Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Струйное течение — струменнае цячэнне, паветранае цячэнне ў выглядзе вузкага моцнага цячэння ў верхняй трапасферы і ніжняй стратасферы; у палярных шыротах — таксама і на больш нізкіх узроўнях. Назіраецца ў вышынных франтальных зонах. Даўжыні С. ц. тысячы км, вертыкальная магутнасць да 10—15 км, шырыня каля тысячы км. Скорасць ветру звыш 30 м/с. Скорасці большыя зімой, чым летам. С. ц. частыя і ўстойлівыя ў субтрапічных зонах Паўночнага і Паўднёвага паўшар’яў. Асабліва магутныя С. ц. над Японскімі астравамі, дзе ўтвараюцца вялікія гарызантальныя кантрасты тэмпературы паміж ахалоджанай Азіяй і цёплым паветрам на поўначы Ціхага ак'яна.
Структура вод океана — структура вод акіяна, прасторавае размяшчэнне па вертыкалі розных водных мае, тыповае для дадзенага раёна
акіяна ў дадзены час. У структуры Сусветнага акіяна па фізічных, хімічных і біялагічных характарыстыках выдзяляюцца паверхневыя воды (да 75—100 м), падпаверхневыя (да 300 м), прамежкавыя (да 500—1000 м), глыбінныя (да 1200—5000 м) і прыдонныя. Большасць прамежкавых, глыбінных і прыдонных водных мае фарміруецца з паверхневых.
Структура ландшафта — структура ландшафту, устойлівая ў часе і прасторы сукупнасць узаемасувязей паміж кампанентамі ландшафту, яго комплексам! ніжэйшага рангу, іх прасторавымі спалучэннямі; асноўная характарыстыка ландшафту.
Структура почвы, структурность почв — структура глеб, структурнасць глеб, здольнасць глебы распадацца на асобныя камячкі (струк­турный асобнасці, агрэгаты) рознай формы і велічыні. Адрозніваюць бесструктурный, слабаструктурныя і структурный глебы; па форме і велічыні асобнасцей — глыбістыя, камякаватыя, арэхаватыя, зярністыя, плітчатыя, прызматычныя і іншыя віды структур. С. г. вызначае асноўныя ўласцівасці воднага і паветранага рэжыму і з’яўляецца адным з галоўных фактараў урадлівасці глеб.
Структурная геоморфология — структурная геамарфалогія, раздзел геамарфалогіі, які даследуе ўзаемаадносіны паміж рэльефам (пераважна яго буйным! элементам!), геалагічнай будовай і рухамі зямной кары.
Структурная терраса, структурно-денудационная терраса — струк­турная тэраса, структурна-дэнудацыйная тэраса, тэрасападобны ўступ на горным схіле, утвораны выступам пласта шчыльнай пароды, што выходзіць на паверхню І мае гарызантальнае або блізкае да яго заляганне.
Ступенчатый рельеф — ступеньчаты рэльеф, рэльеф, для якога характэрна наяўнасць ступеньчатых схілаў, некалькіх паверхняў выраўноўвання або тэрас, раздзеленых крутымі схіламі. Утвараецца на участ­ках, складзеных тоўшчамі горных парод рознай падатлівасці да разбурэння, а таксама за лік нераўнамернага падняцця глыб зямной кары.
Субальпийская растительность — субальпійская расліннасць, тып высакагорнай расліннасці, распаўсюджанай у субальпійскім поясе гор­ных краін умераных і субтрапічных широт. Развіваецца ва ўмовах магутнага снежнага покрыва, раўнамернай і дастаткова высокай вільготнасці паветра і глебы пры добрым дрэнажы паверхн! (Альпы, Каўказ і інш.). Прадстаўлена ў асноўным суполкамі субальпійскіх лугоў, нізкарослых хмызнякоў і хмызнячкоў (сасновы і кедравы сланікі, рададэндраны), асветленых лясоў паркавага тыпу (альпійскае крывалессе і рэдкалессе). Характар С. р. рэзка змяняецца ў залежнасці ад геаграфічнага становішча горнай сістэмы, экспазіцыі і крутасці схілаў, а так­сама ад антрапагенных уздзеянняў.
Субальпийские луга — субальпійскія лугі, высакатраўныя, радзей
нізкатраўныя лугі, звычайна са злакаў (лісахвост, пырнік, мятліца, пажарніца) і разнатраўя (дзівасіл, ветраніца, пярэсна, баршчэўнік і інш.). Нярэдка травастой дасягае 1,5—2,5 м вышыні. Распаўсюджаны ў субальпійскім поясе гор умераных і субтрапічных шырот (Альпы, Пірэнеі, Карпаты. Каўказ, горы Сярэдняй Азіі і інш.). Выкарыстоўваюцца як летнія горныя пашы і сенажаці.
