Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Флюгер — флюгер, прылада для вызначэння напрамку і скорасці ветру. Складаецца са стрэлкі Ф. (флюгаркі), паказальніка старой гарызонту (нерухома замацаваных васьмі гарызантальных стрыжняў) і прыстасавання для вызначэння скорасці ветру (металічная пласцінка і дуга са штыфтамі).
Флюорит, плавиковый шпат — флюарыт, плавіковы шпат, мінерал, фтарыд кальцыю. Утварае крышталі, суцэльныя крышталічныя агрэгаты, зямлістыя масы фіялетавай, зялёнай, жоўтай, бурай афарбоўкі, радзей бясколерны. Самыя буйныя назапашванні — у гідратэрмальных радовішчах. Выкарыстоўваецца як металургічны флюс; бясколерныя празрыстыя крышталі — аптычная сыравіна. Галоўныя здабываючыя краіны — Расія, Мексіка, Францыя. ПАР.
Фоновый мониторинг — фонавы маніторынг, маніторынг, асноўнай задачай якога з’яўляецца фіксацыя і вызначэнне паказчыкаў, што характарызуюць прыродны фон, а таксама яго глабальныя і рэгіянальныя адрозненні і змяненні ў працэсе развіцця біясферы.
Форланд — фарланд, платформенная вобласць, якая ляжыць перад складкаватым поясам.
Формы рельефа — формы рэльефу, асобныя няроўнасці зямной
паверхні, як выпуклый (дадатныя формы рэльефу), так і ўвагнутыя (адмоўныя формы рэльефу). Адрозніваюцца па памерах (мегарэльеф, макрарэльеф, мезарэльеф, мікрарэльеф), паходжанню (тэктанічныя, вулканічныя, воднаэразійныя, ледавіковыя, карставыя, эолавыя і інш., таксама полігенетычныя Ф. р., якія створаны рознымі працэсамі), узросту і іншых прыкметах. Ф. р. звычайна спалучаны паміж сабою і групуюцца ў тыпы рэльефу, якія складаюць рэльеф Зямлі.
Форшоки — фаршокі, падзе.мныя штуршкі, якія часам папярэднічаюць моцнаму землетрасенню. Назіраюцца за некалькі гадзін (часам за некалькі месяцаў) да асноўнага землетрясения.
Фосфатные руды — фасфатныя руды, прыродныя мінеральныя ўтварэнні, якія выкарыстоўваюцца для атрымання рэчываў, што ўтрымліваюць фосфар (мінеральных угнаенняў, кармавых фасфатаў, фосфарных солей). Утрыманне асноўнага карыснага кампаненту — вокісу фос­фару— ад 2—6 да 25—34 %. Прадстаўлены Ф. р. фасфарытамі і апатытамі. Радовішчы эндагенныя і экзагенныя. Большая частка сусветных запасаў фасфарытаў сканцэнтравана ў Марока, ЗША, Казахстане, апатытаў — у Бразіліі, Фінляндыі, ПАР, Расіі.
Фосфориты — фасфарыты, горный пароды, якія змяшчаюць ад 5 да 25 % вокісу фосфару і ўжываюцца як сыравіна для вытворчасці фосфарных угнаенняў і іншых фосфараўтрымліваючых прадуктаў. Найбольш буйныя запасы Ф. у Казахстане, Расіі, Марока і ЗША.
Фотический слой — фатычны слой, верхні слой вады ў акіяне, у якім ёсць дастаткова святла для працэсу сінтэзу раслінамі арганічнага рэчыва з вугляроду і вуглекіслаты за лік светлавой энергіі. Ніжняя граніца Ф. с. вызначаецца глыбінёй, на якую даходзіць 1 % святла, што пранікае праз паверхню акіяна.
Фотограмметрические приборы — фотаграмметрычныя прыборы, прыборы для вымярэнняў па фотаздымках (паветраных, касмічных, наземных) сфатаграфаваных аб’ектаў з мэтай вызначэння іх формы, памераў і становішча. Адрозніваюць прыборы для апрацоўкі адзінкавых фотаздымкаў і стэрэапар фотаздымкаў (стэрэафотаграмметрычныя прыборы). Да Ф. п. належаць фотатрансфарматары, ортафотатрансфарматары, праектары, стэрэамаркіруючыя прыборы, монаі стэрэакампаратары, стэрэаметры, стэрэаскопы і інш.
Фотограмметрия — фотаграмметрыя, галіна ведаў, якая вывучае форму, памеры і становішча розных аб'ектаў па вымярэннях іх адлюстраванняў на адзіночных фотаздымках або стэрэапарах.
