Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Влажные экваториальные леса — вільготныя экватарыяльныя лясы, природная зона экватарыяльнага пояса. Распаўсюджаны ў Амазонскай нізіне, на ўзбярэжжы Гвінейскага заліва, у катлавіне Конга, Паўднёва-Усходняй Азіі (Філіпінскія і Малайскія a-вы). Клімат экватарыяльны, з пастаянна высокімі тэмпературамі і багатымі ападкамі на працягу ўсяго года. Лясы пастаянна вільготныя, вечназялёныя, густыя і цяжкапраходныя, з бесперапынным развіццём расліннасці на працягу ўсяго года і выключна разнастайным відавым саставам дрэў. Глебы чырвона-жоўтыя фералітныя. Жывёльны свет прадстаўлены малпамі і іншымі млекакормячымі, змеямі, птушкамі, насякомымі.
Влажный климат — вільготны клімат, клімат, у якім ападкі перавышаюць выпарэнне. Пры В. к. звычайна расце лясная расліннасць.
Внетропические муссоны — пазатрапічныя мусоны, мусоны ва ўмераных і палярных шыротах. Утвараюцца ў выніку рознага награвання мацерыкоў і акіянаў і сезоннага адрознення атмасфернага ціску над імі. Зімовы мусон дзьме з ахалоджанай сушы на мора, нясе сухое кантыненгальнае паветра і малавоблачнае надвор’е, летні накіраваны з мо­ра на нагрэтую сушу, нясе вільготнае марское паветра і багатыя ападкі. Асабліва добра П. м. выражаны на Далёкім Усходзе Расіі, у ПаўночнаУсходнім Кітаі, Карэі і Японіі (тут суседнічаюць самы вялікі мацярык Еўразія і самы вялікі акіян Ціхі). Далёкаўсходнія мусоны — паўднёвыя і паўднёва-ўсходнія вятры летам, паўночныя і паўночна-заходнія зімой.
Внетропические циклоны — пазатрапічныя цыклоны, цыклоны, якія ўзнікаюць ва ўмераных і палярных шыротах. Развіваюцца часцей усяго на палярным і арктычным (антарктычным) атмасферных франтах, у паласе паміж 40—60° пн. і пд. ш. у кожным паўшар’і. Дасягаюць у папярочніку 1000—3000 км, перамяшчаюцца з захаду на ўсход са скорасцю 30—40 км/г і адхіляюцца пры руху да больш высокіх шырот. Выклікаюць утварэнне вялізных і магутных воблакаў і выпадзенне ападкаў. Вядуць да рэзкіх змяненняў надвор’я (змена напрамкаў вятроў, ападкі, пацяпленні і пахаладанні).
Внешние процессы — знешнія працэсы, працэсы на зямной паверхні, выкліканыя ў асноўным прамянёвай энергіяй Сонца, г. зн. энергетычнай крыніцай, якая знаходзіцца па-за межамі нашай планеты. Адсюль назва. Супрацьпастаўляюцца ўнутраным працэсам, крыніца энергіі якіх ляжыць унутры самой нашай планеты. Да 3. п. адносіцца выветрыванне, работа цякучых і надземных вод, ледавікоў, мора, ветру, жывых арганізмаў і інш.
Внешняя среда — знешняе асяроддзе, сілы, з’явы і аб’екты абіятычнага, біятычнага, а таксама антрапагеннага асяроддзя, якія знаходзяцца звонку пэўнага аб’екта ці суб’екта, аднак не абавязкова з ім канкрэтна кантактуюць. У адносінах да чалавека 3. а. можа разглядацца як усе акаляючыя яго сілы, з’явы і аб’екты і прыроднага, І сацыяльнага асяроддзя.
Внутреннее питание ледника — унутранае жыўленне ледавіка, паў-
торнае замярзаине талай вады ў тоўшчы фірны (зярністага снегу) і лёду; залежыць ад тэмпературнага рэжыму ледавіка і тыпу лёдаўтварэння. 3 гідралагічнага пункту гледжання прадстаўляе сабой страту талай вады са сцёку.
Внутренние волны — унутраныя хвалі, вагальный рухі вады, якія ўзнікаюць на паверхні раздзелу слаёў вады рознай шчыльнасці. Вышыня іншы раз дасягае некалькіх дзесяткаў м. Скорасць іх распаўсюджання меней, а амплітуда болей, чым у паверхневых хваляў. Выклікаюцца рознымі працэсамі, якія адбываюцца на граніцах слаёў вады рознай шчыльнасці.
