Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Бора — бара, халодны, парывісты вецер каля марскіх узбярэжжаў, які дзьме з сушы на мора праз невысокія горныя хрыбты, часцей за ўсё ў халодны перыяд года і выклікае значнае пахаладанне. Утвараецца пры вялікіх розніцах тэмператур і ціску на сушы І на моры, па абодва бакі горных хрыбтоў. Халоднае паветра сушы, пераваліўшы праз прыморскі хрыбет, пры апусканні мала награваецца па прычыне невялікай вышыні гор і накіроўваецца з вялікай сілай да мора, дзе пануе цёплае паветра. Дзьме Б. ад адных сутак да тыдня, прычыняе разбурэнні гарадам І партам. Назіраецца на Чорным моры каля Новарасійска, на Новай Зямлі і ў іншых раёнах.
Бореальный климат — барэальны клімат, клімат у межах умеранага пояса з добра акрэсленымі сезонам! года — снежнай зімой і адносна кароткім цёплым (іншы раз гарачым) летам. У раёнах з Б. к. пераважаюць ландшафты тайгі і змешаных лясоў.
Ботаническая география, фитогеография — батанічная геаграфія, фітагеаграфія, навука аб заканамернасцях геаграфічнага распаўсюджання расліннага покрыва ў сувязі з рэльефам, глебамі, кліматам і іншымі кампанентамі ландшафту. Уключае геаграфію раслін і геаграфію раслінных суполак.
Ботанические памятники природы — батанічныя помнікі прыроды, асобныя аб’екты расліннага покрыва і флоры (унікальныя дрэвы, суполкі раслін), якія маюць асаблівае навуковае, культурна-пазнавальнае, гістарычнае або эстэтычнае значэнне і ахоўваюцца ў сувязі з гэтым дзяржавай. У Беларусі да Б. п. п. належаць 19 старадаўніх паркаў, больш за 100 векавых і рэдкіх парод дрэў. Рэжым аховы Б. п. п. прадугледжвае захаванне ў натуральным стане саміх аб'ектаў, створаных вакол іх ахоўных зон і месцазнаходжання ў цэлым.
Ботанический заказник — батанічны заказнік, заказнік, створаны ў мэтах захавання або ўзнаўлення расліннага покрыва, тыповых або унікальных раслінных суполак, месцаў масавага росту лекавых раслін, а таксама рэдкіх, знікаючых і іншых каштоўных прадстаўнікоў флоры (у прыватнасці, занесеных у Чырвоную кнігу).
Ботанический резерват — батанічны рэзерват, ахоўваемы ўчастак тэрыторыі (з запаведным або заказным рэжымам), які выдзелены для захавання існуючага на ім расліннага покрыва або канкрэтных фларыстычных аб’ектаў (месцаў росту і папуляцыі рэдкіх, знікаючы'х, лекавых, асабліва каштоўных і іншых раслін).
Ботанический сад — батанічны сад, калекцыя раслін мясцовай і іншаземнай флоры, якая займае значную тэрыторыю адкрытага і закрытага грунту. Уключае дэндрарыі, участкі сістэматыкі, аранжарэі, экспазіцыі лекавых, харчовых, тэхнічных, ахоўваемых і іншых раслін. Прызначаны для правядзення навукова-даследчай і культурна-асветнай рабо­ты, а таксама прапаганды ведаў па прыродазнаўству і ахове прыроды. Б. с. адначасова з’яўляюцца аб’ектамі рэкрэацыі.
Брекчия — брэкчыя, буйнаабломкавая горная парода, якая складаецца са сцэментаваных вуглаватых абломкаў розных парод (памерам ад 10 мм і больш) і цэменту. Б. адрозніваюцца па генезісу (асадкавыя, вулканічныя, тэктанічныя, апоўзневыя і інш.) і памерах (глыбавыя — звыш 100 см, дробнаабломкавыя— 100—10 см і інш.).
Бризы — брызы, вятры каля берагоў мораў і вялікіх азёр, якія двойчы мяняюць свой напрамак на працягу сутак. Абумоўлены розніцамі тэмператур і атмасфернага ціску над сушай і вадой днём і ноччу. Дзённы Б. дзьме з мора (возера) на больш цёплую сушу, начны — з больш ахалоджанай сушы на мора. Захопліваюць параўнальна вузкую паласу ўзбярэжжа (да некалькіх дзесяткаў км). Асабліва добра выражаны ў тропіках, вядомы таксама ва ўмераных шыротах (напрыклад, на ўзбярэжжы Чорнага, Азоўскага, Каспійскага, Белага мораў, азёраў Ладажскага, Анежскага, Севана, Ісык-Куль і інш.).
