• Газеты, часопісы і г.д.
  • Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР  Станіслаў Станкевіч

    Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР

    Станіслаў Станкевіч

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 79с.
    Мінск 1994
    15.86 МБ
    «Ведаць, як гаворыць народ», і, зразумела, фармаваць сваю мову на базе мовы народнае — гэта галоўнае патрабаваньне, якое ставіцца перад беларускімі пісьменьнікамі і ўсімі тымі працаўнікамі культуры й мастацтва, сяродкам выказваньня якіх ёсьць слова. Далей Скрыган
    57 Ф. Япкоўскі. Абыякавасьць да роднага слова. «Літаратура і Мастацтва», № 38, 11.5.1957.
    58 Я. С к р ы г а н. Думкі аб мове. Тамсама.
    перасьцерагае перад тэй небясьпекай, якая станецца няўхільнай, калі творчыя працаўнікі культуры будуць аддаляцца ад мовы народнай, і, зварачаючыся пад іхным адрысам, кідае войстры дакор:
    Мы зарана адрываемся ад народнага творчага асяродзьдзя і, ня ўсыіеўшы прычасьціцца яго народнаму багацьцю, адразу пападаем на работу ў кабінэт. Празь сьцены кабінэту да нас ужо вельмі трудна даходзіць і бляск народнай думкі, і гнуткасьць фразы, і стройная прастата мовы, і трапнасьць прыказкі, і мудрасьць нагляданьня. Усё гэта мы ўжо чэрпаем з газэт ды з чужых кніг. Ад гэтага часта і нашая сухасьць, і бледнасьць, і канцылярызм, і аднастайнасьць.59
    Выказаныя Скрыганам думкі хутка падхапіў беларускі савецкі літаратурны крытык Алесь Адамовіч. Паказаўшы на адрыў пісьменьніка Івана Шамякіна ад народнай мовы ды адцеміўшы, што пісьменьнікі 20—30-ых гадоў «лічылі сваім важнейшым абавязкам сачыць, каб беларуская літаратурная мова вырастала на аснове ўсіх багацьцяў народнай мовы», Ал. Адамовіч выказвае гэткія пажаданьні для сучаснае літаратурнае мовы:
    Літаратурная беларуская мова за апошнія дзесяцігодзьдзі стала больш нармалізаванай, узбагацілася лексычна. I тое, што літаратурная, «кніжная» мова стала больш адрозьнівацца ад гутаркавай — зусім заканамерна. Але гэта не азначае, што нармалізаваная літаратурная мова павінна быць пазбаўленая бытавых. народных і навет мясцовых хварбаў, што яна можа нагадваць перакладную» мову. Дыстыляваная вада хоць і чыстая, але мала прыемпая на смак.60
    Як ужо гаварылася, у сілу русіфікацыйнага працэсу зь беларускай літаратурнай мовы сяньня выкідваюцца й заменьваюцца расейскімі ўсе тыя словы, якія сваім коранем або славатворнай будовай розыіяцца ад адпаведных словаў расейскае мовы. Гэткая практыка абгрунтоўваецца патрэбай ачышчэньня літаратурпай мовы ад «вузкіх дыялектызмаў» або «правінцыяналізмаў». Восьжа Ал. Адамовіч выразна бярэ ў вабарону такія «дыялектызмы». «I ня трэба нам занадта баяцца слова «дыялектызм»,— піша ён,— раней неабходна прыслухацца, як слова гучыць, удумацца, на колькі яно трапнае і зразумелае. У любым, самым маленькім «засеку» жывой народнай мовы можна часам знайсьці буйныя зярняты народнай мудрасьці й дасьціпнасьці» 61.
    59 Я. С к р ы г а н. Думкі аб мове.
    69 A. А д а м о в і ч. Багацце творчых індывідуалыіасцяў. «Літаратура і Мастацтва», Ns 21, 13.3.1957.
    61 Тамсама.
    Пытаньне беларускай мовы стаяла ў цэнтры ўвагі на сходзе актыву работнікаў літаратуры й мастацтва БССР, які адбыўся на пярэдадні 40-ой гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі. Спасярод многіх выступленьняў у вабароне роднае мовы й ейнае народнасьці на асаблівую заслугоўвала ўвагу выступленьне паэты Максіма Лужаніна. Ніжэй прыводзім найболып харэктэрныя ягоныя словы:
    Далейшае разьвіцьцё нашай культуры самым цесным чынам зьвязана з разьвіцьцём і пашырэньнем беларускай мовы. Нажаль, некаторыя нашы таварышы па творчай рабоце, мастакі, артысты, кампазытары, людзі, чыё ўсё жыцьцё зьвязана зь беларускай культурай, вельмі часта ня ўжываюць мову народу. А ці можна стварыць нацыянальную культуру, не валодаючы ў дасканаласьці мовай народу?
