Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Типы рельефа — тыпы рэльефу, спалучэнне форм рэльефу, якія вало­даюць агульным паходжаннем, аднолькавымі ўмовамі развіцця (генетычныя Т. р.) або маюць падабенства ў знешнім выглядзе і будове (марфалагічныя Т р.) Пры агульнасці паходжання і выгляду гавораць аб марфагенетычным Т. р.
Титановые руды — тытанавыя руды, прыродныя мінеральныя ўтварэнні, якія выкарыстоўваюцца для прамысловай здабычы тытану. Утрыманне вокісу тытану ў рудах у залежнасці ад тыпу месцараджэння — 0,5—35 %. Месцараджэнні магматычныя, экзагенныя (кара выветрывання, россыпныя), метамарфічныя. Радовішчы (найбольш буйныя і вядомыя) —; у Канадзе, ЗША, Нарвегіі і Расіі.
Тихоокеанская складчатость — ціхаакіянская складкаватасць, інтэнсіўная складкаватасць, гораўтварэнне і метамарфізм на працягу мезазойскай эры. Т. с. ахоплівала вобласці, што прымыкаюць да Ціхага акіяна (Усходняя Азія, Кардыльеры і Анды ў Амерыцы).
Тобольское межледниковье — табольскае міжледавікоўе, міжледавіковая эпоха, якая выдзяляецца на тэрьіторыі Заходняй Сібіры і папярэд-
нічае максімальнаму (самараўскаму) абледзяненню. Супастаўляецца з ліхвінскім міжледавікоўем Усходне-Еўрапейскай раўніны.
Толчея — таўкатня, хаатычнае хваляванне, асобны выпадак стаячых хваль. Утвараецца пры сустрэчы рознанакіраваных хваль (часта назіраецца каля мысаў, што выдаюцца ў водную прастору) і прыліўнаадліўных цячэнняў.
Томйлляры — таміляры, ксерафітныя раслінныя суполкі з перавагай нізкарослых вечназялёных жорсткалістых хмызнякоў і паўхмызнякоў, якія часам утвараюць зараснікі; разнавіднасць фрыганы. Характэрны вечназялёныя, часам апушаныя араматычныя расліны (чабор, лаванда, шалфей, размарын і інш.). Распаўсюджаны галоўным чынам у Міжземнамор’і (пераважна ў заходнім).
Топи — дрыгва, багна, твань, моцна пераўвільготненыя ўчасткі ба­лет. Маюць разрэджаную тарфяную масу, высокі ўзровень вады і нетрывалую рыхлую дзярніну расліннага покрыва.
Топливные ресурсы, топливно-энергетические ресурсы — паліўныя рэсурсы, паліўна-энергетычныя рэсурсы, карысныя выкапні, якія выкарыстоўваюцца ў якасці паліва: нафта, вугаль, прыродны газ, гаручыя сланцы, торф.
Топографическая основа — тапаграфічная аснова, тапаграфічная карта, якая выкарыстоўваецца для нанясення на яе зместу якой-небудзь тэматычнай карты.
Топографические карты — тапаграфічныя карты, карты, якія адлюстроўваюць зямную паверхню І размешчаныя на ёй прыродныя І сацыяльна-эканамічныя аб’екты сушы і акваторыі. Падзяляюцца на аглядна-тапаграфічныя (у маштабах 1:1000 000 І 1:500000), уласна тапаграфічныя — дробнамаштабныя (1:200 000 і 1:100 000), сярэднемаштабныя (1:50 000 і 1:25 000), буйнамаштабныя (1 : 10 000 і 1:5000) і тапаграфічныя планы (1:2000—1:500). У адрозненне ад іншых геаграфічных карт на Т. к., акрамя сеткі мерыдыянаў і паралеляў, ёсць кіламетровая сетка. Падрабязна наказаны рэльеф, гідраграфічная сетка, расліннасць, грунты (па механічнаму складу), асноўныя сельскагаспадарчыя ўгоддзі, населеныя пункты, пабудовы і збудаванні, чыгуначныя, аўтамабільныя і грунтавыя дарогі, палітыка-адміністрацыйныя граніпы і інш.
Топографические планы — тапаграфічныя планы, найбольш буйна маштабныя тапаграфічныя карты; характарызуюцца практычна поўным геаметрычным падабенствам адлюстравання мясцовасці і пастаянствам маштабу (адсутнасцю скажэнняў) у любых напрамках. Асноўныя маштабы Т. п.— 1:2000, 1:1000, 1:500. Пры здымках параўнальна вялікіх участкаў мясцовасці прымяняецца маштаб 1 :5000, а малых і інжынерных збудаванняў — 1:200 і 1:100. Разграфка і наменклатура Т п., як правіла, робіцца па квадратах, а не па трапециях, як на тапаграфічных картах.
