Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Субтропические леса — субтрапічныя лясы, лясы субтрапічных паясоў зямнога шара. Утвораны галоўным чынам вечназялёнымі дрэвамі. Адрозніваюць С. л. вільготных і сухіх субтропікаў. Найбольш распаўсюджаны ў Міжземнамор’і і ва Усходняй Азіі.
Субтропические лесостепи — субтрапічныя лесастэпы, прыродная зона субтрапічнага пояса ва ўсходніх раёнах мацерыкоў (захад Цэнтральных раўнін у Паўночнай Амерыцы, поўдзень Бразільскага нагор’я і ўсход Пампы ў Паўднёвай Амерыцы, паўднёвы ўсход Афрыкі і Аўстраліі). Клімаі субтрапічны, умерана кантынентальны (сярэднія месячный тэмпературы ад +4 да + 24 °C, ападкаў 600—1200 мм у год). Расліннасць травяністая, з высокіх траў (злакі, разнатраўе), рэдкалессі і хмызнякі. Глебы чырванавата-чорныя.
Субтропические полупустыни — субтрапічныя паўпустыні, прыродная зона субтрапічнага пояса ва ўнутраных раёнах мацерыкоў (Вялікі
Басейн у Паўночнай Амерыцы, паўднёвы захад Пампы ў Паўднёвай Амерыцы, Паўднёва-Заходняя Азія, поўнач і паўднёвы захад Афрыкі, поўдзень Аўстраліі, Усходняе Закаўказзе). Клімат субтрапічны кантынентальны, сухі (працяглае гарачае лета, халаднаватая кароткая зіма, ападкаў 100—300 мм у год). Расліннасць разрэджаная з дзірваністых злакаў і хмызнякоў. Глебы шэра-карычневыя.
Субтропические пояса, северный и южный — субтрапічныя паясы, паўночны і паўднёвы, геаграфічныя паясы ў субтрапічных шыротах (прыкладна паміж 30 і 40° ш. у Паўночным і Паўднёвым паўшар’ях). Кліматы субтрапічныя, з цёплай зімой, гарачым летам, звычайна се­зонным размеркаваннем ападкаў. Развіты прыродныя зоны: субтрапічных жорсткалістых вечназялёных лясоў і хмызнякоў, субтрапічных лесастэпаў, субтрапічных стэпаў, субтрапічных паўпустынь, субтрапічных пустынь, субтрапічных вільготных і мусонных лясоў.
Субтропические пустыни — субтрапічныя пустыні, прыродная зона субтрапічнага пояса ва ўнутраных раёнах мацерыкоў (Вялікі Басейн у Паўночнай Амерыцы, Сірыйская пустыня, поўдзень Сярэдняй Азіі, Іранскае нагор’е, пустыня Такла-Макан, поўдзень і поўнач Афрыкі, поўдзень Аўстраліі). Клімат субтрапічны рэзка кантынентальны, сухі (гарачае лета, адносна халаднаватая зіма, ападкаў менш за 100 мм у год). Расліннасць з рэдкіх цвёрдых злакаў і калючых хмызнякоў. Глебы прымітыўныя або шэра-бурыя.
Субтропические степи — субтрапічныя стэпы, прыродная зона субтрапічнага пояса ва ўнутраных раёнах мацерыкоў. Найбольшыя плошчы займае ў Амерыцы і на захадзе Азіі. Клімат субтрапічны кантынен­тальны, сухі (гарачае лета, бясснежная мяккая зіма, 500—600 мм ападкаў у год). Расліннасць з дзірваністых злакаў, хмызнякоў. Глебы шэра-карычневыя. Многа грызуноў. С. с. большай часткай узараны.
Субтропический влажный климат, климат влажных субтропических лесов, климат влажных субтропиков — субтрапічны вільготны клімат, клімат вільготных субтрапічных лясоў, клімат вільготных субтропікаў, вільготны субтрапічны клімат з параўнальна цёплай зімой, гарачым летам і вялікай колькасцю ападкаў. Сярэднямесячныя тэмпературы паветра ад +2° да +27 °C, гадавая сума ападкаў вышэй за 1000 мм. Ападкі размяркоўваюцца раўнамерна на працягу года або выпадаюць у асноўным летам, калі яны прыносяцца вільготным летнім мусонам, які дзьме з мора на сушу. С. в. к. з раўнамерным увільгатненнем уласцівы паўднёваму ўсходу Аўстраліі, Тасманіі, Новай Зеландыі, сярэдняй частцы Аргенціны, Заходняму Закаўказзю. Калхідскай і Ленкаранскай нізінам.
