Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Тахеометр — тахеаметр, камбінаваны геадэзічны прыбор для вымярэння гарызантальных і вертыкальных вуглоў, даўжыні лініі і перавышэнняў.
Твёрдые осадки — цвёрдыя ападкі, атмасферныя ападкі ў выглядзе ледзяных часцінак. Да іх адносяцца снег, крупа, град, галалёд, іней Выпадаюць з воблакаў або ўтвараюцца на зямной паверхні. Найбольш характэрны для халоднага сезона года, бываюць і ў цёплы перыяд (град).
Твёрдый налёт — цвёрды налёт, наземныя ападкі ў выглядзе белага налёту, што складаецца з дробных ледзяных крышталікаў. Утвараецца на ахалоджаных наземных прадметах пры тэмпературы паветра ніжэй нуля ў выніку згушчэння вільгаці ў прыземных слаях паветра. Назіраецца звычайна пры паслабленні марозу, часта пры адлізе, звычайна ў пахмурнае надвор’е.
Твёрдый сток реки — цвёрды сцёк ракі, перанос ракой цвёрдага матэрыялу (наносаў). Выражаецца масай або аб’ёмам матэрыялу, які пераносіць рака за пэўны час (напрыклад, за сезон, год) Складаецца з завіслых у вадзе і донных (валакуцца па дне ці перакочваюцца) цвёрдых часцінак грунту (1л, пясок, галька і інш.), а таксама раствораных у вадзе рэчываў; асноўнай крыніцай яго паступлення ў раку з’яўляецца паверхневы змыў. Цвёрды сцёк некаторых рэк дасягае вялікіх паказчыкаў (Хуанхэ— 1500 млн т за год, 1нд— 150 млн т, Місісіпі—звыш 200 млн т за год). Цвёрды матэрыял, што пераносіцца ракой, адкладаецца галоўным чынам у яе вусці.
Тектоника, геотектоника — тэктоніка, геатэктоніка, галіна геалогіі, якая вывучае будову, рухі і развіццё зямной кары.
Тектоника ледников — тэктоніка ледавікоў, навука, якая вывучае структурный і дэфармацыйныя асаблівасці ледавікоў (геаметрыю тэкстур лёду, яго складкаватыя і разрыўныя структуры, іх суадносіны з марфалагічнымі элементам! ледавікоў, паходжанне і эвалюцыю ледавікоў)
Тектоника плит, «новая глобальная тектоника» — тэктоніка пліт, «новая глабальная тэктоніка», гіпотэза, якая мяркуе, што літасфера разбіта на буйныя пліты, якія перамяшчаюцца па астэнасферы ў гарызантальным напрамку. Зблізку пасярэдне-акіянічных хрыбтоў літасферныя пліты нарошчваюцца за кошт рэчыва, што падымаецца з нетраў, і рассоўваюцца; у глыбакаводных жалабах адна пліта падсоўваецца пад другую і паглынаецца мантыяй. Там, дзе пліты сутыкаюцца паміж сабой, утвараюцца складкаватыя збудаванні. Гіпотэза ўзнікла ў 60-я гг 20 ст. у выніку развіцця ідэй мабілізму на новай фактычнай аснове
Тектонические движения — тэктанічныя рухі, рухі зямной кары, якія выклікаюцца ўнутранымі сіламі, што дзейнічаюць у зямной кары і ў мантыі Зямлі. Прыводзяць да дэфармацыі горных парод. Вельмі разнастайныя па форме праяўлення, глыбіні зараджэння, па механизму і прычынах узнікнення.
Тектонические озёра — тэктанічныя азёры, азёры, катлавіны якіх утварыліся ў выніку рухаў зямной кары, яе апускання па трэшчынах ці прагінах. Тэта самыя глыбокія і вялікія азёры (Байкал, Вялікія Паўночна-Амерыканскія і Афрыканскія, Мёртвае возера, Чад, Эйр, Ціцікака і інш.).
Тектонические карты — тэктанічныя карты, карты, на якіх паказваецца будова зямной кары (размяшчэнне ўстойлівых І рухомых участкаў, разломаў, прагінаў і г. д.), асноўныя этапы яе развіцця, а таксама размяшчэнне карысных выкапняў.
