Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Аэрокосмические методы изучения Земли — аэракасмічныя метады вывучэння Зямлі, сукупнасць метадаў даследавання і картаграфавання планеты ў цэлым, геаграфічных зон і рэгіёнаў, природных 1 сацыяльнаэканамічных аб’ектаў 1 з’яў з лятальных паветраных і касмічных апаратаў. Асноўныя з іх — фатаграфічныя, электронныя, геафізічныя і візу-
альныя. У А. м. в. 3. уваходзіць здымка зямной паверхні, апрацоўка і дэшыфраванне здымкаў.
Аэросъёмка — аэраздымка, здымка (фатаграфаванне) зямной паверхні з лятальных апаратаў у розных зонах спектра электрамагнітных хваль І з выкарыстаннем розных здымачных сістэм. Асноўны від —• аэрафотаздымка. Здымкі бываюць чорна-белыя, каляровыя І спектразанальныя.
Б
«Бабье лето» — «бабіна лета», перыяд сухота і цёплага надвор'я ў Еўропе, у тым ліку і ў Беларусі, Паўночнай Амерыцы (дзе называецца «індзейскім летам») у канцы верасня — пачатку кастрычніка. Звязаны з пераносам цёплага паветра па перыферыі антыцыклонаў, якія фарміруюцца ў тэты час года над цэнтральнымі абласцямі мацерыкоў. Бывае амаль штогод на працягу 1—3 тыдняў, часцей пасля працяглага халоднага і дажджлівага надвор’я.
Базальт — базальт, шырока распаўсюджаная магматычная горная парода звычайна цёмнага колеру. Мае хімічны састаў, блізкі да габра, аднак адрозніваецца тым, што ўтварылася пры застыванні магмы не на глыбіні, а на зямной паверхні. Не мае крышталічнай структуры, уласцівай для габра. Б. утвараюць велізарныя покрывы на сушы І на дне акіянаў: у Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, на паўвостраве Індастан, у Ціхім акіяне і інш.
«Базальтовый» слой — «базальтавы» слой, ніжні слой зямной кары, размешчаны паміж «гранітным» слоем і верхний мантыяй Зямлі. Складаецца, верагодна, з высокаметамарфізаваных парод асноўнага складу. Магутнасць «Б», с. вагаецца ад 5 да 35 км.
Базис аккумуляции — базіс акумуляцыі, паверхня, вышэй якой акумуляцыя адбывацца не можа і змяняецца дэнудацыяй.
Базис денудации, денудационный уровень — базіс дэнудацыі, дэнудацыйны ўзровень, ніжні ўзровень паверхні, да якога перамяшчаюцца (звальваюцца або змываюцца) абломкі і другія прадукты разбурэння горных парод на схіле. Звычайна адпавядае падэшве горнага схілу, дзе ўхілы паверхні рэзка памяншаюцца і адбываецца акумуляцыя знесенага зверху матэрыялу. Мясцовымі Б. д. могуць служыць вадацёк або вадаём, скальны астанец на паверхні схілу і іншыя перашкоды на шляху сыходнага пераносу прадуктаў выветрывання.
Базис оледенения — базіс аледзянення, ніжняя граніца магчымага спаўзання языкоў ледавікоў, адпавядаючая вышыні днішчаў далін у дадзеным горналедавіковым раёне.
Базис эрозии — базіс эрозіі, узровень вадаёма (возера, мора, галоўнай ракі), куды ўпадае рака. На гэтым узроўні вадацёк (рака, ручай)
траціць сваю сілу і не можа далей паглыбляць сваё ложа. Адрозніваюць: 1) агульны (галоўны) Б. э.— узровень Сусветнага акіяна (гэта канчатковы Б. э. для ўсіх рэк Зямлі); 2) мясцовыя Б. э.— азёры, месцы ўпа дзенчя прытокаў у галоўную раку.
Байкальская складчатость — байкальская складкаватасць, гораўтварэнне ў канцы пратэразою — пачатку палеазою. Да Б. с. адносяцца, напрыклад, горы Прыбайкалля, частка Саян, Ціманскі Краж і інш. Б. с. шырока праявілася на ўсіх мацерыках, асабліва ў Паўночнай Амерыцы, Афрьщы, Аўстраліі.
Баланс массы ледника — баланс масы ледавіка, суадносіны паміж назапашваннем (акумуляцыяй) ільду ў ледавіку і яго расходам (абляцыяй). Можа быць дадатным (пры перавазе акумуляцыі і павелічэнні ледавіка) або адмоўным (пры перавазе абляцыі і скарачэнні ледавіка).