Внутренние моря — унутраныя моры, моры, якія глыбока ўразаюцца ў сушу і злучаюцца з акіянам або прылягаючым морам адным ці некалькімі пралівамі (моры Балтыйскае, Чорнае, Міжземнае, Чырвонае і інш.). Рэжым У. м. вызначаецца значным уздзеяннем сушы.
Внутренние процессы — унутраныя працэсы, працэсы на зямной паверхні, выкліканыя ўнутрыземнымі сіламі, у асноўным радыеактыўным цяплом Зямлі. Адсюль назва. Супрацьпастаўляюцца знешнім працэсам, энергетычная крыніца якіх (Сонца, сонечная радыяцыя) знаходзіцца за межамі нашай планеты. Да У. п. адносіцца гораўтварэнне, вулканізм, землетрасенні, векавыя ваганні зямной кары, разломы, расколы, метамарфізацыя горных парод і інш.
Внутриматериковое море — унутрымацерыковае мора, мора, якое глыбока ўдаецца ў сушу ў межах аднаго мацерыка (напрыклад, Азоўскае, Балтыйскае). Утвараецца ў выніку апускання сушы І яе затаплення водамі акіяна.
Внутритропическая зона конвергенции — унутрытрапічная зона канвергенцыі, зона зліцця (сыходжання) у атмасферы пасатаў Паўночнага і Паўднёвага паўшар’яў або пасату і мусону. Размешчана недалёка ад экватара (большую частку года на некалькі градусаў на поўнач ад яго); перамяшчаецца ў тое паўшар’е, у якім лета. Шырыня У. з. к. над сушай — некалькі соцень км, над акіянам —• некалькі дзесяткаў км. Характарызуецца высокімі тэмпературамі паветра, перавагай паніжанага атмасфернага ціску, слабымі пераменнымі вятрамі, частымі штылямі, моцнымі ўзыходзячымі плынямі паветра, магутнай воблачнасцю і шчодрымі ліўневымі ападкамі. Зблізку гэтай зоны ўтвараюцца большай часткай трапічныя цыклоны.
Вода — вада, хімічнаезлучэнневадародузкіслародам (НгО).Учыстым выглядзе бясколерная вадкасць без паху, смаку і колеру. На паверхні Зямлі сустракаецца ў трох агрэгатных станах (вадкім, цвёрдым і газападобным). Найбольшая шчыльнасць—1 г/см3 пры тэмпературы 3,98 °C. В,— галоўная частка гідрасферы. Утрымліваецца таксама ў паветры, уваходзіць у склад усіх жывых арганізмаў, а таксама многіх мінералаў і горных парод. У прыродных умовах заўсёды мае раствораныя солі, газы і арганічныя рэчывы.
Водная масса — водная маса, параўнальна вялікі аб’ём вады, які
адрозніваецца ад акаляючай воднай тоўшчы сваімі фізічнымі, хімічнымі і біялагічнымі ўласцівасцямі, набытымі ў пэўных раёнах акіянаў і мораў. Гэтыя ўласцівасці захоўваюцца пры перамяшчэнні В. м. за межамі вобласці яе ўтварэння. Адрозніваюць В. м. па раёну іх утварэння (палярныя, трапічныя, экватарыяльныя) і па глыбіні размяшчэння (паверхневыя, прамежкавыя, глыбінныя і прыдонныя), Па меры распаўсюджання з раёна фарміравання В. м. паступова трансфарміруюцца.
Водное сечение, поперечное сечение водного потока — воднае сячэнне, папярочнае сячэнне воднага патоку, сячэнне патоку, перпендыкулярнае раўнадзейнай скорасці патоку і абмежаванае папярочным профілем дна рэчышча і воднай паверхняй, а пры ледзяным покрыве — яго ніжняй паверхняй. Адрозніваюць жывое сячэнне (частка В. с., дзе назіраецца цячэнне вады) і мёртвае сячэнне (цячэнне вады адсутнічае).
Водные животные — водныя жывёлы, жывёлы, якія пастаянна жывуць у вадзе. Разам з воднымі раслінамі ўтвараюць групоўку гідрабіёнтаў
Водные объекты — водныя аб’екты, месцы сканцэнтравання паверхневых вод на зямным шары. Падраздзяляюцца на вадаёмы (моры, акіяны, азёры, вадасховішчы, сажалкі) і вадацёкі (рэкі і каналы) Да В. а. адносяцца таксама ледавікі, падземныя ваданосныя гарызонты.
