Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Агроклиматология, сельскохозяйственная климатология — агракліматалогія, сельскагаспадарчая кліматалогія, раздзел кліматалогіі, які вывучае клімат як фактар сельскагаспадарчай вытворчасці.
Агроландшафты — аграландшафты, антрапагенныя ландшафты з перавагай у іх біятычнай часткі суполак жывых арганізмаў, штучна створаных чалавекам і замяніўшых прыродныя раслінныя і жывёльныя суполкі на большай частцы тэрыторыі. У больш вузкім сэнсе пад А. разумеюць ландшафты, на большай частцы якіх натуральная расліннасць заменена пасевамі і пасадкамі сельскагаспадарчых раслін.
Агрометеорология, сельскохозяйственная метеорология — аграметэаралогія, сельскагаспадарчая метэаралогія, раздзел метэаралогіі, які вывучае метэаралагічныя, кліматычныя і гідралагічныя ўмовы сельска­гаспадарчай вытворчасці.
Агрономические руды — агранамічныя руды, горныя пароды, якія служаць сыравінай для атрымання мінеральных угнаенняў (апатыты, фасфарыты, калійныя солі, салетра і інш.), мікраўгнаенняў (утрымліваюць медзь, бор, марганец і інш.) або выкарыстоўваюцца для паляпшэння глебы (карбанатныя пароды — для вапнавання глебы; гіпс — для гіпсавання). На Беларусі такія руды — калійныя солі, фас­фарыты, даламіт і мел.
Адвекция — адвекцыя, перамяшчэнне паветраных і водных мае у гарызантальным напрамку.
Адвентивные растения — адвентыўньія расліны, заносныя расліны, з’яўленне якіх на дадзенай тэрыторыі не звязана з натуральным развіццём мясцовай флоры і з’яўляецца вынікам выпадковага іх пранікнення з воднымі ці паветранымі цячэннямі, жывёламі ці раслінамі, у выніку выпадковага занясення чалавекам. А. р.— адзін з відаў біялагічнага забруджвання асяроддзя.
Адриатическая бора — адрыятычная бара, халодны І моцны (да 60 м/с) паўночны або паўночна-ўсходні вецер, які дзьме з горных перавалаў паміж Альпамі і Дынарскім нагор’ем у бок Адрыятычнага мора. Можа працягвацца ад некалькіх дзён да некалькіх тыдняў А. б. вялікай сілы называюць барацыя, а малой — барына.
Азиатская депрессия, Южно-Азиатская депрессия — Азіяцкая дэпрэсія, Паўднёва-Азіяцкая дэпрэсія, вобласць паніжанага атмасфернага ціску над Паўднёвай, Заходняй і часткова Цэнтральнай Азіяй з цэнтрам над Іранскім нагор’ем; часцей назіраецца летам. Абумоўлена моцным летнім награваннем мацерыка.
Азиатский антициклон, Сибирский антициклон — Азіяцкі анти­циклон, Сібірскі антициклон, вобласць высокага атмасфернага ціску над Паўночнай, Сярэдняй І Цэнтральнай Азіяй; назіраецца галоўным чынам зімой у выніку моцнага ахаладжэння ўнутрымацерыковых раёнаў
Азиатский муссон — азіяцкі мусон, зімовы паўночна-ўсходні і летні паўднёва-заходні мусон на поўначы Індыйскага акіяна.
Азимут — азімут, вугал паміж напрамкам на поўнач і напрамкам на вызначаемы прадмет Вымяраецца па ходу гадзіннікавай стрэлкі ў градусах ад 0 да 360. Адрозніваюць сапраўдны (геаграфічны) А. і магнітны А. Сапраўдны А.— вугал паміж паўночным напрамкам сапраўднага (геаграфічнага) мерыдыяна і напрамкам на вызначаемы прадмет Па картах вымяраюць сапраўдныя А. Магнітны А.— вугал паміж паўночным напрамкам магнітнага мерыдыяна і напрамкам на дадзены прадмет Магнітны А. вызначаецца з дапамогай компаса (паўночны канец магнітнай стрэлкі паказвае паўночны напрамак магнітнага ме­рыдыяна)
Азональная растительность — азанальная расліннасць, расліннасць, якая не ўтварае самастойнай зоны, аднак сустракаецца як уключэнне сярод занальнай расліннасці (напрыклад, заліўныя лугі і тугайныя зараснікі ў пустынях)
Азональность — азанальнасць, распаўсюджанне якога-небудзь геаграфічнага аб’екта ці з’явы без сувязі з занальнымі асаблівасцямі дадзенай тэрыторыі. Звычайна А. абумоўлена геалагічнай структурай, асаблівасцямі літалогіі, тэктонікі, характарам рэльефу і іншымі эндагеннымі фактарамі. Сумесна з занальнасцю вызначае асноўныя рысы прыроды тых ці іншых рэгіёнаў.