Тектонические разрывы — тэктанічныя разрывы, парушэнне суцэльнасці горных парод. Выдзяляюць Т. р. са зрушэннем (разрыўныя зрушэнні, або параклазы) і Т. р. без зрушэння (трэшчыны, або дыяклазы). Сярод разрыўных зрушэнняў выдзяляюць зрухі, скіды, насовы, тэктанічныя покрывы і г. д. Тэктанічныя трэшчыны без зрушэння рэдка маюць значную працягласць. Т. р. са зрушэннем могуць быць на сотні км і рассякаюць усю зямную кару і частку верхний мантыі Зямлі (глыбінныя разломы). Нярэдка паверхні Т. р. служаць шляхамі для ўзыходных гідратэрмальных раствораў, што даюць пачатак жыльным пародам.
Тектонические структуры — тэктанічныя структуры, формы залягання горных парод, якія заканамерна паўтараюцца ў зямной кары. Выдзяляюць Т. с. рознага маштабу і глыбіні. Элементарный структуры — складкі, трэшчыны, зрухі, скіды, ускіды, насовы, дайкі, лакаліты і інш. вывучаюцца структурнай геалогіяй. Найбольш буйныя структуры — платформы, геасінкліналі, глыбінныя разломы і інш. вывучаюцца ўласна тэктонікай (геатэктонікай).
Тектонические эпохи, тектонические фазы — тэктанічныя эпохі, тэктанічныя фазы, адносна кароткачасовыя (млн гадоў) эпохі (фазы) павышанай актыўнасці тэктанічньіх рухаў у гісторыі Зямлі. Праяўляюцца ў інтэнсіўным утварэнні тэктанічных парушэнняў (складак, падняццяў, прагінаў, разломаў). Ім спадарожнічаюць магматизм і рэгіянальны метамарфізм горных парод.
Тектонический покров, шарьяж — тэктанічны покрыў, шар’яж, пласты горных парод таўшчынёй ад першых сотняў м да некалькіх км, абмежаваныя знізу пакатахвалістай або амаль плоскай паверхняй І перамешчаныя ад месца іх першапачатковага залягання ў гарызантальным напрамку на адлегласць ад некалькіх км да 100 км І болей. Сустракаюцца ў межах складкаватых геасінклінальных сістэм рознага ўзросту. Утвараюцца ў выніку гарызантальнага сціскання І нярэдка пры ўдзеле сілы цяжару (гравітацыйныя шар’яжы).
Тектонический цикл — тэктанічны цыкл, перыяд геалагічнай гісторыі
Зямлі, які характарызуецца пэўнай паслядоўнасцю тэктанічных і агульнагеалагічных падзей, дзякуючы якім геасінкліналі пераўтвараюцца ў складкаватыя горныя збудаванні (апусканне зямной кары, назапашванне магутных тоўшчаў асадкаў, падводны вулканізм, гораўтварэнне). Гэты працэс суправаджаецца рэгіянальным метамарфізмам, гранітаўтварэннем, наземнымі вулканічнымі вывяржэннямі. На платформах у гэты час кантынентальныя ўмовы змяняюцца трансгрэсіяй мора, а затым зноў рэгрэсіяй і ўсталяваннем кантынентальнага рэжыму. Сярэдняя працягласць Т. ц. у фанеразоі 150—200 млн гадоў (у дакембрыі, відаць, больш працяглыя). Вызначаны наступныя цыклы: грэнвільскі, байкальскі, каледонскі, герцынскі, кімерыйскі, альпійскі. У маштабе ўсёй гісторыі Зямлі тэктанічная цыклічнасць выступае толькі як ускладненне агульнага яе накіраванага развіцця.
Теллурий — тэлурый, прыбор для дэманстрацыі руху Зямлі вакол Сонца і Месяца вакол Зямлі. Складаецца з глобуса на нахіленай восі, які круціцца пры дапамозе асобнага механізма вакол крыніцы святла (лямпачкі). Механізм адначасова прыводзіць у pyx вакол Зямлі і мадэль Месяца.
Тематические карты — тэматычныя карты, карты природных і грамадскіх (сацыяльных і эканамічных) з’яў, а таксама іх спалучэнняў і комплексаў. Падзяляюцца на карты природы і сацыяльнаэканамічныя карты. Т. к. адлюстроўваюць любыя з’явы геаграфічнай абалонкі Зямлі (напрыклад, вятры, глыбінныя тэмпературы мора, будову нетраў і інш.).
Темнохвойные леса — цёмнахвойныя лясы, лясы, якія ўтвораны ценевынослівымі пародамі — елкай, піхтай, кедравай сасной. Густыя кроны дрэў, іх высокая самкнутасць садзейнічаюць слабай асветленасці і награванню глебы і ўскладняюць развіццё падлеску.
