• Газеты, часопісы і г.д.
  • Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР  Станіслаў Станкевіч

    Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР

    Станіслаў Станкевіч

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 79с.
    Мінск 1994
    15.86 МБ
    мецца — нметься: у іх меліся яшчэ і сур’ёзныя педахопы (ГБССР, 226); меліся выпадкі разбазарвання грамадскіх зямсль (тамсама, 458); недахопы... меліся на гэтым участку дзейнасці (КБ, 27). У беларускай мове гэты дзеяслоў у зваротнай форме ўжываецца ў значаньні адчуваць сябе й выступае галоўна ў пытальнай форме пры прывітаньні: як маешся?, як маецеся? Другое значаньне — спадзяванага або плянаванага дзеяньня (мы маемся пайсьці, гэта мелася быць учора, і пад.). У значаньні, якое мае гэты дзеяслоў у прыведзеных прыкладах, ужываецца быць.
    некалькі — несколько: Карціна некалькі павярхоўная (ЛіМ, 16. 5. 61); прабіваліся на гэты бераг ужо некалькі іншым... спосабам (МЛ-ВД, 1,46); Натуральна, некалькі зменшыліся і заработкі (КБ, 42). У бел. мове некалькі ўжываецца вылучна ў значаньні неазначальнага лічэбніка, а ня прыслоўя, як у прыведзеных прыкладах. У гэтым выпадку паблр. будзе трохі, крыху.
    пакуль — пока: Між тым стварэнню дамовых кухань пакуль не ўдзяляецца належнай увагі (КБ, 63). У гэтым значаньні паблр. павінна быць пакульшто.
    узрост — возраст: Па ўзросту Андрэй і сапраўды быў старэйшы (АК-РНД, 113); Максім Сцяпанавіч наагул чамусці лічыў патрэбным успамінаць і спасылацца на свой узрост (УК-ВЛ, VII, 1960, 33); у Палескім ваяводстве няпісменных ва ўзросце старэіі 10 год было 70% (ГБССР, 335). Слова ўзрост у беларускай мове абазначае вышыню або прагрэс росту, а ў значаньні, якое слова гэтае мае ў прыведзеных прыкладах, ужываецца слова век.
    ГІрыведзспыя вышэй тры катэгорыі русіцызмаў — адно псвялічкая частка слоўных запазЫчаньпяў з расейскае мовы, выбраных памі з абмежаванай колькасьці друкаваных тэкстаў, якія, на нашую думку, найбольш характэрныя й пашыраныя. Успомнены беларускі савецкі мовавед Крукоўскі ацэньвае, што адпо толькі беспасярэднія запазычаныіі з расейскае мовы, якія мы аднесьлі да першай катэгорыі словаў з рознымі ў абедзьвюх мовах каранямі, становяць прыблізна 3—5% усяго слоў-
    нага запасу сучаснай беларускай літаратурнай мовы ў БССР 46. Беларускі мовавед ЯСтанкевіч, рэцэнзуючы ўспомнены «Расейска-беларускі слоўнік» Інстытуту Мовазнаўства Акадэміі Навук БССР, які налічвае каля 86.000 словаў, уважае, што «ў беларускай часьці слоўніка ўведзена ня меней дзьвюх трэйціх словаў расейскіх, адно перапісаных беларускім ды часта сапсаваным менаванаю «рэформаю» («рэформаю» 1933 году — С. С.) правапісам» 47. Як сказана ў прадмове да гэтага слоўніка, ён, «асабліва ў беларускай сваей часьці, ставіць сабе і заданьні нарматыўнага парадку», г. зн., што ён зьяўляецца абавязваючым для практычнага карыстаньня. Усё гэта сьветчыць, што працэс русіфікацыі беларускас мовы ў галіне слоўніцтва зайшоў ужо далёка.
    Пры гэтым працэс гэты праводзіцца вельмі шыбка. Даючы вышэй пералік найбольш пашыраных у беларускай мове русіцызмаў у галіне лексыкі, мы абазначылі зоркамі тыя словы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове БССР, якіх яшчэ няма ў менаваным «Руска-беларускім слоўніку» 1953 году. Як чытач мог заўважыць, такіх словаў, абазначаных зоркамі, даволі ладная колькасьць, што ўсяго некалькі год перад надрукаваньнем тэкстаў, адкуль мы бралі пададзеныя прыклады, яшчэ пя былі ўведзеныя ў беларускую літаратурную мову.
