Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Узунларский бассейн — Узунларскі басейн, саланаватаводны марскі басейн, які існаваў у сярэднім плейстацэне на месцы сучаснага Чорнага мора. Названы па назве возера Узунларскае на Керчанскім паўвостраве.
Уклон реки — ухіл ракі, адносіны падзення ракі (рознасці вышынь паміж вытокам і вусцем ракі) да яе даўжыні. Выражаецца ў см/км, м/км. Можна вызначаць ухілы асобных участкаў ракі, ведаючы іх падзенне і даўжыню. У. р. памяншаецца ад вытокаў да вусця, ад яго залежыць скорасць цячэння.
Улан — улан, моцны заходні сцёкавы ведер у заходняй частцы Ісык-Кульскай катлавіны, які дзьме ад Баамскай (Уланскай) цясніны ў бок возера Ісык-Куль. Скорасць да 33 м/с (асобныя парывы звыш 40 м/с). У. уяўляе сабой уварванні халоднага паветра, якое агібае з захаду і паўночнага захаду паўночныя хрыбты Цянь-Шаня. Суправаджаецца рэзкімі паніжэннямі тэмпературы, ападкамі, часам навальніцай. Выклікае штормы на возеры, дэфармуе пірамідальныя таполі. Адзначаецца зімой і вясной (у сярэднім 127 дзён у годзе).
Ультраабиссаль — ультраабісаль, найбольш глыбокая частка акіяна (глыбіні звыш 6000—7000 м).
Ультраосновные горные породы, гипербазиты — ультраасноўныя горныя пароды, гіпербазіты, магматычныя горныя пароды, бедный крэменязёмам (30—44 %) і абагачаныя магніем. Складаюцца ў асноўным з алівіну, піраксену і амфіболу. Адрозніваюць перыдатыты, дуніты і інш.
Умеренные воздушные массы, умеренный воздух — умераныя паветраныя масы, умеранае паветра, паветраныя масы, якія фарміруюцца ва ўмераных шыротах. Робяць найбольшы ўплыў на клімат Беларусь Бываюць марскімі і кантынентальнымі. Марское ўмеранае паветра фарміруецца над морам, характарызуецца вялікай вільготнасцю і ўмеранай тэмпературай (зімой цяплей, летам халадней, кантынентальней) і заходнімі вятрамі і цыклонамі пераносіцца на мацерыкі; зімой змякчае марозы, выклікае снегапады і адлігі, іншы раз пахмурнае надвор’е з туманамі і дажджамі; летам зніжае тэмпературу, павышае вільготнасць і прыносіць ападкі, часам ліўневага характару. Кантынентальнае ўмеранае паветра фарміруецца над сушай, зімой халоднае і сухое, нясе звычайна яснае марознае надвор’е; летам значна праграваецца і высушваецца, у ім узнікаюць узыходныя струмені, якія нярэдка прыводзяць да навальніцы. Ад арктычнага паветра У. п. м. аддзяляюцца арктычным атмасферным фронтам, ад трапічнага — палярным.
Умеренные климаты — умераныя кліматы, кліматы ўмераных шырот (прыкладна паміж 40° пн. і пд. ш. і палярнымі кругам!). Пануюць уме-
раныя паветраныя масы, нярэдка пранікае арктычнае і трапічнае паветра. Пераважаюць заходнія вятры, на ўсходзе мацерыкоў — мусоны. Частыя циклоны на палАрным і арктычным франтах і ападкі. Ня­рэдка ўзнікаюць антыцыклоны з сухім надвор'ем, асабліва ў кантынентальных раёнах зімой. Ясна выражаны поры года: вясна, лета, восень і зіма. Паміж зімой і летам значныя тэмпературныя адрозненні. Гадавыя а.мплітуды тэмператур дасягаюць 50—60 °C. Колькасць ападкаў ад 100 д’а 3000 мм пры сярэднім гадавым значэнні да ўсяго ўмеранага пояса каля 500 мм; іх колькасць залежыць ад блізкасці да мора і рэльефу і памяншаецца пры руху ў глыб мацерыкоў. Асноўныя У. к.: марскі, кантынентальны і мусонны. Марскі клімат характэрны для астравоў і заходніх узбярэжжаў мацерыкоў ва ўмераных широ­тах (значная частка Заходняй Еўропы, прыбярэжная паласа паўночнага захаду Паўночнай Амерыкі, поўдзень Чылі ў Паўднёвай Амерыцы), кантынентальны — для ўнутраных частак мацерыкоў ва ўмераных широ­тах (Прыдунайскія нізіны, поўдзень і паўднёвы ўсход УсходнеЕўрапейскай раўніны, Казахстан, Сібір, Сярэдняя і Цэнтральная Азія, унутраныя раёны ЗША і Канады), мусонны — для ўсходніх частак мацерыкоў ва ўмераных шыротах (Далёкі Усход Расіі, Паўночна-Усходні Кітай, паўночная частка Карэйскага паўвострава і востраў Хакайда ў Японіі).
