Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік
Выдавец: Народная асвета
Памер: 367с.
Мінск 1994
Эльстерская ледниковая эпоха (ледниковье) — эльстэрская ледавіковая эпоха (ледавікоўе), раннеплейстацэнавая ледавіковая эпоха, якая выдзяляецца ў раўніннай вобласці Сярэдняй Еўропы. Адпавядае міндэлю альпійскай стратыграфічнай схемы.
Элювиальный горизонт, горизонт вымывания — элювіяльны гарызонт, гарызонт вымывания, глебавы гарызонт у верхний частцы глеб, з якога вынесены ў больш глыбокія гарызонты і за межы глебы лёгкарастваральныя солі, ілістыя часцінкі, вокіслы жалеза, марганцу,
алюмінію і іншыя рэчывы. Узбагачаны кварцам і крэменязёмам; пылаваты і бясструктурны, афарбоўка звычайна светла-шэрая або белаватая. Прыкладам Э. г. служыць падзолісты гарызонт у падзолістых, дзярнова-падзолістых і іншых ападзоленых глебах.
Элювий, элювиальные отложения — элювій, элювіяльныя адклады, прадукты выветрывання горных парод, якія застаюцца на месцы свайго ўтварэння. Фарміруюцца на гарызантальных паверхнях або пакатых схілах, дзе слаба праяўляюцца працэсы зносу. Э. складае кару выветрывання.
Эмиграция — эміграцыя, перасяленне жывых арганізмаў са звычайных у новыя для іх месцы. Прычынай Э. могуць быць рэзкія змены асяроддзя пражывання пад уздзеяннем стыхійных або антрапагенных сіл.
Эндемизм — эндэмізм, прыстасаванасць асобных відаў раслін і жывёл да пэўных, абмежаваных раёнаў зямной паверхні. Найбольш ярка праяўляецца на астравах, у горных краінах, у астаткавых (рэліктавых) азёрах.
Эндемики, эндемы — эндэмікі, эндэмы, расліны ці жывёлы, якія сустракаюцца толькі ў дадзеным раёне (напрыклад, крымскі бук расце толькі ў Крыме, птушка ківі водзіцца толькі ў Новай Зеландыі).
Эндемия — эндэмія, пастаянная наяўнасць у дадзенай мясцовасці пэўных захворванняў, звязаных з прыроднымі фактарамі і асаблівасцямі ўмоў жыцця насельніцтва. Так, асаблівасці хімічнага складу глеб, вады, паветра вызначаюць залішняе або недастатковае наступление асобных рэчываў у арганізм, што можа прывесці да эндэмічных захворванняў.
Эндогенные месторождения, гипогенные месторождения — эндагенныя радовішчы, гіпагенныя радовішчы, паклады карысных выкапняў, якія ўзніклі ў глыбінных частках Зямлі з магматычных расплаваў або гарачых водных раствораў пры высокім ціску і тэмпературы. 3 магматычных расплаваў утварыліся радовішчы жалеза, тытану, ванадыю, медзі, нікелю, апатытаў, з раствораў — поліметалічныя, у тым ліку гідратэрмальныя радовішчы руднай і няруднан мінеральнай сыравіны.
Эндогенные процессы — эндагенныя працэсы, геалагічныя працэсы, якія адбываюцца ў нетрах Зямлі і абумоўлены яе ўнутранай энергіяй, сілай цяжару і сіламі, што ўзнікаюць пры вярчэнні Зямлі. Праяўляюцца ў выглядзе тэктанічных рухаў (павольных падняццяў і апусканняў зямной кары, складкаватасці, утварэнні буйных элементаў рэльефу, землетрасеннях), працэсаў вулканізму, метамарфізму горных парод і фарміраванню радовішчаў карысных выкапняў. Э. п. абумоўліваюць морфаструктуру зямной паверхні і ў спалучэнні з экзагеннымі працэсамі ствараюць рэльеф Зямлі.
Энергетические ресурсы — энергетычныя рэсурсы, прыродныя багацці, якія выкарыстоўваюцца для атрымання энергіі. Э. р. падзяляюцца на паліўныя, гідраэнергетычныя, атамныя. Важнымі крыніцамі атрымання энергіі могуць быць таксама энергія Сонца, ветру, марскіх прыліваў.
Энергия рельефа, размах рельефа — энергія рельефу, размах рэльефу, ступень расчлянёнасці рэльефу; марфалагічны паказчык патэнцыяльнай інтэнсіўнасці або магчымага праяўлення тых або іншых рэльефаўтвараючых працэсаў, які ўлічвае адлегласці па вертыкалі паміж вышэйшымі і ніжэйшымі пунктамі дадзенага рэгіёна і яго гарызантальную расчлянёнасць.
