• Газеты, часопісы і г.д.
  • Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

    Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 367с.
    Мінск 1994
    120.39 МБ
    116.83 МБ
    Утёс — уцёс, скала, што рэзка выдаецца над акаляючай мясцовасцю, або высокі круты абрыў карэннага берага рачной даліны. Складзены трывалымі пародамі, якія амаль не паддаюцца размыву.
    Утомление почв — высіленне глеб, паступовая страта глебай урадлівасці ў выніку працяглага яе выкарыстання без кампенсацыі вынасу пажыўных рэчываў з ураджаем.
    Участок абсолютного заповедования — участак абсалютнага запаведвання, частка тэрыторыі запаведнікаў (не болей 10 % ад агульнай плошчы), на якой выключаецца любое ўмяшанне чалавека ў працяканне природных працэсаў. Наведванне такога ўчастка строга абмежавана.
    Ущелье, теснина — цясніна, вузкая глыбокая даліна са стромкімі схіламі, якая выпрацавана ракой у цвёрдых карэнных пародах або лесах. Сустракаецца пераважна ў тарах, мае V-падобную форму. Глыбіня Ц.— некалькі дзесяткаў або сотняў м, часам звыш 1 км. Акрамя эразійных Ц., сустракаюцца тэктанічныя (узніклі пры разломах зямной кары) і карставыя Ц.
    Уэд — уэд, сухія большую частку года даліны часовых вадацёкаў у Сахары і на Аравійскім паўвостраве. У даўжыню дасягаюць некалькі сотняў км.
    Ф
    Фавоний, фавониус — фавоній, фавоніус, веснавы дзённы заходні вечер у Рыме. Пачынаецца ў лютым. Ад Ф.. паходзіць назва цёплых вятроў з гор — фёнаў.
    Фазы Луны — фазы Месяца, формы бачнай з Зямлі часткі Месяца, асветленага Сонцам. Змена Ф. М. абумоўлена змяненнем узаемнага размяшчэння Сонца, Зямлі і Месяца пры руху Месяца па сваёй арбіце. Адрозніваюць 4 асноўныя Ф. М.: а) маладзік (першая квадра) Месяц знаходзіцца прыкладна паміж Зямлёй І Сонцам; б) першая і апошняя чвэрці. Месяц бачны з Зямлі на вуглавой адлегласці 90° адпаведна на ўсход і захад ад Сонца і сонечнымі прамянямі асвятляецца толькі палова яго бачнага дыска; в) поўня. Месяц знаходзіцца ў напрамку, супрацьлеглым Сонцу, І бачны як поўны асветлены Сон­цам дыск. Працягласць перыяду змены ўсіх Ф. М. (сінадычны ме­сяц) 29,53 сутак.
    Факторы почвообразования — фактары глебаутварэиня, элементы прыроднага асяроддзя і працэсы, пад уплывай якіх утвараюцца глебы. Асноўныя Ф. г.— мацярынскія горныя пароды, рэльеф, клімат, жывыя і мёртвыя арганізмы, гаспадарчая дзейнасць чалавека.
    Фанерозойский эон, фанерозой — фанеразойскі эон, фанеразой, прамежак часу, які ахоплівае палеазойскую, мезазойскую і кайназойскую эры геалагічнай гісторыі Зямлі працягласцю ў 570 млн гадоў. Характарызуецца багатым і разнастайным арганічным светам. У Ф. э. з’явіліся і шырока развіліся жывёлы з цвёрдым шкілетам, якія добра захаваліся ў тоўшчы асадкавых парод і дазваляюць праводзіць іх расчляненне і карэляцыю.
    Фарватер—фарватэр, 1) найбольш спрыяльная для плавания суднаў паласа глыбінь у рэчышчы ракі. Часта разумеецца як лінія
    наибольших глыбінь; 2) бяспечны ў навігдцыйных адносінах праход (водны шлях) па воднай прасторы паміж надводнымі і падводнымі перашкодамі. Абазначаецца бакенамі, буямі, а на беразе — спецыяльнымі (створнымі) знакамі.
    Фата-моргана — фата-маргана, аптычная з’ява ў атмасферы, якая складаецца з некалькіх форм міражоў. Аддаленыя прадметы бачны пры гэтым шмат разоў і з разнастайнымі скажэннямі.
    Фауна — фауна, сукупнасць відаў жывёл або іх асобных труп на пэўнай тэрыторыі (напрыклад, Ф. Аўстраліі, Ф. птушак). Ф. Беларусі налічвае больш за 400 відаў пазваночных і каля 9000 відаў беспазваночных жывёл. 3 пазваночных найбольш разнастайны свет птушак (286 відаў); млекакормячых 73 віды, рыб 54, земнаводных і паўзуноў 20 відаў.
