Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Щит, кристаллический щит — шчыт, крышталічны шчыт, велізарныя (не менш некалькіх соцень кіламетраў у папярочніку) падняцці крышталічнага фундамента платформы з выхадам яго на дзённую паверхню. Складаецца звычайна гранітамі, крышталічнымі сланцамі, гнейсамі, іншымі цвёрдымі крышталічнымі пародамі. Прыклады — Балтыйскі шчыт на паўночным захадзе Расіі і ў Фінляндыі, Алданскі і Анабарскі ў Сібіры. У межах Шч. распаўсюджаны багатыя радовішчы золата, марганцавых, жалезных і уранавых руд, алмазаў, руд рэдкіх металаў.
э
Эбуронское похолодание — эбуронскае пахаладанне, пахаладанне клімату ў плейстацэне на тэрыторыі Нідэрландаў. Супастаўляецца з раннімі стадыямі гюнцскага абледзянення Альпаў.
Эвгеосинклиналь — эўгеасінкліналь, унутраная, найбольш рухомая частка геасінклінальных сістэм. Развіваецца на акіянічнай кары.
Эворзия — эворзія, мясцовая эрозія ў рэчышчы хутка цякучай ракі, на марскіх берагах і ў днішчах ледавікоў. Адбываецца ў выніку прыдоннага вярчэння вертыкальна падаючай вады. Пры гэтым вадавароты выпрацоўваюць у скалістым ложы і на бартах ракі ямы і паглыбленні, якія называюцца «велічэзнымі катламі».
Эврйбйонты — эўрыбіёнты, жывёлы, расліны, якія здольны існаваць пры значных змяненнях умоў акаляючага асяроддзя. Напрыклад, арганізмы марской літаралі пераносяць рэгулярнае асушэнне ў час адліву. летам — моцнае праграванне, зімой — ахаладжэнне.
Эвригалинные животные — эўрыгалінныя жывёлы, водныя жывёлы якія здольны вытрымліваць значныя ваганні салёнасці вады. Да Э. ж належаць многія жывёлы літаралі, эстуарыяў рэк, саланаватых І салёных вадаёмаў, а таксама прахадныя рыбы. Супрацьпастаўляюцца стэнагалінным жывёлам.
Эвритермные животные — эўрытэрмныя жывёлы, жывёлы, якія здольны вытрымліваць значныя ваганні тэмпературы акаляючага асяроддзя Да Э. ж. адносіцца большасць наземных жывёл ва ўмераных шыротах. Супрацьпастауляюцца стэнатэрмным жывёлам.
Эвритопные организмы — эўрытопныя арганізмы, віды раслін і жы­вёл, якія жывуць у самых разнастайных месцах. Характарызуюцца шырокай экалагічнай валентнасцю. Арэалы іх вельмі шырокія. 3 жывёл да Э. а. адносяцца звычайны хамяк і звычайная палёўка, воўк, ліса і інш. Супрацьпастаўляюцца стэнатопным арганізмам.
Эврйфагй — эўрыфагі, усёедныя жывёлы, паліфагі (напрыклад, звычайны хамяк, які харчуецца пладамі, ягадамі, насеннем, зялёнымі часткамі раслін, насякомымі, дробнымі грызунамі). Супрацьпастау­ляюцца стэнафагам.
Эврихорные виды — эўрыхорныя віды, расліны і жывёлы. якія насяляюць розныя біятопы і валодаюць высокай экалагічнай валентнасцю.
Эвстатические колебания уровня моря — эўстатычныя ваганні ўзроўню мора, павольныя (векавыя) змяненні ўзроўню Сусветнага акіяна і звязаных з ім мораў. Выклікаюцца змяненнем колькасці вады ў акіяне ў выніку ўтварэння або раставання ледавіковых мае, а таксама змянення аб’ёму акіянічных упадзін.
Эдафические факторы — эдафічныя фактары, глебавыя фактары росту і развіцця раслін. Падзяляюцца на: 1) хімічныя — рэакцыя глебы, солевы рэжым, элементарны валавы склад глебы, абменная здольнасць і склад паглынутых катыёнаў; 2) фізічныя — водны, паветраны і цеплавы рэжым, шчыльнасць і магутнасць глебы, яе механічны склад, структура, афарбоўка і інш.; 3) біялагічныя — раслінныя і жывёльныя арганізмы, якія насяляюць глебу. У залежнасці ад Э. ф. выдзяляюцца спецыфічныя экалагічныя групы раслін — кальцафіты, псамафіты, літафіты і інш.
