• Газеты, часопісы і г.д.
  • Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

    Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 367с.
    Мінск 1994
    120.39 МБ
    116.83 МБ
    Бассейн реки (озера) — басейн ракі (возера), тэрыторыя, з якой рака, рачная сістэма (возера) збірае ваду. Часта называюць вадазборам. Аддзяляецца ад іншых басейнаў водападзеламі. Самыя буйныя басейны маюць рэкі Амазонка (7,2 млн км2), Конга (3,7 млн км2) і Місісіпі (3,2 млн км2); у Беларусі — Днепр з Прыпяццю.
    Батиаль, батиальная зона — батыяль, батыяльная зона, зона ў акіяне паміж сублітараллю і абісаллю, прыкладна адпавядае мацерыковаму схілу (глыбіні ад 200 да 3000 м). Характарызуецца слабай асвет-
    ленасцю, нязначнымі ваганнямі тэмпературы і салёнасці вады. Пераважаюць разнастайныя прадстаўнікі заабентасу, многа рыб, раслінны свет бедны.
    Батиальные отложения — батыяльныя адклады, адклады прамежнай вобласці (батыялі) паміж шэльфам і ложам акіяна; умерана глыбакаводныя адклады, якія ўтварыліся на мацерыковым схіле на глыбінях ад 200 да 3000 м. Прадстаўлены галоўным чынам тэрыгеннымі асадкамі і іламі.
    Батиграфическая кривая — батыграфічная крывая, крывая адпаведнасці плошчы вадаёма і яго аб'ёму глыбіням ці вышынным адзнакам, што адлюстроўваюць розныя ўзроўні запаўнення вадаёма.
    Батиметрия — батыметрыя, вымярэнне глыбінь мораў і акіянаў спецыяльнымі акіяналагічнымі прыборамі (лот, рэхалот і інш.). На аснове дадзеных вымярэнняў складаюцца спецыяльныя батыметрычныя карты.
    Батискаф — батыскаф, самаходны апарат для даследавання глыбінь мораў і акіянаў; кіруецца даследчыкамі, якія знаходзяцца ў ім.
    Батисфера — батисфера, стальная камера для глыбакаводных даследаванняў мораў і акіянаў. Апускаецца з судна на стальным тросе.
    Батолит — баталіт, буйное інтрузіўнае цела (плошча звычайна звыш 200 км2) няправільных абрысаў, складзенае галоўным чынам гранітаідамі і залягаючае сярод асадкавых тоўшчаў складкаватых абласцей у яд­рах атыКлінорыяў.
    Бедленд, буквально дурные земли — бедленд, літаральна кепскія землі, землі якія звычайна непрыдатныя для земляробства, з моцна расчлененым цяжкапраходным рэльефам. Асабліва характэрны для перадгор’яў ці нізкагор’яў, складзеных рыхлымі гліністымі і сугліністымі пародамі. Б. уласцівы шматлікія разгалінаваныя яры, раздзеленыя вузкімі водападзеламі, часта ў форме зубцоў, пірамід, вострых грабянёў. Утвараюцца ў выніку дзейнасці часовых вадацёкаў ва ўмовах разрэджанай расліннасці. Узмацненню эрозіі садзейнічае няўмераны выпас. Б. распаўсюджаны ў многіх раёнах з засушлівым кліматам (напрыклад, у Сярэдняй Азіі, Казахстане, Арменіі).
    Безморозный период — безмарозны перыяд, прамежак часу паміж сярэднімі датамі апошняга замаразку вясной і першага восенню. (У Беларусі Б. п. ад 136 дзён на поўначы рэспублікі да 174 дзён на поўдні.)
    Белки, белогорьй — бялкі, белагор’і, горныя вяршыні і хрыбты, пакрытыя снегам нават летам. Тэрмін ужываецца галоўным чынам у Паўднёвай Сібіры (Алтай, Саяны), іншы раз у значэнні «ледавікі», «лапіна снегу».
    Белогорья — белагор’і, 1) тое ж, што Белки — бялкі; 2) вяршыні і схілы гор з агаленнямі белых горных парод, напрыклад вапнякоў, мергеляў, або пакрытыя белым імхом і лішайнікам.
    Бенталь — бенталь, зона вадаёма, населеная арганізмамі, якія жывуць на грунце або ў яго тоўшчы.
    Бентос, донная фауна — бентас, донная фауна, арганізмы, якія
    жывуць на дне і ў донных адкладах марскіх і мацерыковых вадаёмаў, галоўным чынам на мелкаводдзі. Важнае прамысловае значэнне маюць крэветкі, вустрыцы, амары, крабы, марскія грабяні і інш.