    Фаунистические заказники — фауністычныя заказнікі, заказнікі, асноўнай мэтай стварэння якіх з’яўляецца ахова і ўзнаўленне фауністычных комплексаў або асобных груп і відаў жывёл (напрыклад, пту­шак). Фауністычнрімі з’яўляюцца таксама паляўнічыя заказнікі. Мэты іх больш вузкія і арыентаваны на ахову паляўнічых жывёл.
    Фаунистическое районирование, зоогеографическое районирова­ние — фауністычнае раяніраванне, заагеаграфічнае раяніраванне, падзел паверхні Зямлі і асобных яе тэрыторый і акваторый на рэгіёны, якія адрозніваюцца рангам, ступенню эндэмізму, асаблівасцямі развіцця і рассялення іх фауны. Галоўнымі групамі пры Ф. р. сушы на вышэйшыя катэгорыі (царствы) служаць пазваночныя, у першую чаргу млекакормячыя. Па наяўнасці пэўных прадстаўнікоў млекакормячых звычайна выдзяляюць 4 фауністычныя царствы: Арктагею, Палеагею, Нотагею і Неагею і 8 абласцей (Голарктычная вобласць у Арктагеі, Эфіопская, Мадагаскарская і Інда-Малайская — у Палеагеі, Аўстралійская, Палінезійская, Новазеландская — у Нотагеі і Неатрапічная вобласць у Неагеі). Антарктычная суша не ўваходзіць ні ў адно з царстваў (населена жывёламі, звязанымі з морам). Для Ф. р. Сусветнага акіяна приняты самастойныя сістэмы Ф. р. для тоўшчы вады (пелагіялі), акіянічнага дна (бенталі) і для кожнай з вертыкальных зон. У межах шэльфа, напрыклад, выдзяляюць тры царствы (царствы халодных і ўмераных мораў Паўночнага паўшар’я, Паўднёвага паўшар’я, Трапічнае царства).
    Фациальный анализ — фацыяльны аналіз, сукупнасць прыёмаў і метадаў, якія садзейнічаюць высвятленню природных (галоўным чынам геамарфалагічных і кліматычных) умоў мінулых геалагічных эпох па даных вывучэння адпаведных адкладаў.
    Фация — фацыя, 1) у ландшафтазнаўстве — самы просты прыродны тэрытарыяльны комплекс, у межах якога адзін літалагічны склад горных парод; аднолькавыя: характар рэльефу, кліматычныя ўмовы, увільгатненне, глебы і адзін біяцэноз. Самая малая і найбольш аднародная марфалагічная адзінка геаграфічнага ландшафту, 2) у біягеагра-
    I
    фіі — участак з нязначнымі адрозненнямі природных умоў існавання жи­вых арганізмаў; 3) у глебазнаўстве — частка геаграфічнага пояса з пэўным спектрам глебавых зон і падзон, якія характарызуюцца спецыфічнымі асаблівасцямі глебаўтварэння і пэўным складам глеб. Ужываецца таксама як сінонім тэрміна «глебавая вобласць» або «глебавая правінцыя»; 4) у геалогіі — фізіка-геаграфічныя ўмовы ўтварэння асадкавай пароды; пласт або світа пластоў, якія на ўсім сваім працягу адрозніваюцца аднолькавымі літалагічнымі прыкметамі і ўтрымліваюць аднолькавыя выкапнёвыя арганічныя рэшткі.
    Фён — фён, моцны парывісты і цёплы вецер, які дзьме з гор у даліны. Узнікае ў тых выпадках, калі паветра перацякае цераз грэбень горнага хрыбта, апускаецца па падветранаму схілу і награваецца. Часцей за ўсё Ф. працягваюцца менш як суткі. Ф. можа паскорыць раставанне снягоў і сыход лавін. Назіраецца ва ўсіх горных сістэмах, асабліва на Каўказе, Паміры, у Альпах.
    Фёновая волна — фёнавая хваля, сыходны рух паветра і размывание воблакаў на вышыні 5—8 км над вобласцю фёна. Мае выгляд стаячай хвалі.
    Фёновый остров — фёнавы востраў, ізаляваная плошча, на якой фён дасягае зямной паверхні, у той час, як вакол захоўваецца адносна халоднае паветра.