Умеренные пояса, северный и южный — умераныя паясы, паўночны і паўднёвы, геаграфічныя паясы ва ўмераных шыротах (прыкладна паміж 40—65° шыраты ў Паўночным паўшар’і і 42—58° у Паўднёвым). Кліматы ўмераныя, з перавагай умераных паветраных мае, заходніх вятроў (на ўсходзе мацерыкоў мусонаў), цыклонаў, з выразнымі порамі года, значнымі тэмпературнымі адрозненнямі паміж зімой і летам і гадавой сумай ападкаў ад 100 мм да 3000 мм. Развіты прыродныя зоны тайгі, змешаных лясоў, шыракалістых лясоў, лесастэпаў, стэпаў, паўпустынь, пустынь умеранага пояса. Зоны тайгі, змешаных і шыракалістых лясоў аб’ядноўваюцца ў лясную зону ўмеранага пояса.
Умеренные широты, средние широты — умераныя шыроты, сярэднія шыроты, назва шырот, размешчаных на паверхні зямнога шара паміж 40° І 65° пн. ш. І 42° І 58° пд. ш. (паміж субтрапічнымі і субпалярнымі шыротамі Паўночнага і Паўднёвага паўшар’яў).
Уникальные природные ландшафты и объекты — унікальныя пры­родныя ландшафты І аб’екты, ландшафты і прыродныя аб’екты, якія а дрозніваюцца асаблівай індывідуальнасцю і непаўторнасцю. Прымаюцца пад специальную ахову ў складзе запаведнікаў, ландшафтных заказнікаў або як помнікі природы.
Ураган — ураган, вецер разбуральнай сілы (звыш 30 м/с) і значнай працягласці. Асабліва характэрны для трапічных шырот.
Урановые руды — уранавыя руды, прыродныя мінеральныя ўтварэнні, якія выкарыстоўваюцца для прамысловай здабычы ўрану. Галоўны
мінсрал— уранініт. Бедныя У. р. утрымліваюць да 0,1 % урану, багатыя — звыш 1 %. Радовішчы асадкавыя і метамарфічныя. Большая частка запасаў урану сканцэнтравана ў Расіі, ЗША, Аўстраліі, ПАР, Канадзе, Нігерыі, Намібіі, Бразіліі, Францыі, Алжыры.
Урез воды — урэз вады, лінія перасячэння свабоднай воднай паверхні з паверхняй сушы. Вышыннае становішча У. в. супадае з узроўнем вады ў дадзеным пункце. Становішча У. в. непастаяннае і залежыць ад ваганняў узроўню вады ў паводкі, прылівы, нагоны, згоны і інш.
Урема — урэма, перыядычна заліваемыя лісцёвыя лясы (з таполі, вязу, вярбы, вольхі, чаромхі і хмызнякоў) у поймах рэк стэпавай і лесастэпавай зон Усходне-Еўрапейскай раўніны. У тайзе Заходняй Сібіры У.— сфагнавыя лясныя балоты, часам з сасной і сібірскім кедрам.
Урман — урман, густыя таежныя лясы з перавагай піхты, елкі і сібірскага кедра. Тэрмін ужываецца галоўным чынам у Сібіры і на Урале.
Уровень — ватэрпас, грунтвага, прыбор для праверкі гарызантальнасці ліній і паверхняў і для вымярэння малых вуглоў нахілу. Асноўнай часткай В. служыць шкляная ампула, запоўненая спіртам або эфірам, за выключэннем невялікага аб’ёму (бурбалкі). В.— важная дэталь астранамічных, геадэзічных і іншых інструментаў; прымяняецца аксама ў будаўнічай справе.
Уровень воды — узровень вады, вышыня свабоднай воднай паверхні вадаёмаў і вадацёкаў адносна якой-небудзь умоўнай гарызантальнай паверхні (адносны У. в.) або ўзроўню мора (абсалютны У. в.). Ваганні У. в. бываюць сутачнымі, сезоннымі, гадавымі, шматгадовы.мі. Унутрыгадавыя ваганні У. в. залежаць ад кліматычных умоў і складаюць у азёрах ад некалькіх см да 2—4 м, на вялікіх рэках — 5—12 м і болей. Назіранні за У. в. вядуцца на вадамерных пастах з дапамогай вадамерных рэек і самапісцаў вышыні ўзроўню.
