Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР
Станіслаў Станкевіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 79с.
Мінск 1994
ВІНЦУК ВЯЧОРКА
РУСІФІКАЦЫЯ БЕЛАРУСКАЕ МОВЫ Ў БССР
I СУПРАЦІЎ РУСІФІКАЦЫЙНАМУ ПРАЦЭСУ
Паводля савецкай камуністычнай тэорыі, працэс зьліцьця ўсіх народаў Савецкага Саюзу ў г. зв. савецкую, або сацыялістычную, а як цяпер, асабліва пасьля XXII зьезду КПСС гаворыцца, у камуністычную нацыю адбываецца на базе ўзаемнага скрыжоўваньня нацыянальных элемэнтаў усіх народаў, засяляючых Савецкі Саюз, і фармаваньня зь іх новых, супольных для ўсіх народаў нацыянальных элемэнтаў і асаблівасьцяў, як асновы гэтае новае нацыі. У запраўднасьці-ж гэты працэс праводзіцца вылучна на расейскай нацыянальнай базе — на базе расейскае гісторыі, расейскае культуры, расейскае мовы й навет на базе расейскага патрыятызму. Такім парадкам фактычна праводзіцца не працэс заціраньня нацыянальных асаблівасьцяў усіх народаў СССР і тварэньня зь іх новае сацыялістычнае нацыі, адменнае ад усіх існуючых сяньня народаў СССР, у тым ліку й ад расейскага народу, але працэс усебаковае русіфікацыі ўсіх нерасейскіх народаў Савецкага Саюзу. У пляне гэткай нацыянальнай палітыкі праводзіцца ў шырокім маштабе й русіфікацыя ўсіх нерасейскіх моваў Савецкага Саюзу, у тым ліку й беларускай мовы.
Узьнятая яшчэ ў пачатку 30-ых гадоў кампанія супраць беларускае мовы ў БССР і палітыка сйпае русіфікацыі знайшлі сваё найшырэйшае сканкрэтызавапьнс ў выдадзснай у 1931 годзе пад рэдакцыяй дырэктара Інстытуту Філязофіі Беларускай Акадэміі Навук акадэміка С. Я. Вольфсона й пры галоўным ягоным аўтарстве кнізе «Навука на службе нацдэмаўскай контррэвалюцыі». Практычным завяршэньнем першае фазы гэтае кампаніі сталася ўрадавая пастанова Савету народных камісараў БССР за 28 жнівеня 1933 году «Аб зьменах і спрашчэньні беларускага правапісу», якая, аднак, датычыла ня толькі правапісу, але й фанэтычных ды марфалягічных асаблівасьцяў беларускае мовы.
Ужыцьцяўляная ў Беларусі моўная палітыка адначасна праводзілася й сярод усіх іншых нерасейскіх народаў Савецкага Саюзу. Таксама як у Беларусі, яна ўзьнікла ў пачатку 30-ых і дасягнула свайго найвышэйшага пункту пад сярэдзіну 30-ых гадоў. Для абгрунтаваньня яе выкарыстоўвалася агулыіа абавязваючая ў СССР да 1950 году лінгвістычная тэорыя акадэміка Н. Я. Марра пра паўстаньне й разьвіцьцё моваў. Паводля гэтае тэорыі, мова — гэта клясавая зьява, і на працягу ўсяе гісторыі адбываецца рэвалюцыйны працэс скрыжоўваньня моваў, які вядзе да поўнага іхнага зьліцьця ў вадну мову на ўсім сьвеце. Пры гэтым Марр ня прызнаваў паходжаньня ад супольнае мовы-асновы сваяцкіх моваў, якія твораць сям’ю або групу моваў, але цьвердзіў, што спачатку ў розных мясцох незалежна ад сябе паўстала шмат моваў.
Гэтая першая фаза бальшавіцкае моўнае палітыкі ў дачыненьні да беларускае мовы грунтоўна разгледжаная ў вольным сьвеце д-рам Я. Станкевічам а ў дачыненьні да ўкраінскае мовы — праф. В. Чапленкам і праф. Р. Смаль-Стоцкім2, прычым апошні, аналізуючы грунтоўны працэс русіфікацыі ўкраінскае мовы, коратка спыняецца пад такімі-ж працэсамі ўва ўсіх нерасейскіх мовах СССР, у тым ліку й у беларускай мове. СмальСтоцкі даводзіць свой разгляд бальшавіцкай моўнай палітыкі да канца 1950 году, калі была Сталінам адкінутая моўная тэорыя Марра, як пспавуковая й «вульгарызатарская», і была ўсанкцыянаваная ім новая моўная тэорыя аб будучай інтэрнацыянальнай сусьветнай мове й папярэдніх ёй занальных мовах 3. У 1950 годзе Сталін пісаў:
Мы будзем мець справу ня зь дзьвюма мовамі, ... а із сотнямі нацыянальных моваў, зь якіх у выніку даўгога эканамічнага. палітычнага й культурнага супрацоўніцтва нацыяў будуць выдзяляцца спачатку найбольш узбагачаныя адзіныя заналь-
1 Я. Станкевіч. Моўная палітыка балыйавікоў у Беларускай ССР. «Беларускі Зборчік» Ііістытуту Вывучэньня СССР, кн. 2, Мюнхэп, 1955. Тое-ж у скарачэныіі паангельску— The Language Policy of the Bolsheviks in the Belorussian SSR. «Bielorussian Review» of the Institute for the Study of the USSR. No. 1. Munich, 1955.
