Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Суточный ход метеорологического элемента — сутачны ход метэаралагічнага элемента, заканамернае змяненне метэаралагічнага элемента (тэмпературы, ціску, ветру, вільготнасці, воблачнасці, ападкаў) на пра­цягу сутак. Выклікаецца галоўным чынам зменай дня І ночы.
Суффозия — суфозія, вышчалочванне І вынас дробных мораль­ных часцінак грунтавымі водамі, што фільтруюцца ў тоўшчы горных парод. Вядзе да ўтварэння падземных пустот і наступнай прасадкі грунтоў з утварэннем на зямной паверхні замкнутых паніжэнняў (западзін, сподкаў, лейкападобных паніжэнняў).
Сухие тропические леса и редколесья — сухія трапічныя лясы і рэдкалессі, переходная зона трапічнага пояса. Размешчана ў Афрыцы (Калахары і інш.), Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы і Аўстраліі паміж трапічнымі пустынямі і паўпустынямі і трапічнымі вільготнымі лясамі. Клімат трапічны кантынентальны, гарачы, з недастатковым увільгатненнем (сярэднямесячныя тэмпературы ад +12 да +30 °C, гадавая сума ападкаў ад 200 да 1000 мм, ападкі ў асноўным летнія, зіма сухая). Лясы разрэджаныя, светлыя, скідаюць на сухі сезон лісце; маюцца зараснікі хмызнякоў і ўчасткі саваннаў. Глебы карычневачырвоныя і чырвона-бурыя. Яскрава выражана сезоннасць прыродных працэсаў у сувязі са зменай вільготнага і сухога сезонаў.
Суховей — сухавей, сухі і гарачы вецер у стэпах і паўпустынях (адносная вільготнасць паветра не вышэйшая чым 30 %, тэмпература 20—25 °C). Высушвае глебу і расліннасць.
Суходолы — сухадолы, 1) вялікія сухія паніжэнні з шырокім дном і пакатымі схіламі (сцёк вады толькі ў час раставання снегу і моцных дажджоў); 2) водападзелы і верхнія часткі схілаў узгоркаў і ўзвышшаў. якія ўвільгатняюцца звычайна толькі атмасфернымі ападкамі і больш сухія, чым акаляючая мясцовасць; 3) сухія ўчасткі сярод балот. Тэрмін
распаўсюджаны галоўным чынам на Усходне-Еўрапейскай раўніне, а таксама ў Балгарыі і Румыніі.
Суходольные луга — сухадольныя лугі, лугі, развітыя на водападзелах, або міжрэччах; не заліваюцца веснавымі расталымі водамі. У адрозненне ад заліўных лугоў маюць менш урадлівыя глебы і адрозніваюцца параўнальна бедным відавым складам расліннасці. Шырока распаўсюджаны ў лясной зоне на месцы высечаных лясоў. У Беларусі займаюць каля 2677 тыс. га — 78 % плошчы ўсіх лугоў.
Сухой климат — сухі клімат, клімат стэпаў, паўпустынь і пустынь, у якім выпаральнасць перавышае ападкі.
Сухой сезон — сухі сезон, перыяд у адзін або некалькі месяцаў з малой колькасцю ападкаў, які штогод паўтараецца. Характэрны для абласцей з мусонным, субэкватарыяльным і міжземнаморскім кліматам.
Суша — суша, частка зямной паверхні, не пакрытая акіянамі і мо­рам! (мацерыкі і астравы). Агульная плошча С. звыш 149 млн км2 (29,2 % паверхні Зямлі), сярэдняя вышыня 875 м над узроўнем мора, максімальная — 8848 м (гара Джамалунгма ў Азіі).
Сфалерит — сфалерыт, мінерал, сульфід цынку. Часта ўтрымлівае дамешкі жалеза, кадмію, кобальту і інш. Утварае крышталі, зярністыя агрэгаты, нацечныя выдзяленні і інш. Колер буры, жоўты, чорны і інш. Па паходжанню галоўным чынам гідратэрмальны, радзей асадкавы. Галоўная руда цынку.
Сырты — сырты, 1) у Заволжы і Паўднёвым Перадураллі — выцягнутыя шырокія ўзвышшы (вышынёй 300—500 м), расчлянёныя ярамі і пакрытыя стэпавай расліннасцю (напрыклад, Агульны Сырт); 2) на Цянь-Шані і ва Усходнім Паміры — хвалістыя, параўнальна слабарасчлянёныя дэнудацыйныя раўніны, узнятыя навейшымі рухамі на вышыню 3000—4000 м (напрыклад, Аксайскія Сырты) і падзеленыя яшчэ больш высокімі хрыбтамі. Пераважае расліннасць горных стэпаў і халодных пустынь. С. выкарыстоўваюцца галоўным чынам як пашы.
