Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР
Станіслаў Станкевіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 79с.
Мінск 1994
Б. Словы із супольнымі каранямі, але з расейскай структурай
абавязацельства — обязательство: Гэтае абавязацельства неабходна настойліва ажыццяўляць (КБ, 6);
яна выконвае не ўсе абавязацельствы перад калгасам (ТХ-ДП, 80). Паблр. забавязаньне.
абнародаваць — обнародовать: У загадзе... абнародаваным у дзень вызвалення горада (ФР, 37). Паблр. абвесьціць.
абстаяць — обстоять: А вось з выданнем нот справа абстаіць зусім дрэнна (ЛіМ, 21.7.61); Асабліва дрэнна абстаялі справы на заводзе «Аўтазапчастка» (КБ, 27). У гэтым значаныіі ў бел. мове можна ўжыць стаяць.
аб’ём— обьем: Па аб’ёму прамысловай вытворчасці Савецкі Саюз абагнаў Францыю (ГБССР, 290). Паблр. абыймо, абсяг.
аб’явіць — обьявнть: Фронт барацьбы супраць белапалякаў быў аб’яўлен галоўным (ГБССР, 145). Паблр. абвесьціць.
авалодаць — овладеть: Спецыялісты... дапамаглі калгаснікам авалодаваць арганічнай навукай (ГБССР, 316). Паблр. апаноўваць або здабываць навуку.
адстаяць — отстоять: гэты дзяржаўны саюз патрэбен для таго, каб адстаяць самастойнае існаванне савецкіх рэспублік (ГБССР, 182). Паблр. абараніць.
бачны, бачнасць — внднмый, вндммость: Адсюль бачны два магутных хатных капры (КБ, 40); з’яўляюцца членамі калгаса толькі для бачнасці. (3, 16.5.61). Замест бачны паблр. можна ўжыць прыкметны, або былі відаць, а заміж для бачнасьці можна сказаць дзеля вока.
безагаворачны — безоговорочный: патрабавалася безагаворачная капітуляцыя Японіі (ГБССР, 423). Паблр. можна ўжыць або бязумоўны або бязь ніякіх умоваў.
бедства — бедствне: трэба ўзнагародзіць тых, якія пасля нязмерных бедстваў працягваюць праяўляць гераізм (ФР, 50); Усякае гвалтоўнае парушэнне гэтай агульнасці з’яўляецца нацыянальным бедствам (тамсама, 129). Паблр. бяда, няшчасьце.
ва — во: Ва ўзброенай сутычцы з паліцыяй былі забітыя і раненыя (ГБССР, 345); Становішча працоўных ва ўмовах эканамічнай дэпрэсіі заставалася па-ранейшаму цяжкім (тамсама, 347); Савсцкая ўлада ў Беларусі была ўстаноўлена не ва ўсіх раёнах адначасова (ФР, 28). Прыйменьнік расейскі ва (во) сяньня ўжо поўнасьцяй выціснуў адпаведны яму ў бел. мове ува (Ўва).
відазмяніць — вндонзменпть: Новая гістарычная эпоха... відазмяніла гэтую перспектыву сацыялістычнай рэвалюцыі (КБ, 11). Паблр. будзе проста зьмяпіць, перамяніць.
воін — вонн: Выключную ўвагу аддавалі працаўнікі тылу раненым воінам (ГБССР, 379). Паблр. ваяк, жаўнср.
воінскі — воннскнй: У адпаведнасці з закопам аб уссагульным воінскім абавязку (3, 15.9.61). Паблр. вайсковы.
грабёж — грабеж: Капіталістычныя краіны здабывалі сродкі... шляхам ваенпых грабяжоў (ГБССР, 212). Паблр. рабунак.
заніжаць — заннжагь: мэбля па заніжаемых цэнах (3, 16. 5.61). Паблр. зьнізіць, зьніжаны.
злабадзённы — злободневный: Значпае месца прысвечана такім злабадзённым пытанням, як падбор і расстаноўка кадраў (КБ, 70). Паблр. надзённы, пякучы.
злашчасны — злосчастный: ці ўсё там у парадку ў reran злашчаснай кнізе (МЛ-ВД, I, 134). Паблр. можна тут ужыць няшчасны.
змяняемасць* — нзменяемость: Дапускаецца вялікая змяняемасць прапагандысцкіх кадраў (3, 15. 7. 61). Таму што ў бел. мове няма дзеяпрыметніка цяперашпяга часу залежнага стану зьмяняемы, дык ня можа быць і ўтворанага ад яго назоўніка змяняемасць. Заміж яго павііша быць зьменнасьць, зьменлівасьць.
