Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР
Станіслаў Станкевіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 79с.
Мінск 1994
52 Н. I. Крукоўскі. Рускі лексічны ўплыў, б. 163.
53 А. Аксамітаў, тамсама, б. 140.
найболып поўнага і інтэнсыўнага разьвіцьця яе» 54. Ані Аксамітаў, ані Крукоўскі, хіба-ж, і самі ня вераць у тое, што гавораць, а разглядаюць свае выказваньні, як няўхільную даніну камуністычнай дыялектыцы.
МОВА МАСТАЦКАЕ ЛІТАРАТУРЫ
Як было ўжо няраз адцемлена, сьведамы супраціў русіфікацыі беларускае мовы ў БССР наважана й сыстэматычна праводзяць беларускія паэты й пісьменьнікі пры выдатным падтрыманьні настаўніцтва й студэнцтва. Гэты супраціў асабліва стаўся выразным і адкрытым, пачынаючы з 1956—57 гадоў, калі ў сувязі з пасьлясталінскай «адлегай» і асуджэньнем г. зв. «культу асобы» Сталіна настала некаторае злагаджэньне палітычнага курсу.
Калі прыраўнаваць абавязваючую ў БССР афіцыйную літаратурную мову —мову навуковае, палітычнае, тэхнічнае й прапагандавае літаратуры, у тым ліку й мову рэспубліканскага пэрыядычнага друку — да мовы мастацкае літаратуры, дык апошняя, хопь таксама засьмечаная русіцызмамі, усё-ж нагэтулькі розьніцца ад першай з гледзішча на сваю рэлятыўную чысыііню, што можна гаварыйь аб ёй, як мове да некаторай меры асобнай і ад першай у ладнай ступені рознай. Аналізуючы мову мастацкай літаратуры, ня цяжка заўважыць, як яна бароніцца перад накіданымі беларускай мове русіцызмамі і ўжывае іх у асноўным у тых выпадках, калі гэтыя русіцызмы сталіся ўжо агулыіа прынятымі, здабылі поўнае права грамадзянства й зусім выціснулі адпаведныя ім беларускія граматычныя формы й словы. Гэтак, апрача русіцызмаў, накінутых моўнай рэформай 1933 году, у мове мастацкай літаратуры ўжо поўнасьцяй укараніліся такія русіцызмы, як, прыкладам, форма роднага склону множ. ліку назоўнікаў жаноцкага роду няпрыемнасцей, магчымасцей, бесканчатковыя формы дзеяврыметнікаў назоўнага склону адз. ліку падбіт, зроблен, узят, дзеяпрыметнікі цяперашняга часу залежнага стану любімы, ствараемы, а такжа сынтаксычныя формы дапаўненьня ў вінавальным склоне, заміж роднага склону, калі дзсясловы, што імі кіруюць, ужытыя з адмоўем. 3 русіцызмаў у галіне лексыкі ўвайшлі поўнасьцяй у мову
54 Н. 1. К р у к о ў с к і. Рускі лексічны ўплыў, б. 163.
мастацкае літаратуры, прыкладам, такія словы, як ачаг, аплот, знешні, доблесны, лікаванне, подзвіг, іспыты, рабяты, урок, ісціна, накапленне, рэўнасць, сачыненне, скажаць, урач, хадайніцтва, член, чарціць, абавязацельства, аб'ява, ва, воінскі, злабадзённы, беззавсгны, шэсце, узрост (зам. век) і г. д., якія ўжо ад даўжэйшага часу агульна замацаваліся ў савецкай беларускай літаратурнай мове, а некаторыя зь іх выконваюць ролю адмысловых тэрмінаў.
Затое мова мастацкас літаратуры зусім яшчэ ня знае чужых для беларускай мовы формаў дзеяпрыметнікаў цяперашняга часу незалежнага стану зваротных дзеясловаў (пачаўшыйся, адбыўшыйся), якія ў афіцыйнай літаратурнай мове бытуюць, як-бы для яе былі нармальнымі. 3 расейскіх словаў, ужываных у афіцыннай літаратурнай мове, мова мастацкае літаратуры зусім ня знае такіх русіцызмаў, як дзяшовы, састаў, здзелка, каварны, мяцеж. пахаць. адстаяць, змяняемасць, неймаверны, пазбягаць, плацёж, прадстаць, цэласнасць, сукупнасць і да г. п.
