Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Стенофаги — стэнафагі, жывёльныя арганізмы, харчаванне якіх абмежавана адным (монафагі) або нямногімі відамі корму (алігафагі)
10 Рус.-бел. слоўнік
289
Напрыклад, крыжадзюбы харчуюцца насеннем хвойных парод.
Степи — стэпы, природная зона ўмеранага пояса ва ўнутраных раёнах Еўразіі і Паўночнай Амерыкі (Прыдунайскія нізіны, поўдзень Усходне-Еўрапейскай раўніны, Паўночны Казахстан, Манголія, Паўночна-Усходні Кітай, Вялікія раўніны), а таксама на поўдні Паўднёвай Амерыкі (Патагонія). Клімат умераны, кантынентальны, засушлівы, з цёплым або гарачым летам (сярэднія тэмпературы ліпеня да +20°, + 23 °C), халаднаватай або халоднай зімой (сярэднія тэмпературы студзеня ніжэй 0°), невялікай колькасцю ападкаў (не больш чым 450— 500 мм у год; выпаральнасць у 2—3 разы вышэйшая); большая частка ападкаў выпадае ў пачатку лета. Нярэдка бываюць засухі, сухавеі і пылавыя буры. Расліннасць травяная (кавылі, ціпчак, танканог і іншыя злакі, разнатраўе) з хуткай зменай маляўнічых аспектаў. Глебы чарназёмы і каштанавыя. 3 жывёл характэрны грызуны і капытныя. С. большай часткай узараны.
Степная фауна — стэпавая фауна, сукупнасць відаў жывёл, што жывуць у стэпах. Характэрны капытныя, грызуны, паўзуны; у Аўстраліі — разнастайныя сумчатыя. С. ф. вельмі моцна змянілася ў сувязі з гаспадарчай дзейнасцю чалавека.
Степные блюдца, западины — стэпавыя блюдцы, западзіны, амаль плоскія, часта круглявыя паніжэнні ў стэпавай і лесастэпавай зонах. Даўжыня С. б.— да дзесяткаў і сотняў м, глыбіня — да некалькіх м Утвараюцца пры прасадцы грунту ў выніку растварэння і вынясення мінеральных часцінак вадой. Часта ў іх узнікаюць часовыя азёры, якія высыхаюць летам. Такіх азёр многа на поўдні Заходняй Сібіры. Блюдцападобныя паніжэнні і азёры ўзнікаюць таксама пры раставанні лёду ў шматг адов а мёрзлых горных пародах і прасадцы грунтоў.
Стереомодель — стэрэамадэль, аб’ёмны (рэльефны) вобраз участка мясцовасці, які ўзнікае ў назіральніка пры разгляданні адначасова двух плоскіх перспектыўных адлюстраванняў (стэрэапар), атрыманых шляхам здымкі з двух розных пунктаў. С. можна вымяраць з дапамогаю фотаграметрычных прыбораў.
Стереотопографическая съёмка — стэрэатапаграфічная здымка, асноўны метад тапаграфічнай здымкі, пры якім адлюстраванне на карце контураў і рэльефу мясцовасці атрымліваюць у выніку апрацоўкі стэрэапар аэрафотаздымкаў зямной паверхні.
Стихийные бедствия — стыхійныя бедствы, катастрафічныя прыродныя з’явы і працэсы (землетрасенні, вывяржэнні вулканаў, цунамі, апоўзні, абвалы, селі, лавіны, навадненні, снегапады, тайфуны, урага­ны, смерчы, туманы, замаразкі, град, маланка, пажары), а таксама іх вынікі, якія могуць выклікаць чалавечыя ахвяры і наносіць матэрыяльную страту. Характарызуюцца няпэўнасцю ў часе іх наступания і неадназначнасцю вынікаў, слаба прагназуемыя.
Стланик, сланики — сланік, нізкарослыя формы дрэў і хмызнякоў, якія сцелюцца па зямлі. Утвараюць часта густыя цяжкапраходныя 290
зараснікі з цесна прыціснутыміда зямлі галінкамі. Узнікаюць у неспрыяльных прыродных умовах (нізкія тэмпературы, моцныя вятры і г. д.). Распаўсюджаны ў тарах ля верхняй граніцы лесу і на раўнінах у тундры. Форму С. прымаюць сасна, лістоўніца, елка, піхта, бяроза і іншыя расліны.
