• Газеты, часопісы і г.д.
  • Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР  Станіслаў Станкевіч

    Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР

    Станіслаў Станкевіч

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 79с.
    Мінск 1994
    15.86 МБ
    дЧ
    Як ведама, старая беларуская літаратурная мова — мова гаспадарствавая Вялікага Княства Літоўскага, што разьвівалася на аснове паўночна-заходніх гаворак беларускага сярэдняга дыялекту і ўжо ў першай палавіне XV стг. сталася літаратурнай мовай67, у сувязі з палітычным і нацыянальным заняпадам Беларусі ў XVII і XVIII стг. таксама ў гэным часе спыніла сваё існаваньне, як мова жывая. Новая беларуская літаратурная мова, што пачалася ў XIX стг. у выніку беларускага нацыянальнага адраджэньня, разьвівалася на аснове заходніх гаворак сярэдняга дыялекту беларускай мовы68. Як у сваім зараджэньні, гэтак і далейшым разьвіцьці яна ўжо пе карысталася старой літаратурнай мовай, зь якой была страчаная ўсякая цягласьць разьвіцьця, але фармавалася й узбагачвалася на базе беларускай народнай мовы, чэрпала зь яе ўсе патрэбныя ёй словы й выразы, а таксама, як бывае нармальна ў разьвіцьці кажнае мовы, тварыла для новых паняцьцяў патрэбныя нэалягізмы згодна із законамі беларускае мовы. Гэткі кірунак разьвіцьця беларускай літаратурнай мовы трываў да пачатку 30-ых гадоў, калі ў сувязі із русіфікацыйным палітычным курсам у СССР ён быў раптоўна спынены. Пачынаючы ад гэнага часу, асноўнай крыніцай і базай далейшага разьвіцьця беларускае літаратурнае мовы сталася, як мы бачылі, вылучна расейская мова.
    Пры гэтым расейская мова сталася ня толькі крыніцай далейшага разьвіцьця беларускай літаратурнай мовы, як цьвердзіць савецкая лінгвістыка й як афіцыйна вымагаюць ад нерасейскіх моваў партыйныя дырэктывы, але навет, як мы бачылі на мностве прыкладаў, зь бела-
    67 Я. Станкевіч. Доля мовы беларускае (яе вонкашняя гісторыя) ў розныя перыяды гісторыі Беларусі. «Веда», № 1 (28), Нью Ёрк, 1954, б. 5.
    68 Тамсама, б. 6.
    рускай мовы выкідваюцца тыя ейныя граматычныя формы й словы, якія ў ёй існавалі й былі агульна замацаваныя ўжо раней, але розьніліся ад адпаведных формаў і словаў расейскае мовы. Такім парадкам русіфікацыя йдзе ня толькі ў пары з разьвіцьцём беларускай літаратурнай мовы, але й расьцягваецца на той ейны стан, у якім знаходзілася яна перад русіфікацыйнай кампаніяй, аб чым ані савецкая моваведа, ані партыйныя дырэктывы ў галіне мовы зусім не ўспамінаюць.
    Беларуская літаратурная мова, разьвіваючыся перад русіфікацыйным пэрыядам на базе народнае мовы, як і наагул кажная мова, для абазначэньня ўводжаных у мову новых паняцьцяў багата папаўняла свой лексычны запас словамі міжнароднага паходжаньня, якія ў сучасных мовах цывілізаванага сьвету набылі інтэрнацыянальны характар. У сувязі з тым, што беларуская культура ў сваім разьвіцьці арыентавалася на заходнюю культуру, дык і запазычаньні беларускай мовай словаў інтэрнацыянальных адбывалася за пасярэдніцтвам моваў Захаду. Такія словы, лучыўшы ў беларускую літаратурную мову, або й надалей захоўвалі ў сабе некаторыя фанэтычныя й марфалягічныя элемэнты тых заходніх моваў, зь якіх былі запазычаныя, або, будучы раней запазычанымі й агульна пашыранымі, поўнасьцяй засыміляваліся, так што іхны іншамоўны характар пачаў зусім зацірацца.
    Вось-жа яшчэ ў самым пачатку русіфікацыйнага працэсу ў СССР як савецкая моваведа, гэтак і партыйная палітыка пачалі тарнаваць прынцып, што ўсякія іншамоўныя словы могуць запазычвацца нерасейскімі мовамі толькі й вылучна за пасярэдніцтвам расейскае мовы. Інакш кажучы, было пастаўленае перад нерасейскімі мовамі патрабаваньне, што ўсе запазычаныя імі раней словы іншамоўнага паходжаньня, як і запазычаныя ў будучыні, павінны захаваць у кажнай нерасейскай мове ўсе тыя фанэтычныя й марфалягічныя асаблівасьці, якія яны маюць у расейскай мове. Вышэй цытаваны савецкі мовавед М. Каммары выразна гаворыць, што агульная тэндэнцыя да моўнай інтэрнацыяналізацыі ў разьвіцьці моваў народаў СССР, побач з уплывам на гэтыя мовы расейскае мовы, выяўляецца «ў засвойваньні асноўнага фонду інтэрнацыянальнай лексыкі цераз пасярэдніцтва расейскае мовы» е9.