Субальпийский пояс — субальпійскі пояс, прыродны вышынны пояс у добра і раўнамерна ўвільготненых тарах умераных і субтрапічных шырот (Альпы, Пірэнеі, Карпаты, Каўказ, горы Сярэдняй Азіі і інш.) Размешчаны ніжэй альпійскага і вышэй горна-ляснога пояса ў вільготных раёнах і вышэй горна-стэпавага — у больш сухіх. Клімат халодны, высакагорны, багатыя снегапады, увільгатненне дастатковае. Расліннасць — высакатраўныя, радзей нізкатраўныя субальпійскія лугі, зараснікі нізкарослых хмызнякоў і хмызнячкоў (вербы, карлікавыя бярозкі, ядлоўцы, рададэндраны) і рэдкалессе (сосны, кедравы сланік і інш.) на горна-лугавых глебах.
Субантарктическая депрессия — субантарктычная дэпрэсія, вобласць нізкага атмасфернага ціску, што цягнецца ўздоўж узбярэжжа Антарктыды. Абумоўлена частай паўторнасцю цыклонаў у гэтым раёне і рэзкім кантрастам тэрмічнага рэжыму над ледавіковым покрывай Ан­тарктыды і незамярзаючымі акіянічнымі водамі. Характэрны моцныя вятры. Праяўляецца на працягу ўсяго года.
Субантарктический пояс, субантарктика — субантарктычны пояс, субантарктыка, геаграфічны пояс у паўднёвых акіянічных широтах, прыкладна паміж 58—60° і 65—67° пд. ш. (акіянічная частка Антарктыкі). Клімат субантарктычны, халодны, марскі з доўгай зімой, кароткім летам (сярэднія тэмпературы паветра зімой ад —5° да —15 °C, летам ад 0° да +2 °C), з моцнымі вятрамі і туманамі і гадавой сумай ападкаў каля 500 мм. Ападкі перавышаюць выпарэнне. Зімой пануе антарктычнае паветра, летам — умеранае. Мора зімой пакрыта плывучымі льдамі. Воды багатыя планктонам, які з’яўляецца крыніцай харчавання для кітоў, цюленяў, рыб, птушак.
Субарктические дерновые почвы — субарктычныя дзярновыя глебы, глебы субарктычнага пояса, якія развіваюцца галоўным чынам пад травяністай расліннасцю, часта шчабняватыя. Валодаюць слабакіслай рэакцыяй, добрай водапранікальнасцю; утрыманне гумусу да 5 %. Працэсы ападзольвання і агляення не выражаны або выражаны слаба. Распаўсюджаны галоўным чынам у Паўночнай Амерыцы і Ісландыі.
Субарктический пояс, Субарктика — субарктычны пояс, субарктыка, геаграфічны пояс у паўночных субпалярных шыротах Еўразіі і Паўночнай Америк! (прыкладна паміж 60—65° і 67—73° пн. ш.). Клімат субарктычны, халодны, з доўгай і суровай зімой (сярэднія тэмпературы студзеня ад —5 да —40 °C), кароткім і халаднаватым летам (сярэднія тэмпературы ліпеня ад 4-5 да 412 °C) і гадавой колькасцю ападкаў ка­ля 200—500 мм. Ападкі перавышаюць выпарэнне. Характэрны высокая
вільготнасць, вялікая воблачнасць і моцныя вятры. Зімой пануе арктычнае паветра, летам — умеранае. Развіты прыродныя зоны тундры і лесатундры.
Субатлантическое время — субатлантычны час, нозні этап галацэну, што пачаўся каля 2300 гадоў назад і які характарызаваўся ў Еўропе адносна вільготным і ўмераным кліматам.
Суббореальное время — суббарэальны час, этап галацэну (каля 4—2 тыс. гадоў назад), што пачаўся за атлантычным часам (перыядам галацэну каля 7,5—6 тыс. гадоў назад з найбольшым пацяпленнем) і характарызаваўся ў параўнанні з ім больш сухім і халаднаватым кліматам.
Субконтинент — субкантынент, вялікая частка мацерыка, якая адрозніваецца пэўнай агульнасцю природных умоў і аддзелена ад іншых частак кантынента прыроднымі межамі (напрыклад, С. Паўднёвай Азіі).
Сублимационный лёд — сублімацыйны лёд, лёд, які ўтвараецца пры пераходзе вадзяной пары ў цвёрды стан, без вадкай фазы.
Сублимация — сублімацыя, вазгонка, працэс переходу рэчыва з крышталічнага стану непасрэдна ў газападобны стан, без вадкай стадыі. У метэаралогіі і гляцыялогіі тэрмін «С.» прымяняецца ў зваротным значэнні, як пераход вады ў атмасферы з газападобнага стану ў цвёрды (напрыклад, пры ўтварэнні інею, сублімацыйнага лёду) з узнікненнем крышталёў.
