Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР
Станіслаў Станкевіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 79с.
Мінск 1994
Усё-ж, ня гледзячы на вышэй прыведзенае сьцьверджаньне А. Беразьняка, сьцьверджаньне зусім правільнае, трэба аб’ектыўна адцеміць, што мова беларускае літаратуры ў тых межах, якія для яе магчымыя, дадатна вырозьніваецца ад афіцыйнай беларускай савецкай літаратурнай мовы ня толькі значна меншай колькасьцяй
55 Алесь Беразьняк. Убітым шляхам сацыялістычнага рэалізму. «Беларускі Зборнік» Інстытуту Вывучэньня СССР, № 7, Мюнхэн, 1957, б. 36.
русіцызмаў, але й некаторымі, хоць і вельмі нясьмелымі спробамі не адрываецца ад мовы народнае. У мове мастацкае літаратуры часта-густа знаходзім ня толькі агульна пашыраныя ў народнай мове словы й выражэньні, ужо зусім няўжываныя ў афіцыйнаіі беларускай літаратурнай мове БССР, як моцна адрозныя ад адпаведных расейскіх словаў, але часамі й такія, якія зьяўляюцца ведамымі адно ў некаторых частках беларускае моўнае прасторы. Вось жменька прыкладаў на гэтую зьяву:
Яна бегма кінулася ў хату (МЛ-ВД, I, 104). Чыста народнае слова, якому ў рас. мове адпавядае бегом.
Яна ціхенька падышла і з павагаю, нават з нейкай бояззю паглядзела на сынавы дакументы (ПБ-КЗР, 3). Боязь — слова пашыранае і ў літаратурнай мове перад русіфікацыйнай кампаніяй.
Лёдзю нібы выцялі чым (УК-ВЛ, VII, 1960, 24); Андрэй з размаху выцяў (АК-РНД, 86). Першы вячэрні жук вытнуўся аб шыбіну акна (МЛ-ВД, I, 92). Выцяць— сынанім слова ўдарыць, які ў афіцыйнай літаратурнай мове сяньня ня ўжываецца.
Ёсьцека,— ... адказаў дзед Грыша (МП-ЗП, III, 1956, 25). Афіцыйная літаратурная мова ня вызнае ўзмацняльнай часьціцы -ка ў такіх словах, як ёсьцека, нямашака, тамака, вуньдзека й пад.
Немцы, па-вар’яцку пручыся наперад, не надта зырыліся на прасёлкавыя дарогі (АК-РНД, 187). Зырыцца — сынонім слова заглядацца, а ў форме абвеснага ладу ў значаньні ўціхамірыць, пастрашыць, шырака ведамае ў народзе, але зусім ня ўжыванае ў афіцыйнай савецкай літаратурнай мове.
Кустаўё ўсюды, нізіна, то там, то сям ля кустоў пабліскваюць зоркі (АК-РНД, 99). Ведамая ў народзе, але няўжываная ў афіцыйнай савецкай літаратурнай мове зборная форма ад слова куст.
а тут вось ідзі насупраць ночы (МЛ-ВД, II, 24). Выраз насупраць ночы ў значаньні перад ночай, на спатканьне ночы — тыповы для беларускае мовы, але няўжываны ў афіцыйнай савецкай беларускай літаратурнай мове.
адшукаў садоўніка дзеда Грышу, чалавека ўжо сівога і нягеглага (МГІ-ЗП, III, 1956, 25). Слова нягеглы, сынанім да недалужлы, зьнясілены, у афіцыйнай савецкай літаратурнай мове ня ўжываецца.
He гледзячы на сваю нямогласць, Адам Лабеня ня
вытрываў і вышаў на працу (МП-ЗП, XII, 1959, 49). Слова нямогласьць у значаньні нездаровасьць, хворасьць, у афіцыйнай савецкай літаратурнай мове зусім ня ўжываецца.
Дзве пары ног захадзілі ў неўрымслівым рытме (МЛВД, III, 14). Гэтае, пашыранае ў народзе, слова ў значаньні неспакойны, няўпынны, у афіцыйнай савецкай літаратурнай мове зусім ня ўжываецца.
На шашы рабілася несусвеціца. Усю дарогу зацягнула дымам (МЛ-ВД, I, 85). Чыста беларускае народнае слова, якое ў афіцыйнай савецкай літаратурнай мове ня ўжываецца.
ён адразу на нішчымніцу мяне пераводзіў (МЛ-ВД, I, 82). Гэтае тыпова народнае слова, утворанае з выразу ні з чым, абазначае посную ежу, ня ўжываецца ў афіцыйнай савецкай літаратурнай мове.
А вунь там, каля тае студні, пазалетась дзед Ахрэм паслізнуўся і зламаў нагу (МП-ЗП, III, 1956, 60). Пазалетась, падобна як і летась, сёлета, у афіцыйнай савецкай літаратурнай мове зусім ня ўжываецца.