знамянальны — знаменательный: Гэтая знаменальная дата залатымі літарамі ўпісана ў лстапіс (КБ, 11). Паблр. паказальны, важны, вялікі.
малейшы* — малейшнй: Нямецка-фашысцкія захопнікі люта распраўляліся з населыйцтвам за малейшае выказванне нездавалення акупацыйпым рэжымам (ГБССР, 373). Такой формы вышэйшае ступені прыметніка малы бел. мова ня ведас. Паблр. найменшы.
насаджаць*—насаждать: яны насаджалі ў Беларусі кулацкія хутары і дробныя пасёлкі (ГБССР, 235). Гэты дзеяслоў у бел. мове із суфіксам -в— насаджваць.
неймаверны — неммоверный: Сродкі да жыцьця малапамалу знікаюць з прычыны неймаверных падаткаў (ГБССР, 93). Паблр. няверагодны.
непазбежнасць, непазбежны — нензбежность, нензбсжный: Ленін... падкрэсьліваў непазбежнасьць паўтарэпня асноўных рыс рускай рэвалюцыі ў міжпародным
маштабе (KB, 17). Паблр. няўхільнасьць, нямінучасьць, няўхільны, нямінучы.
непераўзыйдзены — непревзойденный: Ленін — непераўзыйдзены арганізатар (КБ, 12). Паблр. неперавышаны.
нямысліма* — немыслммо: Існаванне капіталізма без нацыянальнага прыгнёту таксама нямысліма, як нямысліма існаванне сацыялізма без вызвалепня прыгнечапых нацый (ФР, 20). Паблр. у гэтым значаныіі можна ўжыць не да падуманьня.
падзенне — паденне: быў прыпынен працэс падзення сельскай гаспадаркі Беларусі (ГБССР, 179). Паблр. упадак, паданьне.
падзёж*— падеж: Скараціўся падзеж маладняку (ГБССР, 31G). Паблр. вопадзь, памор, пошасьць.
пазбягаць — нзбегать: радыё таксама пазбягас аднаактовак (ЛіМ, 18.8.61). Паблр. унікаць, ухіляцца (ад чаго), высьцерагацца.
паплаціцца— поплатшься: Жорстка паплаціўся Піліп Ластоўскі за сваё маладушша (ЛіМ, 18.8.61). Гэтая форма дзеяслова ў бел. мове не ўжываецца. Замсст яе можна сказаць проста — заплаціць.
параджаць — порождать: прычыны, якія параджаюць эксплаагацыю чалавска чалавскам (ГБССР, 257). Паблр. радзіць, нараджаць, выклікаць, спрычыняць.
паследаваць* — последовать: Яго прыкладу паследавалі іншыя (МЛ-ВД, II, 28). Паблр. за ягоным прыкладам пайшлі.
пастаянны — постоянный: ІІа пастаянную работу ў вёску партыя паслала вялікі атрад кіруючых работнікаў (КБ, 50); Пры партыйных оргапах працавалі сотні пастаянных дэлегацкіх сходаў жанчын (ГБССР, 216). Паблр. сталы, заўсёдны.
паўсямесна* — повсеместно: Стварэнне і работа камітэтаў сялянскай беднагы... паўсямесна падтрымліваліся шырокімі слаямі бяднейшага сялянства (ФР, 34). Паблр. усюды, скрозь, паўсюдна.
перамоганосны — победоносный: Камуністычная партыя расчысціла дарогу нашаму перамоганоснаму руху ўперад (КБ, 51). Паблр. пераможны.
плацёж — платёж: Пры нявыплаце падаткаў плацяжы спаганяліся шляхам секвестра (ГБССР, 333). Паблр. плата, сплата.
правячы — правяіцнй: Правячыя колы Полынчы імк-
нуліся задушыць рэвалюцыйны рух (ФР, 133). Паблр. кіраўнічы.
прадаставіць* — предоставнть: сцэна тэатра была прадастаўлена Беларускаму ардэнаноснаму тэатру імя Янкі Купалы (ЛіМ, 19. 9. 61). Паблр. у гэтым значаньні будзе даць, аддаць.
прадстаць* — предстагь: Яны прадсталі перад судом (ГБССР, 343). Паблр. стаць, зьявіцца, паўстаць.
прадузятасць — предвзятость: Адміністраванне ў гэтай справе магло выклікаць у сялян толькі прадузятасць супраць калектыўных форм гаспадаркі (ФР, 47). Паблр. упярэджаньне.
разрадка — разрядка: важнейшым укладам у справу разрадкі міжнароднай напружанасці ў Эўропе было б заключэнне германскага мірнага дагавору (3, 15.8.61). Паблр. разрэджаньне, распружаньне.
