Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік

Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
120.39 МБ
Цзюй-фын — дзюй фын, моцны, часам штармавы вецер, які дзьме на моры пры руху малога трапічнага цыклону зблізку вострава Тайвань. Больш вільготны і парывісты, чым тай (вецер, звязаны з праходжаннем размытага тайфуну). Пачынаецца раптоўна.
Цикл эрозии — цыкл эрозіі, сукупнасць паслядоўных стадый развіцця водна-эразійных і водна-акумуляцыйных форм рэльефу.
Циклон — цыклон, вобласці паніжанага атмасфернага ціску з зам­кнутым! авальнымі ізабарамі і найменшым ціскам у цэнтры. Паветра ў Ц. перамяшчаецца ад перыферыі Ц. да яго цэнтра і па спіралі ўверх супраць руху гадзіннікавай стрэлкі ў Паўночным паўшар’і і па руху гадзіннікавай стрэлкі — у Паўднёвым. Ц. развіваюцца часцей за ўсё на палярным і арктычным (антарктычным) атмасферных франтах, у па­ласе паміж 40—60° пн. і пд. ш. у кожным паўшар’і. Дасягаюць у папярочніку 1000—3000 км, рухаюцца з захаду на ўсход са скорасцю 30—40 км/г, адхіляюцца пры руху да больш высокіх шырот. Выклікаюць утварэнне вялікіх і магутных воблакаў, выпадзенне ападкаў, змену надвор’я з перавагай пахмурнага. Асаблівымі ўласцівасцямі валодаюць трапічныя цыклоны.
Циклонический вихрь в океане — цыкланічны віхор у акіяне, віхор з вертыкальнай або нахіленай воссю, які верціцца супраць гадзіннікавай стрэлкі ў Паўночным паўшар’і і па гадзіннікавай стрэлцы ў Паўднёвым. У цэнтры адбываецца ўздым халодных вод з глыбінь, якія багаты біягеннымі рэчывамі.
Циклоническое течение — цыкланічнае цячэнне, паверхневае кругавое марское цячэнне, якое накіравана ў Паўночным паўшар'і супраць руху гадзіннікавай стрэлкі, а ў Паўднёвым — па гадзіннікавай стрэлцы.
Цинковые руды — цынкавыя руды, складаная частка поліметалічных руд, часам утвараюць самастойныя паклады. Асноўны мінерал — сфалерыт, а таксама каламін, смітсаніт і інш. Радовішчы Ц. р. у ЗША, Канадзе, Аўстраліі і інш.
Цирк — цырк, увагнутая (крэслападобная) форма рэльефу ў тарах. Адрозніваюць ледавіковыя Ц.— кары і апоўзневыя Ц.— катлавіны, якія ўтварыліся ў выніку апоўзняў на стромкіх схілах, складзеных пластычнымі пародамі.
Циркуляция атмосферы — цыркуляцыя атмасферы, паветраныя цячэнні над зямным шарам. Адрозніваюць агульную Ц. а. (планетарную сістэму паветраных цячэнняў — пасаты, мусоны, ветры цыклонаў і анты цыклонаў, струменныя цячэнні ў верхняй трапасферы і ніжняй стратасферы і інш.) і мясцовую Ц. а. (брызы, фёны, горна-далінныя вятры і інш.). Абумоўлена галоўным чынам неаднародным размеркаваннем атмасфернага ціску, якое выклікана ў асноўным розным прытокам сонечнай радыяцыі ў тых або іншых шыротах, рознымі фізічнымі ўласцівасцямі зямной паверхні (суша, мора, ільды і г. д.), а таксама адхіляючым уплывам сутачнага вярчэння Зямлі на паветраныя плыні. Мясцовая Ц. а. абумоўлена геаграфічнымі асаблівасцямі адпаведнай тэрыторыі ці акваторыі (рэльефам, падсцілаючай паверхняй і інш.).
Циркуляция вод Мирового океана — цыркуляцыя вод Сусветнага акіяна, адзіная ўзаемазвязаная сістэма асноўных устойлівых цячэнняў Акіяна, якая абумоўлівае агульны перанос і ўзаемадзеянне вод; уключае сукупнасць гарызантальных і вертыкальных рухаў вод Акіяна. На боль­шей частцы Акіяна паверхневыя цячэнні ўзнікаюць пад дзеяннем ветру, а неаднародныя патокі цяпла нараджаюць глыбінныя цячэнні. Вертыкальныя сыходныя і ўзы.ходныя рухі вод Сусветнага акіяна выклікаюцца змяненнямі іх шчыльнасці і згонна-нагоннымі вятрамі.
