Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Тропосфера — трапасфера, самы ніжні і найбольш шчыльны слой атмасферы, які канцэнтруе больш за 4/5 усёй яе масы і амаль усю вадзяную пару. Мае таўшчыню ад паверхні Зямлі да вышыні 8—10 км у палярных, 10—12 км ва ўмераных і 16—18 км у трапічных шыротах. Характарызуецца наступлением цяпла знізу, ад паверхні вады і сушы, зніжэннем тэмпературы з вышынёй (у сярэднім на 0,6° на кожныя 100 м пад’ёму), узаемадзеяннем з зямной паверхняй, што абумоўлівае яе ўласцівасці, надвор’е і клімат.
Тропофйты — трапафіты, расліны, якія прыстасаваны для росту і развіцця ў раёнах з рэгулярнай штогадовай зменай вільготнага і сухога перыядаў (лісцевыя дрэвы, напрыклад, скідаюць на сухі перыяд лісце)
Трубка взрыва, диатрема — трубка ўзрыву, дыятрэма, трубкападобны канал у зямной кары, што ўтварыўся пры прарыве газаў і запоўніўся абломкамі розных горных парод. Дыяметр Т. у ад дзесяткаў да сотняў м (часам звыш 1 км). Т. у., якія запоўнены алмазаноснай пародай — кімберлітам, сустракаюцца ў Паўднёвай Афрыцы, Індыі, на Сібірскай платформе.
Трясина, зыбун, славина — дрыгва, багна, твань, зыбкія, гразкія, моцна пераўвільготненыя ўчасткі балот; пад покрывай імхоў, травы, торфу таўшчынёй да 1—2 м знаходзіцца слой вады або рэдкі іл. Лёгка прагінаецца пад цяжарам. Утвараецца ў выніку зарастання вадаёмаў
Тугаи — тугаі, лясы ў рачных далінах пустынных раёнаў Сярэдняй і Цэнтральнай Азіі; заліваюцца ў час паводкі. Пераважаюць у Т таполі, звычайны лох, ясень, вербы, зблізку рэчышчаў — чарот І трыснёг. У параўнанні з навакольнымі пустыням! багаты І разнастайны жывёльны свет (дзікі, тугайны алень, шакал, чаротавы кот, фазаны). У цяперашні час. Т. амаль страцілі свой першапачатковы выгляд і ператварыліся ў асвоеныя аазісы.
Туман — туман, вялікая колькасць у прыземных слаях паветра прадуктаў кандэнсацыі (найдрабнейшых кропелек вады, ледзяных крышталікаў ці іх сумесі). Утвараецца часцей за ўсё пры ахаладжэнні паветра ад зямной паверхні, пры руху цёплага паветра над халоднай паверхняй І пры сутыкненні цёплага вільготнага паветра з халодным. Пры Т. гарызантальная бачнасць не больш за 1 км. У Беларусі за год бы­вав 35—100 дзён з Т., прычым на халодную частку года прыпадае 60—80 % усіх выпадкаў Т.
Туманные леса, моховые леса, нефелогилея — туманный лясы, мохавыя лясы, нефелагілея, трапічныя вечназялёныя лясы на схілах гор у паласе туманаў (напрыклад, у Андах). У адрозненне ад раўнінных трапічных вечназялёных лясоў уключаюць і пазатрапічныя віды (вечна­зялёныя дубы, магноліі і інш.).
Тундра — тундра, природная зона субарктычнага пояса ў паўночных раёнах Еўразіі і Паўночнай Амерыкі І на некаторых паўднёвых астравах Паўночнага Ледавітага акіяна. Характарызуецца бязлессем. Клімат субарктычны, халодны, з доўгай і суровай зімой (сярэднія тэмпературы студзеня ад —5 да —40 °C), кароткім халаднаватым летам (сярэднія тэмпературы ліпеня ад +5 да +10 °C) і гадавой сумай ападкаў 200— 500 мм (месцамі да 750 мм); ападкі перавышаюць выпарэнне. Шырока распаўсюджаны шматгадовая мерзлата, рэкі, азёры і ба­леты. Расліннасць бедная, прадстаўлена імхамі, лішайнікамі, нізкімі травамі (асака, казяльцы, макі, некаторыя злакі), хмызнячкамі і хмызнякамі (ядловец, багун, вадзяніка, вербы, бярозкі, вольхі). Глебы тундрава-глеевыя, тарфяна-балотныя. Адрозніваюць арктычную, мохава-лішайнікавую і хмызняковую тундры.
