Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
116.83 МБ
Венд — венд, верхние падраздзяленне верхняга пратэразоя агульнай стратыграфічнай шкалы. Непасрэдна папярэднічае кембрыю. Характарызуецца багатым комплексам бесшкілетных жывёл (гідроідныя, меду­зы, чэрві, членістаногія і інш.) і розным мікрафітапланктонам. Ніжняя граніца мае ўзрост 650+29 млн гадоў (верхняя — каля 570 + 20 млн гадоў).
Верещатники, вересковые пустоши — верашчатнікі, верасковыя пустэчы, тып расліннасці з перавагай вечназялёных хмызнякоў і хмызнячкоў (галоўным чынам з сям’і верасовых) і мохава-лішайнікавым покры­вай на бедных пясчаных або тарфяністых глебах. Распаўсюджаны пераважна ва ўмераных шыротах, ва ўмовах халаднаватага і вільготнага клімату, галоўным чынам у прыбярэжных раёнах (узбярэжжа Паўночнага і Балтыйскага мораў і інш.). Часта з’яўляюцца другаснымі ўтварэннямі, якія фарміруюцца на месцы зведзеных лясоў і асушаных тарфянікаў.
Вертисоли — верцісолі, група цёмнаафарбаваных злітных глебаў, пераважна гліністых, з нізкім утрыманнем гумусу і глыбокім яго пранікненнем у глебавую тоўшчу. Рэакцыя нейтральная або слабашчолачная. В. фарміруюцца ў паніжэннях рэльефу ва ўмовах сухога клімату пры рэзкай змене сухога і вільготнага сезонаў года.
Верхняя мантия Земли — верхняя мантыя Зямлі, геасфера, размешчаная паміж зямной карой і ніжняй мантыяй Зямлі да глыбіні каля 900 км. Складзена, напэўна, гранатавымі перыдатытамі з дамешкай эклагіту. 3 ей цесна звязаны тэктанічныя рухі, магматызм, вулканізм і іншыя эндагенныя працэсы.
Верховодка — верхаводка, бліжэйшыя да зямной паверхні безнапор­ный падземныя воды, якія не маюць суцэльнага распаўсюджання. Перыядычна назапашваюцца галоўным чынам за лік інфільтрацыі атмасферных ці паверхневых вод, а затым знікаюць у выніку выпарэння 1 перацякання ў ніжнія гарызонты.
Верховые болота — верхавыя балоты, балоты, якія жывяцца ў асноўным атмасфернымі ападкамі. Маюць вялікі слой торфу (да 6—10 м і болей), звычайна выпуклую форму (цэнтральная частка балотнага масіву ўзвышаецца над ускраінамі на 3—4 м) і бедную расліннасць (у асноўным сфагнавыя імхі, якія растуць лепш у цэнтральнай частцы, а таксама падвей, багун, журавіны, нізкарослыя і чахлыя сосны, бярозы і інш.). Прадстаўляюць канечную стадыю развіцця балот, якія затым змяняюцца ўчасткамі лугавой ці лясной расліннасці. Займаюць вялікія плошчы
лясной зоны ўмеранага пояса (напрыклад, у Пячорскай нізіне і на Заходне-Сібірскай раўніне) і размяшчаюцца часцей за ўсё на плоскіх водападзелах. Торф В. б. выкарыстоўваецца звычайна як паліва, атаксама як угнаенне і сыравіна для хімічнай прамысловасці. В. б. сустракаюцца і ў Беларусь
Вершина — вяршыня, вышэйшы пункт або самая высокая частка якога-небудзь падняцця (узгорка, гары, горнага масіву ці хрыбта), адкуль мясцовасць зніжаецца ва ўсе бакі. Востраканцовыя вяршыні — пікі. Самая высокая В. зямнога шара — Джамалунгма (Эверэст) у Гімалаях (8848 м), у Беларусі — гара Дзяржынская (345 м) на Мінскім узвышшы.
Весеннее равноденствие — вясенняе раўнадзенства, момант часу, калі Сонца перасякае нябесны экватар пры руху з Паўднёвага паўшар’я ў Паўночнае (20 або 21 сакавіка). Лічыцца пачаткам астранамічнай вясны ў Паўночным паўшар’і.
