Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР
Станіслаў Станкевіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 79с.
Мінск 1994
Увага: Тэксты савецкіх аўтараў цытуюцца ў гэтым артыкуле, як і наагул у беларускіх выданьнях у вольным сьвеце, паводля беларускага, а не зрусіфікаванага савецкага правапісу, устапоўленага моўнай рэформай 1933 году. Затое прыводжапыя далей прыклады беларускае савецкае літаратурнас мовы зь пералічаных вышэй выданьняў пададзеныя бязь ніякіх зьменаў паводля савецкага правапісу.
РУСІЦЫЗМЫ У ГАЛІПЕ МАРФАЛЕГІІ
Яшчэ рэформа 1933 году ўвяла ў беларускую мову нскалькі чужых ёіі рассйскіх марфалягічных асаблівасьцяў, выкінуўшы зь яс адпаведныя ім беларускія асаблівасьці. Гэтак для бальшыні назоўпікаў мужчынскага роду ў родным склопе адзіночнага ліку рэформа ўвяла канчатак -а (завода, інстытута, сацыялізма), заміж ужыванага ў беларускай мовс канчатку -у (заводу, інстытуту, сацыялізму), а таксама заміж беларускіх канчаткаў назоўпікаў мужчынскага й ніякага роду ў давальным і месным склопе множнага ліку -ом, -ох (братом, аб гарадох), увяла капчаткі з расейскае мовы -ам, -ах (братам, аб гарадах). Таксама рэформаю 1933 г. было ўведзена ў беларускую мову некалькі расейскіх
марфалягічных асаблівасьцяў у галіне лічэбнікаў і дзеясловаў.
3 расейскіх элемэнтаў у скланеныіі назоўнікаў, якія праніклі ў беларускую мову незалежна ад рэформы й выказваюць тэндэнцыю далейшага пашырэньня, варта адцеміць канчаткі -ей у родным склоне множ. л. назоўпікаў жаноцкага роду, тымчасам як нармалыіа ў беларускай мове павінен быць канчатак -яў. Гэтак у разгледжаных намі друкаваных тэкстах знаходзім: непрыемнасцей, магчымасцей, масцей, выпадковасцей, нечаканасцей, абласцей, цяжкасцей, сувязей, народнасцей і г. д. заміж беларускіх формаў: няпрыемнасьцяў, магчымасьцяў, масьцяў, выпадковасьцяў, нечаканасьцяў, вобласьцяў, цяжкасьцяў, сувязяў, народнасьцяў. Формы зь -сй (-эй) нармальна сустракаюцца ў беларускай мове толькі ў некаторых рэдкіх выпадках, як у словах касьцей, мышэй, і пад. Цікава, што канчаткі -ей заміж -яў сталіся амаль агулыіым правілам у мове першай катэгорыі разгледжаных намі савецкіх друкаваных тэкстаў (навуковая, палітычная, тэхнічная й публіцыстычная літаратура), затое ў мовс другой катэгорыі тэкстаў (творы мастацкае літаратуры) выступаюць шмат радзей і звычайна зьяўляюцца паралельна яў побач зь -ей — навет у тых самых словах.
Гэтта варта адцеміць яшчэ адну русіфікацыйную зьяву ў галіне назоўнікаў, якая асабліва апошнім часам выказвае тэндэнцыю далейшага пашырэпьня, хоць яна належыць не да марфалёгіі, а да этымалёгіі. Гэта чужыя беларускай мове суфіксы назоўнікаў -цсль (парасейску -тель); Амялян Кручын у марах бачыў ужо сябе вызваліцелем родпых мясцін (ТХ-ДП, 54); Ен з’яўляецца самым лепшым выхавацелем (КБ, 45); Камуністычная партыя была натхніцелем і арганізатарам усенароднай барацьбы (ГБССР, 427); Польскія правіцелі... самі праводзілі каляніяльную палітыку (тамсама, 326); Асаднікі былі злейшымі ворагамі беларускага народа, ...душыцелямі яго нацыянальна-вызволыіай барацьбы (тамсама, 337). Узноў-жа, тымчасам як у тэкстах першай катэгорыі словы із суфіксам -цель зьяўляюцца вельмі часта, у тэкстах другой катэгорыі знаходзім іх адно як рэдкія выняткі.