Азональные почвы — азанальныя глебы, глебы са слаба выражанымі рысамі занальнага глебаўтварэння. Часта ўяўляюць сабой пераходныя ўтварэнні паміж глебамі і горнымі пародамі, якія захоўваюць свае ўласцівасці ў розных прыродных зонах (напрыклад, глебы камяністых схілаў і рачных пойм)
Азорский антициклон — Азорскі антыцыклон, субтрапічная вобласць высокага атмасфернага ціску над Атлантычным акіянам з цэнтрам не­далёка ад Азорскіх астравоў Асабліва яскрава выражана летам.
Айсберги, ледяные горы — айсбергі, ледзяныя горы, вялікія глыбы мацерыковага лёду, якія плаваюць у акіяне, моры. Утвараюцца шляхам абломвання канцоў ледавікоў сушы, што спускаюцца ў ваду. Даўжыня А. звычайна да 1,5 км (сустракаюцца да 100 км І больш), вышыня над паверхняй вады 70—100 м (іншы раз да 300 і нават 500 м), асноўная частка (5Д) — знаходзіцца над вадой. А. у Сусветны акіян пастаўляюцца ў асноўным ледавікамі Антарктыды, Грэнландыі, Канадскага Арктычнага архіпелага. Небяспечныя для мараплавання; могуць служыць крыніцай прэснай вады для чалавека.
Аквакультура — аквакультура, прамысловае вырошчванне карысных арганізмаў у водным асяроддзі. Асноўныя аб’екты А.— жывёлы, расліны (даюць амаль 100 % здабываемых вустрыц, звыш 80 % мідый, 30 % марскога грабянька)
Акватория — акваторыя, прастора вадаёма або яго частка ў нату­ральных, штучных або ўмоўных граніцах (напр., А. мора, возера, бух­ты, порта і г. д.).
Акклиматизация — акліматызацыя, прыстасаванне жывых арганізмаў да новых умоў існавання, у тым ліку да новых біяцэнозаў, а таксама комплекс мерапрыемстваў па рассяленню відаў у новыя месцы жыхарства. А. садзейнічае ўзбагачэнню мясцовай флоры і фауны, але патрабуе дасканалага навуковага абгрунтавання, інакш здольна на­неси! экалагічную і гаспадарчую шкоду.
Аккумулятивные равнины — акумулятыўныя раўніны, раўніны, створаныя ў выніку працяглага назапашвання асадкавах тоўшчаў у буйных паніжэннях рэльефу (Вялікая Кітайская раўніна, ІндаГангская, Месапатамская, Паданская нізіны і інш.). Адрозніваюць А. р.: алювіяльныя (утвораны наносамі і адкладамі рэк), азёрныя (узніклі на месцы былых азёр), ледавіковыя (утвораны наносам! ледавікоў і іх расталых вод) і інш.
Аккумулятивные формы рельефа — акумулятыўныя формы рэльефу, формы рэльефу зямной паверхні, якія ўтвараюцца ў выніку назапаш­вання (акумуляцыі) марскіх, рачных, азёрных, ледавіковых, золавых і другіх адкладаў, прадуктаў вывяржэння вулканаў (попелу, лаў і інш.) Гэта акумулятыўныя раўніны, марэнныя грады, барханы, камы, друмліны, падводныя берагавыя валы, марскія раўніны і іншыя формы рэльефу
Аккумулятивный берег — акумулятыўны бераг, наступаючы бераг (акіяна, мора, возера, вадасховішча), складзены наносамі, якія прыносяцца хвалямі і прыбоем.
Аккумуляция горных пород, осадконакопление — акумуляцыя гор­ных парод, асадканазапашванне, назапашванне рыхлых мінеральных і арганічных адкладаў у буйных паніжэннях рэльефу. Вядзе да ўтварэння асадкавых горных парод і акумулятыўных раўнін. На Беларус! ў антрапагене актыўна адбывалася ледавіковая акумуляцыя, у выніку якой узнік сучасны рэльеф.
Акультурные ландшафты — акультурныя ландшафты, антрапа-
генныя ландшафты, якія стварыліся ў выніку нерацыянальнага ўмяшання чалавека ў прыроду і страцілі ў сувязі з гэтым здольнасць выконваць функцыі па ўзнаўленню здаровага асяроддзя.