Весна — вясна, пара года, пераходны перыяд паміж зімой і летам. У астранамічным разуменні — прамежак часу ад моманту вясенняга раўнадзенства да летняга сонцастаяння (з 20—21 сакавіка да 21 — 22 чэрвеня ў Паўночным паўшар’і, з 23 верасня да 22 снежня — у Паўднёвым). Звычайна вясеннімі месяцам! лічацца сакавік, красавік, май (у Паўночным паўшар'і); верасень, кастрычнік, лістапад (у Паўднёвым). Ва ўмераных шыротах, у тым ліку на тэрыторыі Беларусі, В. характарызуецца хуткім павышэннем (у гадавым ходзе) тэмпературы паветра, што суправаджаецца знікненнем снегавога покрыва, крыгаходам на рэках, сезонным! зменамі ў жыцці жывёл і раслін (пералёт птушак, разгортванне лістоў, цвіценне раслін і інш.).
Ветер — вецер, рух паветра над зямной паверхняй у гарызантальным напрамку. Выклікаецца нераўнамерным размеркаваннем атмасфернага ціску. Характарызуецца напрамкам і скорасцю. Напрамак устанаўліваецца па той старане гарызонту, адкуль дзьме вецер і вызначаецца пры дапамозе флюгера. Скорасць ветру прама прапарцыянальная рознасці атмасфернага ціску ў розных участках зямной паверхні, вымяраецца пры дапамозе флюгера 1 інш. прыладамі, выражаецца ў м/с, км/г і ў балах шкалы Бафорта. Па ўстойлівасці вятры бываюць пастаяннымі, пануючымі і пераменнымі. Нагляднае ўяўленне аб паўтаральнасці вятроў за пэўны перыяд часу на той ці іншай тэрыторыі дае ружа вятроў.
Ветровая эрозия почвы, дефляция — ветравая эрозія глебы, дэфляцыя, выдзіманне 1 разбурэнне глебы і падсцілаючых яе парод ветрам. Вядзе да зніжэння ўрадлівасці глебы або нават да поўнага разбурэння сухога глебавага покрыва. Выклікае пылавыя буры, механічнае забруджванне прыроднага асяроддзя. Штогод ад дэфляцыі траціцца каля 0,06 млрд т арганічнага рэчыва.
Ветровое течение — ветравое цячэнне, рух паверхневых вод акіянаў і мораў, які ўзнік у выніку дзеяння ветру на водную паверхню. Ахоплівае паверхневы слой вады да глыбіні каля 100 м.
Ветровые волны — ветравыя хвалі, вагальныя рухі вады, якія выклікаюцца энергіяй ветру пры яго непасрэдным уздзеянні на паверхню вады. Назіраюцца ў паверхневым слоі да глыбіні ў сярэднім 50—60 м. Вышыня В. х. у адкрытай частцы мора можа дасягаць 10 м і больш, у акіянах ад 13—18 м да 25 м, скорасць распаўсюджвання—да 14— 15 м/с.
Вечная мерзлота — вечная мерзлата, умоўны нявызначаны (няпэўны) тэрмін, які выкарыстоўваецца ў розных значэннях. Можа абазначаць: 1) з’яву працяглага ахалоджання горных парод верхний часткі зямной кары да нулявой тэмпературы; 2) слой ці вобласць распаўсюджання горных парод, якія доўгі час не растаюць; 3) горныя пароды, сцэментаваныя замерзшай у іх вільгаццю; яны называюцца шматгадовамерзлымі горнымі пародамі.
Вечнозелёные леса — вечназялёныя лясы, лясы, якія ўтвораны вечназялёнымі драўлянымі раслінамі. Растуць ва ўмовах вільготнага трапічнага і экватарыяльнага, субтрапічнага міжземнаморскага клімату і ва ўмераных шыротах (хвойныя лясы).
Вечнозелёные растения — вечназялёныя расліны, шматгадовыя расліны, пакрытыя зялёнымі лістамі на працягу ўсяго года (лісце мяняюць паступова). Распаўсюджаны пераважна ў трапічных шыротах з вільготным кліматам (лаўр, алеандр, масліна, магнолія і інш.), а таксама ў больш высокіх шыротах з умераным і халодным кліматам (хвойныя, апрача лістоўніцы, верасовыя і інш.).
Вечные снега — вечныя снягі, снягі 1 льды, якія ляжаць круглы год. У цёплых 1 ўмераных шыротах распаўсюджаны на вяршынях высокіх гор, у палярных — таксама і на нізінах.
Взброс — ускід, змяшчэнне горных парод па разлому, звязанае з падняццем аднаго блока зямной кары адносна другога.
Визуальные наблюдения — візуальныя назіранні, непасрэдныя назіранні вывучаемых з’яў і аб’ектаў (галоўным чынам прыродных), якія ажыццяўляюцца проста вокам або з дапамогай аптычных прыбораў (бінокль, тэлескоп), што павялічваюць зоркасць вачэй. Гэта найбольш просты і аператыўны спосаб назіранняў, аднак параўнальна малой дакладнасці.