Субтропический континентальный климат, климат субтропических степей, полупустынь и пустынь, климат сухих субтропиков — субтрапічны кантынентальны клімат, клімат субтрапічных стэпаў, паўпустынь і пустынь, клімат сухіх субтропікаў, сухі субтрапічны клімат з гара­чым летам (сярэднямесячныя летнія тэмпературы да 35 °C і вышэй.
абсалютныя максімумы да +58 °C), адносна халаднаватай зімой (сярэднія тэмпературы самага халоднага месяца не ніжэй 0 °C, магчымы маразы да —15 °C і больш і вельмі рэдка — снег), рэзкімі гадавымі і сутачнымі ваганнямі тэмператур і малой колькасцю ападкаў (500— 100мм у год). С. к. к. уласцівы для сухога захаду ЗША, унутраных частак Малаазіяцкага, Армянскага і Іранскага нагор’яў, пустыні Такла-Макан, поўдня Аўстраліі, Усходняга Закаўказзя, поўдня Сярэдняй Азіі.
Субтропический муссонный климат, климат субтропических мус­сонных лесов — субтрапічны мусонны клімат, клімат субтрапічных мусонных лясоў, вільготны субтрапічны клімат з гарачым дажджлівым летам, адносна халоднай і сухой зімой і вялікай колькасцю ападкаў. Сярэднія месячный тэмпературы ад +2° да +27 °C; зімой звычайны рэзкія пахаладанні; гадавая сума ападкаў 800—1200 мм. Ападкі прыносяцца ў асноўным вільготным летнім мусонам, які дзьме з мора на сушу; зімовы мусон — сухі; нясе кантынентальнае паветра. С. м. к. характэрны для паўднёвага ўсходу ЗША і Бразіліі, Усходняга Кітая, Японскіх астравоў, паўднёвага ўсходу Афрыкі і іншых раёнаў.
Субэкваториальные леса — субэкватарыяльныя лясы, пераходная природная зона субэкватарыяльнага пояса. Распаўсюджана ў Паўднёвай Амерыцы, Афрыцы, Паўднёвай Азіі і Паўночнай Аўстраліі паміж вільготнымі экватарыяльнымі лясамі і саваннамі. Клімат субэкватарыяльны, з працяглым дажджлівым (да 9—10 месяцаў) і кароткім сухім сезонам (да 2—3 месяцаў), вялікай колькасцю ападкаў (да 1500— 2000 мм у год). Лясы змешаныя, лістападна-вечназялёныя і лістападныя (скідаюць лісце на сухі сезон); добра развіты травяны покрыў. Глебы чырвоныя фералітныя. Сустракаюцца жывёлы вільготных экватарыяльных лясоў і саваннаў.
Субэкваториальные пояса, северный и южный,— субэкватарыяль­ныя паясы, паўночны і паўднёвы, геаграфічныя паясы ў субэкватарыяльных шыротах (Бразільскае і Гвіянскае нагор’і, Цэнтральная Афрыка на поўнач, усход і поўдзень ад катлавіны Конга, Індастан, Індакітай, Паўночная Аўстралія). Размешчаны паміж экватарыяльным і трапічнымі паясамі. Клімат субэкватарыяльны, цёплы (сярэднямесячныя тэмпературы ад 20 да 30 °C), са значнымі ападкамі (да 2000 мм у год), аднак нераўнамерным іх размеркаваннем на працягу года. Летам пануе экватарыяльнае паветра і мусоны, зімой — трапічнае паветра 1 пасаты. Лета вільготнае, зіма сухая. Працягласць вільготнага сезона і колькасць ападкаў памяншаюцца ад экватарыяльных шырот да трапічных (ад 9—8 месяцаў да 3—2 месяцаў, ад 2000 мм да 250 мм). Асноўная прыродная зона С. п.— саванны і рэдкалессі. Пера­ходная зона да вільготных экватарыяльных лясоў — субэкватарыяльныя змешаныя лістападна-вечназялёныя і лістападныя (скідваюць лісце на сухі сезон) лясы.
Суглинок — суглінак, рыхлы асадак, які складаецца з часцінак меней чым 0,01 мм (30—50 %) І абломкавага матэрыялу буйнейшага
чым 0,01 мм (70—50 %). Прымяняецца пры вырабе цэглы, чарапіцы.
Суккуленты — сукуленты, расліны, якія растуць у сухіх і засушлівых раёнах з недастатковым увільгатненнем і якія назапашваюць вільгаць для жыццядзейнасці ў неспрыяльны сухі перыяд. Растуць пераважна ў раёнах, дзе няма халоднага сезона. Адрозніваюць сцябловыя С. (вільгаць назапашваюць у сцябле — кактусы, кактусападобныя малачаі) і лісцевыя С. (назапашваюць вільгаць у лісці — агавы, алоэ). С. адносяцца да ксерафітаў.