    Бенч — бенч, марская або азёрная тэраса, выпрацаваная абразіяй у карэнных пародах у падножжа берагавога уступа (кліфа).
    Бергштрйхй — бергштрыхі, рыскі на карце, якія ўказваюць паніжэнне схілу. Праводзяцца перпендыкулярна гарызанталям.
    Берег, береговая зона — бераг, берагавая зона, паласа ўзаемадзеяння паміж сушай і вадаёмам (акіянам, морам, возерам, вадасховішчам) або паміж сушай і вадацёкам (ракой, часовым рэчышчавым патокам) Складаецца з уласнага берага (яго надводнай часткі) і з падводнага берагавога схілу. Галоўныя фактары фарміравання Б.— хвалі і хвалепрыбойны паток, а таксама рэчышчавы паток.
    Береговая линия — берагавая лінія, умоўная граніца паміж сушай і водным басейнам (морам, возерам). Паколькі ўзровень многіх вадаёмаў непастаянны, рэальная Б. л. знаходзіцца ў бесперапынным змяненні па прычыне хістання ўзроўню вады ў басейне пад уздзеяннем прыліваў і адліваў, згонна-нагонных з’яў і інш. Выдзяляюць таксама старажытную Б. л., якая знаходзіцца вышэй або ніжэй сучаснай зоны, прыбою; марфалагічна выяўляецца комплексам старажытных берагавых форм рэльефу (берагавых валоў і да т. п.).
    Береговая морена — берагавая марэна, марэна, якая ўтвараецца пры раставанні бакавых ускраін даліннага ледавіка ў гарах і працягваецца ўздоўж схілу даліны ў выглядзе грады або ступені. Іншы раз утвараецца некалькі Б. м., размешчаных адна над адной.
    Береговая равнина — берагавая раўніна, раўніна, што акружае з боку сушы берагавую зону. Прадстаўляе сабой або асушаную ўзбярэжную паласу мінулага дна, або мае акумуляцыйнае ці акумуляцыйнаабразійнае паходжанне; нярэдка тэрасіравана. Прыклад Б. р.— Прыкаспійская нізіна.
    Береговая полоса — берагавая паласа, паласа сушы, што прымыкае да воднага аб’екта; прызначана для забеспячэння патрэб водакарыстання і аховы вод. На водных шляхах, выкарыстоўваемых для суднаходства і сплаву лесу, устанаўліваецца шырынёй у 20 м ад узроўню вады. Усе работы ў межах Б. п. павінны забяспечваць захаванасць водна-транспартных збудаванняў і выключаць шкоднае ўздзеянне гаспадарчай дзейнасці на водныя і другія прыродныя аб’екты.
    Береговой вал — берагавы вал, акумуляцыйная форма рэльефу, утвораная хвалявай дзейнасцю мора або возера. Выцягнуты ўздоўж аднаўзроставай яму берагавой лініі. Складзены пяском, галькай, жвірам, ракушкавымі астанкамі. Б. в. валодае звычайна асіметрычным папярочным профілем з больш пакатымі схіламі, звернутымі да вадаёма.
    Береговой риф, окаймляющий риф — берагавы рыф, акаймляючы рыф, каралавае збудаванне, якое непасрэдна прымыкае да мацерыковай ці астраўной сушы. Уяўляе сабой узбярэжную водмель (часткова асуша-
    ецца ў адліў) з няроўнай ступеньчатай паверхняй. Б. р. паступова зніжаюцца ў бок акіяна.
    Береговые процессы — берагавыя працэсы, прыродныя працэсы, якія адбываюцца ў берагавой зоне пад уздзеяннем рухомай вады (хвалі, прыліўна-адліўныя і іншыя хістанні ўзроўню воднага басейна, цячэнні). Гэта абразія, перамяшчэнне, сціранне, сарціроўка і акумуляцыя наносаў. У выніку Б. п. адбываецца фарміраванне папярочнага профілю і контуру берага, узнікаюць абразійныя і акумуляцыйныя формы рэльефу берагавой зоны.