На канкрэтных прыкладах зь беларускага савецкага друку можна дакладна прасачыць і самы працэс русіфікацыі. Звычайна спачатку паяўляецца дадзенае расейскае слова ў афіцыйнай літаратурнай мове, прычым спарадычна й рэдка ды выступае паралельна з адпаведным яму словам беларускім. Гэтак ад некалькіх ужо год паралельна з агульна пашыраным у беларускай мове словам танны, пачало спарадычна паяўляцца й чыста расейскае слова дзяшовы, якое, аднак, яшчэ зусім ня мае доступу да мовы мастацкае літаратуры. У якім кірунку будзе разьвівацца працэс праніканьня ў беларускую мову гэтага слова, можна меркаваць з прыкладаў такіх русіцызмаў, як папрок або поезд. У афіцыйнай літаратурнай мове папрок і поезд ужываюцца сяньня паралельна з адпаведнымі ім беларускімі словамі дакор і цягнік, але расейскія адпаведнікі колькасна пераважаюць над беларускімі, і, наадварот, у мове мастацкай літаратуры словы дакор і цягнік спатыкаюцца шмат часьцей, чымся папрок і поезд. Значыцца, працэс развіваецца ў кірунку русіфікацыйным, а не адваротным яму.
На карысьць беларускасьці мовы мастацкае літаратуры прамаўляе й тая характэрная зьява, што прынятыя ўжо ёю русіцызмы ў колькасных дачыненьнях выступаюць шмат радзей, чымся ў афіцыйнай літаратурнай мове.
Ствараецца таму ўражаньне, што дадзенае расейскае слова або форма становіць сьведамую даніну агульна абавязваючаму кірунку, а не агульную тэндэнцыю пісьменьніка, тымчасам як у афіцыйнай літаратурнай мове заўважваецца выразная тэндэнцыя адваротнага характару.
Есьць канкрэтныя довады, як паасобныя пісьменьнікі ў працэсе перарэдагоўваньня сваіх мастацкіх твораў ачышчаюць іх ад дапушчаных спачатна русіцызмаў. У БССР, як і ў іншых саюзных рэспубліках, вельмі пашыраная практыка, што паасобныя літаратурныя творы, у тым ліку й шматтомныя раманы, спачатку друкуюцца ў месячных літаратурных часапісах, а пазьней выходзяць асобнымі кніжнымі выданыіямі. Пры гэтым кніжныя выданьні часта тэксталягічна значна розьняцца ад іхных першадрукаў у часапісах, бо некаторыя аўтары ўводзяць тыя або іншыя зьмены й папраўкі ў кніжным выданьні, у тым ліку і ў галіне мовы. Звычайпа бывас так, што шмат якія русіцызмы, уведзеныя аўтарам у тэкст твору першае рэдакцыі, бываюць выкінутыя з тэксту апошняе рэдакцыі й замененыя адпаведнымі ім паводля значаньня беларускімі словамі й формамі. Такія розьніцы ў галіне мовы мы прасачылі на прыкладах 3-га і 4-га тому раману М. Лынькова «Векапомныя дні», раману У. Карпава «За годам год» і раману 1. Шамякіна «Крыніцы». Вынікі нашых параўнаньняў абедзьвюх рэдакцыяў былі нязвычайныя. Вось некаторыя зь іх:
«Полымя» Кніжнаевыданьне
М. Лынькоў «Векапомныя дні»
Пасцябунчык — страстны патрыёт свае бухгальтарскае справы (1957, IX, 37).
У партыі састаялі? (1957, IX, 66).
Ты ж не глядзі, што я такая баязлівіца і смірэнніца (1957, X, 29).
выказаў пажаданне прыўрочыць аперацыю да прыезду (1957, X, 33).
слаба замаскіраваныя (1957, X, 34).
Вялі на сворках дзесятак аўчарак (1957, X, 39).
У кожнага свая страсць, генерал (1957, X, 41).
Пасцябунчык — заядлы патрыёт свае бухгальтарскае справы (III, 305).
У партыі былі? (Ill, 362).
Ты ж пс глядзі. што я такая баязлівіца і паслушніца (III, 425).
выказаў пажадаіше, каб усю аперацыю дапасаваць да прыезду (III, 432).
слаба замаскаваныя (III, 433).
вялі на павадках дзесятак аўчарак (III, 443).
У кожнага свая слабасць, генерал (III, 448).
Стаяла некалькі пушак, якія сваімі памерамі і сваім выглядам унушалі павагу (1957, XI, 105).
страстнае жадашіе дапамагчы ёй (1957, XI, 11) .
не бачаць агоніі тых, хто падвяргаецца экзекуцыі (1957, XII, 19).
на жывапісным узгорку (1957, XII, 39).
1 Іе згубілі, а садысцкі замучылі (1957," XII, 11).
ажаніўся на семнаццаці гадовай дзяўчыне (1957, XII, 66).
Стаяла пекалькі пушак, якія сваімі памерамі і сваім выглядам выклікалі да сябе павагу (IV, 101).
гарачае жаданне... памагчы ёй (IV, 237).
не бачаць агоніі тых, хто падпадае пад экзекуцыю (IV, 261).