Эдафон — эдафон, сукупнасць арганізмаў. што жывуць у глебе.
Эдификаторы — эдыфікатары, віды раслін з моцна выражанай асяроддзеўтвараючай здольнасцю. Э. вызначаюць структуру і часткова відавы склад фітацэнозу (напрыклад, дрэвы ў лясных фітацэнозах, сфагнавыя і.мхі ў фітацэнозах сфагнавых балот).
Земское межледниковье — земскае міжледавікоўе, міжледавіковая эпоха, якая падзяляе сярэднеплейстацэнавую і познеплейстацэнавую ледавіковыя эпохі ў Заходняй Еўропе. Характарызавалася больш цёплым кліматам, чым сучасны. Супастаўляецца з мікулінскім міжледавікоўем Усходне-Еўрапейскай раўніны. рысвюрмскім міжледавікоўем Альпаў і сангаманскім міжледавікоўем у Паўночнай Амерыцы.
Эйлерианский ветер — эйлерыянскі вецер, паскораны прамалінейны pyx паветра пад дзеяннем сілы барычнага градиента і пры адсутнасці іншых сіл. Э. в. магчымы у свабоднай атмасферы над экватарам І зблізку ад яго, дзе гарызантальная складаючая адхі.іяючай сілы сутачнага вярчэння Зямлі роўна нулю, а трэнне паслаблена.
Экватор — экватар, умоўная лінія на паверхні зямнога шара, . якая размешчана на аднол,ькавай адлегласці ад геаграфічных полюсаў. Утвараецца ў выніку сячэння зямнога шара плоскасцю, якая праходзіць праз цэнтр Зямлі перпендикулярна да восі яе вярчэння. Даўжыня Э. звыш 40 000 км, 1° па даўгаце адпавядае 111,3 км. Э. дзеліць зямны шар на Паўночнае і Паўднёвае паўшар’і; на поўнач і поўдзень ад Э адлічваюцца геаграфічныя шыроты (ад 0° да 90°).
Экваториальная депрессия, экваториальная ложбина — экватарыяльная дэпрэсія, экватарыяльная лагчына, вобласць паніжанага атмасфернага ціску, якая працягваецца ўздоўж экватара да 5—10° пн. і пд. ш. Праяўляецца на працягу ўсяго года, некалькі змяшчаецца ў Паўночнае паўшар’е з красавіка па кастрычнік і ў Паўднёвае — з кастрычніка па красавік. Над моцна нагрэтымі мацерыкамі «летняга» паўшар’я ўтвараюцца адгалінаванні ад Э. д., якія распаўсюджваюцца да больш высокіх трапічных широт.
Экваториальное течение — экватарыяльнае цячэнне, 1) тое ж, што Пассатное течение — пасатнае цячэнне; 2) прыліўнае цячэнне, якое ўзнікае двойчы ў месяц, калі спадарожнік Зямлі — Месяц нерасякае плоскасць зямнога (геаграфічнага) экватара.
Экваториальные воздушные массы, экваториальный воздух — экватарыяльныя паветраныя масы, экватарыяльнае паветра, паветраныя масы, якія фарміруюцца ў экватарыяльных широтах. Адрозніваюцца высокімі тэмпературамі і вялікай вільготнасцю на працягу ўсяго года, ад трапічнага паветра аддзяляюцца трапічным атмасферным фронтам.
Экваториальные леса — экватарыяльныя лясы, тып вільготнага трапічнага лесу. Характарызуецца багаццем відавога складу (каля 50 відаў на 1 га) і яскрава выражанай бесперапыннасцю развіцця на працягу года.
Экваториальный климат, климат влажных экваториальных лесов — экватарыяльны клімат, клімат вільготных экватарыяльных лясоў, клімат экватарыяльных шырот, вельмі цёплы і вільготны, з панаваннем экватарыяльнага паветра, раўнамерным размеркаваннем тэмпературы і ападкаў на працягу года. Сярэднія месячный тэмпературы ад 25 да 28 °C, гадавыя амплітуды менш сутачных, пераважаюць узыходныя струмені паветра, штылі і слабый вятры, вільготнасць высокая, воблачнасць значная, пануюць кучавыя і кучава-навальнічныя воблакі. Ападкаў не менш за 1500 мм у год, нярэдка вышэй 3000—5000 мм. Характэрны два асабліва дажджлівыя перыяды (пасля раўнадзенстваў, у перыяды зенітальнага становішча Сонца). раздзеленыя менш дажджлівымі. Э. к. уласцівы для басейнаў рэк Амазонка і Конга, узбярэжжаў Гвінейскага
заліва, паўвострава Малака, Зондскім астравам і Новай Гвінеі.
