Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Альпийские луга — альпійскія лугі, высакагорныя нізкатраўныя лугі, звычайна з дзірваністых злакаў і асокаў; расліны часта ў выглядзе падушак і разетак, многія — з вялікімі яркімі кветкамі (альпійскія ане­моны, казяльцы, горныя макі, прымулы, рададэндраны, цюльпаны і інш.). Распаўсюджаны ў альпійскі.м поясе гор умераных і субтрапічных шырот вышэй субальпійскіх лугоў і хмызнякоў (Альпы, Пірэнеі, Карпа­ты, Каўказ, горы Сярэдняй Азіі і інш.). Выкарыстоўваюцца як летнія горныя пашы.
Альпийский ледник — альпійскі ледавік, тып простых горна-далінных ледавікоў, якія спускаюцца за межы горнага цырка па адной даліне. Характарызуецца рэзка выражаным марфалагічным адасабленнем вобласці жыўлення (у межах увагнутай часткі ледавіковага цырка) і вобласці раставання (язык ледавіка). Асабліва характэрны для Альпаў, аднак сустракаюцца і ў іншых горных краінах (на Каўказе, Паміры, Цянь-Шані і інш.).
Альпийский пояс — альпійскі пояс, прыродны вышынны пояс у добра ўвільготненых тарах умераных і субтрапічных шырот. Размяшчаецца вышэй субальпійскага пояса. Клімат халодны, высакагорны, з моцнымі снегападамі (снежнае покрыва існуе на працягу большай часткі года), увільгатненне дастатковае пры добрым дрэнажы паверхні. Расліннасць горна-лугавая (нізкатраўныя лугі і зараснікі хмызнякоў) на горна-лугавых глебах. А. п. характэрны для Альпаў (адсюль назва), Пірэнеяў, Карпат, Каўказа, гор Сярэдняй Азіі і інш.
Альпийский рельеф, альпийские формы рельефа — альпійскі рэльеф, альпійскія формы рэльефу, тып рэльефу гор, ахопленых сучасным горным аледзяненнем або перенёсшим больш значнае аледзяненне ў чацвярцічны перыяд. Характарызуецца панаваннем фізічнага выветрывання, лёду і снегу, глыбокім і рэзкі.м расчляненнем, крутасцю і скалістасцю схілаў, вострымі пікамі, грабянямі, вяршынямі. А. р. характэрны Альпам (па імені гор атрымаў сваю назву), Каўказу, Паміру, Гімалаям і інш.
Алюминиевые руды — алюмініевыя руды, горныя пароды і мінера-
лы, якія служаць сыравінай для атрымання алюмінію. Якасць А. р. залежыць ад іх саставу, перш за ўсё ад працэнтнага ўтрымання гліназёму (АЬОз). Галоўныя А. р.— баксіты, нефеліты і алуніты.
Амбы — амбы, агульная назва плоскіх вяршынь Эфіопскага нагор’я ў Афрыцы. Вышыня да 4—4,5 тыс. м. Складзены гарызантальнымі пластамі горных парод і раздзяляюцца глыбокімі далінамі.
Андезит — андэзіт, эфузіўная сярэдняя цёмнаафарбаваная горная парода, якая складаецца з украпінаў сярэдняга плагіёклазу і іншых мінералаў і вулканічнага шкла. Разам з базальтамі ўтварае галоўную масу магматычных парод у многіх абласцях старажытнага і сучаснага вулканізму. Выкарыстоўваецца ў якасці будаўнічага каменю, кіслотатрывалага матэрыялу.
Анемометр — анемометр, прыбор для вызначэння скорасці (часам і напрамку) ветру.
Анероид — анероід, барометр, асноўнай часткай якога з’яўляецца металічная скрыначка, пазбаўленая паветра і вельмі адчувальная да змянення атмасфернага ціску. Дэфармацыі скрыначкі пры дапамозе нескладанай канструкцыі перадаюцца стрэлцы, якая і паказвае на шкале атмасферны ціск. Прылада градыруецца па ртутнаму барометру.
Антарктические воздушные массы, антарктический воздух — антарктычныя паветраныя масы, антарктычнае паветра, паветраныя ма­сы, якія ўтвараюцца над Антарктыдай; маюць вельмі нізкія тэмпературы, нязначную вільготнасць, высокую празрыстасць. Ад паветра ўмераных шырот Паўднёвага паўшар’я аддзяляюцца антарктычным фрон­там. Па сваіх уласцівасцях падобны да арктычнага паветра Паўночнага паўшар’я.