Фотокарты — фотакарты, паліграфічныя адбіткі з фотапланаў, на якіх нанесены картаграфічныя абазначэнні, гарызанталі, надпісы. Найбольшае прымяненне атрымалі тапаграфічныя Ф. маштабаў ад 1 : 5000 да 1 : 1 000 000, якія ствараюцца па матэрыялах аэраздымкі і касмічнай здымкі. Ф. ствараюцца ў праекцыях і разграфцы, якія прымяняюцца для тапаграфічных карт.
Фототеодолит — фотатэадаліт, інструмент для фатаграфавання мяс-
цовасці або розных збудаванняў з адначасовым геадэзічным вызначэннем узаемнага становішча выбраных пунктаў і адлегласці паміж імі. Атрыманыя з дапамогай Ф. пары здымкаў для тапаграфічных мэт затым апрацоўваюцца на фотаграмметрычных прыборах (напрыклад. на стэрэапланіграфе). Наибольшие прымяненне Ф. мае пры здымцы ў тарах.
Фрнгана — фрыгана, раслінная фармацыя з разрэджаных ксерафітных хмызнякоў, паўхмызнякоў і шматгадовых Tpav, галоўным чынам у Міжземнамор’і. Характэрны калючыя падушкападобныя расліны і пахучыя расліны, якія ўтрымліваюць эфірнае масла (чабор, шалфей, размарын, астрагал і інш.). Ф. фарміруецца на сухіх камяністых схілах пераважна паўднёвай экспазіцыі, звычайна на месцы зведзеных драўнінна-хмызняковы.х фармацый.
Фронтальные осадки — франтальныя ападкі, ападкі, выпадзенне якіх звязана з атмасфернымі франтамі. Абумоўлены ўзыходнымі струменямі цёплага паветра. Ахопліваюць вялікія плошчы і перамяшчаюцца разам з фронтам. Часцей за ўсё гэта аблажныя ападкі са слаістадажджавых воблакаў.
Фульвокйслоты — фульвакіслоты, складаныя арганічныя кіслоты палімернай будовы, якія ўваходзяпь у склад арганічнага рэчыва (гумусу) глеб і торфу. Адрозніваюцца высокім утрыманнем вугляводаў, раствараюцца ў вадзе і шчолачах і ўтвараюць раствор залацістага колеру Ф. разбуральна дзейнічаюць на мінералы, садзейнічаюць іх выветрыванню і ападзольванню глеб, што паніжае іх урадлівасць.
Фумаролы — фумаролы, выхады гарачых (да 900 °C) вулканічных газаў і пары з трэшчын і каналаў у кратэры вулкана (першасныя Ф.) або неастыўшых лававых і піракластычных патокаў (другасныя Ф.) Ф. адрозніваюцца таксама па месцы іх выхаду, саставу і тэмпературы.
Фундамент в геологии — фундамент у геалогіі, комплекс больш старажытных, звычайна інтэнсіўна складкаватых і метамарфізаваных гор­ных парод, што складаюць цокаль платформ, а таксама прыкладна эквивалентный яму ўтварэнні ў складкаватых абласцях і акіянах. Ф.— утварэнне даплатформавай (геасінклінальнай) стадыі развіцця зямной кары. Ф старажытных платформ называецца крышталічнай, Ф маладых платформ — складкаватай асновай.
Футшток — футшток, рэйка з дзяленнямі, якая ўстанаўліваецца на водамерных пастах рэк, азёр, мораў для назірання за ўзроўнем вады. Асноўныя марскія ф. служаць таксама для вызначэння сярэдняга ўзроўню мора І вызначэння пачатковага ўзроўню для адліку вышынь і глыбінь.
Фьёльды, фиельды — фьельды, фіельды, платопадобныя вяршынныя паверхні асобных масіваў Скандынаўскіх гор Уяўляюць сабой прыўзнятыя ўчасткі старажытных раўнін (пенепленаў), якія апрацаваны плейстацэнавымі ледавікамі і пакрыты плямамі тундравай расліннасці. Над Ф. месцамі ўзвышаюцца сучасныя ледавікі, вострыя пікі. У паніжэннях рэльефу — шматлікія азёры і балоты 12 Рус -бел слоўнік
Фьёрд — фьёрд, мелкаводны заліў з невысокімі, аднак крутымі скалістымі берагамі; багаты шхерамі. Шматлікія ў Швецыі і Фінляндыі; у Расіі сустракаюцца ў паўночных частках Анежскага і Ладажскага азёр. Узнікаюць пры пранікненні мора (возера) на апушчаныя ўчасткі сушы з узгорыстым ледавікова-акумуляцыйным рэльефам.