    Гэтым самым людзі закрываюць сабе дарогу да народнай душы, да духоўных здабыткаў народу. Хочацца, каб мова чулася ня толькі ў творчых арганізацыях, але і ў установах, школах сярэдняй і вышэйшай, каб яна была і на папяроснай каробцы, і на трактары, і на станку. Гэта дасьць магчымасьць для разьвіцьця мовы, паспрыяе і прапагандзе беларускай кнігі.62
    Знаёмячы чытача з важнейшым матарыялам моўнае дыскусіі ў пісьменьніцкім асяродзьдзі БССР, нельга прайсьці міма цікавых і ўва ўсей шырыні пастаўленых заўвагаў Е. Ермаловіча аб г. зв. «дыялектызмах», пад якія, як ужо ўспаміналася, падцягваюцца адменныя ад расейскай мовы словы й формы і, як такія, мэханічна выкідаюцца з ужываньня. Ермаловіч піша:
    Нераспрацаванасьць літаратурных нормаў часта прыводзіць да таго, што ў нас часамі лічаць дыялектызмамі такія словы, якія ніколі ня былі імі і ня могуць быць навет з пункту погляду самых элементарных патрабаваныіяў лінгвістыкі...
    Дзе шукаць мяжу паміж дыялектызмамі й літаратурнай мовай? Такой абсалютнай мяжы, бадай, і быць ня можа. Але калі слова мае беларускі ці агульнаславяпскі корань, бытуе ў народзе, калі народ яго разумее ці навет зможа зразумець па самой прыродзе кораня, ня трэба нашым крытыкам, рэдактарам прыдзірліва адносіцца да яго. Гэта зпачна ўзбагаціць і пашырыць нашу лексыку, якая ў ніякім разе не абмяжоўваецца слоўнікам у восемдзесят тысяч слоў (алюзія да «Рускабеларускага слоўніка» з 1953 г.— С. С.), а разы ў два, a можа і ў тры багацейшая.63
    Пытаньням культуры мовы, ейнай чысьціні й народ-
    62 «Літаратура і Мастацтва», № 88, 2.11.1957.
    63 «Літаратура і Мастацтва», Xs 8, 25.1.1958.
    насьці шмат прысьвяціў увагі савецкі беларускІ літаратурны крытык Уладзімер Юрэвіч. Спасярод многіх фактараў, што павінны фармаваць і разьвіваць беларускую літаратурную мову, Юрэвіч, падобна як і іншыя пісьменьнікі, высоўвае, як найважнейшы фактар — народнасьць мовы. У артыкуле пад вымоўным загалоўкам «Магутнае слова ты, роднае слова», узятым зь ведамага вершу Янкі Купалы аб ролі роднае мовы ў нацыянальным жыцьці народу, Юрэвіч піша:
    Родная мова — гэта ў пэўнай ступені той групт, на якім трымаецца народнасьць літаратуры, калі разумець яе, як імкненьне да праўдзівага адлюстраваныія ў мастацкіх творах нашай рэчаіснасьці, жыцьця народу. Праўдзівае асьвятленьне навакольнага жыцьця пад сілу толькі таму мастаку, які заўсёды з народам. Быць з народам абазпачае для пісьменьніка ня толькі вывучаць зьмест яго жыцьця, але і формы выяўленьня гэтага зьместу. Аднэй з такіх форм, пайбольш даступпай для ўспрыняцьця, як ведама, зьяўляецца мова народу. Здабыць хараство зь пявычэрпных пародных скарбаў, якімі зьяўляецца жывая народная мова, і ёсьць адзіп з найпершых клопатаў сапраўднага пісьмепыііка.64
    Беларускія пісьменьнікі выступілі ня толькі ў вабароне народных элемэнтаў беларускае мовы, якія зь яе выкідваюцца пад прылікам «дыялектызмаў» і «вузкіх правінцыяналізмаў», але таксама, хоць і ня гэтак сьмела, і ейнае спадчыны із старой беларускай мовы, якая таксама афіцыйна адкідаецца пад прылікам «архаізмаў». Яшчэ ў самым пачатку моўнае дыскусіі ў 1957 годзе цытаваны вышэй Юрэвіч пісаў:
    Беларуская мова існуе пе адпо стагодзьдзе. I ў сучаспай літаратурнай мове мы сустрэпем шмат элементаў, якія былі ўласьцівы мове XIX, XVIII і ранейшых стагодзьдзяў. Пісьменьнік ня мае права не зважаць па тыя традыцыі, якія складаліся стагодзьдзямі. Ігнараваць традыцыі — значыць адрывацца ад народу. Калі, папрыклад, паслухацца нскаторых «рэфарматараў» і адмовіцца ад фанэтычнага прынцыпу, на якім будуецца правапіс сучаснай беларускай мовы, •—■ гэта будзе азначаць адыход ад традыцыі, іпто ляжыць у васнове агулыіанароднай мовы і складае яе адметную асаблівасьць.65
    Мы прывялі даволі шмат абшырных цытатаў з выказваныіяў беларускіх пісьменьнікаў аб мове дзеля таго, што ўвесь гэты цікавы й каштоўны матарыял для чытача ў вольным сьвеце недаступны. А тымчасам ён — вель-
    64 «Полымя», № 3, 1960, б. 159.