Баланс снежного покрова — баланс снегавога покрыва, вынік працэсаў назапашвання І страты снегу, звычайна дадатны ў перыяд снеганазапашвання і адмоўны ў перыяд снегараставання І пры модных адлігах.
Балка — лагчына, сухая або з часовым вадацёкам даліна з плоскім дном і пакатымі, часта з хмызняком або лесам схіламі. Глыбіня Л.— да дзесяткаў м, шырыня — да 100 м, даўжыня — да 30 км. З’яўляецца канчатковай стадыяй развіцця яроў. У сувязі з паслабленнем свайго жыўлення яры спыняюць свой рост, іх схілы трацяць крутасць і зарастаюць. Л. найбольш характэрны для стэпавых і лесастэпавых раёнаў.
Банка — банка, асобна размешчаныя водмелі, утвораныя мясцовымі падняццямі марскога дна. Адрозніваюць наносныя, вулканічныя, тэктанічныя, каралавыя і інш. Б. Звычайна з’яўляюцца раёнамі рыбнага промыслу (Н’юфаўндлендская банка, Догербанка); прадстаўляюць небяспеку для суднаходства.
Бар — бар, перашкода, водмель. Адрозніваюць берагавы І прывусцевы Б. Берагавы Б.— вузкая, вьщягнутая ўздоўж берага наносная паласа сушы з пяску або ракушачніку, радзей — галькі, валуноў, якая аддзяляецца ад берагоў воднай прасторай — лагунай. Утвараецца ў выніку перамяшчэння наносаў да берага са дна мора. Прывусцевы Б.— пясчаны падводны вал у прыбярэжнай паласе марскога дна перад вусцем ракі. Утвараецца ў працэсе пераразмеркавання марскімі хвалямі цвёрдага рачнога сцёку, які адкладаецца перад вусцем ракі.
«Бараньи лбы» — «барановыя лбы», скалістыя выступы карэнных парод акруглай або авальнай формы, распаўсюджаныя ў раёнах старажытнага і сучаснага аледзянення (Скандынаўскі і Кольскі паўастравы, Карэлія). Уяўляюць сабой пагоркі вышынёй да 50 м, іх схілы, звернутыя ў бок, адкуль рухаўся ледавік, звычайна пакатыя, адпаліраваныя, з ледавіковымі драпінамі і шрамамі на паверхні; супрацьлеглыя схілы — больш крутыя, няроўныя. Арыенціроўка схілаў «Б. л.» — адзін з надзей-
ных індыкатараў руху старажытных ледавікоў. Трупы «Б. л.» утвараюць «кучаравыя скалы».
«Барашки» — «баранчыкі», грабяні хваль, якія ўтвараюць белую пену пры іх перакульванні. З’яўленне «Б.» на паверхні хваль назіраецца пры ўмераным (трох-чатырохбальным) хваляванні.
Баргузин — баргузін, мясцовы халодны ўсходні або паўночна-ўсходні вецер тыпу бары ў сярэдняй частЦы Байкала, які дзьме з боку даліны ракі Баргузін. Скорасць Б. звычайна меншаяза 20 м/с, працягласць меншая за суткі (часцей бывае ў начныя часы); самай вялікай сілы дасягае восенню.
Барисфера — барысфера, унутраная частка зямнога шара, якая складаецца з зямнога ядра і мантыі Зямлі. Іншы раз пад Б. разумеюць толькі ядро Зямлі.
Барит — барыт, мінерал, сульфат барыю. Утварае бясколерныя або светлаафарбаваныя крышталі, зярністыя і пласцінчатыя агрэгаты, канкрэцыі, зямлістыя масы і інш. Па паходжанню гідратэрмальны і гіпергенны. Галоўная руда барыю.
Барическая депрессия — барычная дэпрэсія, вобласць паніжанага атмасфернага ціску (цыклон, барычная лагчына).
Барическая ложбина — барычная лагчына, паласа паніжанага атмасфернага ціску. Размяшчаецца ў перыферыйнай частцы цыклону або паміж двума антыцыклонамі; звычайна без замкнутых ізабар. Тэрмін ужываецца таксама ў прымяненні да вялікай вобласці паніжанага ціску, якая ўключае некалькі цэнтраў з замкнутым; ізабарамі (напр., экватарыяльная дэпрэсія).
