Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
3. Я. АНДРИЕВСКАЯ І.П. ГАЛАЙ
русклБЕЛАРУСКІ
СРВІКЛГЕЛГРАЕРМНЫ
СЛОЎНІК
3.	Я. АНДРЫЕЎСКАЯ
I.	П. ГАЛАЙ
РУСКЛБЕЛЛРУСМ
ФБІКЛГЕЛГРЛФШНЫ СЛОЎПІК
МІНСК «НАРОДНАЯ АСВЕТА» 1994
ББК 26.82я2
A 66
УДК 087.5:911.2 (038) = 82=826
Андрыеўская 3. Я., Галай 1. П.
А 66 Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік.— Мн.: Нар. асвета, 1994.— 367 с.
ISBN 985-03-0054-Х.
Вывучэнне геаграфіі на беларускай мове ўскладняецца з-за адсутнасці літаратуры, якая дапамагла б засвоіць геаграфічныя тэрміны. Дадзены слоўнік запоўніць гэты прабел.
Адрасуецца школьнікам, а таксама ўсім, хто вывучае геаграфію на беларускай мове.
0870500000—083
А 	 5—94	ББК 26.82я2
М 303(03)—94
© 3. Я. Андрыеўская, I. П. Галай.
ISBN 985-03-0054-Х	1994
ПРАДМОВА
27 ліпеня 1990 г. Вярхоўным Саветам Беларусі принята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь, якая адрадзіла яе дзяржаўнасць. Паводле Дэкларацыі, Беларусь — ёсць суверэнная дзяржава, якая ўсталявана на аснове ажыццяўлення беларускай нацыяй яе неад'емнага права на самавызначэнне, дзяржаўнасці беларускай мовы, вяршэнства народа ў вызначэнні свайго лесу. У жніўні 1991 г. Дэкларацыі нададзены статус канстытуцыйнага закону. 15 сакавіка 1994 г. принята новая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, якая зацвердзіла незалежнасць і самастойнасць новай краіны свету. Приняты Вярхоўным Саветам і законы аб мовах (1990 г.) і адукацыі (1991 г.) у Рэспубліцы Беларусь. Канстытуцыя і законы замацавалі за беларускай мовай статус дзяржаўнай мовы. Згодна з імі ствараецца нацыянальная сістэма адукацыі і выхавання, нацыянальная школа з новым зместам навучання. Беларуская мова павінна быць асноўнай мовай навучання і вы­хавання ва ўсіх тыпах навучальных устаноў. Адукацыя і выхаванне, паводле Закона аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, павінны ажыццяўляцца на аснове культурных традыцый і каштоўнасцей беларускага народа, садзейнічаць захаванню і памнажэнню яго інтэлектуальнай уласнасці і культурных каштоўнасцей, фарміраванню і ўмацаванню нацыянальнай свядомасці і забяспечыць авалоданне дзяржаўнай мовай.
Адным з галоўных пытанняў на шляху стварэння нацыянальнай шко­лы, якое патрабуе неадкладнага вырашэння, з’яўляецца распрацоўка бе­ларускай навуковай тэрміналогіі па розных галінах ведаў, выданне тэрміналагічных слоўнікаў. Менавіта гэтым мэтам і служыць прапануемы чытачам руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік.
Слоўнік утрымлівае паняцці і тэрміны па фізічнай геаграфіі, картаграфіі, ахове природы і сумежных з фізічнай геаграфіяй навуковых дысцыплінах (геалогіі, астраноміі і інш.). Ен з’яўляецца адначасова перакладным і тлумачальным. Тэрміны і паняцці даюцца ў алфавітным парадку наступным чынам: спачатку на рускай мове, затым праз працяжнік іх пераклад на беларускай мове і, нарэшце, тлумачэнне тэрміна ці паняцця. Калі апошнія маюць некалькі значэнняў, то гэтыя значэнні даюцца ў тэксце артыкулаў лічбамі. Напрыклад: Грот — грот, 1) неглыбокая пячора з купалападобнай столлю і шырокім уваходам; 2) значна расшыраная з павышаным скляпеннем частка пячоры пасля вузкага переходу; 3) ніша ў канцы ледавіковага языка, адкуль выцяка-
юць расталыя воды. Калі тэрмін паўтараецца ў тэксце артыкула, ён абазначаецца толькі пачатковай літарай або пачатковымі літарамі — калі складаецца з некалькіх слоў (напрыклад, абразія — А., вулканічныя астравы — В. а.).