Темноцветные почвы — цёмнаколерныя глебы, глебы з цёмным гумусавым гарызонтам; распаўсюджаны ва ўмераным поясе асобнымі масівамі сярод падзолістых глеб (у Расіі найбольш буйныя масівы — на Уладзімірскім Аполлі). Фарміруюцца на пародах, багатых вапнаю, ва ўмовах блізкага залягання грунтавых вод. Багаты гумусам, насычаны асновамі, маюць нейтральную або слабакіслую рэакцыю. Урадлівыя, разараныя.
Температура воздуха — тэмпература паветра, адзін з метэаралагічных элементаў. Вымяраецца тэрмометрамі. Выражаецца ў градусах. Характарызуецца сярэднімі сутачнымі, месячным!, гадавымі і шматгадовымі значэннямі, сутачнай і гадавой амплітудай, абсалютнымі максімумамі і мінімумамі. У трапасферы звычайна з вышынёй паніжаецца (у сярэднім на 6° пры падняцці на 1 км), іншы раз павышаецца. На зямной паверхні размяркоўваецца занальна і паніжаецца ад экватара да полюсаў. Сярэдняя гадавая Т. п. для Зямлі 414 °C (студзеньская +12 °C, ліпеньская +16 °C), абсалютны максімум +58 °C (Трыпалі ў Афрыцы), абсалютны мінімум — 89,2 °C (Антарктида). Сістэма-
тычныя назіранні за Т. п. праводзяцца на метэаралагічных станциях. Сярэдняя гадавая Т. п. у Беларусі— ад + 8 °C у Брэсцкай вобласці да +5 °C у Віцебскай, абсалютны максімум +38 °C, абсалютны мінімум —42 °C.
Температура почвы — тэмпература глебы, тэмпература на паверхні глебы або на розных яе глыбінях; вымяраецца з дапамогай тэрмометраў. Залежыць ад кліматычных умоў, рэльефу, расліннасці, адбіваючай здольнасці, цеплаправоднасці і іншых уласцівасцей глебы; моцна змяняецца ад месца да месца, нават на нязначнай прасторы.
Теневыносливые растения, умброфиты — ценевынослівыя расліны, умбрафіты, расліны, якія могуць нармальна расці пры поўным дзённым асвятленні, аднак пераносяць некаторае зацяненне (усе пакаёвыя расліны і многія расліны лясоў). Ц. р. займаюць прамежкавае становішча паміж святлолюбівымі і ценелюбівымі раслінамі.
Тенелюбивые растения, сциофиты — ценелюбівыя расліны, сцыяфіты, расліны, якія растуць ва ўмовах слабага асвятлення. Распаўсюджаны пераважна ў лясах; некаторыя сустракаюцца ў пячорах.
Теодолит — тэадаліт, вугламерны інструмент для вымярэ.чня на мясцовасці вуглоў у гарызантальнай (азімуты) і вертыкальнай (вышыні) плоскасцях; ужываецца пры геадэзічных, астранамічных і іншых работах.
Тёплая воздушная масса — цёплая паветраная маса, паветраная маса, якая мае больш высокую тэмпературу ў параўнанні з навакольным паветрам. Звычайна перамяшчаецца ў больш высокія шыроты або на больш халодную паверхню і ўтварае цёплы атмасферны фронт. Выклікае пацяпленне.
Тепловой баланс земной поверхности — цеплавы баланс зямной паверхні, сума патокаў цяпла, што прыходзяць на зямную паверхню і трацяцца ёю. Выражаецца ўраўненнем R + P + LE + B=O, дзе R — радыяцыйны баланс зямной паверхні, Р — турбулентны паток цяпла паміж зямной паверхняй і атмасферай, В — паток цяпла ад зямной паверхні ў глыбіню глебы або вады, LE — затраты цяпла на выпарэнне. Суадносіны паміж кампанентамі балансу змяняюцца ў часе і прасторы ў залежнасці ад уласцівасцей паверхні, кліматычных умоў, перыяду года і сутак. Характер цеплавога балансу і яго энергетычны ўзровень вызначаюць асаблівасці і інтэнсіўнасць большасці працэсаў на зямной паверхні.
Тепловой режим ледников — цеплавы рэжым ледавікоў, суадносіны паміж приходам І расходам цяпла ў ледавіках; вызначаюць тэмпературны стан і рух ледавіка. Па Ц. р. л. адрозніваюць цёплыя і халодныя ледавікі. Цёплыя, або ізатэрмічныя, ледавікі да самога дна маюць тэмпературу плаўлення лёду пры адпаведным ціску. У халодных ледавіках пануюць тэмпературы ніжэй пункта плаўлення лёду.