Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік
Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
Способы изображения рельефа — спосабы паказу рэльефу, прыёмы перадачы на карце няроўнасцей зямной паверхні. Галоўны з іх — спосаб гарызанталей. Для некаторых асаблівасцей рэльефу, якія амаль немагчыма ці нельга паказаць гарызанталямі (рэзкія парушэнні рэльефу, мікраформы, дынамічныя элементы і інш.), дадаткова прымяняюцца спецыяльныя знакі. Для выдзялення вышынных зон гарызанталі дапаўняюцца каляровай афарбоўкай прамежкаў паміж імі па гіпсаметрычнай шкале. Найбольшай нагляднасцю валодаюць пластычныя спосабы паказу (ствараюць ілюзію выпукласці і глыбіні рэльефу), што дасягаецца фатаграфаваннем трохмернай мадэлі рэльефу, асветленай пад пэўным вуглом, або адмыўкай, калі цені накладаюцца пэндзлікам або распылением вадкай фарбы пры мяркуемым касым або адвесным асвятленні рэльефу. Прымяняецца таксама сумяшчэнне паслойнай афарбоўкі і адмыўкі.
Спутники планет — спадарожнікі планет, целы Сонечнай сістэмы, якія рухаюцца вакол вялікіх планет пад дзеяннем іх прыцягнення. Большасць С. п. рухаецца ў тым жа напрамку, у якім рухаюцца планеты вакол Сонца.
Сравнительный метод, сравнительный подход в географии — параўнальны метад, параўнальны падыход у геаграфіі, выяўленне падабенства і адрознення працэсаў, уласцівасцей і стану некалькіх геаграфічных аб’ектаў — як падобных або побач размешчаных, існуючых у адзін і той жа час, так і розных, аднак супараўнальных па структуры або функцыях, аддаленых у прасторы і часе; супастаўленне розных станаў аднаго геаграфічнага аб’екта.
Средиземноморские зоны — міжземнаморскія зоны, прыродныя геаграфічныя зоны (часам падзоны), уласцівыя заходнім прыакіянічным сектарам субтрапічных паясоў сушы. Характарызуюцца міжземнаморскім кліматам, ярка выражанай сезоннасцю сцёку рэк, перавагай у природным раслінным покрыве вечназялёных лясоў і жорсткалістых хмызнякоў, прыстасаванасцю да ўмоў летняй засухі. Тэрыторыя М. з. у значнай ступені асвоена і моцна зменена гаспадарчай дзейнасцю. М. з. найбольш добра выражаны ў Міжземнамор’і, распаўсюджаны таксама ў Каліфорніі, Сярэднім Чылі, у Паўднёвай і Паўднёва-Заходняй Аўстраліі, на Паўднёвым беразе Крыма і Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа (ад Новарасійска да Туапсе).
Средиземноморский климат, климат субтропических жестколистных
вечнозелёных лесов и кустарников — міжземнаморскі клімат, клімат субтрапічных цвердалістых вечназялёных лясоў і хмызнякоў, субтрапічны клімат з сухім гарачым летам і цёплай дажджлівай зімой. Сярэднія месячный тэмпературы паветра ад 4-4 да 4-29 °C, гадавая сума ападкаў ад 300—500 мм на раўнінах да 1500—2000 мм у тарах. Ападкі выпадаюць зімой і звязаны з цыклонамі на палярным фронце. М. к. характэрны для ўзбярэжжа Міжземнага мора (Міжземнамор’я; адсюль яго назва), паўднёвага захаду Афрыкі і Аўстраліі, Сярэдняга Чылі, Каліфорніі, Паўднёвага берага Крыма і Чарнаморскага ўзбярэжжа Каўказа (ад Новарасійска да Туапсе).
Средиземные моря, внутренние моря — міжземныя моры, унутраныя моры, моры, якія размяшчаюцца паміж мацерыкамі або ўнутры якога-небудзь мацерыка і злучаюцца з акіянам пралівамі. У залежнасці ад размяшчэння М. м. падзяляюцца на міжмацерыковыя моры (Міжземнае мора, Чырвонае мора) і ўнутрымацерыковыя моры (Чорнае мора, Белае мора і інш.). М. м. звычайна глыбока ўдаюцца ў сушу, модна расчлянёны, бататы астравамі, маюць характэрныя асаблівасді гідралагічнага рэжыму: прылівы невялікія, тэмпературы ад некаторай глыбіні да дна аднастайныя.