Топография — тапаграфія, навука, якая вывучае мясцовасць у геа-
графічных і геаметрычных адносінах шляхам стварэння тапаграфічных карт на аснове здымачных работ. Т. уключае пытанні класіфікацыі, зместу, дакладнасці гэтых карт і атрымання з іх інфармацыі аб тэрыторыі, а таксама распрацоўку метадаў тапаграфічнай здымкі (мензуль­ная, фотатэадалітнай, стэрэатапаграфічнай, камбінаванай). Для стварэння дробнамаштабных тапаграфічных карт выкарыстоўваюцца матэрыялы аэраі касмічнай здымкі, а таксама лічбавыя мадэлі мясцовасці.
Топонимика — тапаніміка, галіна ведаў, якая ўсебакова вывучае геаграфічныя назвы — іх паходжанне, сэнсавае значэнне, змяненне напісання, вымаўленне і г. д.
Торнадо — тарнада, штормавыя вятры — смерчи або тромбы. Тэрмін ужываецца ў ЗША; асабліва ў басейне ракі Місісіпі і на паўднёвым усходзе краіны.
Торосы — таросы, нагрувашчванні крыгаў у выглядзе валоў на павер.хні ледзянога покрыва. Утвараюцца ў выніку сутыкнення або сціскання плывучых марскіх ільдоў. Маюць вышыню да 8—10, іншы раз 20 м. Найбольш характэрны для мораў Паўночнага Ледавітага акіяна.
Торф — торф, асадкавая парода арганічнага паходжання. Утварылася ў выніку няпоўнага распаду арганічнай масы раслін ва ўмовах лішку вільгаці і недахопу кіслароду. Т.— валакністая або пластычная маса высокай вільготнасці, ад светла-жоўтага да цёмна-карычневага і чорнага колеру. Адносіцца да паліўных рэсурсаў, нізкакаларыйны від паліва, цеплатворная здольнасць 3—3,5 тыс. ккал. Выкарыстоўваецца ў сельскай гаспадарцы для ўгнаення палёў, можа служыць сыравінай для хімічнай перапрацоўкі. У Беларусі найбольш буйныя тарфяныя масівы ў Мінскай, Віцебскай і Брэсцкай абласцях.
Торфяники, торфяные болота — тарфянікі, тарфяныя балоты, балоты са слоем торфу не менш за 20—30 см і вільгацелюбівай балотнай расліннасцю. Выкарыстоўваюцца для здабычы торфу; пасля асушэння ператвараюцца ў сельскагаспадарчыя ўгоддзі.
Торфяно-болотные почвы, торфяно-глеевыя почвы — тарфяна-балотныя глебы, тарфяна-глеевыя глебы, глебы балот з тарфяным і глеевым гарызонтамі, звычайна кіслыя, з нязначным утрыманнем калію і фосфару. Утвараюцца пад балотнай расліннасцю ва ўмовах залішняга застойнага ўвільгатнення дажджавымі, паверхневымі або грунтавымі водамі. Распаўсюджаны ў асноўным у халодным і ва ўмераных паясах Паўночнага паўшар’я (зоны тундры, лесатундры, тайгі, змешаных лясоў і інш.). Т.-б.г. маюць значнае пашырэнне і ў Беларусь Найбольшыя масівы такіх глеб размешчаны ў Полацкай і Палескай нізінах і на Цэнтральна-Бярэзінскай раўніне.
Точечный способ — кропкавы спосаб, картаграфічны спосаб паказу масавых разгрупаваных з’яў (напрыклад, сельскага насельніцтва) пры дапамозе кропак аднолькавага памеру (кожная з іх абазначае
аднолькавую колькасць адзінак картаграфуемай з’явы), якія размяшчаюцца на карце адпаведна сапраўднаму размяшчэнню (групаванню) з’явы на мясцовасці. Колер кропак дазваляе адрозніваць якасныя асаблівасці з’явы (напрыклад, нацыянальны склад насельніцтва) або яго дынаміку (напрыклад, прырост насельніцтва за пэўны час)
Точка росы — пункт расы, тэмпература, да якой павінна ахаладзіцца паветра, каб наяўная ў ім вадзяная пара дасягнула стану насычэння (пры дадзеным утрыманні вільгаці і низменным ціску); неабходная ўмова для з’яўлення расы.