Тундравая фауна — тундравая фауна, сукупнасць відаў жывёл тунд­ры. Адрозніваецца надзвычайнай беднасцю (што тлумачыцца суровасцю ўмоў існавання) і адноснай маладосцю фауны, а таксама шырокім распаўсюджаннем большасці відаў, сувяззю многіх жывёл з морам (птушкі, белы мядзведзь).
Характэрны паўночны алень, пясец, заяц-бяляк, лемінгі; летам многа вадаплаўных птушак, шмат камароў. Некаторыя пазваночныя (акрамя грызуноў) на зіму пакідаюць тундру.
Тундровые глеевые почвы — тундравыя глеевыя глебы, глебы зоны тундраў (паўночныя раёны Еўразіі і Паўночнай Амерыкі, некаторыя паўднёвыя астравы Паўночнага Ледавітага акіяна). Утвараюцца пад беднай тундравай расліннасцю пры залішнім увільгатненні і недахопе цяпла. Складаюцца з тарфяніста-перагнойнага і глеевага гарызонтаў Звычайна малой магутнасці, грубагумусныя, з малой колькасцю перагною, кіслыя, часта з прыкметамі мярзлотных з’яў.
Тундровые почвы — тундравыя глебы, сукупнасць глеб, якія фарміруюцца пад тундравай расліннасцю. Звычайна маламагутныя, груба­гумусныя, часта адзначаюцца прыкметы мярзлотных з’яў. Могунь належаць да розных тыпаў (тундравыя глеевыя глебы, падзолістыя, дзярновыя, перагнойна-карбанатныя і інш.).
Туннель, тоннель — тунель, падземнае збудаванне, якое служыць транспартным мэтам, перамяшчэння вады, для пракладкі падземных камунікацый І г. д. Па геаграфічнаму становішчу адрозніваюць Т. горныя (цераз хрыбты, водападзелы і асобныя ўзвышшы), падводныя (пад марскімі пралівамі, рэкамі, каналам!) і гарадскія (пад вуліцамі, на перасячэнні транспартных магістраляў, вуліц).
Турбулентное течение — турбулентнае цячэнне, форма руху вадкасці
або газу, пры якой іх часцінкі здзяйсняюць неўпарадкаванае і неўсталяванае перамяшчэнне па складаных траекториях, што прыводзіць да інтэнсіўнага (вертыкальнага і гарызантальнага) перамяшчэння слаёў рухомай вадкасці або газу.
Туф — туф, лёгкая пористая парода пераважна вулканічнага паходжання, будаўнічы матэрыял. Часцей за ўсё мае ружова-фіялетавы колер з рознымі адценнямі. Добра пілуецца і лёгка апрацоўваецца.
Туфобрекчия — туфабрэкчыя, вулканагенна-асадкавая горная па­рода, якая ўтварылася шляхам ушчыльнення і цэментацыі вуглаватых дробных і больш буйных абломкаў лавы І шлаку сярод вулканічных пяску І пылу. На Беларусі трапляецца ў дэвонскіх адкладах Прыпяцкага прагіну.
Туфолава — туфалава, вулканічная горная парода з туфавай масай; складаецца з лавы, попелу і абломкаў шкла. З’яўляецца прамежкавай па будове паміж лавамі і вулканічнымі туфамі.
Тьерра кальенте — цьера кальентэ, ніжні вышынны ландшафтны пояс у тарах Цэнтральнай Амерыкі і нізкіх шырот Паўднёвай Амерыкі. Размяшчаецца адпаведна на вышыні да 800 і 1000—1500 м. Пераважаюць пакатыя схілы, перадгорныя ўзгоркі і хрыбты, конусы вынасу. Клімат гарачы, пераважна вільготны. На наветраных схілах ападкаў звыш 2000 мм у год, расліннасць — вечназялёныя лясы; на падветраных схілах ападкаў да 500 мм у год і меней, лістападна-вечназялёныя лясы, ксерафітныя рэдкалессі і хмызнякі. Плантацыі какавы, сахарнага трыснягу, у засушлівых раёнах — кофе, тытуню, бавоўніку.
Тьерра темплада — цьера тэмплада, сярэдні вышынны ландшафтны пояс у тарах Цэнтральнай Амерыкі і нізкіх шырот Паўднёвай Амерыкі. Размяшчаецца адпаведна на вышыні 800—1700 м І ад 1000—1500 да 2200—2800 м. Характэрныя крутыя схілы і вузкія цясніны. Клімат умерана цёплы. Роўны ход тэмпературы на працягу года, аднак значныя сутачныя амплітуды. На наветраных схілах ападкаў звыш 3000 мм у год, вечназялёныя лясы з папаратнікамі, бамбукамі, эпіфітамі, на падветра­ных схілах — лістападна-вечназялёныя лясы. Тут сканцэнтравана асноўная маса насельніцтва Калумбіі, Венесуэлы, Эквадора. Плантацыі кофе, кукурузы.