Пры складанні слоўніка выкарыстана наступная літаратура: Аношко В. С., Мееровский А. С. Справочник по мелиоративной географии. Мн., 1981; Быков Б. А. Экологический словарь. Алма-Ата, 1983; Геогра­фический энциклопедический словарь. М., 1988; Галай I. П. Сідор С. I. Геаграфічны слоўнік школьніка. Мн., 1986; Малашевич Е. В. Краткий словарь-справочник по охране природы. Мн., 1987; Мелиорация. Энцик­лопедический справочник. Мн., 1984; Охрана ландшафтов. Толковый словарь. М., 1982; Прох Л. 3. Словарь ветров. Л., 1983; Реймерс Н. Ф Природопользование. Словарь-справочник. М., 1990; Словарь ботани­ческих терминов. Киев, 1984; Энциклопедический словарь географи­ческих терминов. М., 1968; Четырехъязычный энциклопедический сло­варь терминов по физической географии. М., 1980; Беларуская савецкая энцыклапедыя (т. 1 —12). Мн., 1969—1976 гг.; Энцыклапедыя приро­ды Беларусь Мн., 1983—1986 гг. (т. 1—5); Русско-белорусский словарь (т. 1—2). Мн., 1982; Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (т. 1—5) Мн., 1977—1984 гг
Слоўнік прызначаны для шырокага кола чытачоў — у першую чаргу для настаўнікаў школ, выкладчыкаў сярэдніх спецыяльных І вышэйшых навучальных устаноў, навукоўцаў, школьнікаў і студэнтаў, усіх тых, хто цікавіцца фізічнай геаграфіяй, прыродазнаўствам і аховай прыроды.
A
Абаза — абаза, моцны паўночна-ўсходні або ўсходні вецер на Ніжнім Дунаі і каля заходніх берагоў Чорнага мора. Іншы раз дасягае сілы шторму. Зімой суправаджаецца буранамі і моцнымі маразамі.
Абиотическая среда — абіятычнае асяроддзе, сілы, з’явы і аб’екты, якія акружаюць жывыя арганізмы і прама не звязаны з імі сваім паходжаннем; частка акаляючага чалавека прыроднага асяроддзя. Знаходзіцца ў цесным адзінстве і ўзаемадзеянні з біятычным асяроддзем.
Абиотические факторы — абіятычныя фактары, фактары нежывой прыроды, якія ўплываюць на жыццё і распаўсюджанне жывых арганізмаў (клімат, салёнасць вады, рэльеф і г. д.).
Абиссаль, абиссальная зона — абісаль, абісальная зона, зона наи­больших марскіх глыбіняў (звыш 2000 м), якая адпавядае ложу акіяна. Характарызуецца адносна слабай рухомасцю вады, пастаянна нізкай тэмпературай, адсутнасцю сонечнага святла, спецыфічнасцю жывёльнага свету (жывёлы сляпыя або маюць вялікія вочы). Раслінныя арганізмы, за выключэннем бактэрый і сапрафітных водарасцей, адсутнічаюць.
Абиссальные отложения, глубоководные отложения — абісальныя адклады, глыбакаводныя адклады, сучасныя і старажытныя марскія І акіянічныя асадкі (пераважна вапняковыя і крамяністыя ілы, чырвоная гліна), якія адкладаюцца на глыбінях звыш 3000—4000 м.
Абиссальные равнины — абісальныя раўніны, глыбакаводныя раўніны, якія развіты ў катлавінах ложа акіяна і ва ўпадзінах пераходнай зоны. Па характару паверхні бываюць плоскімі, узгорыстымі і хвалістымі.
Абляция — абляцыя, памяншэнне масы ледавіка або снежнага покрыва (раставанне, выпарэнне, утварэнне айсбергаў, зное снегу .вет­рам і г. д.).
Аборигены — абарыгены, віды раслін або жывёл, якія ўзніклі або са старажытнага часу існуюць на дадзенай тэрыторыі; часта рэліктавыя.
Абразионная платформа — абразійная платформа, берагавая плат­форма, паката нахіленая ў бок вадаёма, прыбярэжная частка паверхні дна возера, мора або акіяна, выпрацаваная абразіяй. Участкі А. п. без наносаў называюцца бенчам.
Абразионная терраса — абразійная тэраса, берагавая марская або азёрная тэраса абразійнага паходжання.