Срединная морена — пасярэдняя марэна, вялікая колькасць шчэбню і буйных абломкаў горных парод у выглядзе грады, што цягнецца зверху ўніз па цячэнню горна-даліннага ледавіка. Утвараецца ў сярэдняй частцы ледавіковага языка пры зліцці бакавых марэн, адносіцца да паверхневых марэн. Зблізку канцоў ледавікоў абломкавы матэрыял часта распаўзаецца і ўтварае суцэльныя марэнныя плошчы, асабліва характэрныя для ўчасткаў з мёртвым лёдам.
Срединно-океанические хребты — пасярэдне-акіянічныя хрыбты, магутныя падводныя горныя збудаванні ў межах дна акіянаў, якія займаюць часцей за ўсё пасярэдняе становішча. Назіраюцца ў выглядзе планетарнай сістэмы на дне ўсіх акіянаў. Сумарная даўжыня каля 75 тыс. км, шырыня да 2000 км, адносная вышыня 1—3 тыс. м. У сістэму П.-а. х. уваходзяць хрыбет Гакеля ў Паўночным Ледавітым акіяне, ПасярэднеАтлантычны і Цэнтральна-Індыйскі (сумесна з Аравійска-Індыйскім хрыбтом), Паўднёваі Усходне-Ціхаакіянскае падняцці. Асобныя вяршыні ўзнімаюдца над узроўнем акіяна ў выглядзе вулканічных астравоў (астравы Буве, Святой Елены, Пасхі і інш.). П.-а. х. характарызуюцца развіццём разрыўных парушэнняў зямной кары, у тым ліку вялікімі папярочнымі разломамі і зрухамі, актыўным вулканізмам і высокай сейсмічнасцю. Уздоўж галоўнай восі размяшчаюцца рыфтавыя даліны з аголенымі на дне ультраасноўнымі пародамі, блізкімі па складу да рэчыва мантыі.
Срединный массив — пасярэдні масіў, адносна ўстойлівы ўчастак зямной кары ў межах геасінклінальнага пояса (вобласці), які падзяляе геасінклінальныя сістэмы. Адрозніваецца ад апошніх меншай рухомасцю і больш старажытным (у асноўным дакембрыйскім) узростам. У палеа-
геаграфічным і палеатэктанічным сэнсе П. м. адпавядае мікракантынентам — абломкам старажытных кантынентаў, якія былі аддзелены пры ўтварэнні геасінклінальных паясоў. Прыклады — Тарымскі, Індасінійскі і іншыя масівы.
Средние горные породы — сярэднія горныя пароды, магматычныя пароды, якія займаюць па ўтрыманню крэменязёму (53—64 %) прамежкавае становішча паміж кіслымі і асноўнымі пародамі (напрыклад, дыярыты, андэзіты і інш.).
Средние горы, среднегорья, средневысотные горы, среднегорный рельеф — сярэднія горы, сярэднягор’і, сярэдневышынныя горы, сярэднягорны рэльеф, горы з вышынямі ад 1000 да 2000 м (Карпаты, Урал, Крымскія, горы Забайкалля, многія хрыбты Усходняй Сібіры і інш.) і сярэднія часткі высокіх гор. Характарызуюцца мяккімі абрысамі, круглявымі вяршынямі, адносна пакатымі схіламі. Амаль заўсёды маецца кара выветрывання (слой рыхлых адкладаў), глебы і раслінны покрыў. Скальныя пароды сустракаюцца эпізадычна.
Средний уровень моря — сярэдні ўзровень мора, вышыня ўзроўню мора ў дадзеным пункце, вылічаная па штогадзінных або тэрміновых вымярэннях за пэўны прамежак часу (сярэднясутачны, сярэднямесячны, сярэднегадавы або сярэдні шматгадовы ўзровень). Ад сярэдніх шматгадовых узроўняў вядзецца адлік глыбінь мора і вышынь сушы. Сярэднія ўзроўні розных мораў і акіянаў, а таксама розных частак аднаго акіяна не супадаюць. На заходніх берагах мацерыкоў узровень вышэйшы, чым на ўсходніх.
Средний уровень поверхности литосферы — сярэдні узровень паверхні літасферы, гіпатэтычны ўзровень цвёрдай паверхні Зямлі пры дапушчэнні, што яна ідэальна роўная. Знаходзіцца на 2,4 км ніжэй сучаснага ўзроўню Сусветнага акіяна.
Сталагмиты — сталагміты, нацечна-капежныя ўтварэнні ў выглядзе конусаў, слупоў і г. д., якія ўзнімаюцца з дна пячор. Утвараюцца ў выніку выпадзення ў асадак вапняковага рэчыва, што выдзяляецца з упаўшых кропель.