Уровень моря — узровень мора, вышыня паверхні спакойнага мора, якая вымяраецца адносна якога-небудзь умоўна прынятага за нуль гарызонту. Адрозніваюць прыліўны, сярэднясутачны, сярэднямесячны, сярэднегадавы і сярэднешматгадовы У. м. У. м. пастаянна змяняецца пад уплывай ветравога хвалявання, прыліваў, ваганняў атмасфернага ціску, ападкаў, выпарэння, награвання і ахаладжэння паверхневага слоя мора.
Урочище — урочышча, адна з марфалагічных частак прыроднага ландшафту. Складаецца з сістэмы генетычна, дынамічна і тэрытарыяльна звязаных фацый. Адрозніваюць дамінантныя У. (найбольш распаўсюджаны ў ландшафте) і падпарадкаваныя У. (другарадныя па займаемай плошчы). У шырокім сэнсе У.— участак мясцовасці, які адрозніваецца ад акаляючай тэрыторыі прыроднымі прыкметамі (напрыклад, балота або паляна сярод лесу, лес сярод поля).
Ускоренная эрозия — паскораная эрозія, інтэнсіўнае разбурэнне глебы і падсцілаючых горных парод паверхневымі водамі. Звязана з нерацыянальным вядзеннем гаспадаркі (з разворваннем крутых схілаў,
з празмерным выпасам жывёлы, высечкай лясоў у вярхоўях яроў і г. д.). У асобных вьшадках П. э. выклікаецца прыроднымі прычынамі (напрыклад, моцнымі ліўнямі, прарывам горных азёр, дружным раставаннем снягоў і інш.).
Условия среды — умовы асяроддзя, сукупнасць усіх фактараў, якія характарызуюць прыроднае асяроддзе як адзінае цэлае. Могуць аналізавацца безадносна або дыферэнцыравана ў адносінах да папуляцый, відаў, суполак жывых арганізмаў, чалавека.
Условные знаки, топографические и картографические — умоўныя знакі, тапаграфічныя і картаграфічныя, абазначэнні, якія прымяняюцца на картах для паказу розных аб’ектаў і іх якасных і колькасных характарыстык. У. з. перадаюць змест карты, абазначаюць прадметы, з'явы, працэсы — рэальныя (напрыклад, населения пункты) і абстрактный (напрыклад, шчыльнасць насельніцтва). У. з. выконваюць дзве асноўныя функцыі: 1) паказваюць від аб’ектаў і некаторыя іх характарыстыкі; 2) вызначаюць прасторавае становішча аб’ектаў. Выдзяляюць У. з.: плошчавыя, або маштабныя, лінейныя, пазамаштабныя і тлумачальныя (паясняльныя).
Устойчивость природных систем — устойлівасць природных сістэм, здольнасць природных сістэм процістаяць уздзеянню знешніх природных і антрапагенных сіл, якія імкнуцца парушыць раўнавагу, а таксама захоўваць сваю структуру і функцыі пры зменлівых умовах ася­роддзя.
Уступ, эскарп — уступ, эскарп, круты схіл або адвесны абрыў, які падзяляе больш пакатыя паверхні, што размешчаны на рознай вышыні. Можа мець натуральнае паходжанне (напрыклад, тэктанічнае, абразійнае, эразійнае) або штучнае (У. кар’ера).
Устье — вусце, месца ўпадзення ракі ў другую раку, возера, мора. Прадстаўлена дэльтамі і эстуарыямі. Многія пустынныя рэкі заканчваюцца сляпымі вусцямі, гэта значыць не даносяць ваду да вадаёма: іх вада траціцца на выпарэнне, прасочванне ў грунт або поўнасцю разбіраецца на арашэнне (напрыклад, рэкі Зераўшан, Мургаб, Таджэн у Сярэдняй Азіі).
Устьевая ступень — вусцевая ступень, папярочны ўступ зблізку вусця бакавой даліны — прытоку галоўнай ракі. Адзін з відаў вісячай даліны. В. с. узнікае ў выніку інтэнсіўнай разбуральнай дзейнасці галоўнай ракі, а ў горналедавіковых абласцях — ледавіка галоўнай даліны. У выніку гэтага ўтвараецца перапад вышынь (звычайна некалькі дзесяткаў м, часам 200—300 м). Патокі, што падаюць з В. с., часта ўтвараюць вадаспады.