Бровка — броўка, рэзкі пералом схілу, які аддзяляе вышэй размешчаную пакатую яго частку або гарызантальную паверхню (плато, рачной тэрасы і т. п.) ад размешчанага ніжэй больш крутога участка.
Бугристые пески, кустовые бугры — узгорыстыя пяскі, куставыя пагоркі, невялікія ўзгоркі пяскоў круглявай або падоўжанай формы вакол асобна размешчаных хмызнякоў. Адрозніваюць сыпучыя кучавыя пяскі і ўшчыльненыя пагоркі. Шырока распаўсюджаны ў пустынях Цэнтральнай Азіі.
Булгунняхн — булгуняхі, значныя па памерах узгоркі купалападобнай формы, якія ўзніклі пры прамярзанні моцна ўвільготненых горных парод і павелічэнні іх аб’ёму за кошт утварэння лёду. Пераважаючыя вышыні 1—2 м, максімальныя — 30—40 м (гідралакаліты). Сустракаюцца ў абласцях распаўсюджання шматгадовамёрзлых парод, галоўным чынам у зонах тундры і лесатундры, існуюць ад некалькіх месяцаў да некалькіх год.	„.
Буран — буран, мяцеліца (завіруха) пры моцным ветры і нізкай тэмпературы паветра. Тэрмін ужываецца галоўным чынам у стэпавых раёнах Сібіры І Казахстана.
Бурозёмы — буразёмы, трупа лясных глеб, якія не маюць у профілі асветленага элювіяльнага гарызонту (бурыя лясныя глебы і інш.).
Буруны — буруны, марскія хвалі, якія разбураюцца (у адрозненне ад прыбою) не каля самага берага, а на некаторай адлегласці ад яго або ў адкрытым моры, на водмелі або на рыфах.
Бурые'лесные почвы, бурозёмы — бурыя лясныя глебы, буразёмы, глебы зоны шыракалістых лясоў умеранага пояса Еўразіі і Паўночнай Амерыкі (Заходняя Еўропа, поўдзень Далёкага Усходу, паўночны ўсход Кітая, усход ЗША). Маюць камкаватую структуру, слаба раздзелены на глебавыя гарызонты, багатыя гліністымі часцінкамі, вокісламі жалеза, гумусам (да 8—10 %), кіслыя, афарбоўка бурая. У Паўднёвым паўшар’і (поўдзень Чылі, Тасманіі і Новай Зеландыі) сустракаюцца невялікімі ўчасткамі.
Бурые полупустынные почвы, бурые пустынно-степные почвы — бу­рыя паўпустынныя глебы, бурыя пустынна-стэпавыя глебы, глебы зоны паўпустынь умеранага пояса. Распаўсюджаны ва ўнутраных раёнах Еўразіі (ад нізоўяў Волгі да Паўночнага Кітая) і Паўночнай Амерыкі (найбольш сухія раўніны на поўдні Канады і поўначы ЗША). Утва­раюцца пад разрэджанай пустынна-стэпавай расліннасцю. Слаба раз­дзелены на глебавыя гарызонты, багатыя мінеральнымі солямі (карбанаты, сульфаты, хларыды), бедныя перагноем (0,5—2%); афарбоўка светла-бурая.
Бурый железняк — буры жалязняк, мінеральнае ўтварэнне, у склад якога ўваходзіць жалеза (30—50%), адзін з відаў жалезнай руды. Апрача жалеза, утрымлівае крэменязём, гліністыя рэчывы, марганец, ванадый і інш. Асноўныя месцараджэнні Б. ж. асадкавыя І выветрывання. Найбольш буйныя месцараджэнні — Керчанскае на Крымскім п-ве, Лісакоўскае ў Казахстане, Маяры на Кубе, Латарынгскае ў Францыі.
Бурый уголь — буры вугаль, від выкапнёвага вугалю. Адрозніваецца ад каменнага вугалю меншай цеплатворнай здольнасцю (5—6 тыс. ккал/кг), пры згаранні дае больш попелу. Вьікарыстоўваецца ў якасці паліва і як сыравіна для хімічнай прамысловасці. У Расіі значныя басейны Канска-Ачынскі і інш. У Беларусі разведана Жыткавіцкае месцараджэнне ў Гомельскай вобласці.