Сьерра, серра — сьера, сера, востраканцовыя горныя хрыбты. Тэрмін ужываецца ў краінах, дзе распаўсюджаны іспанская і партугальская мовы — у Іспаніі, Партугаліі, некаторых краінах Лацінскай Амерыкі, а таксама на Філіпінах і інш. Уваходзіць у склад назваў шматлікіх горных хрыбтоў (напрыклад, Сьера-Невада), дзяржавы Сьера-Леоне ў Афрыцы.
т
Тазовская ледниковая эпоха—тазаўская ледавіковая эпоха, позняя стадыя сярэднеплейстацэнавай ледавіковай эпохі ў Заходняй Сібіры; большасць даследчыкаў разглядае як самастойнае абледзяненне, што адпавядае маскоўскаму абледзяненню Усходне-Еўрапейскай раўніны.
Тайга, бореальная лесная зона — тайга, барэальная лясная зона,
прыродная зона ўмеранага пояса Еўразіі і Паўночнай Амерыкі (Швеция і Фінляндыя, поўнач Усходне-Еўрапейскай раўніны, Сібір, Аляска і Ка­нада). Клімат умераны, ад марскога да рэзка кантынентальнага, з суровай снежнай зімою (сярэднія тэмпературы студзеня да —30, —50 °C), халаднаватым або адносна цёплым летам (сярэднія тэмпературы ліпеня ад 4-10 да 4-20 °C) і гадавой сумай ападкаў каля 300—600 мм, што больш выпаральнасці. Шырока распаўсюджаны шматгадовая мерзлата, рэкі, азёры і балоты. Лясы хвойный (сосны, елкі, лістоўніцы, піхты) з дамешкамі драбналістых парод (бяроза, асіна, вольха); наземны покрыў — з хмызнячкоў (чарніцы, брусніцы і інш.) і зялёных імхоў. Глебы падзолістыя і тарфяна-балотныя. 3 жывёл водзяцца рысь, расамаха, буры мядзведзь, лось, цецерукі, рабчыкі, глушцы, дзятлы і інш. Т.— частка лясной зоны ўмеранага пояса.
Тайфун — тайфун, назва трапічных цыклонаў, часта ураганнай сілы (скорасць ветру 30—50 км/г, асобныя парывы да 100 км/г) у зоне распаўсюджання мусонаў Усходняй Азіі. Узнікаюць пераважна летам і восенню над Ціхім акіянам, на ўсход ад Філіпінскіх астравоў. Першапачаткова перамяшчаюцца на захад і паўночны захад, часта дасягаюць берагоў Кітая, а затым адхіляюцца на поўнач і паўночны ўсход, у раён Японскіх астравоў. Часам Т. дасягаюць берагоў расійскага Прымор’я і Курыльскіх астравоў. Штогод адзначаецца да 20—25 (іншы раз да 45) Т., з працягласцю асобных Т. ад некалькіх дзён да некалькіх тыдняў. 3 Т. звязаны багатыя ліўні і часта моцныя навадненні. Моцныя Т. прыводзяць да разбурэнняў і наносяць вялікія матэрыяльныя страты.
Таксон — таксон, назва класіфікацыйных адзінак у геаграфіі, што паказваюць іх клас, ранг або месца ў геасістэме (напрыклад, вобласць, раён, тып ландшафту, від глебы і г. д.). Т. адрозніваюцца адзін ад другога рознай ступенню ўнутранай аднароднасці, якая ўзрастае ад буйных Т. да дробных. Ужываюцца для класіфікацыі, раяніравання і (галоўным чынам у палеагеаграфіі) для перыядызацыі.
Таксонирование, таксономйзацня — таксанаванне, таксанамізацыя, метад даследавання тэрыторыі (акваторыі) у геаграфіі, які заключаецца ў чляненні яе на параўнальныя або іерархічна супадпарадкаваныя таксоны; абагульняючае паняцце для абазначэння раяніравання, заніравання, выдзялення арэалаў і г. д. Вынік Т.— распрацоўка таксанамічнай сістэмы члянення тэрыторыі, якая адпавядае мэтам канкрэтнага даследавання.