да таго нылі ногі, збітыя аб пнеўе (МЛ-ВД, I, 26). Зборная форма пнеўе, бытуючая ў народзе, у афіцыйнай савецкай літаратурнай мове зусім ня ўжываецца. Заміж яе ўжываецца форма множнага ліку пні.
Пэўна, і прыгавор, які выносіць яму пасля смерці народны погалас,— самы справядлівы прыгавор (УК-ВЛ, IX, 1960, 107). Погалас, у значаньні расейскага молва, у афіцыйнай савецкай літаратурнай мове ня ўжываецца.
Вялікі клопат мне праз гэтыя плыты... Я праз гэтыя плыты ноч не спаў (МЛ-ВД, I, 98). У афіцыйнай савецкай літаратурнай мове звычайна ўжываецца ў гэтым выпадку пад расейскім уплывам другі прыназоўнік — з-за.
Дык я ж цябе просам прашу, чалавеча (МЛ-ВД, III, 334). Чыста народны выраз у значаньні вельмі, настойліва прасіць.
Стралялі відаць болып для прыліку (МЛ-ВД, II, 30). У афіцыйнай літаратурнай мове ў гэтым значаньні ўжываецца выраз для віду, запазычаны з расейскае мовы.
лечачыся ад раматусу. Дужа той раматус назаляў часам чалавеку (МЛ-ВД, I, 8). У афіцыйнай літаратурнай мове, паводля прынцыпу, што ўсе словы іншамоўнага паходжаньня павінны запазычвацца толькі за пасярэдніцтвам расейскае мовы й захоўваць ейныя формы, ужываецца толькі рэўматызм. Характэрна, што беларуская
форма раматус у прыведзеным прыкладзе з Лынькова выступае ня ў гутарцы сялянскага гэроя твору, што не магло-б яшчэ быць дзіўным, але ў мове самога аўтара.
у пустую апоку на стале яе машьшы рынулася чорная зярністая зямля (УК-ВЛ, VII, 1960, 25). Гэтае народнае слова ў значаньні кінуцца, зваліцца, у афіцыйнай літаратурнай мове ня ўжываецца.
Пакуль... гаспадар свежаваў зайца, яны пачалі размову з Алёшам (1Ш-Кр, 265). Сьвежаваць— чыста беларускае слова ў значаньні разьбіраць сьвежа забітую жывёліну.
Быў той слаўны вечар..., калі нават ноччу не адчуваеш яшчэ восеньскай стыні (МЛ-ВД, IV, 363). Стынь, у значаньні лёгкі холад, у афіцыйнай савецкай літаратурнай мове ня ўжываецца.
Нелыа сказаць, каб такая сховань (зямлянка ў лесс — С. С.) падабалася Клышэўскаму (ПБ-КЗР, 127). Беларускае народнае слова, якое ў афіцыйнай савецкай літаратурнай мове ня ўжываецца.
На рынак, кажа, таечка, ездзіла (УК-ВЛ, VIII, 1960, 66). Асабісты зварот, пашыраны ў Магілеўшчыне й былой Чарнігаўшчыне.
Ложкі іх былі ссунуты ўпрытык (УК-ВЛ, VII, 1960, 56); Цімка прысунуўся да Юркі ўпрытык (тамсама, 43). Народны выраз ад тае-ж асновы й таго-ж значаньня, што і ў дзеясловах прытыкацца.
Ваня Труцікаў не вытрымаў, пайшоў на хацішча, пачаў разграбаць рукамі снсг (АК-РНД, 385). Хацішча — чыста народнае слова, якое абазначае месца, дзе раней стаяла хата.
яшчэ пакажам, пачым хунт ліха (МЛ-ВД, I, 119). Згодна з абавязваючым прынцьшам, што іншамоўныя словы могуць прыходзіць у беларускую мову толькі за пасярэдніцтвам расейскае мовы, у афіцыйнай савецкай беларускай мове ўжываецца фунт.
Цёмначы, пратаптанымі Ладуцькам сцежкамі, яны без асаблівых перашкод дабраліся да кватэры Еўдакіі (АК-РНД, 344). Цёмначы— народны выраз у значаньні папоцемку.
Аднойчы паспытаў ужо ласкі ягонай (УК-ВЛ, VII, 1960, 19). Прыналежныя займеньнікі яго, яе, іх маюць у беларускай мове яшчэ й прыметнікавую форму ягоны, ейны, іхны, у якой у афіцыйнай савецкай літаратурнай мове ня ўжываюцца.
і яшчэ адна сям’я, каторая не выехаўшы,— абласнога пракурора жонка і трое дзстак (МЛ-ВД, 1, 102). Тут маем вельмі характэрную асаблівасьнь беларускае мовы — прошлы час абвеснага ладу ў форме «пэрфэкту» падобна да нямецкае, ангельскае ды іншых моваў. Зразумела, што гэтая чыста беларуская форма ня можа ўжывацца ў афіцыйнай савецкай літаратурнай мове.