    65 «Літаратура і Мастацтва», № 34, 27.4.1957.
    мі паказальнае сьветчаньне таго магутнага руху сярод пісьменьнікаў і наагул некаторай часткі беларускай інтэлігенцыі ў абароне роднае мовы перад русіфікацыяй. Вельмі характэрна і ў савецкіх абставінах зусім зразумела, што бадай кажны з аўтараў стараецца ня толькі філялягічна, але й палітычна абгрунтаваць сваё выступленьне ў вабароне мовы й неяк застрахаваць сябе перад эвэнтуальным абвінавачаньнем яго ў буржуазным нацыяналізьме. Таму, як ужо ўспаміналася напачатку, адныя аўтары паклікаюцца на выказваньні Леніна ў карысьць нерасейскіх моваў Савецкага Саюзу, іншыя на практыку ў галіне расейскае мовы, якая праводзіцца з мэтаю захаваньня ейнае чысьціні й культуры, яшчэ іншыя выясьпяюць, што прышчапленьне масам камуністычных ідэяў можа быць найбольш пасьпяховым, калі яны будуць выкладацца ў іхпай родпай мове. Вельмі характэрнае з гэтага гледзішча цьверджаньне цытаванага вышэй Юрэвіча:
    Хто хоча клапаціцца пра тое, каб усё больш шырокія масы савецкіх людзей далучыліся да вялікіх камуністычных ідэялаў, той павіпсп як мага глыбей і болын дасканала ведаць родную мову, бо па роднай мове гэтыя ідэялы дойдуць да народу хутчэй і паўней. Цяжка зразумець тых людзей, якія лічаць для сябе вялікай заслугай забыцьцё родпай мовы. Яшчэ цяжэй зразумець іх, калі яны працуюць на радыё, дзе жывое слова народу павінна складаць аспоўпы зьмест творчай дзейпасыіі кажнага штатнага супрацоўніка й запрошапага выканаўцы.. Беларускае радыё павііша набыць у эфіры сваё пацыянальнае аблічча.м
    Апрача тэарэтычных разважаньняў аб народнасьці мовы й ейнай чысьціні, у многіх успомненых і няўспомненых артыкулах падаюцца й канкрэтпыя прыклады русіфікаваньня мовы, прыводзяцца многія словы й выразы, жыўцом перанесеныя з расейскае мовы ў беларускую мову, ды выясьняецца, якія заміж іх павінны ўжывацца беларускія словы. Але літаральна ў ніводным выпадку гэтыя чужыя нашай мове элемэнты не называюцца сваім собскім іменем, як русіцызмы. Навет найбольш зыркія й зусім яшчэ ў беларускай мове сырыя русіцызмы абходзяцца навакольнай дарогай, і ў такіх выпадках звычайна, як можна было спасьцерагчы ў прыведзеных цытатах, гаворыцца, што «гэтак не гаворыць народ», гэта
    66 У л. Ю р э в і ч. Мастацкае слова па радыё. «Літаратура і Мастацтва», № 6, 22.2.1961.
    «не народнае слова», гэта «канцыляршчына», «кніжная мова», «перакладная мова» й пад. У савецкім лексыконе існуюць тэрміны «палянізмы», «гэрманізмы» й пад., але ня існуе слова «русіцызмы», бо русіцызм не разглядаецца, як чужы ў дадзенай мове элемэнт, але як зьява зусім натуральная й пажаданая, што спрыяе разьвіцьцю і ўзбагачаньню дадзенае нерасейскае мовы.