Циркумконтинентальная зональность — цыркумкантынентальная занальнасць, заканамернае змяненне ў размеркаванні акіяналагічных характарыстык у напрамку ад кантынентаў у глыб акіяна.
Циркумполярные болезни — цыркумпалярныя хваробы, хваробы, якія ўласцівы для высокіх шырот Паўночнага і Паўднёвага паўшар’яў і абумоўлены комплексам кліматычных фактараў прыпалярных раёнаў Найбольш распаўсюджаны розныя формы агульнага і мясцовага ахаладжэння. Вывучэнне прафілактыкі і лячэння гэтых хвароб — прадмет паўночнай медыцыны.
Циркумполярные организмы, кругополярные (циркумарктические и циркумантарктические) организмы — цыркумпалярные арганізмы, кругапалярныя (цыркумарктычныя і цыркумантарктычныя) арганізмы, віды жывёл і раслін, арэал якіх ахоплівае кольцам адну з палярных зон зямнога шара. У Арктыцы — пясец, паўночны алень; У Антарктыцы — цюлень Уэдэла, пінгвін Адэлі і інш.
Циркумтропические организмы, круготропические организмы — цыркумтрапічныя арганізмы, кругатрапічныя арганізмы, віды жывёл і раслін, арэал якіх ахоп.іівае тропікі зямнога шара. Напрыклад, сярод наземных Ц. а.— малпы, кракадзілы, якія жывуць у тропіках усіх кантынентаў, аднак прадстаўлены рознымі відамі.
Цокольная терраса — цокальная тэраса, рачная, азёрная або мар-
ская тэраса, у аснове якой размешчаны цокаль з карэнных парод, што перакрываецца больш маладымі — алювіяльнымі, азёрнымі або марскімі адкладамі.
Цунами — цунамі, вялікія марскія хвалі, якія ўзнікаюць на паверхні акіяна ў выніку моцных падводных землетрасенняў. Даўжыня Ц. 200—300 км, скорасць распаўсюджання 400—800 км/г, вышыня ў адкрытым акіяне 2—5 м, ля берагоў — да 15—30 м. Могуць чыніць вялікія разбурэнні і апусташэнні ў берагавой паласе. Найбольш характэрны для Ціхага акіяна і яго берагоў.
ч
Чапараль — чапараль, суполка лістападных і часткова вечназялёных жорсткалістых субтрапічных хмызнякоў з мноствам калючых раслін. Вышыня 1,5—2 м, часам 3—4 м. Распаўсюджаны ў тарах на камяністых глебах на паўднёвым захадзе ЗША і на поўначы Мексікі, на вышыні ад 600 да 2000 м. Адрозніваюцца значнай відавой разнастайнасцю (чаміз, хмызняковыя дубы, талакнянкі, акацыі, кактусы, юкі і інш.). Растуць ва ўмовах клімату, блізкага да міжземнаморскага. Ч. у многім падобны да маквісу (часта разглядаецца як яго амерыканскі аналаг).
Чараны, чарангй — чараны, чарангі, паркавыя ландшафты сухіх лугоў і лесастэпаў, якія перамяжоўваюцца з бярозавымі і лістоўнічнымі рэдкалессямі на водападзельных плато і ўзвышшах Цэнтральнай Якуціі. Травяны покрыў уключае рад стэпавых раслін, у тым ліку кавыль.
Части света — часткі свету, умоўнае раздзяленне сушы, якое уклю­чае мацерыкі або іх часткі і размешчаныя зблізку астравы; склалася гістарычна. Ч. с. шэсць: Азія (44,4 млн км2), Амерыка (42,0 млн км2), Афрыка (30,3 млн км2), Антарктыда (14,1 млн км2), Еўропа (10,5 млн км2), Аўстралія з Акіяніяй (8,5 млн км2). Існуе таксама раздзяленне сушы на Стары Свет (Еўропа, Азія і Афрыка) і Новы Свет (Паўночная і Паўднёвая Амерыка). У гэтым падзеле не ўлічваюцца Антарктыда Аўстралія з Акіяніяй.
Чаудинский бассейн — чаудзінскі басейн, саланаваты азёрна-марскі басейн, які існаваў на месцы сучаснага Чорнага мора ў раннім плейстацэне.
Чернозёмовидные почвы — чарназёмападобныя глебы, глебы, якія па выгляду падобныя да чарназёмаў, аднак па якой-небудзь важнай уласцівасці адрозніваюцца ад іх. Так, Ч. г. прэрый Паўночнай Амерыкі адрозніваюцца ад чарназёмаў поўнай адсутнасцю ў глебе і мацярынскай горнай пародзе карбанатаў, Ч. г. лугавыя — значным грунтавым увільгатненнем, Ч. г. горна-лугавыя — карбанатнай глебаўтвараючай горнай пародай. Ч. г звычайна валодаюць высокай прыроднай урадлівасцю.