Аласы — аласы, плоскія, акруглай формы паніжэнні на паверхні сушы ад дзесяткаў метраў да некалькіх кіламетраў у дыяметры. Утвараюцца шляхам раставання шматгадовай мерзлаты і прасадкі грунту. Пакрыты лугава-стэпавай расліннасцю, іншы раз маюць астаткавыя азёры. Распаўсюджаны ў Якуціі.
Алеврит — алеўрыт, рыхлая дробнаабломкавая асадкавая парода, якая складаецца з мінеральнага зерня (кварц, палявы шпат, слюда і інш.), памерам 0,01—0,1 мм (па іншых класіфікацыях — 0,005— 0,05 мм).
Алеутская депрессия — Алеуцкая дэпрэсія, вобласць нізкага атмасфернага ціску над паўночнай часткай Ціхага акіяна з цэнтрам неда­лёка ад Алеуцкіх астравоў; назіраецца галоўным чынам зімой.
Аллотрофное озеро — алатрофнае возера, возера, вада якога (у адрозненне ад аўтатрофнага возера) атрымлівае ў значнай колькасці біягенныя, мінеральныя і арганічныя рэчывы з вадазбору.
Аллохоры — алахоры, расліны, якія распаўсюджваюцца ветрам, вадой, жывёламі або чалавекам 1 сілай уласнай вагі.
Аллювиальные равнины — алювіяльныя раўніны, раўніны, якія ўтвараюцца ў выніку акумуляцыйнай дзейнасці вялікіх рэк на месцы значных апусканняў зямной кары (Вялікая Кітайская раўніна, Паданская раўніна і інш.). Складзены алювіем магутнасцю ў дзесяткі (радзей — сотні) метраў.
Аллювий, аллювиальные отложения — алювій, алювіяльныя адклады, адклады рэчышчавых водных патокаў (рэк, ручаёў). Прадстаўлены пяскамі, супесямі, суглінкамі, глінамі, жвірам, галькай, валунамі. Складаюць поймы і тэрасы рэк, алювіяльныя раўніны.
Алмаз — алмаз, самы цвёрды мінерал, чысты крысталічны вуглярод. Бясколерны або мае сіні, жоўты, буры, чорны колер. 3 празрыстых бясколерных алмазаў вырабляюць дарагія ўпрыгожанні (брыльянты). А. шырока выкарыстоўваюцца для вырабу звышцвёрдых буравых і рэжучых прылад. Самыя буйныя месцараджэнні А. знаходзяцца ў краінах Паўднёвай, Цэнтральнай і Заходняй Афрыкі (ПАР, Заір, Гана і інш.). У цяперашні час вырабляюць і штучныя А., якія па цвёрдасці не ўступаюць прыродным.
Алунит — алуніт, мінерал, адзін з відаў алюмініевай руды. Змяшчае каля 20 % гліназёму. Пры комплексная перапрацоўцы А., апрача гліназёму, атрымліваюць калійныя ўгнаенні, соду, серную кіслату. Месцараджэнні А. вядомы ў Расіі, Азербайджане, ЗША, Кітаі, Аўстраліі і іншых краінах.
Альбедо — альбеда, адносіны адбітай сонечнай радыяцыі да прыходзячай, выражаныя ў працэнтах. Альбеда 3. як планеты — каля 40%.
Альпийская растительность — альпійская расліннасць, тып высакагорнай расліннасці, распаўсюджаны ў альпійскім поясе гор. Расліны большай часткай нізкарослыя, прыземістыя, многія маюць яркія кветкі. Альпійскія лугі з перавагай дзірваністых злакаў — тыповыя фітацэнозы. А. р. характэрна для Альпаў, Каўказа, часткова для Алтая, ЦяньШаня, Гімалаяў і інш.
Альпийская складчатость — альпійская складкаватасць, гораўтварэнне ў кайназойскую эру геалагічнай гісторыі Зямлі. У А. с. утварыліся горы Альпійска-Гімалайскага складкаватага пояса (Атлас, Пірэнеі, Альпы, Апеніны, Карпаты, Стара Планіна, Крымскія, Каўказ, горы Малаазіяцкага, Армянскага і Іранскага нагор’яў, Капетдаг, Памір, Гімалаі і інш.) і Ціхаакіянскага (Каракскі хрыбет, горы Камчаткі, Сахаліна, Новай Гвінеі, Новай Зеландыі, часткова Кардыльеры і Анды).