• Газеты, часопісы і г.д.
  • Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

    Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 367с.
    Мінск 1994
    120.39 МБ
    116.83 МБ
    Эрозия почвы — эрозія глебы, разбурэнне глебы цякучымі водамі І ветрам. Уласціва пераважна стэпавым і лесастэпавым раёнам з няўстойлівым або недастатковым увільгатненнем. Прыносіць вялікую шкоду сельскай гаспадарцы. Барацьба вядзецца шляхам правільнай апрацоўкі глебы, севазваротаў, полеахоўных лясных палое і .іншымі метадамі. На Беларусі агульная плошча эрадзіраваных і эразійных глеб каля 2,1 млн га.
    Эрратические валуны — эратычныя валуны, валуны якой-небудзь характэрнай горнай пароды, якія перанесены старажытным ледавіком на значную адлегласць (напрыклад, у Еўропе — са Скандынавіі) І складаюцца з парод, якія адсутнічаюць у месцах іх сучаснага знаходжання. Распаўсюджанне Э. в. дазваляе прасачыць шляхі іх руху ад месцаў карэннага залягання, якія адпавядаюць напрамку перамяшчэння старажытных ледавікоў.
    Эскеоы — эскеры, зборная назва акумуляцыйных форм рэльефу водналедавіковага паходжання. Утварыліся ў месцах дэградацыі мёртвага лёду Гэта озы, камы, камавыя і дэльтава-камавыя тэрасы і інш Э уласціва двухчленная будова: унізе — азёрна-ледавіковыя і флювія-гляцыяльныя асадкі (стужкавыя пяскі і гліны, жвір, галька і інш.), вышэй — ледавікова-рачныя (валунна-галечныя) адклады, якія адрозніваюцца ў цэлым большай буйнасцю матэрыялу. У замежнай заходнееўрапейскай літаратуры паняцце «Э.» часцей усяго ўжываецца як сінонім тэрміна «озы»
    Эспиналь, эспйнар — эспіналь, эспінар, суполкі субтрапічных і трапічных вечназялёных сухалюбівых калючых хмызнякоў у Аргенціне (пераважна на раўніне Гран-Чако), а таксама ў Андах на тэрыторьп Чылі. Утвараюць разрэджанае покрыва з розных кактусаў, акацый, празопісу і іншых хмызнякоў, сустракаюцца дрэвы кебрача, часам Э набывае выгляд рэдкалесся або гушчару. Э. звычайна разглядаецца як няпоўны паўднёва-амерыканскі аналаг раслінных суполак маквіс 1 чапараль.
    Эстуарий — эстуарый, аднарукаўнае, лейкападобнае вусце ракі, якое пашыраецца ў бок мора (вусці рэк Конга, Обі, Тэмзы, Сены і інш.); звычайна прылягаючая частка мора мае вялікія глыбіні, а рачныя наносы адносяцца марскімі цячэннямі. На паўночных рэках Расіі — Мезені, Пячоры, Обі і інш.— Э. называюцца губамі.
    Эталонный заповедник — эталонны запаведнік, запаведнік, дзе не праводзіцца ніякіх умяшанняў чалавека ў прыродныя працэсы.
    Этезйй — этэзіі, умераныя або моцныя ўстойлівыя пасатныя вятры паўночных румбаў, якія дзьмуць у бок Афрыкі над усходняй часткай Міжземнага мора і прылягаючай сушай. Звычайна адзначаюцца з красавіка па кастрычнік, найбольшай паўторнасці дасягаюць у летнія месяцы (у тэты перыяд зона пасатаў змяшчаецца на поўнач). Э. змяншаюць летнюю гарачыню ва ўзбярэжных раёнах Паўночнай Афрыкі.
    Эфемероиды — эфемероіды, шматгадовыя (у адрозненне ад эфемераў) расліны з кароткім перыядам вегетацыі; большую частку года праводзяць у стане спакою ў выглядзе клубняў, цыбулін, карэнішчаў. Характэрны найбольш для пустынь, паўпустынь і стэпаў. У Беларусі да Э. належаць, напрыклад, гусіная цыбуля жоўтая, метлюжок цыбульны, кураслеп казяльцовы.
    Эфемеры — эфемеры, аднагадовыя (у адрозненне ад эфемероідаў) расліны з кароткім перыядам вегетацыі (іншы раз 5—7 тыдняў) Уласцівы пераважна для пустынь, паўпустынь, дзе развіваюцца пасля дажджоў, і стэпаў. Да Э. у Беларусі належаць, напрыклад, вяснянка веснавая, мышахвоснік маленькі.