Сублитораль — сублітараль, прыбярэжная частка дна акіянаў і мораў, размешчаная ніжэй літаралі. Звычайная глыбіня да 200 м. Часцей С. абмяжоўваюць толькі зонай распаўсюджання донных раслін (да 40—150 м). С.— найбольш прадукцыйная зона мора з вельмі багатай і разнастайнай фаунай і флорай.
Субтропики — субтропікі, назва субтрапічных шырот, субтрапічных геаграфічных паясоў і іх природных зон. Адрозніваюць С.: сухія (субтрапічныя стэпы, паўпустыні і пустыні), паўсухія (субтрапічныя цвердалістыя вечназялёныя лясы і хмызнякі, субтрапічныя лесастэпы і стэпы) і вільготныя (субтрапічныя вільготныя і мусонныя лясы).
Субтропическая растительность — субтрапічная расліннасць, сукупнасць фітацэнозаў, распаўсюджаных у субтрапічных паясах. Адрозніваюць расліннасць сухіх (эфемеры і эфемероіды), паўсухіх (жорсткалістыя лясы і хмызняковыя суполкі — маквіс, гарыга, шыбляк) і вільготных (вечназялёныя шыракалістыя лясы) субтропікаў.
Субтропические антициклоны — субтрапічныя антыцыклоны, устойлівыя на працягу года антыцыклоны ў субтрапічных широтах над акіянам (Азорскі і Гавайскі — у Паўночным паўшар’і, Паўднёва-Атлантычны, Паўднёва-Індыйскі, Паўднёва-Ціхаакіянскі — у Паўднёвым). З'яўляюцца часткай субтрапічных зон павышанага атмасфернага ціску.
Субтропические жестколистные вечнозелёные леса и кустарники, средиземноморские субтропики — субтрапічныя цвердалістыя вечназялё-
ныя лясы і хмызнякі, міжземнаморскія субтропікі, прыродная зона субтрапічнага пояса на захадзе мацерыкоў (узбярэжжа Міжземнага мора — Міжземнамор’е, паўднёвы захад Афрыкі і Аўстраліі, Сярэдняе Чылі, Каліфорнія, Паўднёвы бераг Крыма). Клімат субтрапічны міжземнаморскі (лета гарачае і сухое, зіма цёплая і дажджлівая, гадавая колькасць ападкаў — ад 300—500 мм на раўнінах да 1500—2000 мм у тарах). Лясы цвердалістыя, сухія, вечназялёныя, з лісцёвых І хвойных відаў (дубы, лаўры, магноліі, сосны, кіпарысы, цісы і інш.) на значных плошчах высечаны, замест іх зараснікі хмызнякоў з вечназялёных і лістападных відаў, плантацый аліўкавых, цытрусавых і пладовых дрэў, вінаграднікі, палі зерневых культур. Глебы карычневыя.
Субтропические зоны высокого давления — субтрапічныя зоны высокага ціску, зоны з перавагай антыцыклонаў; выцягнуты ў шыротным напрамку ў субтрапічных і часткова ў трапічных шыротах Паўночнага і Паўднёвага паўшар’яў. Праяўляюцца на працягу ўсяго года над акіянамі і заходнімі часткамі мацерыкоў; зімой некалькі перамяшчаюцца да экватара. У межы С. з. в. ц. уваходзяць Азорскі, ПаўночнаЦіхаакіянскі, Паўднёва-Атлантычны, Паўднёва-Індыйскі і ПаўднёваЦіхаакіянскі антыцыклоны.
Субтропические климаты — субтрапічныя кліматы, кліматы субтрапічны.х шырот (прыкладна паміж 30 і 40° ш. у Паўночным і Паўднёвым паўшар'ях). Летам пануе трапічнае паветра, зімой — умеранае. Лета гарачае, зіма цёплая. Ясна выражаны сезонный змены тэмпературы, ападкаў і вятроў. Характэрна звычайна наяўнасць сухота і вільготнага сезонаў. Ападкі звязаны з цыклонамі на палярным фронце або з летнімі мусонамі. Іх колькасць памяншаецца ад прыакіянных да ўнутрымацерыковых раёнаў ад 1500—2000 мм да 100 мм у год. Адрозніваюць С. к.: міжземнаморскі, субтрапічны кантынентальны, субтрапічны вільготны, субтрапічны мусонны. Міжземнаморскі клімат характэрны для заходніх узбярэжжаў мацерыкоў, субтрапічны вільготны і мусонны — для ўсходніх узбярэжжаў, субтрапічны кантынентальны — для ўнутраных раёнаў.