    Берегоукрепительные насаждения — берагаўмацавальныя насаджэнні, палосы дрэвавай, хмызняковай або травяністай расліннасці, якія створаны зноў або захаваліся па берагах вадаёмаў у мэтах прадухілення або спынення працэсаў берагавой эрозіі і абразіі. Замацоўваюць грунт, затрымліваюць змыў у рэкі і вадаёмы ўрадлівай глебы і ўгнаенняў, паляпшаюць умовы жыцця карысных жывёл, павышаюць санітарнааздараўленчыя і рэкрэацыйныя якасці прылягаючых да вадаёма тэрыторый і саміх водных аб’ектаў. У залежнасці ад рэльефу шырыня Б. н. устанаўліваецца ў 50—300 м. Найбольш эфектыўны комплексныя Б. н. з вербаў, хмызнякоў і густасцябловых травяністых мнагалетнікаў (чарот, асокі, далёкаўсходні рыс і інш.).
    Бермудский антициклон — Бермудскі антыцыклон, вобласць павышанага атмасфернага ціску над заходняй часткай Атлантычнага акіяна з цэнтрам паблізу Бермудскіх астравоў. ^’яўляецца заходнім адгалінаваннем Азорскага антыцыклону або самастойным утварэннем, якое існуе (у некаторых сінаптычных сітуацыях) нароўні з Азорскім антыцыклонам.
    Бессточная область, область внутреннего стока — бяссцёкавая воб­ласць, вобласць унутранага сцёку, як правіла, вобласць з засушлівым або сухім кліматам; не мае сцёку паверхневых вод у Сусветны акіян. Толькі буйныя рэкі, якія пачынаюцца ў вільготных абласцях, могуць перасякаць Б. в. і даносіць свае воды да мора (напрыклад, Ніл). Б. в. размяшчаюцца звычайна ўнутры мацерыкоў і займаюць 21 % плошчы сушы. У Еўразіі, напрыклад, Арала-Каспійская Б. в., з рэкамі Волгай, Уралам, Курой, Амудар'ёй і Сырдар’ёй, Каспійскім і Аральскім мораміазёрамі.
    Бессточные озёра — бяссцёкавыя азёры, азёры, якія не маюць паверхневага сцёку. Вада такіх азёр траціцца на выпарэнне і падземны сцёк і звычайна саланаватая ці салёная. Б. а. характэрны для раёнаў недастатковага ўвільгатнення і шматгадовай мерзлаты (напрыклад, для поўдня Заходняй Сібіры, Казахстана, Якуціі).
    Бессточный бассейн, бассейн внутреннего стока — бяссцёкавы басейн, басейн унутранага сцёку, басейн ракі ці возера, якія не маюць сцёку ў акіян, мора. Размяшчаюцца ў межах бяссцёкавых абласцей. Да Б. б. адносяцца басейны многіх азёр, якія ляжаць ва ўнутраных частках мацерыкоў з засушлівым і сухім кліматам (басейны Каспія, Арала, Балха-
    ша, Ісык-Куля ў Еўразіі, возера Чад у Афрыцы, Эйр у Аўстраліі, Ціцікака ў Паўднёвай Амерыцы, Вялікага Салёнага возера ў Паўночнай Амерыцы).
    Биогенные горные породы, органогенные горные породы — біягенныя горныя пароды, арганагенныя горныя пароды, асадкавыя пароды, якія складаюцца з прадуктаў жыццядзейнасці жывых арганізмаў (жывёл і раслін) або іх рэшткаў. Бываюць карбанатнымі (вапнякі і інш.), крамяністымі (дыятаміт і інш.), фасфатнымі (гуана і інш.). Сюды адносяцца таксама выкапнёвыя вугалі і гаручыя сланцы.
    Бйогеносфера — біягенасфера, сфера ўзнікнення жыцця, абалонка, у межах якой існуюць умовы для развіцця матэрыі ад неарганічных форм да з’яўлення жыцця. Б. іншы раз разглядаецца як сінонім геаграфічнай абалонкі на Зямлі і як яе магчымы аналаг на другіх планетах.
    Биогеография — біягеаграфія, навука аб заканамернасцях распаўсюджання біяцэнозаў і складаючых іх раслін, жывёл і мікраарганізмаў. Адносіцца да геаграфічных навук і навук аб біясферы. Б. -уключае: геаграфію мікраарганізмаў, геаграфію раслін, геаграфію раслінных суполак, геаграфію жывёл, геаграфію жывёльнага насельніцтва і агульную геаграфію арганізмаў.
    Биогеосфера — біягеасфера, абалонка зямнога шара, у якой сканцэнтравана жывое рэчыва планеты; размешчана на кантакце літасферы, прыземнага слоя атмасферы і гідрасферы. Б.— адзіная абалонка Зямлі, у якой магчымы пастаяннае знаходжанне і нармальная жыццядзейнасць чалавека.