Беларускі савецкі аўтар В. КрасоўскІ, прыводзячы многія прыклады заганных гіеракладаў, робленых з рассйскай на беларускую мову ў рэспубліканскіх беларускіх газэтах і ў БЕЛТА, паказвас й асноўную прычыну гэтае заганнасьці. «Гэта адбываецца таму,— піша ён,— што да перакладу ня ўсюды падыходзяць творча — часта робяць так, каб, скажам, пяці словам рускага тэксту абавязкова адпавядалі пяць слоў тэксту беларускага» 56. Гэтая вельмі трапная спасьцярога Красоўскага можа быць з поўным правам аднесеная да ўсяе афіцыйнае літаратурнае мовы БССР, як у перакладных тэкстах з рассйскае мовы, гэтаксама і ў тэкстах арыгіпальных. Затое да мовы мастацкае літаратуры, навет пры ейных русіцызмах, ейнай ненатуральнай убогасьці й вялікім адрывс ад мовы пароднай, гэтай заўвагі Красоўскага прытарнаваць было-б нельга.
ШСЬМЕНШКІ Ў АБАРОПЕ МОВЫ
Роля беларускіх паэтаў і пісьменьнікаў у захаваньні беларускай мовы й епнай абароне перад русіфікацыяй у савецкіх абставінах асабліва вялікая. Бадай яны адныя з поўным зразуменьнем важнасьці гэтага пытаньня робяць сыстэматычныя натугі ў гэтым кірунку, стараючыся пісаць як мага чыстай беларускай мовай у межах, што яшчэ магчымыя ў сяньняшніх абставінах. 3 другога боку, зь пісьменьніцкага асяродзьдзя ўсьцяж выходзіць ініцыятыва ставіць на беспасярэдняе абмеркаваньне пытаньне чысьціні мовы, сйнае культуры й ейнага павароту да народных моўных крыпіцаў. У многіх артыкулах, адумыслова прысьвечаных пытаньням мовы, у выступленьнях на пісьменьніцкіх зьездах, пісьменыііцкіх і культурных зборках дзеячы мастацкае літаратуры, а за імі й наагул працаўнікі культуры пачынаючы' ад 1950 году
В. К р а с о ў с к і. Аб мове газет. «Літаратура і Мастацтва», № 40,18.5.1957.
вядуць бесьперапынную акцыю ў вабароне роднае мовы. Выходзячы з правільнага сфармуляваньня беларускага савецкага філялёга Ф. Янкоўскага, што «абыякавасьць да мовы — абыякавасьць да народу й яго культуры» 57, пытаньне мовы ў гэтай кампаніі расшыраецца на ўсе дзялянкі беларускае культуры й набывае сэнсу, раўназначнага з сэнсам пытаньня быцьця або нябыцьця беларускае культуры.
У першым разьдзеле гэтае працы мы паклікаліся на артыкул маладога беларускага пісьменьніка Барыса Сачанкі, які галоўна паказаў на ненармальнае звужэньне практычнага ўжываньня беларускае мовы ў публічным жыцьці рэспублікі, у першую чаргу ў школыііцтве й на выцісканьне яе расейскай мовай. Гэтта спынімся на выступленьнях іншых пісьменьнікаў і наагул працаўнікоў пяра, якія асноўную ўвагу засяроджваюць на іншых аспэктах гэтага пытаньня: на абароне перад русіфікацыяй тэй беларускай літаратурнай мовы, якая яшчэ дапушчаная да публічнага ўжываньня, і на зьбліжэньні яе з мовай пароднай, як галоўнай крыніцай і базай разьвіцьця мовы літаратурнай.
У поўнай шырыпі паставіў гэтае пытаньне й фактычна распачаў моўную дыскусію рэгабілітаваны ў 1956 годзе пісьменьнік Янка Скрыган, а ягоны артыкул пад сьціплым загалоўкам «Думкі аб мове» стаўся выходным пунктам для многіх спасьцярогаў і пажаданьняў іншых удзельнікаў гэтае дыскусіі. Асноўны стрыжань разважаньняў Скрыгана зьмяшчаецца ў наступных словах:
Ведаць мову — знача ведаць законы яе будавапьня, ведаць яе ііародную аснову. Бо толькі ведаючы народную аснову мовы, можна ведаць, як правільна і проста выказаць думку, як натуральна, паводля законаў гэтай мовы, пабудаваць фразу, дзе якое сказаць слова, патрэбнае іменна для гэтага месца, дзе зрабіць націск, дзе і як вымавіць галоспыя, зычныя, цьвёрдыя, мяккія, уласцівыя гучаньню гэтае мовы. Ведаць мову — гэта ў першую чаргу ведаць, як гаворыць народ.68