Травертин, известковый туф — траверцін, вапнавы туф, лёгкая порыстая горная парода, якая ўтварылася ў выніку асаджэння карбанату кальцыю з вуглякіслых крыніц. Ля крыніц складае тэрасы і пагоркі. Выкарыстоўваецца як будаўнічы матэрыял, дэкаратыўны камень і для выпальвання вапны.
Травянистые растения — травяністыя расліны, аднагадовыя або шматгадовыя расліны, якія не драўнеюць і да зімы адміраюць; адна з жыццёвых форм раслін.
Транзитная река — транзітная рака, рака (або яе ўчасткі), водны рэжым якой не адпавядае природным умовам тэрыторыі, па якой яна працякае, а сфарміравалася ў іншых абласцях. Напрыклад, рэкі, якія атрымліваюць асноўнае жыўленне ад раставання ледавікоў і высакагорных снягоў або дажджоў, цякуць па засушлівых і пустынных тэрыторыях і не маюць жыўлення на ўчастку транзіту (напрыклад, Амудар’я ў Сярэдняй Азіі, Ніл у Афрыцы).
Трансформация воздушной массы — трансфармацыя паветранай масы, змяненне першапачатковых уласцівасцей паветранай масы і пераўтварэнне яе ў другі тып. Адбываецца ў выніку перамяшчэння павет­ранай масы з раёна яе фарміравання ў іншыя раёны, з іншымі геаграфічнымі ўмовамі. Напрыклад, трапічнае паветра пранікае да экватара і ва ўмераныя шыроты і трансфармуецца адпаведна ў экватарыяльнае і ўмеранае паветра. Марское ўмеранае паветра пры пранікненні ў глыб кантынентаў зімой ахалоджваецца, а летам награваецца і заўсёды высушваецца і пераўтвараецца ў кантынентальнае ўмеранае паветра.
Траппы — трапы, старажытныя (палеазойскія і мезазойскія) магматычныя горный пароды і лававыя покрывы ў платформавых аб­ласцях зямной кары. Узніклі ў выніку магутных трэшчынных вулканічных вывяржэнняў і ўкараненняў базальтавай магмы ў тоўшчу асадкавых парод. Утвараюць у рэльефе гіганцкія ступені — лесвіцы; з імі звязана ўтварэнне месцараджэнняў руд каляровых металаў (медзі, нікелю і інш.). Т. характэрны для Сярэдне-Сібірскага пласкагор’я, плато Дэкан у Індыі, для Паўднёвай Амерыкі, Паўднёвай Афрыкі.
Трасс — трас, цвёрдая светлаафарбаваная порыстая горная парода, насычаная крэменязёмам; разнавіднасцю вулканічнага туфу.
Трахит — трахіт, эфузіўная сярэдняя горная парода, якая складаецца з каліевага палявога шпату, часам плагіяклазу, каляровых Mine-
ралаў і вулканічнага шкла. Багатая каліем і натрыем. Колер шэры, жаўтаваты ці ружовы. Будаўнічы матэрыял, дэкаратыўны і вырабны камень.
Трепел — трэпел, лёгкая, слаба ўшчыльненая тонкапорыстая крамяністая асадкавая горная парода, якая складаецца пераважна з апалавага крэменязёму, невялікай колькасці гліністага рэчыва, зерняў глаўканіту, кварцу, палявых шпатаў. Колер ад белага і шэрага да бурага, чырвонага, чорнага. Выкарыстоўваецца як ізаляцыйны, фільтравальны, будаўнічы матэрыял, у якасці паглынальніка, напаўняльніка. Радовішчы на Беларусі ў Магілёўскай і Гомельскай абласцях.
Трещинные вулканические извержения, трещинные излияния — трэшчынныя вулканічныя вывяржэнні, трэшчынныя выліванні, вывяржэнне расплаўленай магмы (лавы), цвёрдых І газападобных вулканічных прадуктаў на зямную паверхню не па вертикальных каналах (жаролах вулканаў), а па трэшчынах І разломах зямной кары. Звычайна па трэшчынах вывяргаюцца вялікія масы вадкай базальтавай лавы, якая шырока разліваецца і ўтварае велізарныя лававыя покрывы. У сучасны геалагічны час Т. в. в. адбываюцца ў Ісландыі, імі складзены ўвесь востраў. У былыя геалагічныя эпохі колькасць Т. в. в. была большай. Т. в. в. стварылі вялікія вулканічныя плато і пласкагор’і (плато Калумбіі, Патагоніі, пласкагор’і Арменіі і інш.).