Абразионный берег — абразійны бераг, высокі, круты, адступаючы бераг акіяна, мора, возера, вадасховішча, з развіццём абразійных форм рэльефу, які разбураецца прыбоем. Асноўныя формы рэльефу А. б.: абразійны падводны схіл, або бенч, кліф (берагавы ўступ), які абмяжоўвае берагавую тэрасу з 'боку сушы, хвалепрыбойная ніша і надводная прыхіленая намытная акумуляцыйная тэраса.
Абразия — абразія, разбурэнне берагоў акіянаў, мораў, азёр і буй­ных вадасховішчаў над уздзеяннем хваль І прыбою. А. распаўсюджваецца і на дно вадаёмаў (у акіянах — да 100 м і болей).
Абрего — абрэга, умераны вільготны паўднёва-заходні ведер на паўднёвым захадзе Іспаніі. Суправаджаецца непрацяглым, але модным дажджом.
Абсолютная влажность — абсалютная вільготнасць, колькасць вадзяной пары, якая ўтрымліваецца ў 1 м3 паветра ў момант назірання. Выражаецца ў г/м3. Узрастае ад полюсаў да экватара. На Беларусі бывае мінімальная зімою (каля 0,1 г/м3), максімальная летам—да 20 г/м3 І болей.
Абсолютная высота — абсалютная вышыня, вышыня любога пункта зямной паверхні над узроўнем акіяна. Вызначаецца нівеліраваннем. Бывае дадатнай (мясцовасць ляжыць вышэй узроўню акіяна) і адмоўнай (мясцовасць размешчана ніжэй узроўню акіяна, напрыклад у Прыкаспійскай нізіне). А. в. Беларусі вагаецца ад 80 м (Нёманская нізіна) да 345 м (г. Дзяржынская, Мінскае ўзвышша).
Абсолютный возраст горных пород — абсалютны ўзрост горных парод, узрост горных парод, выражаны ў абсалютных адзінках часу (гадах, тысячагоддзях, мільёнах гадоў). Указвае на колькасць гадоў, што прайшлі з часу ўтварэння горнай пароды. Вызначаецца па колькасных суадносінах радыеактыўных элементаў (урану, торыю) і прадуктаў іх распаду (свінцу, гелію, аргону). Радыеактыўны распад элементаў у горных пародах ідзе з пастаяннай скорасцю І не змяняецца пад уздзеяннем знешніх умоў.
Абсолютный максимум — абсалютны максімум, найбольшае значэнне якога-небудзь метэаралагічнага элемента (тэмпературы паветра, атмасфернага ціску І г. д.) за шматгадовы перыяд назіранняў.
* Абсолютный минимум — абсалютны мінімум, найменшае значэнне якога-небудзь метэаралагічнага элемента (тэмпературы паветра, атма­сфернага ціску і г. д.) за шматгадовы перыяд назіранняў.
Авал — авал, устойлівы нізавы вецер на атлантычным узбярэжжы Францыі. Дзьме ўверх па далінах рэк: на паўночным захадзе Францыі пераважна з захаду, на паўднёвым усходзе — з паўднёвага ўсходу.
Австралийский муссон — аўстралійскі мусон, вецер, які дзьме ле­там з акіяна ў бок Аўстралійскага кантынента, а зімой — з кантынента ў бок акіяна. На поўначы Аўстраліі цёплы і вільготны паўночна-за-
ходні А. м. іншы раз пранікае да Квінсленда, а на поўдні халодны паўднёвы А. м.— да Сіднея.
Автрофное озеро — аўтрофнае возера, возера, вада якога забяспечвае населения ў ім арганізмы пажыўнымі рэчывамі, якія ўтварыліся ў самім вадаёме.
Автотрофы — аўтатрофы, арганізмы, якія здольны сінтэзаваць з неарганічных рэчываў неабходныя для жыцця арганічныя рэчывы за лік сонечнай энергіі (фотасінтэз) або энергіі хімічных рэакцый (хемасінтэз). Гэта зялёныя расліны і некаторыя бактэрыі.
Автохоры — аўтахоры, расліны, якія распаўсюджваюцца без садзейнічання знешніх фактараў (раскідаюць насенне, скідаюць плады і г. д.).
Автохтоны — аўтахтоны, I) у біялогіі — арганізмы, якія ўзніклі ў працэсе эвалюцыі ў дадзенай мясцовасці і жывуць там у цяперашні час (тое ж самае, што абарыгены). Напрыклад, качканос і яхідна ў Аўстраліі; 2) у геалогіі — участкі зямной кары, якія залягаюць над на­сунутым! на іх тэктанічнымі покрывамі — алахтонамі і не маюць значных гарызантальных перамяшчэнняў.