Эоловые города, каменные города — эолавыя гарады, каменныя гарады, участкі пустынь, дзе дзякуючы фізічнаму выветрыванню і механічнаму ўздзеянню мае пяску, якія пераносяцца ветрам, аголеныя карэнныя пароды набываюць мудрагелістыя (вычварныя) формы, якія напамінаюць руіны гарадоў. Найбольш часта сустракаюцца ў пустынях Дэнтральнай Азіі.
Эоловые отложения — эолавыя адклады, назапашванні тонкага рыхлага матэрыялу, прынесенага ветрам (некаторыя лёсы, пяскі). Утвараюць розныя формы эолавага рэльефу. Фарміруюцца звычайна за лік пясчаных адкладаў марскога, дэльтавага, алювіяльнага, пралювіяльнага, азёрнага і водналедавіковага паходжання. Распаўсюджаны галоўным чынам у сухіх абласцях, аднак сустракаюцца і ў іншых прыродных раёнах (на ўзбярэжжах мораў і азёр, тэрасах рэк).
Эоловые процессы — эолавыя працэсы, рэльефаўтвараючыя працэсы, якія абумоўлены дзейнасцю ветру: развяванне (дэфляцыя), перавяванне, выдзіманне дробназярністых фракцый і навяванне (акумуляцыя) эолавага матэрыялу (галоўным чынам пяскоў) за лік яго перамяшчэння на некаторую адлегласць ад сыходнага залягання. Э. п. працякаюць галоўным чынам у пустынях, аднак назіраюцца таксама ў сухіх і ўмерана вільготных абласцях і ў іншых геаграфічных раёнах (на ўзбярэжжах мораў і азёр, тэрасах рэк і інш.).
Эоловые формы рельефа — эолавыя формы рэльефу, формы рэльефу, якія ўзнікаюць пад дзеяннем ветру, пераважна ў раёнах з сухім кліматам, а таксама на берагах мораў, азёр І рэк. Найбольш распаўсюджаны акумуляцыйныя І акумуляцыйна-дэфляцыйныя формы рэльефу (пясчаныя грады, узгорыстыя пяскі, ячэістыя пяскі, барханы, дзюны і інш.).
Эоляция — эаляцыя, ветравая эрозія сушы часцінкамі пылу, пяску І снегу, якія пераносяцца ветрам.
Эон — эон, падраздзяленне геахраналагічнай шкалы, якое аб’ядноўвае некалькі геалагічных эпох (напрыклад, фанеразойскі Э.). Стратыграфічны эквівалент Э.— эанатэма.
Эонотема — эанатэма, найбольш буйное падраздзяленне агульнай стратыграфічнай шкалы, якое аб’ядноўвае некалькі эратэм. Навейшая (фанеразойская) Э. уключае палеазойскую, мезазойскую І кайназойскую эратэмы. Геахраналагічны эквівалент Э.— эон.
Эоценовая эпоха, эоцен — эацэнавая эпоха, эацэн, сярэдняя эпоха палеагенавага перыяду.
Эпейрогенические движения, эпейрогенез — эпейрагенічныя рухі.
эпейрагенез, павольныя, працяглыя рухі зямной кары, як узыходныя, так і сыходныя. Ахопліваюць вядікія вобласці без змянення тэктанічнай структуры асновы.
Эпигенез — эпігенез, другасныя змяненні горных парод, якія прыводзяць да змяненняў і новаўтварэнняў у іх мінералаў, у тым ліку эпігенетычных радовішчаў карысных выкапняў (напрыклад, руд радыеактыўных элементаў, каляровых і рэдкіх металаў).
Эпигенетические долины, наложенные долины — эпігенетычныя даліны, накладзеныя даліны, скразныя даліны рэк, якія як бы накладзены зверху на сучасную зямную паверхню без сувязі з геалагічнай структурай І складам горных парод. Для ўтварэння Э. д. спрыяльныя ўчасткі платформы з тонкім чахлом асадкавых парод, якія зведваюць павольнае, але ўстойлівае тэктанічнае падняцце. Э. д. характэрны, у прыватнасці, для многіх рэк Гвіянскага пласкагор’я ў Паўднёвай Амерыцы.