Барическая ступень, барометрическая ступень — барычная сту­пень, бараметрычная ступень, адлегласць па вертыкалі ў метрах, адпавядаючая змяненню атмасфернага ціску на 100 Па. 3 памяншэннем атмасфернага ціску І ростам тэмператур Б. с. павялічваецца (напр., на ўзроўні мора пры ціску ў 1000 гПа (Паскаль) І тэмпературы паветра 0 °C Б. с. адпавядае 8 м, а на вышыні 5 км, дзе атмасферны ціск зніжаецца прыкладна двойчы, блізка да 15 м).
Барические системы — барычныя сістэмы, сукупнасць вялікіх рухомых абласцей павышанага і паніжанага ціску ў барычным полі атмасферы Зямлі. Адрозніваюць Б. с. з замкнутым! ізабарамі (цыклоны і антыцыклоны) і Б. с. з незамкнутым! ізабарамі (барычныя лагчыны, грабяні высокага ціску і інш.). Памеры Б. с. параўнальны з памерамі асобных мацерыкоў і акіянаў або іх крупных частак.
Барический градиент — барычны градыент, паказчык, які характарызуе змяненне атмасфернага ціску над зямной паверхняй на адзінку адлегласці як па вертыкалі — вертыкальны градыент, так і па гарызанталі — гарызантальны градыент. Апошні вызначаецца ў напрамку, перпен­дикулярным ізабары.
Барическое поле — барычнае поле, прасторавае размеркаванне ціску ў атмасферы Зямлі, якое характарызуецца сістэмай ізабарычных
паверхняў. Б. п. Зямлі няспынна змяняецца, у сувязі з чым адбываецца змена паветраных цячэнняў.
Бароградиентное течение — бараградыентнае цячэнне, рух вады, які выкліканы нераўнамернасцю атмасфернага ціску над рознымі абласцямі мора (акіяна). Павелічэнне ціску атмасферы на 1 мбар выклікае паніжэнне ўзроўню прыкладна на 1 см і прыводзіць да перамяшчэння водных мае з дадзенага раёна ў суседнія.
Барометр — барометр, прылада для вымярэння атмасфернага ціску. Часцей за ўсё карыстаюцца ртутным барометрам і барометраманероідам.
Барханы — барханы, пясчаныя ўзгоркі ў пустынях, навеяныя вет­рам. Маюць форму сярпа ці паўмесяца. Характарызуюцца доўгім і пакатым наветраным схілам, падветраны — кароткі і стромкі. Вышыня Б.— ад 5—6 м (пустыні Сярэдняй Азіі) да 40 м (Сахара) і болей. Могуць перамяшчацца пад дзеяннем ветру, засыпаць палі, сады, паселішчы. Пры асваенні пустынь замацоўваюцца шляхам пасадкі раслін (джузгун, саксаул і інш.).
Барьерные рифы — бар'ерныя рыфы, каралавыя рыфы, якія знаходзяцца на некаторай адлегласці ад берагоў мацерыка ці вострава і аддзелены ад іх шырокай паласой вады (да дзесяткаў км). Шырыня Б. р.— сотні м. Самы буйны Б. р.— Вялікі Бар’ерны рыф каля ўсходніх берагоў Аўстраліі, даўжынёй звыш 2000 км.
Бассейн ледника — басейн ледавіка, тэрыторыя, якая ахоплівае ледавік з яго прытокамі, а таксама акаляючую прастору, з якой зносіцца снег і фірн на паверхню ледавіка.
Бассейн океана (моря) — басейн акіяна (мора), тэрыторыя, з якой рэкі збіраюць і нясуць воды ў дадзены акіян (мора). Абмяжоўваецца водападзеламі. Усе рэкі зямнога шара размяркоўваюцца паміж басейнамі чатырох акіянаў; частка сушы не мае сцёку ў акіян. Рачная сетка Беларусі належыць басейну Чорнага (58 % тэрыторыі) І Балтыйскага мораў (42 %).
Бассейн полезных ископаемых — басейн карысных выкапняў, замкнутая вобласць няспыннага або амаль няспыннага распаўсюджання пластавых, пераважна асадкавых карысных выкапняў. Гэта басейны нафтагазаносныя, вугальныя, саляныя, рудныя, надземных вод (напрыклад, Заходне-Сібірскі нафтагазаносны басейн, Данецкі каменнавугальны і інш ).