Антарктические пустыни, ледяные пустыни — антарктычныя пустыні, ледзяныя пустыні, прыродная зона антарктычнага пояса; ахоплівае Антарктыду, зблізку ляжачыя астравы і прылягаючыя акваторыі. Клімат антарктычны — самы суровы на Зямлі (ва ўнутраных раёнах мацерыка сярэдняя тэмпература паветра летам —25°, —35°, зімой —60°. —70°, ападкаў менш за 100 мм у год). Пануюць покрыўныя І шэльфавыя ледавікі. Расліннасць бедная (імхі, лішайнікі, водарасці, некалькі відаў кветкавых раслін); развіта галоўным чынам у антарктычных аазісах паблізу ўзбярэжжа (на свабодных ад лёду ўчастках) і не ўтварае самкнутага покрыва. У антарктычных водах жывуць кіты, цюлені, ры­бы; на ўзбярэжжы і астравах гняздзяцца пінгвіны, буравеснікі, паморнікі, бакланы.
Антарктический антициклон — Антарктычны антыцыклон, вобласць высокага атмасфернага ціску над Антарктыдай; існуе на працягу ўсяго года. Абумоўлена галоўным чынам нізкай тэмпературай ледзянога шчыта мацерыка.
Антарктический климат, климат антарктических пустынь — антаркгычны клімат, клімат антарктычных пустынь, клімат Антарктыды, са­мы халодны клімат Зямлі. Пануе кантынентальнае антарктычнае па-
ветра і антициклон. Тэмпературы нізкія на працягу ўсяго года (ва ўнутраных раёнах летам —25°, —35°, зімой —60°, —70°, абсалютны мінімум —89,2°, самая нізкая тэмпература на Зямлі) Слабый вятры ўнутры мацерыка І моцныя сцёкавыя вятры на яго ўскраінах. Колькасць ападкаў нязначная (ва ўнутраных раёнах — дзесяткі мм у год, для ўсяго мацерыка — 200 мм у год).
Антарктический пояс — антарктычны пояс, самы паўднёвы геаграфічны пояс Зямлі. Ахоплівае Антарктиду, бліжэйшыя астравы І прылягаючыя часткі акіянаў. Клімат антарктычны, самы халодны на планеце (сярэднія тэмпературы паветра ва ўнутраных раёнах мацерыка летам —25°, —35°, зімой —60°, —70°). Пояс заняты прыроднай зонай антарктычных пустынь.
Антарктический фронт — антарктычны фронт, атмасферны фронт паміж антарктычным паветрам і марскім паветрам умераных широт Паўднёвага паўшар’я. Размяшчаецца вакол Антарктиды над акіянам, звычайна паміж 60° і 63° пд. ш. Утварае некалькі галін, якія пастаянна мяняюць сваё становішча.
Антеклиза — антэкліза, адна з асноўных тэктанічных структур платформы, пакатае купалападобнае ўзвышэнне зямной кары з вы­ступам фундамента платформы (процілегласць сінеклізам), памерамі да некалькіх соцень км у папярочніку. Утвараецца ў выніку павольных падняццяў участкаў зямной кары, якія працягваюцца амаль без перапынку дзесяткі і сотні мільёнаў гадоў. Асадкавы чахол на купале А. невялікі, часам яго няма. На крылах А. да прылеглай сінеклізы магутнасць чахла павялічваецца.
Антиклиналь — антыкліналь, складка слаёў горных парод, накіраваная выпукласцю ўверх. У рэльефе звычайна адпавядае горнаму хрыбту. А. чаргуецца з супрацьлеглымі ім па форме выгінамі — сінкліналямі.
Антиклинальные долины — антыклінальныя даліны, рачныя даліны, якія цягнуцца ўздоўж скляпення антыкліналяў Скляпенні антыкліналяў звычайна моцна парушаны трэшчынамі і падвяргаюцца эрозіі (асабліва, калі яны складзены размываемымі пародамі), што палягчае ўтварэнне А. д.
Антиклинорий — антыклінорый, буйны, працягласцю ў дзесяткі і сотні км, складана пабудаваны падоўжны комплекс складак зямной кары. Характарызуецца агульным падняццем слаёў у цэнтральнай частцы, нярэдка наяўнасцю буйных інтрузіўных цел, развіццём на крылах зон насоўванняў. А. узнікае звычайна ў межах геасінклінальных сістэм у выніку працяглых падняццяў зямной кары (напрыклад, А. Вялікага Каўказа).