Водные растения — водныя расліны, расліны, якія растуць у вадзе. Адрозніваюць гідрафіты (у вадзе толькі ніжняя частка раслін) і гідрабіёнты (у вадзе поўнасцю або большай часткай) Разам з воднымі жывёламі ўтвараюць групаўку гідрабіёнтаў
Водные ресурсы — водныя рэсурсы, воды рэк, азёр, вадасховішчаў, падземныя воды, што выкарыстоўваюцца ў гаспадарчай дзейнасці, адзін з відаў прыродных рэсурсаў. Да В. р. адносяцца таксама воды Сусветнага акіяна, запасы вады ў горных і палярных ледавіках, вадзяная пара атмасферы, глебавая вільгаць. Аднак у вузкім значэнні да В. р. адносяць толькі воды паверхневага і падземнага сцёку
Водный баланс — водны баланс, суадносіны за які-небудзь прамежак часу (год, месяц, дэкаду І г. д.) прыходу, расходу і акумуляцыі вады для рачнога басейна або ўчастка тэрыторыі, для возера, балота або другога аб’екта. Уліку падлягаюць атмасферныя ападкі, кандэнсацыя вільгаці, гарызантальны перанос І адкладанне снегу, паверхневы І падземны прыток, выпарэнне, змены запасаў вільгаці ў глебагрунтах.
Водный баланс Земли — водны баланс Зямлі, суадносіны колькасці вады, паступаючай на паверхню зямнога шара ў выглядзе ападкаў, і колькасці вады, якая выпараецца з паверхні сушы і Сусветнага акіяна за пэўны перыяд часу У сярэднім за год з акіянаў выпараецца колькасць вады, роўная колькасці выпаўшых на яго паверхню ападкаў плюс рачны сцёк. У сярэднім за шматгадовы перыяд гадавая сума ападкаў на зямным шары складае 1020 мм, выпарэнне з паверхні
Сусветнага акіяна роўна 880 мм, з сушы — 140 мм. В. б. 3,— колькаснае выражэнне вільгацезвароту на Зямлі.
Водный баланс снежного покрова — водны баланс снежнага покрыва, суадносіна і структура прыходнай і расходнай частак агульнага ўтрымання вільгаці ў снегавым покрыве ў перыяды яго раставання.
Водный кадастр — водны кадастр, сістэматызаваны звод звестак аб водных рэсурсах краіны. В. к. абагульняе матэрыялы гідралагічных назіранняў і даследаванняў і забяспечвае неабходнымі звесткамі навуковыя, праектныя і гаспадарчыя арганізацыі.
Водный режим почвы — водны рэжым глебы, адносна ўстойлівае спалучэнне працэсаў паступлення вільгаці ў глебу (з атмасферных ападкаў, паверхневых і падземных вод), яе перамяшчэнне ў глебавай тоўшчы І расходу (выпарэнне, прасочванне ў падсцілаючую горную паро­ду, бакавы адцёк).
Водный режим рек и водоёмов — водны рэжым рэк і вадаёмаў, змяненне ў часе ўзроўняў і аб’ёмаў вады ў рэках, азёрах, вадасховішчах, балотах і ледавіках. Гадавы цыкл воднага рэжыму рэк дзеліцца на фазы: разводдзе, межань (летняя і зімовая), паводка.
Водоворот — вір, водаварот, участак у водным патоку з вярчальным рухам вады. Узнікае ў выніку рэзкага расшырэння рэчышча, абцякання водным патокам выступаў берага, зліцця двух патокаў Можа быць пастаянным або часовым, напрыклад, у разводдзе.
Водоём — вадаём, пастаянны або часовы збор бяссцёкавых або з замаруджаным сцёкам вод у натуральных (азёры) або штучных (вадасховішчы, сажалкі) паглыбленнях зямной паверхні. Водная маса і катлавіна В. прадстаўляюць сабой адзіны прыродны комплекс. У шырокім разуменні — моры і акіяны.
Водонепроницаемые горные породы, водоупорные горные породы — воданепранікальныя горныя пароды, водатрывалыя горныя пароды, горныя пароды, якія практычна не прапускаюць ваду (гліна, граніт, пясчанік, гліністы сланец, іншыя шчыльныя пароды без трэшчын, мёрз­лый пароды). Утвараюць водатрывалыя (воданепранікальныя) слаі.