2 ВасільЧапленко. Більшовіцька мовна політнка. Інстытут Вывучэньня СССР, Мюнхэн, 1956.
Roman Sm al-Stocki. The Nationality Problem of the Soviet Union and Russian Communist Imperialism. Milwaukee, 1952.
3 «Правда», 20. 6. 1950.
ныя мовы, а потым занальныя мовы зьліюцца ў вадну супольную міжнародную мову, ...якая... будзе новай мовай, што ўбярэ ў сябе найлепшыя элемэнты нацыянальных і занальных моваў.4
Гэткім парадкам, паводля Сталіна, адна з прадбачаных ім занальных моваў павінна паўстаць у Савецкім Саюзе, зразумела, на базе расейскае мовы. Савецкая моваведа ў далейшым больш прамоўчвас пытаньне занальных моваў, і наагул не распрацоўваецца яно ідэялягічна, а асноўны націск кладзецца на паўстаньне аднае сусьветпае мовы. Савецкі вучоны М. Каммары гэтак фармулюе гэтую праблему:
Для лучнасьці волыіых камуністычпых нацыяў што раз больш настойлівай ііеабходпасыіяй будзе, на нашую думку, выдзяленыіе зь існуючых моваў адзінае, якая магла-б лсгчы ў аснову будучай адзінай сусьветнай мовы як сяродка лучнасьці для ўсяго чалавецтва і ўвабрала ў сябе багацьце ўсіх іншых нацыянальных моваў і культураў5 (падчыркнута тут і ў наступнай цытаце М. Каммары).
Каммары пакідае адкрытым пытапьне, якая-ж канкрэтна мова павінпа легчы ў васнову «будучае адзінае сусьветнае мовы», але лёгіка ягоных разважаньняў не пакідае сумлеваў, што гэтай мовай павінна стацца расейская мова. Крыху балонаў раней ён робіць выразную да гэтага алюзію:
Ленін падчырквау, што вялікая расейская мова будзе зусім дабравольна вывучацца ўсімі народамі Расеі, калі не навязваць яе сілай, звужаючы правы іншых нацыяў і моваў. Патрэбы эканамічных, палітычных, культурных лучнасьцяў народаў у шматнацыянальнай дзяржаве й грамадзтве прыродна й законамерпа прыводзяць да дабраволыіага вывучэньня мовы балыйыні жыхарства ў якасьці сяродка міжнацыяпальных лучнасьняў разам з вывучэныіем сваей родкай мовы кажнай нацыяй. Практыка поўнасьцю пацьвердзіла справядлівасьць ленінскага прадбачаньня. Для часткі малых нацыяў, племяў і народнасьцяў расейская мова ўжо цяпер сталася ня толькі сяродкам міжнацыянальных лучпасьцяў, але й роднай мовай.6
Як было ўспомнена на пачатку, у аснове ідэялягічных прынцыпаў камунізму ляжыць сьціраньне нацыянальных асаблівасьцяў паасобных народаў і іхнае бу-
4 Н. Сталнн. Маркснзм н вопросы яэыкознання. Москва, 1950, б. 111 — 112.
5 М. К а м м а р н. Стронтельство коммунпзма н развнтне нацпональных языков. «Полнтнческое самообразованне», № 4, 1960, б. 75.
6 Тамсама, б. 70.