    Эффузивные горные породы, излившиеся горные породы — эфузіўныя горныя пароды, выліўныя горныя пароды, магматычныя пароды, якія ўтварыліся ў выніку вылівання на зямную паверхню лавы па трубкападобных каналах або трэшчынах і хуткага яе застывания
    Залягаюць у выглядзе вялікіх патокаў розных памераў і форм даўжынёй да некалькіх дзесяткаў км або покрываў плошчаю да некалькіх сотняў км2, складаюць вулканічныя конусы, купалы, шчыты і інш. Характэрна наяўнасць у пародзе вулканічнага шкла, парфіравых умацаванняў і дробназярністай асноўнай масы. Тэкстура порыстая, пузыристая. Да Э. г. п. належаць базальты, рыаліты, андэзіты і інш. На Беларусі найбольш пашыраны на паўднёвым захадзе і на крайнім паўднёвым усходзе.
    Эффузия — эфузія, працэс вылівання лавы па трубкападобных каналах і трэшчынах на паверхню Зямлі.
    Эхолот, звуковой лот — рэхалот, гукавы лот, прылада для вымярэння глыбінь. Р. пасылае гукавыя сігналы, якія дасягаюць дна і ўлоўлівае адбіты гук (рэха). Па часу праходжання гука да дна і назад і яго скорасці (1500 м/с) вызначаецца глыбіня. Прыбор можа аўтаматычна запісваць глыбіні пры руху карабля на спецыяльнай стужцы, прычым вымярэнні праводзяцца з вялікай хуткасцю (ад 5 да 500 раз у мінуту).
    ю
    Ювенильные воды — ювенільныя воды, падземныя воды, якія ўпершыню паступаюць з глыбінь Зямлі ў падземную гідрасферу. Утвараюцца ў выніку дэгазацыі рэчыва мантыі Зямлі пры развіцці працэсаў метамарфізму і магматызму. Пры паступленні ў зямную кару Ю. в. змешваюцца з падземнымі водамі іншага паходжання.
    Юго-восточный пассат — паўднёва-ўсходні пасат, пасат Паўднёвага паўшар’я. Асноўны напрамак руху паветра каля зямной паверхні — з паўднёвага ўсходу на паўночны захад.
    Южно-Американская депрессия — Паўднёва-Амерыканская дэпрэсія, вобласць паніжанага атмасфернага ціску над Паўднёвай Амерыкай у субтрапічных і трапічных шыротах. Праяўляецца ў летнія месяцы Паўднёвага паўшар’я, Існаванне П.-А. д. звязана з узмацненнем цыкланічнай дзейнасці над мацерыком у параўнанні з прылягаючымі часткамі Ціхага і Атлантычнага акіянаў.
    Южно-Атлантический антициклон, антициклон острова Святой Елены — Паўднёва-Атлантычны антыцыклон, антыцыклон вострава Свя­той Алены, вобласць павышанага атмасфернага ціску над паўднёвай часткай Атлантычнага акіяна ў субтрапічных і часткова трапічных шыротах. Цэнтр — зблізку вострава Святой Алены. Праяўляецца на працягу ўсяго года, аднак асабліва зімой Паўднёвага паўшар’я.
    Южно-Атлантическое течение — Паўднёва-Атлантычнае цячэнне, частка акіянічнага цячэння Заходніх Вятроў, якая праходзіць у паўднёвай частцы Атлантычнага акіяна.
    Южно-Африканская депрессия — Паўднёва-Афрыканская дэпрэсія, вобласць паніжанага атмасфернага ціску над Паўднёвай Афрыкай у
    трапічных I субтрапічных шыротах. Праяўляецца ў летнія месяцы Паўднёвага паўшар’я. Утварэнне П.-А. д. звязана з моцным награваннем сушы ў нізкіх широтах.,
    Южное океаническое кольцо — Паўднёвае акіянічнае кольца, воды Сусветнага акіяна, якія апаясваюць Паўднёвае паўшар’е Зямлі паміж Антарктыдай і паўднёвымі канцавымі часткамі Паўднёвай Амерыкі, Афрыкі і Аўстраліі. Асноўны перанос вод накіраваны на ўсход (Антарктычнае цыркумпалярнае цячэнне, або цячэнне Заходніх Вятроў)
    Южно-Индийский антициклон, антициклон острова Маврикий — Паўднёва-Індыйскі антициклон, антициклон вострава Маўрйкій, вобласць павышанага атмасфернага ціску над заходняй часткай Індыйскага акіяна ў субтрапічных і часткова трапічных шыротах з цэнтрам ля вострава Маўрыкій. Праяўляецца на працягу ўсяго года, аднак асабліва зімой Паўднёвага паўшар’я.