Сток в гидрологии — сцёк у гідралогіі, працэс сцякання дажджавых І расталых вод у вадаёмы і паніжэнні рэльефу як па зямной паверхні (паверхневы сцёк), так і ў тоўшчы зямной кары (падземны сцёк). Паверхневы сцёк падзяляюць на схілавы сцёк і рэчышчавы. Залежыць ад ападкаў, выпарэння, характеру рэльефу і геалагічнай будовы, глебавага і расліннага покрыва. Велічыню С. выражаюць сярэднім расходам вады (у м3/с), слоем сцёку (у мм або см), аб’ёмам сцёку (у м3), модулем сцёку (у л/с3 км2), каэфіцыентам сцёку (у долях адзінкі). Сумарны аб’ём гадавога сцёку рэк у Сусветны акіян — 42103 км3.
Сток наносов — сцёк наносаў, сумарная колькасць минеральных і арганічных рэчываў за які-небудзь перыяд часу, што прыносіцца ракой; вымяраецца звычайна. ў тонах. Большая частка С. н. рэк праходзіць у перыяды паводкі. Хуанхэ выносіць у мора ў сярэднім каля 1300 млн т наносаў у год, Амазонка — звыш 1000 млн т у год, Місісіпі — каля 360 млн т у год, Лена — каля 12 млн т у год.
Сток растворённых веществ — сцёк раствораных рэчываў, перанос рачнымі водамі рэчываў у раствораным выглядзе. У большасці выпадкаў асноўную масу раствораных мінеральных рэчываў складае іонны сцёк. Выражаецца ў кг або т у адзінку часу.
Сток реки, речной сток — сцёк ракі, рачны сцёк, колькасць вады, якая працякае цераз папярочнае сячэнне ракі за пэўны перыяд часу (суткі, месяц, сезон, год). Выражаецца звычайна ў км3, характарызуе воднасць ракі. Найбольшы сцёк маюць рэкі Амазонка (гадавы сцёк 3160 км3), Конга (1260 км3), Янцзы (690 км3), Енісей (больш, чым 600 км3). Сумарны гадавы сцёк рэк зямнога шара складае звыш 37 000 км3, Беларусі — каля 36 км3.
Стоковые ветры, стоковые бури — сцёкавыя вятры, сцёкавыя буры, моцныя пастаянныя вятры ў прыбярэжнай паласе Антарктыды (шырынёй 600—800 км). Узнікаюць у выніку вялікай розніцы тэмператур і атмасфернага ціску над унутранымі часткамі мацерыка і сумежнымі акіянамі. Звязаны з праходжаннем цыклонаў і са сцёкам халоднага паветра з цэнтральных раёнаў па схіле ледавіковага шчыта Антарктыды. Узмацняюцца да ўзбярэжжа і часам дасягаюць ураганнай сілы.
Стоковые течения — сцёкавыя цячэнні, цячэнні ў морах і акіянах, якія выкліканы мясцовым павышэннем узроўню мора з-за прытоку марскіх або рачных вод, выпадзення атмасферных ападкаў або выпарэн­ня (напрыклад, Фларыдскае цячэнне).
Столбы — слупы, высокія адасобленыя скалы (у выглядзе зубцоў, іголак, вежаў і інш.). Тэрмін ужываецца на Урале і ў Сібіры (напрыклад, Краснаярскія С., Ленскія С.).
Столовые горы — сталовыя горы, горы з плоскімі вяршынямі І кру­тым! (у верхніх частках абрывістымі), часам ступеньчатымі схіламі. Плоскія паверхні С. г. звычайна складзены ўстойлівымі да разбурэння горнымі пародамі (вапнякі, трапы, пясчанікі), што залягаюць гарызантальна ці амаль гарызантальна; у тропіках С. г. бываюць пакрытымі ахоўнай латэрытнай скарынкай. Часта размяшчаюцца на перыферыі сталовых краін пры іх эразійным расчляненні, аднак сустракаюцца і ў выглядзе адзінкавых ізаляваных падняццяў (астраўныя горы).
Столовые страны — сталовыя краіны, вялікія тэрыторыі з пераважна гарызантальным заляганнем пластоў і перавагай у рэльефе плато і высокіх раўнін з плоскімі вяршынямі і крутымі схіламі, часта ступеньчатымі (напрыклад, плато Усцюрт, плато Кару). Па перыферыі С. к. як горысведкі месцамі сустракаюцца сталовыя горы.
Стороны горизонта, страны света — стораны гарызонту, краіны свету, чатыры галоўныя пункты гарызонту: поўнач, поўдзень, усход І захад. Абазначаюцца літарамі (Пн., Пд., У., 3. або N, S, О, W).