Асабліва пашыраным сяньня русіцызмам у галіне прыметнікаў ёсьць паралельнае будавапыіе найвышэйшас ступені прыраўнаньня прыметнікаў, побач з пры-
стаўкай най-, як нармальна ў беларускай мове, яшчэ й пры дапамозе займеньніка самы й звычайнай формы ступені прыраўнаньня. Прыкл.: Мой калгас самы багаты (АБ-ДЛ, 126); У атрадзе ён лічыўся лепшым знаўцам самых глухіх і самых кароткіх сцежак (МП-ЗП, III, 1956, 21); вырасце будынак самага справядлівага грамадзтва на зямлі (3, 15.9.1961); прадукцыйнасць працы, гэта... самае важнае, самае галоўнае для перамогі новага грамадзкага ладу (3, 15.9. 61); калектыў... здольны вырашаць самыя цяжкія задачы (КБ, 43); будуецца Бярозаўская ДРЭС—самая буйная ў Беларусі (КБ, 5); Камуністычны лад стварыў самыя спрыяльныя ўмовы для росквіту талентаў народа (3, 15.6. 61). Пабеларуску апрача звычайнай формы з прыстаўкай най-, найвышэйшая ступень прыметнікаў можа быць створана таксама апісальным спосабам, пры дапамозе прыслоўя сама, але ня пры дапамозе займеньніка самы. Прыкл.: Мой калгас сама багаты, у атрадзе ён лічыўся найлепшым знатаком сама глухіх і сама кароткіх сьцежак, і г. д.
Узаконеныя ўжо рэформай 1933 году дзеяпрыметнікі цяперашняга часу залежнага стану, якія беларускай мове зусім няведамыя й адчуваюцца як бясспрэчна русіцызмы, у сяньняшняй беларускай літаратурнай мове знайшлі поўнае пашырэньне. Мы іх знаходзім як у тэкстах першай, гэтак і другой катэгорыі: Сашка, самы меншы і, зразумела, самы любімы чалавек у сям’і (АК.РНД, 69); грунтоўны аналіз праводзімых мерапрыемстваў (КБ, 71); аналіз перажываемага мамэнту (ГБССР, 36); у цемры пачуўся трэск распорваемага мяшка (МПЗП, XI, 1958, 82); Польшча, падштурхоўваемая міжнародным імпэрыялізмам, ...папала на Савецкую Расію (ГБССР, 121). У беларускай мове ў гэтым значаньні ўжываюцца дзеяпрыметнікі залежнага стану прошлага часу: улюблены, праводжаных, перажыванага, распорванага, падштурхоўваная.
Беларуская мова таксама зусім ня ведае зваротнай формы дзеяпрыметнікаў, якая ў расейскай мове зусім нармальная й агульна пашыраная зьява. Але апошнім часам у БССР зваротныя формы дзеяпрыметнікаў пачалі псраносіць з расейскае мовы й у беларускую мову: Народныя масы... змучаныя вайной і ўсё ўзмацняючымся прыгнечаньнем (РФ, 21); Гэты плённы працэс быў перарван у сувязі з пачаўшайся акупацыяй заходніх раёнаў Беларусі (РФ, 29); адбыўшыеся беспартыйныя
валасныя канфэрэнцыі былі... бурныя (ГБССР, 201); Сярод вызначаўшыхся ў барацьбс з ворагам... было нямала сыноў беларускага народа (ГБССР, 422); Большасць увайшоўшых у том работ (Леніна) прысвечана барацьбе супраць пагрозы набліжаўшайся сусветнай вайны (3, 15.9.61) і г. д. Няіснуючыя ў беларускай мовс зваротныя дзеяпрыметнікі заступаем апісальнымі формамі, ужываючы дзеля гэтага даданыя азначальныя еказы з займеннікамі што або які. Прыкл., заміж «супраць пагрозы набліжаўшайся сусветпай вайны» пабеларуску скажам: «супраць пагрозы сусьветнай вайны, іпто або якая набліжалася». Заміж «Сярод вызначаўшыхся ў барацьбе з ворагам... было нямала сыноў беларускага народа», скажам: «Сярод тых, што (або якія) вызначаліся ў барацьбе з ворагам, было нямала сыноў беларускага народу» і г. д. Характэрна, што калі ў тэкстах першай катэгорыі, якіх мы прагледзілі ўсяго 1.514 бачынаў друку, даволі часта сустракаецца зваротная форма дзеяпрыметнікаў, дык на 4.723 бачынах тэкстаў другой катэгорыі мы не знайшлі яе зусім. Гэта паказвае, што толькі цяпер пачынаюць прапіхаць у беларускую мову гэтую форму пры выразным пасыўным супрацівс беларускіх пісьменьнікаў. Гэтай формы таксама не ўвяла й рэформа 1933 году. Вельмі характэрна, што ў падручніку беларускай мовы для пэдагагічных вучылішчаў і пэдагагічных інстытутаў з 1955 году, напісаным Н. Гурскім, М. Булахавым і М. Марчанкам, сказана, што «дзеяпрыметнікі зваротнай формы ў бсларускай мове ўжываюцца рэдка» 37, у граматыцы беларускай мовы для сярэдніх школ М. Жыркевіча з 1956 году зваротныя дзеяпрымстнікі паказаныя, як нармальныя беларускія формы 38, а ў выдадзенай у тым-жа годзе «Граматыцы беларускай мовы» для ўніверсытэтаў і пэдагагічных інстытутаў Т. Ломцева 39 аб іх пе ўспаміпаецца зусім. Гэта хіба значыць, што Ломцеў пе ўважас зваротных дзсяпрыметнікаў беларускімі формамі. Трзба адцеміць, што
37 Н. I. Г у р с к і, М. Г. Булахаў, М. Ц. М а р ч а н к а. Беларуская мова. Частка 1. Падручпік для педагагічных вучылішч і дапаможнік для псдагагічных інстытутаў. Менск, 1955. б. 262.
