Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Харматан, харматтан — харматан, паўночна-ўсходні пасат, які дзьме ў сухі час года (з лістапада па сакавік) з Сахары да Гвінейскага заліва і заходняга ўзбярэжжа Афрыкі на поўдзень ад 20° пн. ш. X. можна разглядаць як зімовы афрыканскі мусон. Назіраецца часам 2—3 месяцы запар з невялікімі паслабленнямі ветру; часам дасягае ўраганнай сілы. Адрозніваецца вялікай сухасцю і запыленасцю, вядзе да высушвання травастою саваннаў, часам прыносіць да ўзбярэжжа хмары саранчы. Выносіць многа пяску і пылу на акваторыю акіяна, прычым пыл выяўляецца часам за сотні і тысячы км ад узбярэжжа.
Хвалынский бассейн — хвалынскі басейн, познечацвярцічная трансгрэсія Каспійскага мора, у час якой яно займала амаль усю Прыкаспійскую нізіну да 51° пн. ш. Узровень мора падымаўся прыблізна да абсалютнай вышыні 50 м.
Хвойные леса — хвойныя лясы, лясы, якія ўтвораны хвойнымі дрэвамі (лісце ў выглядзе хвоі). Распаўсюджаны галоўным чынам у паўночнай частцы ўмераных шырот Паўночнага паўшар'я (тайга), у некаторых раёнах субтропікаў і тропікаў, а таксама ў горных краінах. Адрозніваюць светлахвойныя і цёмнахвойныя лясы. На Беларусі X. л. займаюць больш за 67 % пакрытай лесам плошчы, пераважаюць хваёвыя і яловыя лясы.	■
Хвйус, хйус, хнуз, фйюз — хвіус, хіус, хіуз, фіюз, рэзкі паўночны вецер, які суправаджаецца моцнымі маразамі на поўначы Расіі. У ніж
пім цячэнні ракі Пячоры і ў яе дэльце гэта зімовы паўночна-ўсходні ведер пры ясным небе, калі над Карскім морам размяшчаецца антыцыклон. У Забайкаллі, Краснаярскім краі і на Камчатцы X.— зімовы паўночны вецер (сівер, сіверка). Часам дасягае скорасці 15 м/с.
Хемогенные отложения — хемагенныя адклады, асадкі прыродных вадаёмаў, асадкавыя горныя пароды, якія ўтварыліся ў выніку хімічнага асаджэння разнастайных рэчываў з раствору і намнажэння іх на дне вадаёмаў (галіт, карналіт, гіпс, ангідрыты, даламіты, яшмы, некаторыя вапнякі і інш.)
Химическая защита растений — хімічная ахова раслін, сістэма мерапрыемстваў па барацьбе са шкоднікамі, пустазеллем, хваробамі раслін або прадухіленне іх распаўсюджання шляхам апрацоўкі хімікатамі.
Химические мелиорации — хімічныя меліярацыі, сістэма мерапрыемстваў па паляпшэнню глеб і ўмоў развіцця сельскагаспадарчых культур шляхам прымянення розных хімічных рэчываў.
Химические осадки, химические горные породы — хімічныя асадкі, хімічныя горныя пароды, асадкавыя горныя пароды, якія ўтвараюцца ў вадаёмах у выніку асаджэння з водных раствораў розных рэчываў (каменная соль, гіпс і інш.). Асабліва хутка назапашваюцца ў бяссцёкавых або слаба працёчных вадаёмах, якія маюць высокае ўтрыманне раствораных рэчываў (азёры Эльтон, Баскунчак у Прыкаспійскай нізіне, Кара-Багаз-Гол).
Химическое выветривание — хімічнае выветрыванне, разбурэнне і хімічнае змяненне горных парод пад уздэеяннем паветра, яго састаўных частак, вады і раствораных у ёй рэчываў і газаў. Пры X. в. з больш складаных злучэнняў утвараюцца больш простыя і ўстойлівыя ва ўмовах зямной паверхні, узнікае многа растваральных злучэнняў, якія выносяцца вадой. X. в. інтэнсіўна працякае пры дастатковай колькасці цяпла і вільгаці, г зн. пры цёплым і вільготным клімаце.
Химия почв — хімія глеб, раздзел глебазнаўства, які вывучае хімічны склад і ўласцівасці арганічнай і мінеральнай частак глеб.