Такыр — такыр, форма рэльефу ў пясчаных, гліністых і камяністых пустынях і паўпустынях. Уяўляе сабой глініста-саланцовыя растрэсканыя на многавугольнікі (да некалькіх сотняў км2) плоскія паніжэнні, пакрытыя рэдкай палынна-салянкавай расліннасцю. Перыядычна заліваюцца расталымі і ліўневымі водамі. Распаўсюджаны галоўным чынам у Сярэдняй Азіі, Казахстане, Манголіі, Пярэдняй Азіі, Паўночнай Амерыцы, Аўстраліі і інш.
Такырные почвы, такыровидные почвы — такырный глебы, такырападобныя глебы, глебы, што развіваюцца на такырах. Модна набухаюдь і амаль водан&пранікальныя ў вільготным стане і разбіваюдца трэшчынамі на асобныя палігоны — у сухім. 1х магутнасць звычайна не перавышае 40—60 см, утрыманне гумусу да 1 %, рэакцыя шчолачная або слабашчолачная. У сувязі з перыядычнымі змяненнямі воднага рэжыму Т. г. уласціва чаргаванне працэсаў засалення І рассалення. На незасоленых з паверхні арашаемых Т. г. магчыма земляробства. Т. г. распаўсюджаны ў Сярэдняй Азіі, Казахстане, Манголіі і інш. раёнах.
Талассократические периоды — таласакратычныя перыяды, перыяды ў гісторыі Зямлі, калі адбывалася значнае пашырэнне плошчы мора (трансгрэсіі), што было абумоўлена перавагай апусканняў на большай частцы зямной паверхні. Да Т. п. адносяць большую частку сілуру, сярэдні і позні дэвон, ранні карбон, позні мел. Супрацьпастаўляюцца геакратычным перыядам.
Талассократон — таласакратон, тэктанічна адносна ўстойлівая, маларухомая вобласць ложа акіянаў, у межах якой развіты глыбакаводныя раўніны.
Талая вода, снеговая вода — талая вада, снегавая вада, вада, якая ўтвараецца ў выніку раставання снегу, што назапасіўся ў папярэдні халодны перыяд года, а таксама раставання ледавікоў, наледзей і высакагорных снягоў. Асноўная крыніца жыўлення большасці раўнінных і горных рэк у раёнах з устойлівым снегавым покрывай.
Талик — пратоліна, участак талага грунту ў вобласці развіцця шматгадовамерзлых горных парод (напрыклад, пад азёрамі і рэчышчамі рэк). Адрозніваюдь навылётныя П. (пранікаюдь праз усю тоўшчу мерз­лых парод) і П. з падсціланнем мерзлымі пародамі знізу.
Тальвег — тальвег, лінія, якая злучае самыя нізкія пункты дна рачной даліны (звычайна праходзіць па рэчышчы ракі), яра ці лагчыны.
Тальк — тальк, мінерал, слаісты сілікат магнію. Утварае белыя, зеленаватыя, тлустыя навобмацак шчыльныя або лускавінныя масы. Мяккі. Прадукт гідратэрмальнага змянення ультраасноўных парод; сустракаедда таксама ў метамарфічных тоўшчах (талькавыя сланцы). Прымяняецца ў гумавай, папяровай, лакафарбавай, медыдынскай прамысловасці і інш. Галоўныя здабываючыя краіны — Расія, Канада. ЗША, Францыя і інш.
Танталовые руды — танталавыя руды, прыродныя мінеральныя ўтварэнні, якія выкарыстоўваюцца для прамысловай здабычы танталу. Сярэдняе ўтрыманне пяцівокісу танталу ў рудах 0,012—0,03 %. Асноўныя тыпы радовішчаў: рэдкаметалавыя пегматыты, танталаносныя граніты, карбанатыты, россыпы. Буйнейшыя месцараджэнні ў Канадзе, Бразіліі, Заіры, Нігерыі, Зімбабве, Аўстраліі, Малайзіі і Тайландзе.
Тарыны — тарыны, мясцовая назва наледзей на Паўночным Усходзе Сібіры і Далёкім Усходзе. Тэрмін «Т». часам адносяць толькі да вельмі 304
вялікіх наледзей, што дасягаюць у асобных выпадках 10 км і болей у даў жыню і захоўваюцца на працягу некалькіх гадоў
Тафрогенез, тафрогенезйс — тафрагенез, тафрагенезіс, працэс утварэння ў зямной кары буйных тэктанічных разломаў — скідаў, што прыводзяць да апускання асобных глыб і фарміравання вялікіх грабенаў (напрыклад, Усходне-Афрыканская рыфтавая сістэма).