Сукцессия — сукцэсія, паслядоўная змена адных фітацэнозаў (біяцэнозаў, біягеацэнозаў) другімі на пэўным участку. Змена груповак арганізмаў утварае сукцэсійны рад, або серыю. Прыроднае развіццё С. прыводзіць да фарміравання адносна стабільнай суполкі, якая без знешняга ўмяшання можа існаваць неакрэслена доўга.
Сулой, сувой — сулой, сувой, з’ява на моры, калі моцныя прыліўнаадліўныя цячэнні, што выходзяць з праліваў або з-за мысаў, распаўсюджваюцца веерам і ўтвараюць пеністыя палосы, у якіх pyx часцінак падобны руху на паверхні вады, што кіпіць. С. назіраюцца таксама ў месцах сустрэчы супрацьлеглых цячэнняў і пры ветры супраць цячэння, калі ўтвараюцца ўсплёскі, віры і таўкатня.
Суммарная радиация — сумарная радыяцыя, сукупнасць прамой сонечнай радыяцыі і рассеянай сонечнай радыяцыі, якія прыходзяць на зямную паверхню. Выражаецца ў кал/см2 або ккал/см2 у адзінку часу. Залежыць галоўным чынам ад вугла, пад якім сонечныя прамяні падаюць на Зямлю, і працягласці дня, асвятлення: чым большыя гэтыя велічыні, тым больш сонечнага святла і цяпла атрымлівае зямная паверхня. С. р. памяншаецца ад экватара да полюсаў. Для тэрыторыі Беларусі С. р. у сярэднім за год складае 90 ккал/см2.
Супесь — супесь, рыхлы асадак, які складаецца прыкладна на 90— 70 % з алеўрыта-пясчанага матэрыялу і на 10—30 % з гліністых часцінак меней чым 0,01 мм. Характарызуецца меншай, чым у суглінкаў, пластычнасцю.
Супралитораль — супралітараль, паласа сушы, што размешчана вышэй літаралі. Адрозніваецца высокай вільготнасцю з-за частага пападання пырскаў прыбою і залівання хвалямі. С.— зона сутыкнення марской і наземнай фауны і флоры. Відавы склад жывёл бедны, аднак іх колькасць бывае вельмі вялікай. Для С. характэрны некаторыя кветкавыя расліны, лішайнікі, водарасці, з жывёл — цюлені, маржы, марскія чарапахі. С. найбольш выражана ва ўмераньіх шыротах; у палярных абласцях і ў тропіках жывёльны свет прыгнятаецца ледзяным покрывай або інсаляцыяй.
Сурьмяные руды — сурмяныя руды, прыродныя мінеральныя ўтварэнні, што прыгодны для прамысловай здабычы сурмы; утрымліваюць ад 1—3 да 12—25 % сурмы. Галоўны мінерал — антыманіт. Паходжанне пераважна гідратэрмальнае. Радовішчы ў Расіі, Кітаі, ПАР, Аўстраліі.
Сутки — суткі, прамежак часу, роўны перыяду абароту Зямлі вакол сваей восі.
Суточная амплитуда температуры — сутачная амплітуда тэмпературы, розніца паміж самай высокай і самай нізкай тэмпературай паветра на працягу сутак. Вылічваецца звычайна па шматгадовых даных.
Суточное вращение Земли — сутачнае вярчэнне Зямлі, вярчэнне Зямлі вакол сваей восі. Яно адбываецца з захаду на ўсход, супраць руху гадзіннікавай стрэлкі ў Паўночным паўшар’і. Поўны абарот вакол восі Зямля робіць за суткі (дакладней за 23 г 56 м 4 с). За 1 гадзіну Зямля паварочваецца на 15°, за 4 м — на 1°. Вярчэнне Зямлі вакол восі абумоўлівае раўнамернае награванне паверхні планеты, змену дня і ночы, розны час сутак у адзін і той жа момант на розных мерыдыянах, сутачную рытміку прыродных працэсаў, адхіленне цел, што рухаюцца ў гарызантальным напрамку, у Паўночным паўшар’і — управа, у Паўднёвым — улева. Яно выклікае палярнае сцісканне Зямлі і адбіваецца на тэктанічных працэсах. Змена дня і ночы даволі хуткая, таму зямная паверхня не пераграваецца і не пераахалоджваецца.