Хйоносфера — хіянасфера, частка трапасферы, у межах якой на паверхні сушы пры спрыяльных умовах рэльефу магчыма зараджэнне і існаванне снежнікаў і ледавікоў. X. акружае Зямлю суцэльнай абалонкай магутнасцю да 10 км і валодае такім спалучэннем цяпла і вільгаці, пры якім гадавая колькасць цвёрдых ападкаў, што выпадаюць на гарызантальную і незацененую паверхню, перавышае іх страты. Верхняя мяжа X. звычайна размяшчаецца вышэй узроўню самых высокіх гор, ніжняя — на снегавой лініі.
Хионофилы — хіянафілы, расліны і жывёлы, здольныя развівацца зімой ва ўмовах снегавога покрыва. Гэта травяністыя расліны і хмызнячкі, імхі, лішайнікі, а таксама дробныя млекакормячыя (напрыклад, палёўкі, лемінгі, краты і інш.).
Хйонофобы — хіянафобы, расліны і жывёлы, не прыстасаваныя да жыцця ва ўмовах глыбокага снегавога покрыва і моцных снегападаў 340
Холм — узгорак, невялікае ўзвышша з адноснай вышынёй не больш чым 200 м, круглявай ці авальнай формы, з пакатымі схіламі І слаба выражаным падножжам. У. мае вяршыню, схілы, падэшву. На Беларусі У. займаюць больш за 50 % тэрыторыі.
Холодная воздушная масса — халодная паветраная маса, паветраная маса, якая мае больш нізкую тэмпературу ў параўнанні з навакольным паветрам. Звычайна рухаецца ў больш нізкія широты або на больш цёплую паверхню, утвараючы на мяжы з цёплым паветрам халодны атмасферны фронт. Выклікае пахаладанне.
Холодная пустыня — халодная пустыня, тып пустыні, у якой беднасць расліннага покрыва абумоўлена галоўным чынам нізкімі тэмпературамі. Адрозніваюць ледзяную пустыню І высакагорную пустыню.
Холодные течения — халодныя цячэнні, марскія цячэнні, вада якіх халаднейшая за сумежныя воды. Накіраваны з высокіх шырот у нізкія, абмываюць заходнія ўзбярэжжы мацерыкоў у трапічных шыротах (цячэнні Канарскае, Бенгельскае каля берагоў Афрыкі, Каліфарнійскае і Перуанскае каля берагоў Амерыкі і інш.) і ўсходнія — ва ўмераных шыротах (цячэнні Лабрадорскае, Усходне-Грэнландскае, Курыльскае і інш.).
Холодный фронт — халодны фронт, атмасферны фронт, які перамяшчаецца ў бок цёплага паветра. Утвараецца, калі халодная паветра­ная маса выцясняе цёплую. Халоднае паветра, як больш цяжкае, рухаецца па зямной паверхні ў выглядзе тупога кліна і энергічна выштурхоўвае ўверх цёплае паветра. Узнікаюць воблакі і ападкі, часта ліўневага характару, са шкваламі і навальніцамі. 3 X. ф. звязана рэзкае павышэнне атмасфернага ціску, узмацненне вятроў, зніжэнне вільготнасці, павелічэнне празрыстасці паветра і пахаладанне.
Хорологическая концепция — харалагічная канцэпцыя, навуковая канцэпцыя, якая абгрунтоўвае адзінства геаграфічных навук тым, што толькі геаграфіі ўласцівы прасторавыя аспекты ў вывучэнні адносін з’яў і аб’ектаў на паверхні Зямлі. X. к. атрымала шырокае распаўсюджанне ў першыя дзесяцігоддзі XX ст.
Хот вйндс — хот віндс, сухія і гарачыя вятры на Вялікіх раўнінах Паўночнай Амерыкі. Узнікаюць у сувязі з развіццём фёну ў свабоднай атмасферы.
Хромиты, хромовые руды — храміты, хромавыя руды, прыродныя мінеральныя ўтварэнні, якія служаць сыравінай для атрымання металічнага хрому — аднаго з легіруючых металаў. X. належаць да рудаў чорных металаў. Апрача выплаўкі хрому, выкарыстоўваюцца для вытворчасці вог-нетрывалых вырабаў і хімічнай перапрацоўкі. Утрымліваюць звычайна больш за 45 % аксіду хрому. Радовішчы ў асноўным магматычныя. Асноўныя запасы X. сканцэнтраваны ў Расіі, ПАР і Зімбабве.
Ц
Царицинский дождик — царыцынскі дожджык, гарачы ведер з пы­лай і пяском у Валгаградзе, які дзьме з Заволжа
Цвет моря — колер мора, бачная афарбоўка верхніх слаёў мора Залежыць ад дробных часцінак, завіслых у вадзе, ад колькасці раслінных і жывёльных арганізмаў у тоўшчы вады і іншых прычын. Вызначаецца параўнаннем з колерам раствораў стандартнай шкалы колернасці (прыбор для вызначэння ступені афарбоўкі вады) У морах умеранага пояса вада мае зялёны колер, у трапічных морах — блакітны.