садружнасць — содружество: Іх садружнасць непарушная (КБ, 17); вучоныя ў садружнасці з работнікамі вытворчасці... зробяць новыя тэарэтычныя даследаванні (тамсама, 36). У першым выпадку паблр. будзе сяброўства, у другім — разам, у супрацоўніцтве.
састаяць* — состоять: У партыі састаялі? (МЛ-ВД, «Полымя», IX, 1957, 66). Паблр. быць, належаць (да).
саставіць — составнть: вы сёння не саставіце мне кампанію на танцы (КК-ЛД, 15). Паблр. зрабіць, стварыць, у іншым значаньні — скласьці.
свяціла — светнло: Як жа новае свяціла павукі?—• А гэтае свяціла нарабіла мне столькі брыдотных прапаноў, што я дзіву давалася (МЛ-ВД, III, 425). Для абазначаньня гэтага паняцьця ў беларускай мове ўжываецца ў перапосным значаньні слова сьветач або зорка.
спешка — спешка: 3 завода давялося хутка выбрацца, бо праявіў тут Боўцік непатрэбную спешку (МЛ-ВД, III, 274). Паблр. пасьпех.
стрымаць — сдержать: Сваё слова мантажнікі стрымалі (КБ, 41). У гэтым значаньні ў беларускай мове ўжываецца датрымаць, а стрымаць скалькаванае з рас. сдержать.
убраць — убрать: яны спяшаліся ўбраць ураджай у свае сховішчы (ГБССР, 408). Паблр. зыбраць. У іншых выпадках — прыняць, забраць.
указаць — указать: З’езд асудзіў усе апазіцыйныя групоўкі, указаўшы, што яны дапамагаюць ворагам Са-
вецкай улады (ГБССР, 169). Паблр. у гэтым значаньні — зазначыць.
унізіцельны — уннзнтельный: Прыгнст памсшчыкаў і кап’талістаў дапаўняўся ўнізіцельным пацыяналыіым зняволеннем (ФР, 12). Паблр. зьняважлівы, зьняважальны.
устараніць— устраннть: манапалістычныя колы ЗША і Апгліі імкнуліся ўстараніць нямецкіх і японскіх канкурэнтаў з сусветнага рынку (ГБССР, 363). Паблр. адсунуць, у іншых значаньнях — прыняць, прыбраць, зьнішчыць.
уход — уход: аб забароне самавольнага ўходу рабочых з прадпрыемстваў і ўстаноў (ГБССР, 310). Паблр. адыход.
цэласнасць — целостность: Савецкі парод змагаўся за захаваньне цэласнасці і незалежнасці першай у свеце сацыялістычнай дзяржавы (ГБССР, 363). Паблр. цэласьць, суцэльнасьць.
шэсце — шествне: у перыяд трыумфальнага шэсця савецкай улады (ГБССР, 87). ГІаблр. паход.
В. Беларускія словы з рассііекім значаньнсм
адмяніць — отменнть: трэба ня толькі звергнуць эксплуататараў,... ня толькі адмяніць іх уласнасць, трэба адмяніць яшчэ і ўсякую прыватную ўласнасць на сродкі вытворчасці (КБ, 52). Слова адмяніць ужываецца ў бсл. мове толькі ў сваім беспасярэднім значаньні, а ў пераносным значаньні, як у вышэй прыведзеным прыкладзе, яію пя ўжываецца. Заміж яго павінна быць скасаваць.
дзяленне — деленне: У 1938 г. у Беларусі было ўведзена вовае адміпістрацыйна-тэрытарыялыіае дзяленне (ГБССР, 302). У гэтым значаньні ў бсл. мове ўжываецца падзел, а дзяленьне ўжываецца толькі ў значаньні працэсу, найчасьцей — арытмэтычнага дзеяныія.
зыходзіць — нсходнть: Савецкі ўрад зыходзіць з гаго,... што бакі праявяць сур’ёзныя адносіны да перагавораў (3, 15.9.61); Бальшавікі Беларусі, зыходзячы з ленінскіх указанняў... пачалі паўсюдна ствараць і ўмацоўваць саветы (ФР, 31). Паблр. гаворыцца зыходзіць уніз, зыходзіць з гары й пад., але ў значаныіі, у якім ужываецца рас. слова нсходнть, ужываецца выходзіць.
колькі-небудзь — сколько-ннбудь: У ёй амаль адсутнічала колькі-небудзь значная прамысловасць (КБ, 4).
Колькі-небудзь у бел. мове ўжываецца ў значаньні неазначальнага лічэбніка, а ня прыслоўя, як у прыведзеным прыкладзе, дзе маем чысты русіцызм. Паблр. у гэтым выпадку гаворыцца хоць крыху, больш-менш.