    69 М. К а м м а р ы, тамсама, б. 72.
    Пытаньня русіфікацыі іншамоўнага лексычнага матарыялу ў беларускай мове мы ў гэтым артыкуле не разглядаем з тае простае прычыны, што яно было тэарэтычна й у бальшыні выпадкаў практычна разьвязанас ўжо моўнай рэформай 1933 году, якая выходзіць за межы нашага разгляду. Адно варта прыпомніць, што ў самым пачатку русіфікацыйнай кампаніі, у пачатку 30-ых гадоў, у дачыненьні да нерасейскіх моваў народаў Савецкага Саюзу галоўная ўвага якраз была ськіраваная на раптоўнае й поўнае спыненьне моўных працэсаў, празь якія нерасейскія мовы папаўнялі свой лексычны запас інтэрнацыянальнымі словамі, арыентуючыся ў асноўным на мовы Захаду, абмінаючы пасярэдніцтва расейскае мовы. Прыкладам, у дачыненьні да ўкраінскай мовы, як паказаў праф. Р. Смаль-Стоцкі на падставе багатага матарыялу, русіфікацыйная кампанія фактычна й пачалася ад патрабаваныія уніфікацыі на расейскай базе тэхнічнай і навуковай тэрміналёгіі, як і наагул усіх словаў іншамоўнага паходжаньня 70. Таксама ў Беларусі галоўным аб’ектам бальшавіцкіх нападаў сталася дзейнасьць Тэрміналягічнай Камісіі Беларускай Акадэміі Навук з прычыны апрацоўваныія ёй беларускай навуковай і тэхнічнай тэрміналёгіі ў адрыве ад расейскае мовы.
    Пасьлейшая моўная практыка ў СССР пасьля рэформы 1933 году працэс русіфікацыі словаў іншамоўнага паходжаньня ўжо поўнасьцяй завяршыла, так што беларускім элемэнтам у гэтай катэгорыі словаў астаўся адно правапіс, ды й той моцна зрусіфікаваны гэтай рэформай. Сяньня навет асабовыя собскія імёны разглядаюцца ў беларускай літаратурнай мове, як словы іншамоўнага паходжаньня й ужываюцца з расейскімі моўнымі асаблівасьцямі. Найбольш пракуднае для беларускай мовы ёсьць і тое, што ў яе цянер мэханічна ўведзеныя з расейскай мовы зусім раней ня ўжываныя як у літаратурнай мове, гэтак і ў народных дыялектах імёны па бацьку («отчества»).
    Савецкая сучасная моваведа згары залічае да расейскіх слоўных запазычаньняў наагул усе бяз вынятку словы іншамоўнага паходжаньня ў нерасейскіх мовах СССР, пры гэтым навет і такія словы іншамоўнага паходжаньня, якія ані фанэтычна, ані сваей словатворнай будовай нічым ня розьняцца ад расейскае мовы, а для дадзеных
    70 R. S m a 1-S t о с k і, тамсама, б. 88, 108—122, 134 і нас.
    моваў усімі сваімі элемэнтамі становяць зусім незалежныя ад расейскае мовы запазычаньні. Гэтак успомнены беларускі савецкі мовавед М. Крукоўскі ўсе словы беларускае мовы інтэрнацыянальнага паходжаньня, якія ацэньвае на 13—15% усяго моўнага стану беларускае мовы, мэханічна адносіць да расейскіх запазычаньняў 7І. Такім парадкам савецкая моўная палітыка ськіраваная на спыненьне адначасна двух раўналежных працэсаў нармальнага й прыроднага разьвіцьця беларускае літаратурнае мовы: ейнага базаваньня на беларускай народнай мове й ейнай арыентацыі на Захад у галіне прысвойваньня патрэбных інтэрнацыянальных словаў, прымусіўшы ў першым і другім выпадку арыентавацца вылучна на расейскую мову.