Чернозёмы — чарназёмы, глебы зон стэпаў І лесастэп ifумеранага пояса Еўразіі і Паўночнай Амерыкі (Прыдунайскія нізіны, паўднёвая паласа Усходне-Еўрапейскай раўніны, поўдзень Сібіры і Далёкага Усходу, Манголія і Паўночны Усход Кітая, Вялікія і Цэнтральныя раўніны). Характарызуюцца структурнасцю, магутным перагнойным гарызонтам (да 1 м і больш), высокім утрыманнем пажыўных рэчываў і гумусу (да 9 % і больш), нейтральнай або слабакіслай рэакцыяй. Адрозніваюцца высокай прыроднай урадлівасцю. Асвоены пад ворныя землі.
Чёрные бури — чорныя буры, разбурэнне і перанос верхняга (маючага цёмную афарбоўку) ворыўнага слоя глебы моцным ветрам. Адна з форм ветравой эрозіі, уласціва пераважна для глеб стэпавай зоны.
Чернь — чэрнь, 1) чэрневая тайга — густыя піхтавыя і яловыя таежныя лясы (месцамі з дамешкаю лістоўніцы, сібірскага кедру, драбналістых парод) на схілах гор Паўднёвай Сібіры і на добра дрэнаваных раўнінах Заходняй Сібіры; 2) чарналессе — густыя чыстыя лістоўныя лясы, галоўным чынам з дубу, ясеню, асіны і іншых парод, якія скідаюць на зіму лісце. Назіральніку лес здаецца чорным, асабліва зімой на фоне снегавога покрыва. Характэрны для поўдня УсходнеЕўрапейскай раўніны.
Четвертичная геология — чацвярцічная геалогія, раздзел геалогіі, які вывучае чацвярцічную сістэму і адпаведны ёй перыяд у гісторыі Зямлі.
Четвертичный период, антропогеновый период, антропоген — чацвярцічны перыяд, антрапагенавы перыяд, антрапаген, апошні, самы кароткі перыяд геалагічнай гісторыі Зямлі, які працягваецца і цяпер. Працягласць — да 2 млн гадоў. Для Ч. п. характэрны: агульнае пахаладанне клімату, шырокае развіццё ў Паўночным паўшар’і неаднаразовых мацерыковых абледзяненняў, фарміраванне сучаснага рэльефу, расліннасці і жывёльнага свету, з’яўленне і развіццё чалавека, утварэнне россыпных радовішчаў золата, алмазаў і іншых карысных выкапняў.
Чётковидные озёра — пацеркападобныя азёры, ланцужкі доўгіх вузкіх азёр, якія выцягнуты ў адным напрамку і злучаны пратокамі (напрыклад, ланцужкі азёр у марэннай даліне або паміж пясчанымі дзюнамі).
Чинки, чинги — чынкі, чынгі, стромкія цяжкадаступныя ўступы, якія абмяжоўваюць плато або сталовыя ўзвышшы, галоўным чынам у Казахстане і на захадзе Сярэдняй Азіі. Маюць рознае паходжанне (эразійнае, дэнудацыйнае, тэктанічнае); дасягаюць часам вышыні 300— 350 м (напрыклад, Ч. плато Усцюрт). У горных раёнах Сярэдняй Азіі Ч. часам называюць высокія неабжытыя снегавыя горы.
Чинук — чынук, 1) сухі паўднёва-заходні вецер тылу фёну над усходнімі схіламі Скалістых гор і сумежнымі ўчасткамі прэрый у ЗША і Канадзе. Адзначаецца галоўным чынам зімой, звычайна пачынаецца раптоўна і дзьме ўстойліва некалькі гадзін запар (часам да 4 сутак).
Суправаджаецца рэзкім павышэннем температуры паветра (на 10— 20°C, у асобных выпадках да 30 °C), садзейнічае хуткаму раставанню снягоў; 2) вільготны паўднёва-заходні вецер, які дзьме з Ціхага акіяна на заходняе ўзбярэжжа ЗША і схілы Скалістых гор. Звычайна супра­ваджаецца воблачным, дажджлівым надвор’ем.
ш
Шапада, чапада — шапада, чапада, сталовыя плато, складзеныя пясчанікамі, з адвеснымі схіламі, якія адрываюцца да крышталічнай асновы. Вяршыні пакрыты хмызнякамі і травяністай расліннасцю, на схілах — лясы. Тэрмін ужываецца ў Бразіліі (на Бразільскім пласкагор’і)