    Южно-Тихоокеанский антициклон, антициклон острова Пасхи — Паўднёва-Ціхаакіянскі антициклон, антициклон вострава Пасхі, вобласць павышанага атмасфернага ціску над паўднёвай часткай Ціхага акіяна ў субтрапічных і часткова трапічных шыротах, з цэнтрам зблізку вострава Пасхі. Праяўляецца на працягу ўсяго года, аднак асабліва зімой Паўднёвага паўшар’я.
    Южные и юго-западные циклоны — паўднёвыя і паўднёва-заходнія циклоны, циклоны, якія перамяшчаюцца з паўднёвага захаду на тэрыторыю Усходняй Еўропы, у Сярэднюю Азію, а таксама на ўзбярэжжа Далёкага Усходу Суправаджаюцца моцнымі вятрамі, зімой — снегападамі і мяцеліцамі, летам — багатымі ліўнямі і навальніцамі.
    Южные пассатные течения — Паўднёвыя пасатныя цячэнні, паверхневыя, накіраваныя на захад цячэнні Сусветнага акіяна. Выклікаюцца дзеяннем устойлівых паўднёва-ўсходніх пасатных вятроў. У Атлантычным і Ціхім акіянах размешчаны паміж 25° пд. ш. і 5° пн. ш., у Індыйскім — паміж 25 і 5° пд. ш. Шырыня да 2500 км, скорасць 10—50 см/с, расход 50—100 млн м3/с, тэмпература вады 22—28° С. П. п. ц. складаюць паўночны сектар субтрапічных кругаваротаў Паўднёвага паўшар’я і з’яўляюцца працягам: у Атлантычным акіяне — Бенгельскага, у Ціхім — Перуанскага, у Індыйскім — Заходне-Аўстралійскага цячэнняў.
    Юрский период, юра — юрскі перыяд, юра, другі перыяд мезазойскай эры. Пачаўся 195 млн гадоў таму і працягваўся 58 млн гадоў Для Ю. п. характэрны: магутная складкаватасць, разломы мацерыкоў, інтэнсіўны вулканізм, утварэнне сучасных акіянаў, гарачы, вільготны клімат, росквіт голанасенных раслін і паўзуноў, з’яўленне першых птушак, утварэнне каменных вуглёў, нафты, гаручых сланцаў, фасфарытаў
    я
    Ядро Земли — ядро Зямлі, цэнтральная частка Зямлі, размешчаная ніжэй мантыі. Радыус Я. 3. 3450 км, шчыльнасць рэчыва больш за 10 г/см3, ціск — 3,5 млн атмасфер, тэмпература 4000—5000 °C; мяркуюць, што складаецца з жалеза з дамешкамі крэмнію. Вонкавая частка Я. 3. знаходзіцца ў расплаўленым стане, унутраная — у цвёрдым. Рэчыва металізаванае, што выклікана частковым разбурэннем электрон­ных абалонак атамаў пад уплывам вялікіх ціску і тэмпературы.
    Ядро торнадо, ядро смерча — ядро тарнада, ядро смерчу, бязвоблачная прастора, якая акружана віхрам. У цэнтры яе атмасферны ціск намнога ніжэйшы, чым звонку.
    Яйла —яйла, плоскае бязлеснае вяршыннае плато Галоўнай (Паўднёвай) грады Крымскіх гор. Складаецца вапнякамі, у якіх развіты карставыя працэсы і формы рэльефу. Клімат вільготны, з халаднаватым летам І адносна цёплай, са снегавым покрывай зімой. Расліннасць — лугавая і лугава-стэпавая на горна-лугавых чарназёмнападобных глебах. Я. з даўніх часоў выкарыстоўваецца як летнія пашы. Часам Я. называюць усю паўднёвую граду Крымскіх гор.
    Янтарь — бурштын, янтар, мінерал з класа арганічных утварэнняў, застылая смала хвойных дрэў, што здабываецца ў якасці карыснага выкапня. Сустракаецца ў прыбярэжных пясках і глінах. Колер ад светлага да жоўта-бурага. Выкарыстоўваецца для вырабу ўпрыгожанняў, лакаў. Здабываецца, напрыклад, на ўзбярэжжы Балтыйскага мора ў Калінінградскай вобласці Расіі і Літве. На Беларусі найбольш перспектыўны на выяўленне Б. раён Палесся.
    Яр, крутояр — круча, абрыў, абрыў, круты бераг ракі, возера або круты схіл глыбокага яра. У Паўночным паўшар’і назіраецца часцей за ўсё каля правых берагоў рэк.