    Галоўным лёзунгам беларускага нацыянальнага адраджэньня было захаваньне роднае мовы. Яшчэ ў канцы мінулага стагодзьдзя першым Францішак Багушэвіч кінуў славуты лёзунг: «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі». Пасьлей Янка Купала, пераняўшы на сябе духовае правадырства беларускага народу, у шмат якіх сваіх праграмных вершах вызначаў ролю роднае мовы, як найважнейшага й наймагутнейшага фактару нацыянальнага йснаваньня беларускага народу. FaTyro ідэю падхоплівалі й разьвівалі іншыя беларускія нацыянальныя паэты, як у пэрыяд нашаніўскага адраджэньня, гэтак і пасьля — у пэрыяд нацыянальна-вызвольны. Сяпьня, у часох пайжахлівейшага нацыяналыіага паняволеньня, гэтае пачэснае гістарычнае заданьне захаваньня роднае мовы ўзялі па сябе таксама беларускгя паэты й пісьменьнікі, будучы поўнасьцяй сьведамымі, што йснаваньне мовы зьяўлясцца раўназначнае з пацыянальным існаваньнем беларускага народу й ягонай нацыянальнай культуры.
    71 Н. I. Крукоўскі. Рускі лексічны ўплыў, б. 90.
    АЛЬФАБЭТНЫ ПАКАЗЬНІК РУСІЦЫЗМАЎ*
    абавязацельства 47, 59 абажаць 61 абвузданне 40 абвяргаць 40 абвяржэнііс 40 аберагаць 40 аб’ём 48 абнародаваць 48 абстаяць 48, 61 аб’ява 59
    аб’явіць 48
    адбыўшыйся 30, 59 адмяніць* 52 адстаяць 48, 59 ажаніцца на 61 азнаменаваць 40 аказваць уздзеянне 37 апасацца 40, 61 аплот 40, 59 аснашчэнне 40 асобы 40 атражэнне 40 ачаг 41, 59
    бачнасць 48 бачны 48 бедства 48 безгаворачны 48 беззаветна 41 беззаветны 59 беражлівасць 41 беражоны 41 бясстрастна 62
    ветка 41
    відазмяпіць 49 воін 49
    воінскі 49, 59
    вопыт 41
    вучыць гэтаму 34 вызваліцель 29 вызначаўшыйся 31 выйсці са строю 37 выпадаць з поля зроку 37 выхавацсль 29
    грабёж 49
    дзяленне* 52
    дзяшовы 41, 59
    доблесны 41, 59
    доблесць 41
    душыцель 29
    жывапісны 61
    залог 41
    за.маскіраваны 60 заніжаемы 49 заніжаць 49 заслугоўваць увагі 36 звергнуць 42
    зверскі 33
    звяно 41
    звяржэнне 41
    здзелка 42, 59
    здзельны 42
    здзельшчына 42
    з-за 64
    злабадзённы 49, 59
    злашчасны 49
    змычка 42
    змяняемасць 49, 59
    змянясмы 49
    зпамянальны 49 знсшне 42
    знешні 42, 59
    * У паказьніку пададзеныя ня толькі беспасярэднія лексычныя запазычаньні, але й пекаторыя русіцызмы ў галіне марфалёгіі, сынтаксу, ідыёматыкі, а таксама беларускія словы, значапыіе якіх зьмененае пад расейскім уплывам (яны пазначаныя зоркамі).— Заўвага ўкладальніка.
    зыходзіць* 52
    ільгота 42 іспыты 42, 59 ісціпа 42, 59 ісцінны 42
    каварны 42, 59 койка 42 колькі-небудзь* 52 крушэнне 42
    лікаванне 59 любімы 30, 58
    малейшы 49 мецца* 53, 62 мяцеж 43, 59
    пабліжаўшыйся 31 пакапіцца 61 пакапленне 43, 59 накоплены 43 вамётка 43 нанесці ўрон 61 насаджаць 49 і>а самай спрапе 37 натхніцель 29 неабвержны 40 недальнавідны 61 недаўменне 43, 61 неймаверны 49, 59 некалькі* 53 непазбежнасць 49 непазбежны 43, 49 непераўзыйдзены 50 несакрушальны 43 нямысліма 50
    па важнай справе 36 падавіць 43 падаўленне 43 падвяргацца 61 гадвяргаць 43 падзенне 50 падзешаўленне 41 падзёж 50
    па-дзіцячы 33 падштурхоўваемы 30 па зададзенаму курсу 35 па закону 36 па запрашэнню 36 пазбягаць 43, 59 пакуль* 53 пакутніцкі 33
    па мясцоваму часу 35 паплаціцца 50 па праву 35, 38
    папракаць 43 папрок 43, 59 параджаць 50 паследаваць 50 вастаянны 50 па ўсіх швах 37 паўсямесна 50 пахаць 44, 59 па-хлапечы 33 па-чалавечы 33 пачаўшыйся 30, 59 перажываемы 30 перамаганоспы 50 план па выпуску 35 плацёж 50, 59 плацце 44 подзвіг 44, 59 поезд 44, 59 праванарушыцель 61 правіцель 29 праводзімы 30 правячы 50 прадаставіць 51 прадстаць 51, 59 прадузятасць 51 прамы 44 прымірыцелыіа 62 прыўрочаны 44 прыўрочыць 60 пуцёўка 45 пуць 44