Антильский ураган — антыльскі ураган, трапічны цыклон у Атлантычным акіяне, які ўзнікае ў раёне Антыльскіх астравоў. У радзе выпадкаў дасягае Ісландыі і Скандынавіі. Сярэдняя паўторнасць А. у. складае 10 разоў у год, часцей усяго бываюць у верасні.
Антимуссон — антымусон, верхняя галіна мусоннай цыркуляцыі,
паветранае цячэнне над мусонам, супрацьлеглага яму напрамку. З’яўляецца часткай пануючага на гэтых вышынях занальнага (заходняга) патоку.
Антипассат, контрпассат — антыпасат, контрпасат, паветранае цячэнне над пасатам у верхний трапасферы і ніжняй стратасферы трапічных широт, якое мае пераважна заходні і паўднёва-заходні напрамак у Паўночным паўшар’і і паўночна-заходні — у Паўднёвым. Пачынаецца на вышыні 2—4 км у паласе 600—700 км ад экватара. А. лепей развіты ў Паўночным паўшар’і. Рэгулярных І бесперапынных А. не існуе.
Антициклоны — антициклоны, вобласці павышанага атмасфернага ціску з замкнутым! авальнымі ізабарамі і найбольшым ціскам у цэнтры. Характарызуюцца апусканнем І павольным расцяканнем паветра ад цэнтра А. да яго перыферыі (па ходу гадзіннікавай стрэлкі ў Паўночным паўшар’і і супраць'руху гадзіннікавай стрэлкі — у Паўднёвым). Часцей узнікаюць ва ўмераных і высокіх шыротах. Дасягаюць у папярочніку тысячи км, перамяшчаюцца з захаду на ўсход са скорасцю 30— 40 км/г, адхіляюцца пры руху да больш нізкіх шырот. Нярэдка А. прымаюць маларухомы, стацыянарны стан (напрыклад, антициклоны над мацерыкамі зімой, субтрапічныя антыцыклоны). А. па прычыне сыходных рухаў паветра нясуць яснае і сухое надвор’е (зімой з моцнымі маразамі, летам з высокімі тэмпературамі), са слабым! вятрамі і штылямі.
Антрацит — антрацыт, вугаль высокай ступені вуглефікацыі (метамарфізму). Змяшчае 94—98 % вугляроду; высокакаларыйны (звыш 34 МДж/кг, або 8100—8200 ккал/кг). Цвёрды, мае чорны колер з металічным бляскам. Утварае пласты рознай магутнасці. Энергетычная і тэхналагічная сыравіна. Найбольш значнымі агульнымі запасам! А. валодаюць ЗША, В’етнам і Паўднёвая Карэя.
Антропогенная нагрузка — антрапагенная нагрузка, велічыня прамога і апасродкаванага антрапагеннага ўздзеяння на прыроднае асяроддзе ў цэлым і асобныя яго кампаненты. Па падліках вучоных, у сучасны перыяд А. н. у цэлым на прыроднае асяроддзе ўзрастае двойчы праз кожныя 10—15 гадоў.
Антропогенная пустыня — антрапагенная пустыня, пустынная тэрыторыя, якая ўтварылася ў выніку ўздзеяння людзей на прыроду. Есць думка аб антрапагенным паходжанні існуючых пустынь.
Антропогенный ландшафт — антрапагенны ландшафт, геаграфічны ландшафт, створаны як у выніку мэтанакіраванай дзейнасці чалавека, так і ў ходзе ненаўмыснага змянення прыроднага ландшафту.
Антропогенный рельеф — антрапагенны рэльеф, сукупнасць форм рэльефу, створаных або значна змененых гаспадарчай дзейнасцю ча­лавека. Свядомае пераўтварэнне рэльефу адбываецца пры меліярацыі зямель (тэрасаванне і абвалоўванне схілаў, пабудова арашальнай і дрэнажнай сеткі), будаўніцтве (насыпы, дамбы, выемкі, каналы), рэкультывацыі парушаных ландшафтаў. Стыхійна ўзнікаючыя формы А. р. часта
ўтвараюцца ў выніку нерацыянальнага гаспадарання (яры, прасадкі пад горнымі выпрацоўкамі і інш.). Непажаданы, аднак часта непазбеж ны вынік некаторых відаў горных і будаўнічых работ — стварэнне ад валаў, кар’ераў, тэрыконаў.