па маляўнічым узгорку (IV, 316).
11е згубілі, а па-садысцку замучылі (IV, 238).
ажаніўся з семнаццаці гадовай дзяўчынай (IV, 384).
У. Карпаў «За годам год»
Усе глядзелі на Васіля Пятровіча з недаўменнем (155, II, 16).
У кожным з іх ён як бы пачынаў бачыць праванарушыцеля (1955, II, 16).
I баючыся, што народжанаму ў яго марах гораду могуць нанесці ўрон недальнавідныя людзі (1955, II, 16).
У яе ссутуленай постаці, у нейкай пакорнай паходцы было штосці манашаскае (1955, II, 27).
Валя ўсё ж палічыла за лепшае спыніцца, апасаючыся, што іх могуць убачыць (1955, II, 49). Але справа абстаяла крыху прасцей (1956, VI, 90).
Потым прымусіла сябе сесці цыраваць шкарпэткі... якіх накапіўся цэлы звязак (1956, V, 91).
Перад ім стаяла дзяўчына, якую ён абажаў (1956, VII, 36).
людзі ўсё роўна праходзілі б пад ёй (пад аркай), ня стукаючыся аб своды галовамі (1957, VII, 40).
яны на прыватнай кватэры, за якую плацяць гаспадарам (1957, VII, 68).
Усе глядзелі на Васіля Пятровіча няўцямна (158).
У кожным з іх ён як бы пачыпаў бачыць правапарушальніка (169).
1 баючыся, што народжапаму ў яго марах гораду могуць пашкодзіць... недалёкія людзі (169).
У яе згорбленай постаці, у нейкай пакорнай хадзе было штосці ад манашкі (187).
Валя ўсё ж палічыла за леппіае спыніцца, баючыся, што іх могуць убачыць (226).
Але справа стаяла крыху прасцей (448).
Потым прымусіла сябе сесці цыраваць шкарпэткі... якіх набраўся цэлы жмут (450).
Перад ім стаяла дзяўчына, якую ён кахаў (527).
людзі ўсё роўна праходзілі б пад ёй, ня стукаючыся аб скляненьне галовамі (535).
яны на прыватнай кватэры, за якую плоцяць гаспадарам (583).
I. Шамякін «Крыніцы»
запасная (шпулька з вудзільна) ў мяне ёсць, усё іншае таксама маецца (1956, IV, 75).
Адчапіся ты, Кацька, ад мяне,— бясстрастна і абыякава сказала яна (1956, IV, 101). Школу я кончу, не хвалюйцеся, — ціха і прымірыцельна сказаў ён (1956, V, 45).
запасная ў мяне ёсць, усё іншае таксама знойдзецца (119).
Адчапіся ты, Кацька, ад мяне, — абыякава сказала яна (164).
Школу я кончу, не хвалюйцеся, — ціха і прымірэнча сказаў ён (267).
3 прычыны агульных русіфікацыйных тэндэнцыяў, накіданых зьверху, канечнасьці высьцераганьня «вузкіх правінцыяналізмаў» «архаізмаў» ды «штучна твораных нэалягізмаў», а з другога боку — з прычыны канечнасьці «ўзбагачваньня» мовы «зь нявычэрпных крыніцаў мовы вялікага рускага народу», беларускія паэты й пісьменьнікі вельмі абмежаваныя ў сваіх магчымасьцях нармальнага ўзбагачваньня й разьвіцьця сваей мовы на базе народнай мовы й дыфэрэнцыяваньня яе рознымі сэмантычнымі адценьнямі. Таму мова сучаснай беларускай савецкай літаратуры— гэта наагул мова бедная й бясхварбная. Зусім правільна пісаў аб гэтай зьяве беларускі літаратурны крытык у вольным сьвеце Алесь Беразьняк:
Лепшыя ды багатыя здабыткамі яшчэ нядаўна традыцыі беларускае літаратуры ў ейнай арыентацыі на ўзоры народнае мовы, па ейныя нацыянальныя асаблівасьці, на культуру й нацыянальную чысьціню літаратурнае мовы сяньня ў БССР мусова занядбаныя. Асігова разьвіцьця нацыянальнае літаратурнае мовы — мова народная ў сваёй першароднай някрапутасьці чужароднымі ўплывамі абвяшчаецца аджылым і незразумелым правінцыялізмам. Да ўсяго гэтага прывяла нязьменная праз увесь час антынацыянальная палітыка бальшавікоў нівэляваньня беларускае літаратурнае мовы на расейскі ўзор, што разам з выгнаньнем зь беларускае літаратуры нацыянальнае праблематыкі пасьлядоўпа й пэўна ськіроўвае яе у правінцыянальнае адгалінавапыіе літаратуры расейскай.55