    Крукоўскі ўважае за беспасярэднія запазычаньні з расейскае мовы толькі тыя словы, што мы выдзелілі ў першую катэгорыю. Затое словы, выдзеленыя ў другую й трэйцюю катэгорыю, ён адносіць да пасярэдніх запазычаньняў ці г. зв. калькаваньня (гэтак называецца ў моваведзе працэс тварэньня словаў і выразаў у дадзенай мове паводля ўзору й тыпу словаў і выразаў іншае мовы) з расейскае мовы. У запраўднасьці, аднак, зь нязначнымі выняткамі, маем таксама й тут дачыненьне зь беспасярэднімі запазычаньнямі, а толькі ў рэдкіх выпадках можа быць мова аб калькаваньні, працэс якога адбываўся-б унутры беларускай мовы. Гэты наш пагляд пацьвярджаюць дзьве важныя акалічнасьці. Папершае, зьяўляецца выключаным, каб на працягу такога кароткага часу, які нас дзеліць ад пачатку русіфікацыйнай кампаніі ў БССР, г. зн. на працягу ня болей, як трыц-
    46 Н. I. Крукоўскі. Рускі лексічны ўплыў, б. 90.
    47 Я. Станкевіч. Русско-Белорусскнй словарь 1953 г. Рэц. «Беларускі Зборнік» Інстытуту Вывучэньня СССР, № 7, Мюнхан, 1957, б. 165.
    цаць гадоў, маглі ўнутры самой беларускай мовы адбыцца такія вялікія зьмены ў кірунку ейнае русіфікацыі. Падругое, блізу ўсе запазычаньні з расейскае мовы, аднесеныя Крукоўскім да пасярэдніх запазычэныіяў, маюць свае чыста беларускія адпаведнікі ў беларускай мове, якія або ўжываюцца й надалей паралельна з расейскімі запазычаньнямі, або ўжываліся ў беларускай мове перад русіфікацыйным працэсам, а толькі цяпер зь яе выкінутыя. Дык бадай як ва ўсіх трох групах словаў расейскага паходжаньня, гэтак і ў расейскіх граматычных формах, уведзеных у беларускую літаратурную мову на месца выціснутых зь яе формаў собскіх, маем справу зь беспасярэднімі й навет у бальшыні выпадкаў мэханічнымі запазычаньнямі, як вынікам плянава праводжанага русіфікацыйнага працэсу.
    Для беларускае мовы пайбольш небясьпечнымі зьяўляюцца ўводжаныя ў яе расейскія словы, якія мы выдзялілі ў другую й трэйцюю катэгорыю. Дзеля таго, што яны маюць карані, супольныя расейскай і беларускай мове, а пры гэтым карані для абедзьвюх моваў прадуктыўныя, дык неспзцыялістаму ў галіне мовы нялёгка заўважыць іхнага расейскага паходжаньня. Хіба толькі гэтым можна вытлумачыць дзіўную на першы пагляд зьяву, што знаходзім даволі шмат русіцызмаў у мове навет некаторых тых беларускіх савецкіх аўтараў, якія ў іншых выпадках выступаюць як шчырыя абароньнікі чысьціні беларускае мовы. Значыцца, русіцызмы трапляюць у іхную мову часта зусім нясьведама. Затое русіцызмы першае катэгорыі, карані якіх або зусім ня існуюць у беларускай мове, або зьяўляюцца непрадуктыўнымі ці мала прадуктыўнымі, лёгка ўспрыймаюцца, як чужыя для беларускай мовы.
    Савецкі вучоны М. Каммары вызначыў агульныя прынцыпы, паводля якіх «падабенствы й адпаведнасьці ў мовах народаў СССР абумоўленыя ўплывам расейскае мовы». Гэтыя падабенствы й адпаведнасьці, паводля Каммары, выражаюцца, «папершае, у запазычаньні спэцыфічных расейскіх і асабліва новых савецка-расейскіх выразаў і ў калькаваньні іх; падругое, у засваепьні асноўнага фонду інтэрнацыянальнай лексыкі за пасярэдніцтвам расейскае мовы» 48. Іншыя савецкія моваведы I. Беладзед і А. Мельнічук вызначаюць расейскай мове
    48 М. К а м м а р н. Тамсама, б. 72.
    ролю «крыніцы ўдасканаленьня нацыянальпых моваў» 4". Усе беларускія савецкія моваведы адназгодна сьцьвярджаюць, што беларуская мова асабліва ў савецкі пэрыяд павялічыла свой слоўны запас шляхам запазычаньняў з расейскае мовы. I гэта таму, што, як піша М. Крукоўскі, «якімі-б шырокімі ні былі магчымасьці словаўтварэньня на базе ўласнага лексычнага матарыялу, яны усё-ж ня могуць поўнасьцю забясьпечыць задаваленьне імкліва растучых ііатрэб грамадзтва ў новых словах. Таму беларуская мова зьвяртаецца таксама за дапамогай да рускай мовы, запазычваючы зь яе неабходныя словы, якія па тых або іншых прычынах ня могуць быць утвораны на базс ўласных моўных сродкаў»50. Пагляд Крукоўскага дапаўняе іншы беларускі савецкі мовавед Ф. Янкоўскі, цьвердзячы, што «запазычаньне зьяўляецца неабходнасьцю толысі тады, калі ў мове няма адпаведнага слова» 51. (Усюды падчыркнута намі — С. С.)