Сточные озёра — сцёкавыя азёры, азёры, якія маюць рачны або падземны сцёк. Знаходзяцца пераважна ў зонах залішняга ўвільгатнення. Звычайна прэсныя (Байкал, Анежскае, Вялікія Паўночнаамерыканскія і Усходнеафрыканскія, азёры Канады, Скандынавіі, Фінляндыі і інш.). Да С. а. належаць і азёры Беларусі.
Сточные воды — сцёкавыя воды, воды, забруджаныя вытворчымі адходамі і бытавымі адкідамі, што ўдаляюцца з тэрыторыі населеных месцаў і прамысловых прадпрыемстваў сістэмай каналізацыі. Да С. в. адносяць таксама воды, якія ўтвараюцца ў выніку выпадзення атмасферных ападкаў і раставання снегу ў межах населеных пунктаў і прамысло­вых аб’ектаў. Частка С. в. пасля ачышчэння зноў выкарыстоўваецца ў вытворчасці і для бытавых патрэб.
Страна — краіна, у фізічнай геаграфіі — буйная тэрыторыя, што валодае агульнасцю геаграфічнага становішча (прыморская К., трапічная К.) або якой-небудзь другой прыроднай прыкметы (горная К.. К. вулканаў). Фізіка-геаграфічная К.— адна з вышэйшых адзінак фізікагеаграфічнага раяніравання.
Страноведение — краіназнаўства, геаграфічная дысцыпліна, якая займаецца комплексным вывучэннем краін; сістэматызуе і абагульняе звесткі аб іх прыродзе, насельніцтве і гаспадарцы, культуры і сацыяльнай арганізацыі.
Странфлат — странфлат, спалучаныя ўчасткі прыбярэжных і падводных раўнін, якія сфарміраваліся ля берагоў Паўночнага і Нарвежскага мораў сумесным дзеяннем абразіі, марознага выветрывання і ледавіковай апрацоўкі. Тэрмін ужываецца галоўным чынам у Нарвегіі, а таксама ў Ісландыі і Грэнландыі.
Стратиграфия — стратыграфія, раздзел гістарычнай геалогіі, які вывучае паслядоўнасць фарміравання горных парод і іх першасныя прасто292
равыя ўзаемаадносіны. С. цесна звязана з палеанталогіяй і геахраналогіяй.
Стратиморфные месторождения — стратыморфныя радовішчы, паклады карысных выкапняў, якія сканцэнтраваны сярод слаістых асадкавых і вулканагенна-асадкавых парод (напрыклад, радовішчы свінцовацынкавых руд у карбанатных пародах Казахстана і штата Місуры ў ЗША і інш.).
Стратовулкан — стратавулкан, вулкан слаістай будовы, конус якога складзены патокамі зацвярдзелай лавы і назапашваннямі рыхлага матэрыялу. Утвараецца пры чаргаванні вылівання лаў і ўзрыўной дзейнасці вулкана (напрыклад, Ключаўская Сопка і Краноцкая Сопка на Камчатцы ў Расіі, Фудзіяма ў Японіі).
Стратопауза — стратапаўза, пагранічны слой паміж стратасферай і мезасферай на вышыні 50—55 км.
Стратосфера — стратасфера, слой атмасферы, які размяшчаецца над трапасферай, на вышыні ад 8—18 км да 40—50 км. Характарызуецца малой шчыльнасцю паветра, мізэрным утрыманнем вадзяной пары, амаль поўнай адсутнасцю воблакаў, узрастаннем з вышынёй тэмпературы (ад —40—80 °C у ніжняй частцы С. да 0 °C у верхняй) і наяўнасцю слоя азону (азон актыўна і амаль поўнасцю паглынае згубныя для жывых арганізмаў ультрафіялетавыя прамяні Сонца).
Стержень реки — стрыжань ракі, лінія, якая злучае пункты з найбольшымі скарасцямі цячэння вады ў рачным патоку. Звычайна раз­мяшчаецца на сярэдзіне воднага патоку, аднак нярэдка пад уздзеяннем кос, астравоў і паваротаў рэчышча прыбліжаецца да берагоў.
Стрелка — стрэлка, вузкая намыўная паласа сушы на беразе мора (напрыклад, Арабацкая стрэлка ў паўднёва-заходняй частцы Азоўскага мора) або пры ўпадзенні прытока ў галоўную раку. Утвараецца ў месцы сустрэчы двух водных патокаў.
Стремнина — быстрыня, парожысты ўчастак ракі з вялікім падзеннем і моцным цячэннем. Утвараецца на ўчастках цяжка размываемых горных парод. Рэчышча ракі бывав загрувашчана абломкамі горных парод.