Экваториальный пояс — экватарыяльны пояс, геаграфічны пояс у экватарыяльных шыротах (прыкладна паміж 5—8° пн. ш. і 4—11° пд. щ.). Клімат экватарыяльны, з пастаянна высокімі тэмпературамі і багатым увільгатненнем на працягу ўсяго года. Пояс заняты прыроднай зонай вільготных экватарыяльных лясоў.
Эквйплен — эквіплен, дэнудацыйная паверхня, якая ўтвараецца ў , выніку развіцця і наступнага зліцця караў супрацьлеглых схілаў узвышшаў.
Экзогенные месторождения, гипергенные месторождения — экзагенныя радовішчы, гіпергенныя радовішчы, паклады карысных выкапняў, якія ўзніклі пад уздзеяннем экзагенных працэсаў. У марскіх і акіянічных адкладах фарміраваліся асадкавыя радовішчы вуглёў, фасфарытаў, солей, нафты і газу. На дне рэк і каля берагоў мораў і акіянаў узніклі россыпныя радовішчы золата, плаціны, алмазаў, рэдкіх металаў. У выніку выветрывання ўтвараюцца радовішчы жалеза, мар­ганцу, баксітаў, нікелю, кааліну і іншых карысных выкапняў.
Экзосфера — экзасфера, знешні, найбольш разрэджаны слой атмасферы ад верхняй граніцы тэрмапаўзы і вышэй. Характарызуецца пастаянствам тэмпературы з вышынёй. Многія аўтары лічаць, што верхняя граніца Э. супадае з верхняй граніцай атмасферы, іншыя верхнюю частку Э. называюць зямной каронай.
Эккер — экер, партатыўны геадэзічны інструмент для пабудовы на мясцовасці вуглоў, кратных 90° або 45°. У прызмавым Э. прамень, які ідзе ад прадмета, пасля праламлення і ўнутранага адбіцця, змяняе свой напрамак на 90°. На гэтай уласцівасці і заснавана прымяненне Э.
Эклиметр — экліметр, ручны (партатыўны) геадэзічны інструмент для вымярэння вуглоў нахілу на мясцовасці (з дакладнасцю да 0,1°). Унутры круглай металічнай скрыначкі, змацаванай з візірнай трубкай, на восі памешчаны дыск з дзяленнямі, які пад дзеяннем злучанага з ім грузу займае пастаяннае становішча адносна лініі адвеса. Э., які мае рабочую меру для вызначэння перавышэнняў, называецца экліметрам — вышынямерам.
Эклиптика — экліптыка, вялікі круг нябеснай сферы, па якому адбываецца бачны гадавы рух Сонца (дакладней— яго цэнтра). Э. нахілена да нябеснага экватара пад вуглом 23°27'. Яе можна разглядань як сячэнне нябеснай сферы плоскасцю арбіты Зямлі.
Экогенез — экагенез, развіццё адносін паміж арганізмамі і акаляючым іх асяроддзем у працэсе эвалюныі. Часам Э. вызначаюць як працэс развіцця арганізмаў і суполак у выніку змянення прыроднага асяроддзя.
Экологическая ниша — экалагічная ніша, месца, якое займае від ці папуляцыя ў біяцэнозе. Адзін і той жа від можа займаць розныя Э. н. у межах свайго арэала. Адна і тая ж самая Э. н. можа быць занята рознымі відамі ў розных мясцовасцях.
Экологические компоненты — экалагічныя кампаненты, матэрыяль-
наэнергетычныя складаючыя экалагічных сістэм (арганізмы, асяроддзе пражывання — глебы, вада, атмасфера або іншыя субстраты, энергія). Захаванне балансу Э. к.— неабходная ўмова працяглага існавання экасістэм, іх экалагічнай устойлівасці і экалагічнай стабільнасці.
Экологические ресурсы — экалагічныя рэсурсы, сукупнасць экалагічных (асяроддзеўтвараючых) кампанентаў тэрыторыі, якія забяспечваюць падтрыманне на ёй прыроднай раўнавагі і задавальняюць патрэбнасці грамадства ў адносінах да якасці акаляючага асяроддзя.