X
Хабуб — хабуб, пылавая або пясчаная бура на паўночным усходзе Афрыкі (галоўным чынам у Судане і Егіпце) і на Аравійскім паўвостраве. Узнікае пры хуткім (да 60 км/r) перамяшчэнні з пустынь халоднага атмасфернага фронту, уперадзе якога ўтвараюцца магутныя канвекцыйныя воблакі. Яны прадстаўляюць «сцяну пылу» вышынёй да 1,5 км і шырынёй да 30 км. X. працягваецца звычайна некалькі гадзін, часта папярэднічае моцнаму ліўню з навальніцай. Адзначаецца з мая па кастрычнік (каля Хартума ў сярэднім 24 разы ў годзе).
Хазарский бассейн — хазарскі басейн, сярэднечацвярцічная трансгрэсія Каспійскага мора, якая распаўсюджвалася на большую частку Прыкаспійскай нізіны.
Халцедон — халцэдон, мінерал; скрытакрышталічная, паўпразрыстая разнавіднасць кварцу. Афарбоўка разнастайная: ружовая і жоўтая (сердалік), чырвона-бурая (карнеол), цёмна-бурая (сардзер), зялёная (хрызапраз), блакітная (сапфірын) і інш. Па тэкстуры адрозніваюць таксама тонкаслаісты X.— агат, стужкава-палосны — онікс. Выкарыстоўваюцца як ювелірныя і вырабныя камяні. На Беларусі трапляецца ў верхне-пратэразойскіх базальтах і карбанатных адкладах дэвону і мелу.
Халькозин, медный блеск — хальказін, медны блішчак, мінерал, сульфід медзі. Утварае свінцова-шэрыя суцэльныя масы, умацаваныя зерні, налёты, скарынкі. Па паходжанню гіпергенны або асадкавы, радзей гідратэрмальны. Адна з асноўных састаўных частак медных руд (змяшчае да 80 % медзі). На Беларусі трапляецца ў гнейсах і гранітаідах крышталічнага фундамента.
Халькопирит, медный колчедан — халькапірыт, медны калчадан, сульфід медзі і жалеза. Утварае бліскучыя латунна-жоўтыя суцэльныя масы, умацаваныя зерні, зярністыя агрэгаты, радзей крышталі. Самы распаўсюджаны медны мінерал. Па паходжанню галоўным чынам гідратэрмальны, радзей магматычны, асадкавы. Важная медная руда. На Беларусі трапляецца ў крышталічным фундаменце Беларускай антэклізы, радзей — сярод дэвонскіх вапнякоў і даламітаў Прыпяцкага прагіну.
Хамада, гамада, гаммада — хамада, гамада, у шырокім разуменні — назва любых камяністых пустынь; у вузкім — камяністыя пустыні ў Сахары, якія распаўсюджаны на плато, што ўтвораны шчыльнымі гор-
нымі пародамі (вапнякамі, пясчанікамі і інш.) і пакрыты дробным шчэбнем.
Хамсин — хамсін, гарачы (нярэдка вышэй за 40 °C) і сухі, часам штармавы вецер пераважна паўднёвых і паўднёва-заходніх напрамкаў, на паўночным усходзе Афрыкі і ў краінах Блізкага Усходу. Адзначаецца ў пярэдніх частках цыклонаў, якія перамяшчаюцца з пустынь Паўночнай Афрыкі ў раёны Усходняга Міжземнамор’я. Дзьме да 50 дзён у годзе, звычайна ў сакавіку — маі. Пераносіць многа пяску і пылу, часам суправаджаецца такімі аптычнымі з’явамі, як міражы і фатамаргана.
Харахайха — харахаіха, вецер, які дзьме з даліны ракі Галаўснай, што ўпадае ў возера Байкал. Узнікае пры нізкім атмасферным ціску над возерам. Узмацняецца ў вузкіх месцах даліны (шырыня яе 3—4 км), якая выцягнута на паўночны захад. Найбольш часта X. назіраецца восенню і зімой; летам і вясной вецер слабейшы і менш працяглы.
Харйф, карнф — харыф, карыф, 1) летні паўднёва-заходні мусон на паўднёвым беразе Адэнскага заліва (у ліпені — жніўні) і на Чырвоным моры (у чэрвені — верасні). Узмацняецца ноччу. Дзякуючы фёнаваму эфекту X. вельмі сухі і гарачы. Нясе многа пылу; 2) сезон дажджоў у Паўночнай Індыі, а таксама ў Паўночным Судане; 3) ураджай мусоннага сезона (сяўба пачынаецца пасля наступления дажджоў у чэрвені—ліпені, а збор ураджаю — восенню); 4) восень у арабскіх краінах.