Тьерра фриа — цьера фрыа, верхні вышынны ландшафтны пояс у тарах Цэнтральнай Амерыкі і нізкіх шырот Паўднёвай Амерыкі. Раз­мяшчаецца адпаведна на вышыні ад 1700 да 3000 м і ад 2200—2800 да 3500 м. Пераважаюць крутыя схілы. Клімат умерана халодны. Ападкаў ад 700—800 да 1500—2000 мм у год. Вільготныя высакагорныя змешаныя лясы з багаццем папаратнікаў, бамбукаў, эпіфітаў. 3 вышыні 3000 м — нефелагілея. Ц. ф.— асноўны раён вырошчвання зернебабовых культур і бульбы; лугавыя пашы для буйной рагатай жывёлы.
Тьерра элада — цьера элада, субнівальны і нівальны вышынныя паясы ў тарах Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі, у трапічных шыротах.
Размяшчаюцца ў Цэнтральнай Амерыцы на вышыні ад 3000 м, у Паўднёвай — 3200—3500 м. Пераважаюць унутраныя пласкагор’і і верхнія часткі горных хрыбтоў і вулканічных конусаў. Клімат халодны высакагорны. Ападкаў 500—700 мм у год. Расліннасць бедная (рэдкія нізкарослыя дрэўцы, дзірваністыя злакі, падушкападобныя расліны).
Тягун — цягун, рэзанансавыя хвалевыя ваганні вады (у выглядзе гарызантальных і вертыкальных рухаў з перыядам ад 0,5 да 4,0 мін) у партах, бухтах і гаванях. Пры Ц. адбываецца навальванне суднаў на сценкі набярэжных або на суседнія судны або, наадварот, рэзкі аджым суднаў ад прычалаў.
У
Убиквитет — убіквітэт, паўсюдна распаўсюджаны рэсурс (напрыклад, пясок, шчэбень, жвір, паветра, якое служыць сыравінай для вытворчасці звязанага азоту, кіслароду і інш.).
Убой, убойный снег, тугой снег — шарпак, шарон, прыбіты снег, тугі снег, цвёрды, шчыльны снег, які модна ўтрамбаваны ветрам.
Увал — увал, узвышша з плоская або злёгку выпуклай вяршыняй і пакатымі схіламі без яскрава выражаных падножжаў. Адносная вышыня некалькіх дзесяткаў м, часам 150—200 м. У. маюць рознае паходжанне: тэктанічнае, эразійнае, ледавікова-акумуляцыйнае і інш. Ад прылягаючых раўнін адрозніваюцца большей расчлянёнасцю, меншай забалочанасцю, часта пакрыты густымі лясамі.
Увала — увала, паверхневыя формы карставага рэльефу ў выглядзе паніжэнняў; звычайна выцягнуты па распасціранню пластоў або ўздоўж трэшчын і замкнуты з абодвух канцоў.
Увлажнение суши — увільгатненне сушы, адносіны колькасці ападкаў да выпаральнасці ў якой-небудзь мясцовасці. Выражаецца з дапамогай каэфіцыента ўвільгатнення. Можа быць залішнім (ападкі перавышаюць выпаральнасць), недастатковым (ападкаў менш, чым выпаральнасці) і дастатковым (ападкі роўныя або блізкія выпаральнасці).
Угли — вугалі, цвёрдыя гаручыя карысныя выкапні асадкавага паходжання; прадукт пераўтварэння вышэйшых і ніжэйшых раслін. Утрымліваюць звыш 50 % арганічных рэчываў і розныя мінеральныя дамешкі. Па ступені пераўтварэння арганічных рэчываў (вуглефікацыі) В. падзяляюцца на бурыя В., каменныя В. і антрациты. Залягаюць галоўным чынам у выглядзе пластоў і пакладаў у кантынентальных і прыбярэжна-марскіх адкладаннях рознага ўзросту. Сусветныя запасы 14,3 трлн т. Нязначныя радовішчы выяўлены і на Бела­русь
Узбои — узбоі, 1) сухія рэчышчы з эпізадычным ліўневым сцёкам у пустынях Сярэдняй Азіі; 2) рэліктавыя рачныя даліны, якія захава-
ліся ад больш вільготных эпох, або старадаўнія рэчышчы рэк, якія змянілі цяпер напрамак свайго цячэння (напрыклад, Узбой, Келіфскі Узбой — рэчышчы, па якіх у мінулым ажыццяўляўся сцёк Амудар’і ў Каспійскае мора).