Эпиконтинентальное море, надматериковое море — эпікантынентальнае мора, надмацерыковае мора, мора, якое ўтвараецца пры трансгрэсіі Сусветнага акіяна ў выніку апускання ўскраіннай часткі мацерыка або пры павышэнні ўзроўню акіяна (напрыклад, Ахоцкае мора)
Эпилимнион — эпілімніён, верхні слой вады ў вадаёме. У глыбокіх вадаёмах Э. называецца водная тоўшча, якая размяшчаецца вышэй слоя тэмпературнага скачка — металімніёну, у мелкіх — Э. можа займаць усю тоўшчу вады.
Эпиплатформенный орогенез — эпіплатформавы арагенез, гораўтваральныя тэктанічныя рухі на участках зямной кары, якія раней развіваліся працяглы час ва ўмовах платформавага рэжыму. На навейшым этапе геалагічнай гісторыі Зямлі Э. а. праяўляўся з канца эацэн — алігацэну або пазней як крайняя форма тэктанічнай актывізацыі. У выніку яе раней выраўнаваныя ўчасткі зямной паверхні зноў набылі характар горнай краіны (напрыклад, асобныя ўчасткі Цянь-Шаня, Паўднёвай Сібіры).
Эпифиты — эпіфіты, расліны, якія жывуць на іншых раслінах, але не жывяцца імі (водарасці, грыбы, лішайнікі, імхі, у вільготных трапічных і субтрапічньіх лясах таксама папаратнікападобныя і кветкавыя расліны). Харчовыя рэчывы атрымліваюць з навакольнага асяроддзя.
Эпицентр землетрясения — эпіцэнтр землетрасення, участак зямной паверхні, размешчаны над ачагом землетрасення. Штуршкі ад ачага землетрасення як прамяні разыходзяцца ва ўсе бакі і дасягаюць перш за ўсё Э. з., таму ў Э. з. землетрасенне дасягае найбольшай сілы. Пры ўдаленні ад Э. з. сіла землетрасенняў слабее.
Эра — эра, буйныя адрэзкі часу ў геалагічнай гісторыі Зямлі, якія адпавядаюць вялікім прыродным этапам развіцця планеты і яе арганічнага свету. Э. наступныя: архей (працягласць 1000 млн гадоў), пратэразой (2000 млн гадоў), палеазой (330 млн гадоў), мезазой
(173 млн гадоў), кайназой (67 млн гадоў); архей і пратэразой часта аб'ядноўваюць разам над назвай „дакембрый".
Эратема — эратэма, падраздзяленне агульнай стратыграфічнай шкалы, падпарадкаванае эанатэме. Падраздзяляецца на геалагічныя сістэмы. Аб’ядноўвае горныя пароды, што ўтварыліся на працягу адной геалагічнай эры. У рускай геалагічнай літаратуры Э. раней называлася групай. Геахраналагічны эквівалент Э.— геалагічная эра.
Эрг — эрг, назва пясчаных пустынь Сахары. Размяшчаюцца звычайна ў паніжэннях рэльефу. Пяскі маюць пераважна алювіяльнае паходжанне. Характэрны высокія (да 200—300 м) грады маларухомых пяскоў, якія выцягнуты пераважна ў напрамку пануючых пасатных вятроў. У параўнанні з камяністымі і гліністымі пустыням! Э. больш увільготнены, сустракаюцца крыніцы і калодзежы, зблізку якіх сканцэнтраваны аазісы. Падобныя пустын! на Аравійскім паўвостраве называюцца нефуд, у Сярэдняй Азіі — кум, у Кітаі — шамо.
Эродированные почвы — эрадзіраваныя глебы, глебы, верхнія слаі якіх разбураны або вынесены пад уздзеяннем натуральных або антрапагенных фактараў.
Эрозионные формы рельефа — эразійныя формы рэльефу, сукупнасць форм рэльефу, якія створаны разбуральнай (эразійнай) дзейнасшо пастаянных І часовых вадацёкаў. Уключаюнь эразійныя горы, рачныя’ даліны і тэрасы, цясніны, яры, калдобіны і іншыя, як буйныя, так І дробныя формы.
Эрозия — эрозія, размыў і змыў горных парод і глеб цякучымі водам!. Залежыць ад рэльефу, характару горных парод, расліннасці. Вызначаецца скорасцю І масай вады ў водным патоку — чым большыя скорасць цячэння і маса вады, тым большую разбуральную работу выконваюць цякучыя воды, і наадварот. Служыць адным з галоўных фактараў фарміравання рэльефу зямной паверхні. Э. бывае плоскаснай і лінейнай, або рэчышчавай; пры лінейнай Э. водны паток паглыбляе свае рэчышчы (глыбінная эрозія) і пашырае яго (бакавая эрозія)