюць параўнальна болыпае пашырэньне. Апрача гэтага, прыбалцкія народы ў пэрыядзс між абедзьвюма сусьветнымі войнамі мслі собскія незалежныя дзяржавы й толькі ў 1940 годзе апынуліся ў складзе Савецкага Саюзу. Параўнальна ў найлепшым палажэньні грузінская й армянская мовы, што, з аднаго боку, застаецца ў сувязі з наймсншым агульным працэсам русіфікацыі двух гэтых каўкаскіх народаў, а з другога боку— у сувязі з тым, што абедзьве гэтыя мовы, як пеславянскія, таксама далёкія ад расейскай мовы. Гэтай апошняй акалічнасьцяй выясыіяецца таксама параўпальна большая ступень ужываньня моваў цюрскіх народаў СССР. Навет украінская мова мае параўнальна да беларускай мовы большас пашырэньне ў друку, што можна выясьніць дзьвюма прычынамі: а) вялікай колькасьцяй украінскага народу й тым самым большай удзельпай вагой Украіны ў СССР. б) спэцыфічным палажэньнем Галіччыны, якая да 1939 году піколі не ўваходзіла ў склад Расейскае імпэрыі й жыхарства якой да часу прылучэньня ў 1939 годзе Заходняй Украіпы да СССР зусім ня велала расейскае мовы.