Цветение почв — цвіценне глеб, масавае развіццё водарасцей І некаторых іншых глебавых мікраарганізмаў у верхнім слоі глеб. Вьіклікае змяненне натуральнай афарбоўкі. Сведчыць аб парушэнні воднага рэжыму глеб, змяненні іх біялагічных уласцівасцей, у некаторых выпал­ках аб антрапагенным забруджванні глеб.
Целинные земли, целина — цалінныя землі, цаліна, прыгодныя для земляробства землі, якія пакрыты натуральнай, галоўным чынам стэпавай расліннасцю. Ц. з. ніколі або працяглы час (не меней 70—100 гадоў) не разворваліся. Валодаюць прыроднай урадлівасцю, у адрозненне ад ворных зямель утрымліваюць больш гумусу, азоту і іншых элементаў жыўлення раслін. Размешчаны пераважна ў зонах няўстойлівага і недастатковага ўвільгатнення.
Цементное сырьё — цэментная сыравіна, горныя пароды, якія ўтрымліваюць у адпаведных прапорцыях вокіслы кальцыю, крэмнію, алюмінію, жалеза, што вызначаюць асноўныя ўласцівасці цэментаў (вапнякі, мел, радзей мармуры, мергелі, траверцін, легкаплаўкія гліны і суглінкі). Для паляпшэння ўласцівасцей цэментаў да Ц. с. дадаюнь розныя дамешкі (кварцавыя пяскі, апокі, баксіты, пемзу, туф, жалезныя руды і інш.). Буйныя месцараджэнні Ц. с. вядомы ў Расіі, ЗША, Канадзе, Францыі, Германіі, Польшчы, Кітаі.
Центры действия атмосферы — цзнтры дзеяння атмасферы, вялікія вобласці атмасферы з перавагай антыцыклонаў або цыклонаў. Размяшчэнне Ц. дз. а. паказвае найбольш устойлівыя асаблівасці агульнай цыркуляцыі атмасферы. Адрозніваюць пастаянныя (пер­маненты) Ц. дз. а. (праяўляюцца на працягу ўсяго года) і сезонныя Ц. дз. а. (назіраюцца ў пэўную пару года, напрыклад Азіяцкі і Ка­надец! антыцыклоны). Да пастаянных Ц. дз. а. належаць: экватарыяльная дэпрэсія, субтрапічныя і часткова трапічныя вобласці павышанага атмасфернага ціску Паўночнага і Паўднёвага паўшар’яў (Азарскі, Паўночна-Ціхаакіянскі, Паўднёва-Атлантычны, Паўднёва-Індыйскі, Паўднёва-Ціхаакіянскі антыцыклоны), дэпрэсіі субпалярных шырот (Ісландская, Алеуцкая, Субантарктычная дэпрэсіі), палярныя вобласці высокага атмасфернага ціску (Арктычны і Антарктычны антыцыклоны) Ц. дз. а. аказваюць значны ўплыў на размеркаванне паветраных цячэнняў і тым самым на надвор’е і клімат вялікіх рэгіёнаў Зямлі.
Центры происхождения культурных растений — цэнтры паходжання культурных раслін, геаграфічныя цэнтры паходжання культурных раслін. Размешчаны пераважна ў горных раёнах тропікаў, субтропікаў і часткова ўмеранага пояса. Прыклады: Паўднёваазіяцкі цэнтр (радзіма рысу, цукровага трыснягу, шэрага трапічных І агародных культур), Эфіопскі цэнтр (кафейнае дрэва, некаторыя віды банану, збожжавых злакаў і інш.); Андыйскі цэнтр (клубневыя расліны, у першую чаргу бульба, хіннае дрэва, какаінавы куст і інш.).
Цеолиты — цэаліты, трупа мінералаў, алюмасілікаты кальцию І натрию, радзей барыю, стронцию, калію і інш. Утвараюць слупковыя, ізаметрычныя крышталі, прамянёвыя агрэгаты, сфераліты, скарынкі і інш. Па паходжанню галоўным чынам гідратэрмальныя. Бясколерныя ці белыя, жаўтаватыя, ружовыя і інш. Могуць быць штучнымі. Дзякуючы высокай сарбцыйнай здольнасці выкарыстоўваюцца ў якасці малекулярных сітаў, адсарбентаў, іонаабменнікаў.