Висконсинская ледниковая эпоха (ледниковье) — віскансінская ледавіковая эпоха (ледавікоўе), познеплейстацэнавая ледавіковая эпоха Паўночнай Амерыкі, пачалася звыш 70 тыс. гадоў назад. Супастаўляецца з вюрмскай ледавіковай эпохай (ледавікоўем) Еўропы.
Висячая долина — вісячая даліна, бакавая (рачная або ледавіковая) даліна, якая абрываецца ўступам да дна размешчанай ніжэй больш буйной (галоўнай) даліны. Часта ўтвараецца ў горных раёнах у выніку пераўглыблення дна галоўнай даліны інтэнсіўнай воднай эрозіяй або магутным ледавіком пры адставанні ўразання бакавых далін.
Висячий ледник — вісячы ледавік, горны ледавік, размешчаны на крутых схілах у слаба выражанай упадзіне; заканчваецца высока на 36
схіле і не дасягае падэшвы хрыбта. Для В. л. характэрны абвалы і ледавіковыя лавіны.
Вихрь — віхор, маса паветра, утвораная вярчальным рухам паветра (напрыклад, цыклон). Дыяметр В.— ад соцень і тысяч км да некалькіх метраў.
Влагооборот на Земле, круговорот воды — вільгацезварот на Зямлі, кругаварот вады, няспынны замкнуты працэс перамяшчэння вады ў атмасферы, гідрасферы І зямной кары, які адбываецца над уплывай сонечнай радыяцыі і ўздзеяннем сілы цяжару. Уключае выпарэнне вады з паверхні акіянаў, мораў, азёр, рэк і паверхні сушы, перанос вадзяной пары паветранымі плынямі, кандэнсацыю пары і выпадзенне ападкаў, перамяшчэнне вады на паверхні сушы, у тоўшчы зямной кары і ў вадаёмах. Колькасна выражаецца водным балансам Зямлі.
Влагосодержание воздуха — вільгацеўтрыманне паветра, утрыманне ў паветры вады ва ўсіх трох агрэгатных станах (вадкім, цвёрдым, парападобным).
Влажность воздуха — вільготнасць паветра, колькасць вадзяной па­ры ў паветры. Залежыць ад наяўнасці вады для выпарэння і тэмпературы паветра. В. п. выражаецца ў г/м3 ці працэнтах; вымяраецца гігрометрамі. Адрозніваюць максімальную, абсалютную і адносную В. п.
Влажность почвы — вільготнасць глебы, наяўнасць вільгаці ў глебе ў цвёрдым, вадкім і газападобным стане. Часта выражаецца ў мм воднага слупка, што зручна для параўнання з колькасцю выпаўшых ападкаў. Ад суадносін вільгаці і паветра ў глебе ў значнай ступені залежыць рост і развіццё раслін.
Влажные субтропические леса, влажные субтропики — вільготныя субтрапічныя лясы, вільготныя субтропікі, прыродная зона субтрапічнага пояса на ўсходзе мацерыкоў (паўднёвы ўсход ЗША, Бразіліі, Афрыкі, Аўстраліі, поўнач Індыі, поўдзень Карэі, Кітая, Японіі і інш.) Клімат субтрапічны вільготны (гарачае лета, цёплая зіма, гадавая сума ападкаў большая за 1000 мм; ападкі размяркоўваюцца раўнамерна на працягу года або выпадаюць у асноўным летам). Лясы густыя, вечназялёныя, з мноствам ліянаў і эпіфітаў, часта з дамешкай лістападных дрэў. Глебы чырваназёмы і жаўтазёмы.
Влажные тропические леса, тропические дождевые леса — вільготныя трапічныя лясы, трапічныя дажджавыя лясы, прыродная зона трапічнага пояса ва ўсходніх раёнах Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, Паўднёвай Афрыкі і Аўстраліі. Клімат трапічны, вільготны, з пастаянна высокімі тэмпературамі (сярэднямесячныя ад —1—18 да -1—28°) і багатымі, галоўным чынам летнімі, ападкамі (1000—2000 мм у год). Лясы пастаян­на або пераменна (сезонна) вільготныя, вечназялёныя або лістападнавечназялёныя, багатыя па відавому складу, падобныя да вільготных экватарыяльных лясоў. Глебы фералітныя, у асноўным чырвона-жоўтыя і чырвоныя. Жывёльны свет прадстаўлены малпамі, драпежнікамі, птушкамі, змеямі, насякомымі.