    Фенологические фазы — феналагічныя фазы, стадыі развіцця роз­ных раслін. Тэрміны наступления Ф. ф. вызначаюцца асаблівасцямі дадзенага віду і яго месцапражывання, а таксама метэаралагічнымі ўмовамі года. Адрозніваюць наступныя фазы: вегетацыя, бутанізацыя, зацвітанне, поўнае цвіценне, паспяванне пладоў, асыпанне пладоў, веге­тацыя пасля цвіцення і адміранне.
    Фенология — феналогія, навука аб сезонным развіцці жывой і нежывой прыроды. Вывучае перыядычныя прыродныя з’явы ў сувязі са эменай пораў года і ўмовамі надвор’я. Мае значэнне ў практыцы сельскай гаспадаркі (для вызначэння тэрмінаў сяўбы, барацьбы са шкоднікамі і інш.).
    Феррагосто — ферагаста, ціхае і гарачае надвор’е ў ліпені — жніўні ў Італіі. Абумоўлена распаўсюджаннем на Міжземнае мора адгалінаванняў або ядраў Азорскага антыцыклону.
    Ферраллитизация — фералітызацыя, працэс інтэнсіўнага і глыбокага хімічнага выветрывання. Пераважае ва ўмовах вільготнага трапічнага і субтрапічнага кліматаў. Заключаецца ў разбурэнні сілікатаў і алюмасілікатаў і вынасу шчолачных і шчолачназямельных элементаў і крэменязёму. Ф. часам атаясамляецца з латэрызацыяй. У выніку Ф. утвараюцца фералітныя глебы і кара выветрывання пераважна цяжкага механічнага складу, якія складаюцца галоўным чынам з вокіслаў жалеза (часам з жалезістымі канкрэцыямі) і алюмінію, а таксама гліністых мінералаў трупы каалініту і некаторых асабліва ўстойлівых першасных мінералаў (кварц і інш.).
    Ферраллитные почвы, латеритные почвы — фералітныя глебы, латэрытныя глебы, глебы вільготных экватарыяльных і трапічных лясоў Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыкі, Цэнтральнай Афрыкі, ПаўднёваУсходняй Азіі і Аўстраліі. Звычайна цяжкага механічнага складу, кіслыя, з утрыманнем перагною ад I —1,5 % да 8—10%. Фарміруюцца ў выніку фералітызацыі. Пераважная афарбоўка чырвоная і чырвонажоўтая, што звязана з высокім утрыманнем гідравокіслаў жалеза і алюмінію.
    Физика ландшафта, геофизика ландшафта — фізіка ландшафту, геафізіка ландшафту, напрамак у ландшафтазнаўстве, які вывучае фізічныя працэсы ў геаграфічным ландшафце, у першую чаргу працэсы пераносу і пераўтварэння энергіі пры абмене паміж кампанентамі і элементам! ландшафту.
    Физика почв — фізіка глеб, раздзел глебазнаўства, які вывучае фізічныя ўласцівасці глеб і фізічныя працэсы, што адбываюцца ў іх, з мэтай павышэння ўрадлівасці глеб.
    Физико-географическая страна — фізіка-геаграфічная краіна, адна з вышэйшых адзінак фізіка-геаграфічнага раяніравання. Характарызуецца: адзінствам геаструктуры (шчыт, пліта і інш.), агульнымі рысамі макрарэльефу (вялікія нізінныя раўніны, пласкагор’і і інш.), асаблівасцямі макраклімату, своеасаблівасцю шыротнай занальнасці або вышыннай пояснасці (напрыклад, Усходне-Еўрапейская раўніна, Урал, Туранская нізіна).
    Физико-географическая характеристика — фізіка-геаграфічная характарыстыка, сістэматызаванае вуснае або пісьмовае ізлажэнне ўсебаковых звестак аб фізіка-геаграфічных аб’ектах (формах рэльефу, клімаце, рэках, азёрах, природных зонах, мацерыках або прыродных раёнах рознай велічыні) па пэўнаму плану.
    Физико-географические границы — фізіка-геаграфічныя межы, лініі або пераходныя палосы, пры перасячэнні якіх прыродныя ўмовы істотна змяняюцца. Найбольш рэзка выражаны межы, якія абумоўлены азанальнымі фактарамі — тэктонікай (напрыклад, лініі скідаў), рэльефам (грабяні хрыбтоў). Занальныя (кліматычныя, глебавыя, расліннасці) межы ўтвараюць шырокія палосы з паступовым змяненнем усяго комплексу прыродных умоў. Выяўленне Ф.-г м.— важны этап фізіка-геаграфічнага раяніравання.