Буря, шторм — бура, шторм, вельмі моцны (звыш 20 м/с) працяглы вецер, які выклікае вялікія хваляванні на моры і разбурэнні на сушы. Б. звычайна звязана з праходжаннем атмасферных франтоў, глыбокіх цыклонаў або смерчаў. Моцны вецер з мяцеліцай і нізкімі тэмпературамі называецца буранам.	•
Бухта — бухта, невялікі заліў, адасоблены ад адкрытых вод часткамі берага або астравамі І захаваны ад вятроў (Новарасійская і Севастопальская Б. у Чорным моры). Зручныя месцы стаянкі суднаў.
в
Вади — вадзі, сухія эразійныя даліны ў пустынях Аравійскага паўвострава і Паўночнай Афрыкі. Іншы раз дасягаюць у даўжыню сотняў км, часта маюць крутыя схілы. Запаўняюцца вадой толькі пасля моцных ліўняў. Многія з іх лічацца рэліктавымі далінамі рэк, якія існавалі ва ўмовах больш вільготнага клімату, чым сучасны. В. звычайна заканчваюцца ў бяссцёкавых упадзінах. Сінонімы В.— уэд, крык, узбой (ужываюцца ў розных рэгіёнах).
Валдайская ледниковая эпоха (ледниковье) — валдайская ледавіковая эпоха (ледавікоўе), эпоха познечацвярцічнага аледзянення УсходнеЕўрапейскай раўніны, у час якога ледавікі даходзілі да сучаснага Валдайскага ўзвышша. Адпавядае па часе вюрмскаму і віслінскаму аледзяненням Заходняй Еўропы і віскансінскаму аледзяненню Паўночнай Амерыкі.
Валуны — валуны, акругленыя абло’мкі горных парод, якія могуць дасягаць значных памераў. На тэрыторыі Беларусі валуны маюць ледавіковае паходжанне. Яны засталіся з часоў старажытнага аледзянення І прынесены ледавіком з поўначы — са Скандынавіі, Фінляндыі і Карэліі. У межах рэспублікі яны пашыраны ў Паазер’і і ў раёнах Беларускай грады. Наяўнасць вялікай колькасці валуноў на палях і лугах стварае перашкоды для сельскагаспадарчых работ. Выкарыстоўваюцца для падмуркаў, на брук, для атрымання шчэбню.
Варзеа — варзея, ландшафты высокіх (6—18 м) рачных пойм у басейне ракі Амазонкі ў Бразіліі. Заліваецца вадой толькі ў самыя высокія паводкі. Развіваюцца звычайна высокія мнагаярусныя вільготныя вечназялёныя лясы, багатыя па відавому складу (асноўны раён лясных промыслаў).
Ватты — ваты, нізкая ўзбярэжная паласа марскога дна, якая заліваецца пры прыліве і асушаецца пры адліве; акумуляцыйная форма, якая ўтвараецца шляхам назапашвання дробнапясчаністых і ілістых наносаў. Расце ў шырыню і вышыню да таго часу, пакуль не ператворыцца ў паверхню, якая заліваецца вадой толькі пры самых высокіх (сізігійных) прылівах (маршы). В. распаўсюджаны на берагах Паўночнага, Белага, Баранцава, Ахоцкага, Берынгава мораў, на ўзбярэжжы Мексіканскага заліва і ў іншых месцах.
Вегетационный период — вегетацыйны перыяд, прамежак часу, на працягу якога адбываецца рост і развіццё раслін. Вызначаецца колькасцю дзён з сярэднясутачнымі тэмпературамі не ніжэйшымі -|-5 °C. На тэрыторыі Беларусі працягласць В. п. вагаецца ад 175—180 дзён на паўночным усходзе да 210 дзён на паўднёвым захадзе.
Велд — велд, выраўнаваныя або ўзгорыстыя ўзвышшы ў Паўднёвай Афрыцы, пакрытыя ксерафітнымі злакамі і хмызнякамі. Выкарыстоўваюцца галоўным чынам як пашы.
Великие географические открытия — Вялікія геаграфічныя адкрыц-
2	Рус.-бел. слоўнік.	33
ці, сукупнасць важнейших геаграфічных адкрыццяў, якія былі зроблены еўрапейскімі падарожнікамі ў сярэдзіне XV — сярэдзіне XVII ст. Буй­ный дасягненні належаць X. Калумбу (адкрыў у 1492 т. Америку), Васка да Гама (праклаў у 1497—1499 гг. марскі шлях з Еўропы ў Індыю), Ф. Магелану (ажыццявіў у 1519—1522 гг. першае кругасветнае плавание), а таксама рускім землепраходцам (арганізатары і ўдзельнікі падарожжаў у Сібір і на Далёкі Усход).