    Адкладаючы на пазьней пытаньпе словаў інтэрнацыянальнага паходжаньня, гэтта з асаблівым націскам трэба падчыркнуць, што толькі вельмі нязначная частка расейскіх запазычаньняў у сучаснай беларускай літаратурнай мове, як паказваюць прыведзеныя намі прыклады, можа быць абумоўленая вызначанымі савецкімі моваведамі прынцыпамі, якія пацьвярджалі-б, што расейскія запазычаньні прыйшлі ў беларускую мову, як «спэцыфічныя расейскія і асабліва новыя савецка-расейскія выразы», як «крыніца ўдасканаленьня» беларускай мовы, як «неабходныя словы, якія па тых або іншых прычынах ня могуць быць утвораныя на базе ўласных моўных сродкаў» ці калі ў беларускай мове «няма адпаведнага слова». У асноўным-жа расейскія запазычаньні адбываюцца ў тых выпадках, калі, папершае, беларускія словы маюць зусім іншыя карапі, чымся адпаведныя ім расейскія словы; падругое, калі беларускія й адпаведпыя ім расейскія словы, хоць і маюць супольпыя карані, але ўзаемна розьняцца сваей структурай, г. зн. этымалягічпай будовай; патрэйцяе, калі беларускія й расейскія словы, суполыіыя каранямі й этымалягічнай будовай, розьняцца між сабой
    49 II. К. Белодед, A. С. Мельнвчук. Вопросы развнтня націюпалыіых языков в пернод перехода от соцналнзма к коммуннзму. «Вопросы языкознанпя», № 5, Москва, 1959, б. 11.
    50 М. I. Крукоўскі. У кнізе «Фармаваньне і разьвіцьцё беларускай сацыялістычнай нацыі», б. 122.
    51 «Літаратура і Мастацтва», № 38, 11.5.1957.
    сэмантычна. У трох успомненых выпадках беларускія словы, як розныя тымі або Іншымі элемэнтамі ад расейскіх словаў, мэханічна выкідаюцца із слоўнага запасу беларускае мовы й гэтак-жа мэханічна заменьваюцца чужымі ёй расейскімі словамі.
    Пасьля ўсяго сказанага, не астаецца ніякае няпэўнасьці ў пытаньні, якая канчальная мэта такой моўнай палітыкі Савецкага Саюзу. Гэтая мэта сфармуляваная ўжо ў словах вышэй цытаванага М. Крукоўскага: «Збліжэньне» беларускай з расейскай мовай «зайшло ўжо настолькі далёка, што пачынае ўтварацца пласт новых агульных слоў, якія зьяўляюцца пачаткам новага, будучага лексічнага адзінства» 52. Із зразумелых прычынаў Крукоўскі забыўся дадаць, што гэтае «будучае лексычнае адзінства» дасягаецца вылучна на базе аднэй расейскай мовы, а не ўзаемных уплываў усіх моваў Савецкага Саюзу, бо ў практыцы толькі нерасейскія мовы змушаныя «разьвівацца», «удасканальвацца» й «узбагачвацца» на базе мовы «вялікага рускага народу». Затое расейская мова мае ўсе ўмовы свабоднага й натуральнага разьвіцьця й практычна разьвіваецца безь якіх-небудзь «узбагачэньняў» з боку нерасейскіх моваў.
    Неазнаёмленым з усімі аспэктамі палітычных умоваў у Савецкім Саюзе можа выдацца вельмі дзіўным і незразумелым, што ня толькі партыйныя асьветчаньні, але й савецкія спэцыялістыя ў галіне моваведы адназгодна інтэрпрэтуюць факт яўнай русіфікацыі беларускае мовы, як працэс для яе натуральны й навет карысны. Гэтак ужо цытаваны кандыдат філялягічных навук А. Аксамітаў, пасьля прыведзеных ім аргумэнтаў у абароне апрычонасьці й чысьціні беларускае мовы, неўспадзеўкі прыходзіць да супярэчнага із сваімі разважаньнямі выснаву: «У сучасны момант беларуская мова разьвіваецца па шляху няўхільнага зьбліжэньня зь вялікай рускай мовай. Але ў гэтым працэсе было-б памылкова бачыць заняпад беларускай мовы, бо якраз тут адлюстроўваецца найбольш поўнае й інтэнсыўнае яе разьвіцьцё» 53. Яшчэ перад Аксамітавам амаль тымі-ж словамі цьвердзіў і Крукоўскі, што працэс зьбліжэньня беларускай мовы зь «вялікай рускай мовай» адбываецца «не як вынік дэградацыі, заняпаду беларускай мовы, а, наадварот, як вынік