Сталагнаты, сталактоны — сталагнаты, сталактоны, вапняковыя нацечна-капежныя ўтварэнні ў выглядзе калон, што ўтвараюцца ў карставых пячорах пры зрастанні сталактытаў і сталагмітаў.
Сталактиты — сталактыты, нацечна-капежныя ўтварэнні ў выглядзе ледзяшоў, трубак, грабеньчыкаў, што звісаюць са столі і верхніх частак сцен карставых пячор. Узнікаюць у выніку выпадзення ў асадак вапняковага рэчыва, якое выдзяляецца з завіслых на столі і сценках кропель. Сустракаюцца гіпсавыя і саляныя С. (узнікаюць за лік выпарэння).
Стамуха — стамуха, ледзяное таросістае ўтварэнне, якое сядзіць на водмелі; утвараецца з рэшткаў берагавога прыпаю і крыг. С. адрозніваецца ад астатніх таросаў большай вышынёй (да 10 м і болей)
і крутымі схіламі з боку, куды дрэйфаваў лёд. С. могуць быць адзінкавымі, утвараць бар’еры або ланцужкі.
Стандартный горизонт — стандартны гарызонт, глыбіня для акіянаграфічных назіранняў і адбору проб (0, 10, 20, 30, 50, 75, 100, 150, 200, 300, 400, 500, 600, 800, 1000, 1200, 1500, 2000, 2500, 3000, 3500, 4000, 4500, 5000 і далей праз 1000 м), што прыняты Міжнароднай асацыяцыяй фізічнай акіянаграфіі ў якасці ўсеагульнага стандарту. Для мелкаводных раёнаў, акрамя таго, прыняты глыбіні 40, 60, 80 і 250 м; глыбіні 5, 25 і 125 м прыняты як неабавязковыя.
Стандартный океан — стандартны акіян, умоўнае паняцце, прынятае ў акіяналогіі, якое адпавядае акіяну з тэмпературай вады 0 °C, салёнасцю 35 °/оо і ціскам, прапарцыянальным глыбіні. Выкарыстоўваецца ў акіяналагічных разліках (напрыклад, для вызначэння ціску на розных глыбінях).
Старица, староречье — старыкі, старарэччы, участкі былога рэчышча, што поўнасцю ці часткова аддзяліліся ад ракі. Маюць падоўжаную або серпападобную форму. Утвараюцца галоўным чынам пры прарыве рэчышча ў месцах развітых лукавін і яго выраўноўванні.
Старый Свет — Стары Свет, агульная назва трох «вядомых старажытных» частак свету — Еўропы, Азіі і Афрыкі. Звычайна супрацьпастаўляецца Новаму Свету (Амерыцы).
Стационарные методы исследования в географии — стацыянарныя метады даследавання ў геаграфіі, вывучэнне природных працэсаў І геаграфічных аб’ектаў (напрыклад, ландшафтаў) у стацыянарных умовах на працягу працяглага часу.
Стенобионты — стэнабіёнты, жывёлы і расліны, здольныя існаваць толькі пры адносна пастаянных умовах акаляючага асяроддзя (напрыклад, аўстралійскі сумчаты мядзведзь каала можа быць толькі на тых відах эўкаліптаў, лісцем якіх ён жывіцца). Супрацьпастаўляюцца эўрыбіёнтам.
Стеногалинные животные — стэнагалінныя жывёлы, водныя жывёлы, не здольныя вытрымліваць значныя ваганні салёнасці вады. Гэта большасць жывёл мораў і прэсных вадаёмаў. Супрацьпастаўляюцца эўрыгалінным жывёлам.
Стенотермные животные — стэнатэрмныя жывёлы, марскія І глебавыя жывёлы, здольныя жыць толькі пры пэўнай або зменлівай у вузкіх межах тэмпературы. Адны з іх могуць жыць пры адносна высокай тэмпературы, звычайна не ніжэй +20° (напрыклад, рыфавыя каралы), другія — пры нізкай, блізкай да 0° (напрыклад, некаторыя віды цюленяў). Супрацьпастаўляюцца эўрытэрмным арганізмам.
Стенотопные организмы — стэнатопныя арганізмы, жывёлы І расліны, якія прыстасаваны да вузкага кола месцапражывання. Звычайна бываюць стэнабіёнтамі. Супрацьпастаўляюцца эўрытопным арганізмам.