38 М. I. Жыркевіч. Падручнік беларускай мовы. Частка 1. Фанетыка і марфалёгія для 5 і 6 клясаі? сярэдняй школы. Менск, 1956, б. 129.
S9 Т. П. Ломтев. Грамматнка беларусского языка. Пособнс для уннверснтетов н педагогнческнх ннстнтутов. Москва, 1956.
й у цяперашняй акцыі ў абароне беларускай мовы ў БССР некаторыя аўтары, як В. Красоўскі40 і пісьмсньнік Янка Скрыган41, кваліфікуюць зваротныя дзсяпрыметнікі, як фор.мы чужыя беларускай мове, рэкамэндуючы і.х ня ўжываць. Гэтак Скрыган, прывёўшы пару прыкладаў із зваротнымі дзеяпрыметнікамі, піша: «Думка простая, а сказана Бог ведае як няпісьменна» 42.
Зь іншых асабліва пашыраных русіцызмаў трэба адцеміць што-раз часьцейшае ўжываньне іменнай (кароткай) заміж займеннай (поўнай) формы дзеяпрыметнікаў залежнага стану прошлага часу ў назоўным склоне: Пярэдні танк быў падбіт (МЛ-ВД, I, 41); Здымак зроблен у 1937 годзе (ЛіМ, 18.8.61); У Мінску быў адкрыт Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (ГБССР, 181); Быў закончан рамонт і ўведзен у строй рад... прадпрыемстваў (тамсама, 138); Быў праведзен дзень голаду (тамсама, 345); У гэтую вёску быў прыслан атрад паліцэйскіх (тамсама, 346); над будынкам германскага рэйхстага быў узнят сцяг перамогі (тамсама, 422); Будзе створана адзіная энергетычная сыстэма СССР (3, 15.9.61); За сем год будзе на 80 працэнтаў павялічан агулыіы выпуск прамысловай прадукцыі, падвосна вытворчасць электраэнергіі, патроена магутнасць хімічнаіі прамысловасці (КБ, 15). Ня ў прыклад расейскай мове, якая ўжывае дзсяпрымстнікі прошлага часу залежнага стану ў іменнай форме ў якасьці выказьніка ў сказе, беларускай мове ў гэтым выпадку ўласьцівыя займенныя (поўныя) формы гэтай катэгорыі дзеяпрыметнікаў. У прыведзеных прыкладах правільна пабеларуску мусіла-б быць: падбіты, зроблсны, адкрыты, закончаны, уведзены, праведзены, прысланы, узьняты, створаная, павялічапы, падвоеная, патроеная. 1 ў гэтым выпадку імешіыя формы ўжываюцца ў першай катэгорыі тэкстаў гэтак-жа шырака, як і ў расейскай мове, затос ў другоіі катэгорыі тэкстаў займенныя формы выразна пераважаюць над формамі іменнымі.
I напасьледак, у абедзьвюх катэгорыях тэкстаў, іюбач зь беларускімі формамі прыслоўяў, утвораных ад прыметнікаў, паралелыіа зьяўляюцца й зусім чужыя
40 В. К р а с о ў с к і. Аб мове газет. «Літаратура і Мастацтва», № 40, 18.5.1957.
41 Я. С к р ы г а іі. Яшчэ трохі аб мовс. «Літаратура і Мастацтва», № 4, 12.1.1962.
42 Я. С к р ы г а н. Тамсама.
беларускай мове расейскія формы: нешта па-дзіцячы радаснае, светлае нараджалася ў грудзях (ТХ-ДП, 161), але: 1 ў гэтым было нешта па-дзіцячаму наіўнае і свежае (іЧП-ЗП, III, 1956, 37); Папрасіце па-чалавечы (УК-ВЛ, VIII, 1960, 84); засмяялася і па-хлапечы, вітаючыся, ударыла па яго далоні сваёю рукой (УК-ВЛ, Ill, 1959, 108). Кох пакутніцкі зірнуў на яго (МЛ-ВД, 11, 36); царскае самадзяржаўе зверскі падаўляла нацыяналыіа-вызвольны рух народаў Расіі (РФ, 20). Пабеларуску ў прыведзеных прыкладах мусіла-б быць: па-дзіцячаму, па-чалавечаму або пачалавецку, пахлапецку, пакутніцка, зьверска.