дучае зьліцьцё ў адзіную камуністычную нацыю, а іхных моваў — у адзіную сусьветную мову. Спасярод, аднак, усіх нацыянальных асаблівасьцяў нацыяў і народаў сьціраньне й зьліцьцё моваў у адзіную мову мае закончыцца найпазьней. Гэтак новая Праграма К.ПСС канстатуе:
Зь перамогай камупізму ў СССР пастане яшчэ большае збліжэньне нацыяў, павялічыцца іхная эканамічная й ідэйная суполыіасьць, разьвіюцца суполыіыя камуністычныя рысы іхнага духовага аблічча. Аднак сьціраііыіе нацыянальных розьніцаў, у асаблівасьці моўных розьніцаў, куды даўжэйшы працэс, чымся сьціраньне клясавых асаблівасьцяў.7
Дзеля тактычных і прапагандовых матываў у Савецкім Саюзеўсьцяж гаворыцца аб поўнай свабодзе разьвіцьця ўсіх нацыянальных культураў і моваў ды іхнай раўнапраўнасьці. Навет у новай Праграме КПСС ясна сказана, што «ў умовах брацкай дружбы іўзаемнага даверу народаў нацыяналыіыя мовы разьвіваюцца на аснове раўнапраўя і ўзаемнага ўзбагачэньня» 8. Але ў запраўднасьці расейская мова зпаходзіцца ў выняткавым палажэньні, што практычна дае ёй поўную гэгэмонію над усімі іншымі мовамі народаў Савецкага Саюзу, а ўспомнены прынцып «узаемнага ўзбагачэньня» ў практыцы зводзіцца да аднабаковага «ўзбагачэньня» нерасейскіх моваў з расейскае мовы, а не наадварот. Гэтае вылучнае і ўпрывілеяванае палажэньне расейскае мовы звычайна абгрунтоўваецца наступнай ейнай роляй:
1. Расейская мова «па свайму багацьцю, па грандыёзнаму зпачэньню тых каштоўнасьцяў, што створаны на гэтай мове, займае адно зь першых месц сярод вядучых моваў сьвету і ня можа не аказаць уплыву на другія мовы нашага Саюзу» 9.
2. «Руская мова займае асобнае месца сярод інціых моў Савецкага Саюзу. Зьяўляючыся мовай вялікага рускага народу, які аказвае нябачаны ў гісторыі прагрэсыўны ўплыў сваёй культурай на культуру іншых народаў, які вывеў гэтыя народы нашай краіны на шлях сацыялізму, згуртаваўшы іх у адзіную, моцную, многанацыя-
7 «Правда», 2.11.1961.
8 Тамсама.
9 Н. I. Крукоўскі. Рускі лексічны ўплыў на сучасную беларускую літаратурную мову. Менск, 1958, б. 5.
Нальную сям‘ю, руская мова ў вышэйшай ступені ўзьдзейнічае на нацыянальныя мовы» 10.
3. Як запісана ў новай Праграме КПСС, «працэс дабравольнага вывучэньня, побач з роднай мовай, рускай мовы мае пазытыўнае значэньне, дзеля таго што гэта дапамагае ўзаемнай абмене дазнаньнем і далучэньніо кажнай нацыі й народнасьці да культурных дасягненьняў усіх іншых народаў СССР і да сусьветнай культуры. Руская мова фактычна сталася агульнай мовай міжнацыянальных лучнасьцяў і супрацоўніцтва ўсіх народаў СССР»
4. «Цяпер расейская мова сталася ўзапраўды другой роднай мовай народаў, што насяляюць тэрыторыю Савецкага Саюзу, і як такая, жывіць і ўзбагачае сабой мовы гэтых народаў» 12. А як цьвердзіць цытаваны вышэй Каммары, «для часьці малых нацыяў, плямён і народнасьцяў расейская мова ўжо цяпер сталася ня толькі сяродкам міжнацыянальных зносінаў, але й роднай мовай... Паводле дадзеных перапісу насельніцтва 1959 году, звыш 10 мільёнаў насельніцтва нерасейскага паходжаньня назвалі расейскую мову сваей роднай» |3.
Заданьнем гэтага артыкулу ёсьць разгляд найсьвяжэйшага моўнага працэсу ў БССР, як выпіку балыпавіцкае моўнае палітыкі апошняга часу, а таксама руху супраціву моўнае русіфікацыі, які пачаўся ў сувязі з пасьлясталінскай «адлегай», асабліва пасьля XX зьезду партыі ў 1956 годзе, і разьвіваецца з большым або меншым насіленьнем аж да апошняга часу. Падобна як і на працягу ўсяе русіфікацыйнае моўнае кампаніі, запачаткаванае ў 30-ых гадох, гэтак і ў ейнай цяперашняй фазе ўва ўсіх нерасейскіх мовах Савецкага Саюзу адбываецца больш менш адначасна аднолькавы працэс і аднолькавая ў дачыненыіі да яго рэакцыя з боку паасобных народаў. Калі ходзіць пра славянскія нерасейскія мовы Савецкага Саюзу — беларускую і ўкраінскую, дык гэты працэс, у сувязі із сваяцтвам гэтых моваў як міжсобку, гэтак між імі й мовай расейскай — ува ўсіх навет дэталях ідэнтычны. Калі-ж ходзіць пра мовы неславянскія — цюрскія, мовы народаў Каўказу, а таксама мовы балц-